ЗАЦВЯРДЖАЮ
Намеснік
Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
Р.С.Сідарэнка
21 ліпеня 2017 г.
ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
«Аб арганізацыі ў 2017/2018 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
<pre> Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (далей – УАСА) у 2017/2018 навучальным годзе абумоўлены:</pre> <pre> абнаўленнем вучэбных праграм па ўсіх вучэбных прадметах;</pre> <pre> зменай зместу агульнай сярэдняй адукацыі з улікам міжпрадметных сувязяў і практыкаарыентаванай скіраванасці;</pre> <pre> укараненнем вучэбных дапаможнікаў новага пакалення, распрацаваных у адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі.</pre> <pre> Да новага навучальнага года:</pre> <pre> зацверджаны тыпавы навучальны план агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2017 № 14);</pre> <pre> вызначаны пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў пры правядзенні ў 2017/2018 навучальным годзе выніковай атэстацыі навучэнцаў (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.07.2017 №74);</pre> <pre> скарэктаваны змест вучэбных праграм па ўсіх вучэбных прадметах;</pre> <pre> распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі.</pre> <pre> Комплексную падтрымку ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу забяспечвае нацыянальны адукацыйны партал (www.adu.by).</pre> <pre> У дапамогу настаўнікам рэкамендуюцца наступныя раздзелы партала:</pre> <pre> «Нарматыўныя прававыя дакументы». У раздзеле пададзены нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць адукацыйную дзейнасць ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь. http://adu.by/ru/69-uchitelyu/normativnye-pravovye-dokumenty.html</pre> <pre> «Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год» (падецца тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год; вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах; вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў; інструкцыйна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў; пералікі вучэбных выданняў для настаўнікаў і вучняў; каляндарна-тэматычнае планаванне; метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі і інш.). Раздзел структураваны па назвах вучэбных прадметаў. http://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess.html</pre> <pre> «Профільнае навучанне» (актуальныя матэрыялы па пытаннях арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання). http://www.adu.by/ru/homepage/prof-oby-1.html</pre> <pre> «Мерапрыемствы» (актуальная інфармацыя пра адукацыйныя мерапрыемствы, у якіх могуць узяць удзел педагогі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, спецыялісты рэгіянальных органаў кіравання адукацыяй, вучні. http://www.adu.by/ru/uchitelyu/meropriyatiya-seminary-konferentsii-konkursy-i-dr.html</pre> <pre> «Педагагічная майстэрня» (артыкулы, сцэнарыі мерапрыемстваў, канспекты ўрокаў і іншыя матэрыялы, скіраваныя на ўдасканаленне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў). У дадзеным раздзеле на працягу навучальнага года будуць размяшчацца відэаўрокі настаўнікаў па розных вучэбных прадметах http://www.adu.by/ru/uchitelyu/pedmasterskaya.html</pre> <pre> «Электроннае навучанне» (электронныя адукацыйныя рэсурсы (ЭОР) для дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі http://e-vedy.adu.by; «Дыстанцыйны ўсенавуч настаўніку» http://e-asveta.adu.by; інтэрнэт-рэсурс па суправаджэнні інтэрнэт-алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.adu.by/).</pre> <pre> «Электронныя версіі падручнікаў» (электронныя версіі падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі) http://e-padruchnik.adu.by</pre> <pre> «Конкурс на стварэнне вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» http://www.adu.by/ru/uchitelyu/konkurs-na-sozdanie-uchebnykh-posobij/dlya-uchrezhdenij-obshchego-srednego-obrazovaniya.html. У раздзеле змешчаны Парадак правядзення конкурсу на стварэнне вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, аб'явы пра праведзеныя конкурсы, інфармацыя пра вынікі праведзеных конкурсаў.</pre> <pre> «Новыя вучэбныя праграмы: вывучаем, абмяркоўваем» (абноўленыя вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі) http://www.adu.by/ru/2-uncategorised/1082-novye-uchebnye-programmy.html</pre> <pre> «Новыя падручнікі: вывучаем, абмяркоўваем» (новыя вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, распрацаваныя аўтарскімі калектывамі – пераможцамі конкурсу на стварэнне вучэбных дапаможнікаў). http://www.adu.by/ru/2-uncategorised/1071-uvazhaemye-posetiteli-natsionalnogo-obrazovatelnogo-portala-http-adu-by.html. З прапановамі і заўвагамі па змесце абноўленых вучэбных праграм і новых вучэбных дапаможнікаў можна звярнуцца на інфалінію партала.</pre> <pre> «500 гадоў беларускай кнізе» (матэрыялы аб гісторыі беларускай кнігі, інфармацыя пра ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 500-годдзя беларускага друкарства). http://adu.by/ru/component/content/article/167-ucheniku/belaruskaya-kultura-prastory-i-chase/437-belaruskaya-kultura-prastory-i-chase.html?Itemid=1216</pre> <pre> «Супрацоўніцтва дзяржаў – удзельнікаў СНД у сферы адукацыі» (інфармацыя пра міжнародныя даследаванні якасці адукацыі; адукацыйныя рэсурсы для педагогаў; міжнародныя канферэнцыі, семінары, форумы, фэсты і інш.). http://www.adu.by/ru/uchitelyu/sotrudnichestvo-gosudarstv-uchastnikov-sng.html</pre> <pre> «Арганізацыя выхавання» (нарматыўныя прававыя акты, інструкцыйна-метадычныя матэрыялы ў сферы выхавання і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая вучыцца; тыпавыя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая вучыцца; артыкулы па тэорыі і практыцы выхавання). http://www.adu.by/ru/uchitelyu/organizatsiya-vospitaniya.html</pre> <pre> НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ.</pre> <pre> 1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.</pre> <pre> 2. Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 (са зменамі і дапаўненнямі).</pre> <pre> 3. Правілы правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38.</pre> <pre> 4. Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, форм правядзення выпускных экзаменаў пры правядзенні ў 2017/2018 навучальным годзе выніковай атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.07.2017 № 74. образовательной программы специального образования на уровне общего среднего образования</pre> <pre> 5. Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах, зацверджаныя загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009 № 674 (са зменамі і дапаўеннямі ад 29.09.2010 № 635).</pre> <pre> 6. Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206 (у рэдакцыі пастановы ад 17.05.2017 № 35).</pre> <pre> 7. Правілы бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах (дысцыплінах) «Хімія» і «Фізіка» ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2008 № 26.</pre> <pre> НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ.</pre> <pre> Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.</pre> <pre> Тыпавыя вучэбныя планы для ўсіх відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2017 № 14 «Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год» (www.edu.gov.by / Сістэма адукацыі / Кіраванне агульнай сярэдняй адукацыяй / Тыпавыя вучэбныя планы; www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год).</pre> <pre> Вучэбныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах для кожнага класа змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы). </pre> <pre> Звяртаем увагу, што размеркаванне часу па тэмах у вучэбных праграмах з'яўляецца прыкладным. Настаўніку даецца права змяняць паслядоўнасць вывучэння пытанняў у межах тэмы, а таксама скарыстаць паводле свайго меркавання рэзервовы час.</pre> <pre> Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў выкладзеныя ў адпаведным дадатку да дадзенага пісьма (стар. 16–240).</pre> <pre> Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі</pre> <pre> У 2017/2018 навучальным годзе для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і (ці) рускай мовамі навучання рэкамендаваныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, пералік якіх змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Пералік навучальных выданняў. 2017/2018 навучальны год), а таксама апублікаваны ў бюлетэні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Зборнік нарматыўных дакументаў» (2017 г., № 9).</pre> <pre> На нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя версіі падручнікаў» (http://e-padruchnik.adu.by) размешчаны электронныя версіі ўсіх вучэбных дапаможнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе. </pre> <pre> Дадатковыя матэрыялы па новых тэмах, распрацаваныя ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі, але не пададзеныя ў вучэбных дапаможніках па вучэбных прадметах, размяшчаюцца на партале (www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы).</pre> <pre> Да паступлення новых вучэбных дапаможнікаў, выдадзеных у верасні-снежні 2017 года, трэба карыстацца раней выдадзенымі вучэбнымі дапаможнікамі з улікам рэкамендацый, размешчаных на нацыянальным адукацыйным партале. Апроч таго, на нацыянальным адукацыйным партале размешчаны матэрыялы новых вучэбных дапаможнікаў. (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы). </pre> <pre> Падрабязная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне ўсіх вучэбных прадметаў у I–XI класах змешчана на нацыянальным адукацыйным партале: www.adu.by/ Адукацыйны працэс 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы ). </pre> <pre> </pre> <pre> Каляндарна-тэматычнае планаванне</pre> <pre> У дапамогу настаўнікам распрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па ўсіх вучэбных прадметах, якое размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы). </pre> <pre> У каляндарна-тэматычным планаванні прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах. На</pre> <pre> стаўнік можа скарыстаць прапанаванае планаванне без змен (у гэтым выпадку каляндарна-тэматычнае планаванне не трэба перапісваць). У той жа час настаўнік мае права ў межах вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у каляндарна-тэматычнае планаванне змены з улікам асаблівасцяў класа і пазнавальных магчымасцяў навучэнцаў, а таксама распрацоўваць уласнае каляндарна-тэматычнае планаванне, якое ў такім разе сцвярджаецца кіраўніком установы адукацыі. </pre> <pre> Вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў </pre> <pre> Для правядзення факультатыўных заняткаў прапануецца скарыстаць асобныя вучэбныя праграмы і вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбныя праграмы, дапаможнікі для настаўніка і навучэнцаў), рэкамендаваныя Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. </pre>Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, пералік ВМК для факультатыўных заняткаў, а таксама кампаненты асобных ВМК змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Педагогам / Вучэбна-метадычнае забеспячэнне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі
<pre> www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы).</pre> <pre> Звяртаем увагу, што абласныя і Мінскі гарадскі інстытуты развіцця адукацыі могуць дадаткова рэкамендаваць да выкарыстання вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, якія раскрываюць гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя асаблівасці рэгіёна.</pre> <pre> Кантрольна-вымяральныя матэрыялы і дыдактычныя сцэнарыі ўрокаў. </pre> <pre> Асноўныя віды кантролю ажыццяўляюцца ў вуснай, пісьмовай, практычнай формах і ў іх спалучэнні. Выбар формы кантролю залежыць ад зместу і спецыфікі вучэбнага прадмета, колькасці вучэбных гадзін, што выдаткоўваюцца на яго вывучэнне, этапу вывучэння тэмы і запланаваных вынікаў вучэбнай дзейнасці, узроставых і індывідуальных асаблівасцяў навучэнцаў. Для кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваюцца розныя метады і сродкі, выбар якіх ажыццяўляецца настаўнікам.</pre> <pre> У адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі ад 24.07.2017 № 500 «Аб правядзенні маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе» ў лютым 2018 года будуць праведзены республіканскія кантрольныя работы па вучэбных прадметах «Геаграфія» (X клас) і «Матэматыка» (VII клас). Установы адукацыі для правядзення рэспубліканскіх кантрольных работ будуць вызначаны Міністэрствам адукацыі ў кожным раёне ўсіх абласцей і г. Мінска (гарадская і сельская мясцовасць). Рэспубліканскія кантрольныя работы па кожным вучэбным прадмеце будуць выконвацца ўсімі вучнямі паралелі вызначанай установы адукацыі.</pre> <pre> Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пунктам 110 Санітарных нормаў і правіл «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206, кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі, не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак, пятніцу і на апошніх вучэбных занятках забараняецца.</pre> <pre> Пры ажыццяўленні кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў у VIII–XI класах настаўнікі могуць выкарыстоўваць кантрольна-вымяральныя матэрыялы па адпаведным вучэбным прадмеце. Пералік выдадзеных кантрольна-вымяральных матэрыялаў, а таксама кантрольна-вымяральныя матэрыялы па асобных вучэбных прадметах змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Педагогам / Вучэбна-метадычнае забеспячэнне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі / Дапаможнікі для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі / Кантрольна-вымяральныя матэрыялы па вучэбных предметах).</pre> <pre> У дапамогу настаўніку распрацаваны і выдадзены дыдактычныя сцэнарыі ўрокаў па вучэбных прадметах, пералік якіх змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: www.adu.by / Адукацыйны працэс 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы.</pre> <pre> Звяртаем увагу на тое, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. Для дамашняга задання можа прапанавацца толькі той матэрыял, які засвоены на вучэбных занятках. Для папярэджання перагрузкі навучэнцаў настаўніку трэба сачыць за дазаваннем дамашняга задання, тлумачыць на ўроку змест, парадак і прыёмы яго выканання. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць прапаноўвацца для самастойнага выканання вучням толькі па іх жаданні. Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб'ёму па іншых вучэбных прадметах і магчымасці выканання дамашняга задання па ўсіх прадметах. </pre> <pre> У сувязі з тым, што ў адпаведнасці з падпунктам 1.3 пункта 3 артыкула 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі канікулы – гэта планавыя перапынкі для адпачынку пры атрыманні адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі, дамашнія заданні на канікулы не задаюцца.</pre> <pre> Электронныя сродкі навучання</pre> <pre> У галіновым фондзе праграмных сродкаў установы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» ёсць электронныя сродкі навучання, у тым ліку электронныя сродкі навучання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт». Копіі дадзеных электронных сродкаў навучання можна набыць на бясплатнай аснове ў рэгіянальных інстытутах развіцця адукацыі ці ва ўстанове «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь».</pre> <pre> Праекты-пераможцы конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-asveta.adu.by/index.php/konkursi-olimpiadi-proekti/proektyi-pobediteli-koi).</pre> <pre> Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацавана больш за 200 электронных адукацыйных рэсурсаў. Кожны электронны адукацыйны рэсурс па вучэбным прадмеце змяшчае тры асноўных блокі-модулі:</pre> <pre> – даведачна-інфармацыйны, закліканы пашырыць змест адукацыі па вучэбным прадмеце (уключае электронныя энцыклапедыі, даведнікі, хрэстаматыі і інш.); можа выкарыстоўвацца пры правядзенні ўрокаў, факультатыўных заняткаў, семінараў, канферэнцый;</pre> <pre> – кантрольна-дыягнастычны, змяшчае матэрыял для тэматычнага і выніковага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;</pre> <pre> – інтэрактыўны, прызначаны для замацавання і адпрацоўкі засвоеных ведаў і ўменняў навучэнцаў па вучэбным прадмеце.</pre> <pre> Усе распрацаваныя электронныя адукацыйныя рэсурсы змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by на старонцы «Электроннае навучанне» (http://e-vedy.adu.by). Раздзел «Электронныя адукацыйныя рэсурсы» функцыянуе ў LMS Moodle. Дадзены рэсурс даступны для ўсіх жадаючых на бясплатнай аснове пасля працэдуры рэгістрацыі.</pre> <pre> Навучальна-метадычныя выданні для настаўнікаў і выданні для вучняў</pre>У дадатак да падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па кожным вучэбным прадмеце распрацаваны вучэбна-метадычныя выданні для настаўнікаў, а таксама дадатковыя выданні для вучняў, якія могуць выкарыстоўвацца ў адукацыйным працэсе, аднак не з'яўляюцца абавязковымі. Пералікі вучэбных выданняў змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Пералік вучэбных выданняў. 2017/2018 навучальны год).
<pre> Звяртаем увагу, што на нацыянальным адукацыйным партале функцыянуе анлайн-каталог «Падручнікі.by» http://adu.by / Падручнікі.by), у якім пададзена інфармацыя пра ўсе вучэбныя выданні, рэкамендаваныя да выкарыстання ў адукацыйным працэсе.</pre> <pre> Артыкулы, навукова-папулярная літаратура</pre> <pre> У прадметных навукова-метадычных часопісах сістэматычна публікуюцца метадычныя і дыдактычныя матэрыялы, закліканыя дапамагчы настаўніку пры падрыхтоўцы да вучэбных і факультатыўных заняткаў, у арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў.</pre> <pre> Пералік артыкулаў, апублікаваных у навукова-метадычных часопісах і рэкамендаваных для выкарыстання ў адукацыйным працэсе, змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы).</pre> <pre> ВЯДЗЕННЕ ПЛАНАВАЙ І ЎЛІКОВА-СПРАВАЗДАЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ.</pre> <pre> У адпаведнасці з выпускам 28 Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад службоўцаў «Пасады службоўцаў, занятых у адукацыі», зацверджаным пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2001 № 53 (у рэдакцыі пастановы ад 31.10.2013 № 106), настаўнік вядзе ўстаноўленую планавую і ўлікова-справаздачную дакументацыю.</pre> <pre> У пісьме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2014 № 05-21/212 «Аб дакументазвароце ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі» (www.edu.gov.by / Сістэма адукацыі / Агульная сярэдняя адукацыя / 2017/2018 навучальны год / пісьмо Міністэрства адукацыі «Аб дакументазвароце ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі») вызначаны пералік дакументаў, абавязковых для вядзення рознымі катэгорыямі педагагічных работнікаў.</pre> <pre> Дзеля ажыццяўлення планавання адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце настаўнік вядзе наступную планавую дакументацыю:</pre> <pre> каляндарна-тэматычнае планаванне;</pre> <pre> паўрочнае планаванне вывучэння вучэбнага прадмета, форма, аб'ём, змест якога вызначаюцца настаўнікам. </pre> <pre> Структурнымі элементамі паўрочнага планавання могуць быць: тэма ўрока, тып урока, арганізацыйная форма правядзення ўрока, мэты і задачы ўрока, абсталяванне, што выкарыстоўваецца на ўроку, апісанне дзейнасці настаўніка і вучняў, дамашняе заданне. Пры пастаноўцы мэты вучэбнага занятку варта арыентавацца на заданні навучання вучэбнаму прадмету і на асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, вызначаныя вучэбнай праграмай.</pre> <pre> Настаўнік можа выкарыстоўваць у якасці планаў урокаў выдадзеныя дыдактычныя сцэнарыі ўрокаў (без перапісвання).</pre> <pre> Недапушчальна патрабаваць ад настаўніка запаўнення справаздачнай аналітычнай інфармацыі пра паспяховасць вучняў.</pre> <pre> Улік вывучэння зместу вучэбнага прадмета, наведвання навучэнцамі вучэбных заняткаў, вынікаў іх вучэбнай дзейнасці настаўнік вядзе ў класным журнале. Выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, настаўнік абавязаны выставіць яе і ў дзённік вучня.</pre> <pre> Патрабаванні да запаўнення класнага журнала выкладзеныя ва ўказаннях да афармлення і вядзення класнага журнала.</pre> <pre> Звяртаем увагу на некаторыя асаблівасці афармлення класнага журнала:</pre> <pre> 1. Пры афармленні старонак журнала, адведзеных для ўліку вывучэння зместу факультатыўных заняткаў, запісваецца назва вучэбнай праграмы факультатыўнага занятку (з маленькай літары, без двукоссяў), а не вучэбнага прадмета. Калі ў якасці назвы вучэбнай праграмы факультатыўнага занятку выкарыстоўваецца цытата, то яна пішацца з вялікай літары і змяшчаецца ў двукоссі.</pre> <pre> 2. Калі на выкананне кантрольнай работы адводзіцца дзве вучэбныя гадзіны, то запіс трэба зрабіць на двух радках з указаннем адной даты. Напрыклад: </pre> <pre> 22.11.2017 Кантрольная работа «…».</pre> <pre> 22.11.2017 Кантрольная работа «…».</pre> <pre> Адзнака выстаўляецца ў графу на другі вучэбны занятак.</pre> <pre> Рэкамендацыі па вядзенні сшыткаў змяшчаюцца ў “Метадычных рэкамендацыях па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі”, зацверджаных 06.06.2016 (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Метадычныя рэкамендацыі).</pre> <pre> Звяртаем увагу, што змянілася колькасць кантрольных работ па асобных вучэбных прадметах (дадатак 25 да дадзенага пісьма).</pre> <pre> Звяртаем асаблівую ўвагу на тое, што рабочыя сшыткі на друкаванай аснове не з'яўляюцца абавязковымі для выкарыстання ўсімі навучэнцамі, за выключэннем рабочага сшытка па матэматыцы для вучняў першага класа.</pre> <pre> АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ З ВУЧНЯМІ.</pre> <pre> Работа з высокаматываванымі і адоранымі вучнямі</pre> <pre> У 2017/2018 навучальным годзе традыцыйна будуць праводзіцца:</pre> <pre> – рэспубліканскія алімпіяды па вучэбных прадметах;</pre> <pre> – рэспубліканскія конкурсы работ даследніцкага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах; </pre> <pre> – рэспубліканскія турніры юных матэматыкаў і юных фізікаў;</pre> <pre> – рэспубліканскі фэстываль франкафонных аматарскіх тэатраў;</pre> <pre> – алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць»;</pre> <pre> – рэспубліканскія дыстанцыйныя мерапрыемствы па суправаджэнні інтэрнэт-алімпіяд, турніраў і конкурсаў http://olimp.adu.by/ і інш.</pre> <pre> Працоўная практыка</pre> <pre> У адпаведнасці з пунктам 76 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 (далей – Палажэнне), па завяршэнні навучальнага года з вучнямі V-VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, што маюць навучальна-дасведчыя пляцоўкі (гаспадаркі), на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны ў дзень праводзіцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзін на клас).</pre> <pre> Пытанні фарміравання раскладу летняй працоўнай практыкі і вызначэння чарговасці класаў для праходжання летняй працоўнай практыкі знаходзяцца ў кампетэнцыі кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Праца арганізуецца ў адпаведнасці з планам, які з'яўляецца складнікам плана работы ўстановы адукацыі. Такім чынам, парадак арганізацыі і тэрміны працоўнай практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі. </pre> <pre> Працоўная практыка можа праводзіцца таксама ў лагерах працы і адпачынку, вучнёўскіх вытворчых брыгадах (звёнах), а таксама ў парадку індывідуальнага працаўладкавання навучэнцаў.</pre> <pre> Грамадска карысная праца.</pre> <pre> Для фарміравання ў навучэнцаў усвядомленай патрэбы ў працы, павагі да людзей працы, клапатлівага стаўлення да грамадскага набытку і прыроды ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, змешчаных як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці, можа быць арганізавана грамадска карысная праца з разліку 1 вучэбная гадзіна ў тыдзень у ІІІ–VІІІ класах і 2 вучэбныя гадзіны ў тыдзень – у ІХ–ХІ класах (пункт 77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).</pre> <pre> У рамках грамадска карыснай працы могуць выконвацца работы паводле пункта 121 Санітарных нормаў і правіл «Патрабаванні да ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206.</pre> <pre> Пры арганізацыі грамадска карыснай працы вучняў трэба кіравацца адпаведнымі нарматыўна-прававымі актамі, што ў тым ліку ўсталёўваюць дазволеныя віды работ і нагрузак.</pre> <pre> Усе віды грамадска карыснай працы павінны быць арганізаваны ў адпаведнасці з гігіенічнымі патрабаваннямі, з выкананнем тэхнікі бяспекі, у спецыяльным адзенні (халат, фартух, хустка, берэт).</pre> <pre> Недапушчальна прыцягненне навучэнцаў да работ, забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў адпаведнасці з:</pre> <pre> пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2010 г. № 134 «Аб усталяванні лімітных нормаў падняцця і перамяшчэння непаўналетнімі цяжараў уручную» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 263, 8/22875);</pre> <pre> пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2010 г. № 144 «Аб усталяванні пераліку лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць асобы ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 274, 8/22916).</pre> <pre> ДАПРОФІЛЬНАЯ ПАДРЫХТОЎКА ВУЧНЯЎ І ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА.</pre> <pre> Дапрофільная падрыхтоўка і прафарыентацыйная работа з'яўляюцца абавязковым падрыхтоўчым этапам прафілізацыі, які арыентаваны на:</pre> <pre> – выяўленне зацікаўленасці, схільнасцяў і здольнасцяў навучэнцаў;</pre> <pre> – аказанне псіхолага-педагагічнай дапамогі вучням у выбары профілю навучання;</pre> <pre> – развіццё пазнавальных інтарэсаў і пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў;</pre> <pre> – фарміраванне здольнасці прымаць адэкватнае рашэнне пра выбар далейшага кірунку адукацыі.</pre> <pre> Асноўнымі структурнымі кампанентамі дапрофільнай падрыхтоўкі з'яўляюцца:</pre> <pre> – прафарыентацыйная работа (інфармаванне, кансультаванне, дыягностыка і інш.);</pre> <pre> – псіхолага-педагагічнае суправаджэнне;</pre> <pre> – факультатыўныя заняткі.</pre> <pre> Першыя два кампаненты закліканыя забяспечыць навучэнцаў інфармацыяй, патрэбнай для ўсвядомленага выбару формы працягу адукацыі і профілю далейшага навучання; сфарміраваць у іх уменні аб'ектыўна ацэньваць свае здольнасці да навучання па розных профілях. Змястоўнае напаўненне гэтых кампанентаў злучана з інфармацыйным і псіхолага-педагагічным суправаджэннем; індывідуальным і індывідуальна-групавым кансультаваннем псіхолага; з дыягностыкай і тэставаннем.</pre> <pre> У адукацыйнай практыцы могуць рэалізоўвацца наступныя мадэлі арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі:</pre> <pre> – у рамках адной установы агульнай сярэдняй адукацыі;</pre> <pre> – у рамках сеткі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;</pre> <pre> – у рамках сеткі ўстаноў адукацыі розных тыпаў і відаў (уключаючы ўстановы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, змешчаных на адной кампактнай тэрыторыі).</pre> <pre> У мэтах навукова-метадычнай падтрымкі дапрофільнай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы на нацыянальным адукацыйным партале функцыянуе рэсурс «Дыстанцыйны ўсенавуч для настаўніка» http://e-asveta.adu.by, які прапануе карысныя спасылкі, дыдактычныя матэрыялы для класнага кіраўніка па прафарыентацыйнай рабоце з дзецьмі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (http://orientieren.blogspot.com.by/);</pre> <pre> рэгулярна праводзяцца анлайн-кансультацыі, фармат якіх дазваляе педагогам атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія тычацца арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай працы;</pre> <pre> змяшчаюцца артыкулы пра псіхолага-педагагічнае суправаджэнне працэсу дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання вучняў (www.adu.by / Педагогам / Педагагічная майстэрня / Артыкулы).</pre> <pre> АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З НАСТАЎНІКАМІ.</pre> <pre> Асноўнымі задачамі метадычнай дзейнасці ў 2017/2018 навучальным годзе з'яўляюцца:</pre> <pre> – інфармаванне педагагічных работнікаў аб нарматыўна-прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у 2017/2018 навучальным годзе, навінах педагагічнай літаратуры;</pre> <pre> – актуалізацыя і паглыбленне прадметных ведаў настаўнікаў, удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, авалоданне здароўезберагальнымі тэхналогіямі;</pre> <pre> – удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзеным Нацыянальным інстытутам адукацыі;</pre> <pre> – уключэнне настаўнікаў у дзейнасць па засваенні спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў;</pre> <pre> – метадычнае суправаджэнне павышэння прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі.</pre> <pre> Звяртаем увагу, што не дазваляецца патрабаванне розных пісьмовых аналізаў і справаздач пра праведзеныя метадычныя мерапрыемствы.</pre> <pre> На працягу 2017/2018 навучальнага года рэкамендуецца:</pre> <pre> правесці 4 агульныя паседжанні метадычных аб'яднанняў настаўнікаў;</pre> <pre> арганізаваць работу школы ўдасканалення прафесійнага майстэрства настаўнікаў, дзейнасць якой павінна будавацца на дыягнастычнай аснове і забяспечыць павышэнне ўзроўню прафесіяналізму педагогаў па пэўных тэарэтычных і метадычных пытаннях;</pre> <pre> працягнуць дзейнасць школы эфектыўнага педагагічнага досведу па пытаннях профільнага навучання;</pre> <pre> стварыць творчыя групы і іншыя метадычныя фарміраванні настаўнікаў, скіраваныя на распрацоўку дыдактычнага забеспячэння выкладання вучэбных прадметаў на аснове кампетэнтнаснага падыходу;</pre> <pre> забяспечыць дапамогу маладым спецыялістам, работу школ маладых настаўнікаў.</pre> <pre> На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:</pre> <pre> 1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у 2017/2018 навучальным годзе:</pre> <pre> абноўленыя вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах;</pre> <pre> праграмы факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах;</pre> <pre> новыя вучэбныя дапаможнікі па вучэбных прадметах і асаблівасці работы з імі;</pre> <pre> новыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, метадычныя публікацыі ў прадметных навукова-метадычных часопісах;</pre> <pre> рэкамендацыі па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі як інфармацыйная аснова ўдасканалення адукацыйнага працэсу.</pre> <pre> 2. Аналіз вынікаў работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў у 2016/2017 навучальным годзе. Планаванне працы метадычных фарміраванняў у 2017/2018 навучальным годзе.</pre> <pre> 3. Сістэма працы настаўніка па абагульненні, апісанні і паданні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці на кваліфікацыйным экзамене пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.</pre> <pre> Дзейнасць усіх метадычных фарміраванняў павінна планавацца з улікам адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў педагагічных работнікаў, іх прафесійных інтарэсаў, запытаў. Работа школы маладога настаўніка павінна быць скіравана на адаптацыю педагогаў да прафесіі, аказанне ім дапамогі ў авалоданні асновамі прафесійнага майстэрства, фарміраванне ў іх патрэбы ў бесперапыннай самаадукацыі.</pre> <pre> Дзеля забеспячэння ўмоў для павышэння ўзроўню прадметна-метадычнай падрыхтоўкі педагогаў у Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2017/2018 навучальным годзе плануецца правядзенне павышэння кваліфікацыі і навучальных курсаў (тэматычных семінараў).</pre> <pre> Падрабязная інфармацыя пра курсавыя і міжкурсавыя мерапрыемствы, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з педагогамі ў 2017/2018 навучальным годзе змешчаны на сайце дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).</pre>Дадатак 1
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
на I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
У структуры агульнай сярэдняй адукацыі I ступень агульнай сярэдняй адукацыі накіравана на:
фарміраванне агульнай культуры, духоўна-маральнае, сацыяльнае, асобаснае і інтэлектуальнае развіццё вучняў;
стварэнне асновы для самастойнай вучэбнай дзейнасці, якая забяспечвае сацыяльную паспяховасць, развіццё творчых здольнасцяў, самаразвіццё і самаўдасканаленне вучняў;
фарміраванне функцыянальнай граматнасці вучняў;
захаванне і ўмацаванне здароўя вучняў.
Прыярытэтам пачатковай адукацыі з'яўляецца фарміраванне агульнавучэбных уменняў і навыкаў, узровень засваення якіх у значнай меры прадвызначае паспяховасць наступнага навучання вучня, развіццё яго асобасных якасцяў і захаванне індывідуальнасці.
У 2017/2018 навучальным годзе ў адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
для І класа:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Пачатковая школа. І клас. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Начальная школа. І класс. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
для ІІ класа:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Пачатковая школа. ІІ клас. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Начальная школа. ІІ класс. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
для ІІІ класа:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Пачатковая школа. ІІІ клас. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Начальная школа. ІІІ класс. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Зборнік вучэбных праграм для III класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017.
Сборник учебных программ для III класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
для ІV класа:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. І–ІV класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. І–ІV классы. – Минск: Национальный институт образования, 2012.
Усе вучэбныя праграмы змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
Звяртаем увагу на тое, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2017/2018 навучальным годзе неабходна ўлічваць, што змест вучэбных праграм для I ступені агульнай сярэдняй адукацыі скарэкціраваны.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
Да 2017/2018 навучальнага года падрыхтавана 14-е выданне вучэбнага дапаможніка “Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку” (складальнікі – Н.Г.Ваніна, Л.Ф.Кузняцова, В.І.Цірынава). Вучэбны дапаможнік прызначаны для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных і пазакласных занятках (класных і інфармацыйных гадзінах, аб’яднаннях па інтарэсах, у групе падоўжанага дня). У 14-м выданні вучэбнага дапаможніка выкарыстана тэхналогія дапоўненай рэальнасці, якая дазваляе сродкамі дадатковага кантэнту (аўдыё-, відэаматэрыялаў, 3D-мадэлей і г.д.) пашырыць уяўленні вучняў аб вывучаемых з’явах навакольнага свету. Каб пабачыць дапоўненую рэальнасць, чытачу спатрэбіцца тэлефон або планшэт з камерай, доступ да інтэрнэту і спецыяльны бясплатны дадатак. Уся мультымедыйная інфармацыя таксама даступная на электронным дадатку да вучэбнага дапаможніка.
У дапамогу настаўнікам распрацаваны дапаможнік «Метадычныя матэрыялы для правядзення заняткаў з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку» (аўтары – Л.Ф.Кузняцова, В.І.Цірынава).
Навучанне ў I класе пачынаецца з курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», які вывучаецца на працягу першых 20 вучэбных дзён у межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі. Акрамя вучэбных заняткаў па курсе «Уводзіны ў школьнае жыццё», праводзяцца вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка». Астатнія вучэбныя прадметы, якія вызначаны тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі, вывучаюцца па завяршэнні курса «Уводзіны ў школьнае жыццё».
Выкладанне курса «Уводзіны ў школьнае жыццё» ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе:
Цірынава В.І. Уводзіны ў школьнае жыццё / Введение в школьную жизнь: вучэбны дапаможнік для 1-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай (рускай) мовай навучання і выхавання. – Мінск: НІА, 2016, 2017.
Тиринова О.И. Введение в школьную жизнь: учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: НИО, 2016.
Цірынава В.І. Уводзіны ў школьнае жыццё: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Мінск: Аверсэв, 2012.
Тиринова О.И. Введение в школьную жизнь. 1 класс. Дидактический материал: учебное наглядное пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. – Минск: НИО, 2017.
Для І класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі падрыхтаваны і выдадзены да 2017/2018 навучальнага года наступныя вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі.
Для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання:
«Буквар», «Пропісь 1», «Пропісь 2», «Пісьмо» аўтара А.К. Клышкі (НІА, 2017);
вучэбны дапаможнік «Русский язык» аўтараў М.Б. Анціпавай, А.С. Грабчыкавай (Народная асвета, 2017);
вучэбна-метадычны дапаможнік «Русский язык в 1 классе» аўтараў М.Б. Анціпавай, А.С. Грабчыкавай (Народная асвета, 2017).
Для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання:
«Букварь», «Пропись 1», «Пропись 2», «Письмо» аўтара В.І. Цірынавай (НИО, 2017);
вучэбны дапаможнік «Беларуская мова» аўтараў Н.У. Антонавай, Г.А. Галяш (НІА, 2017);
вучэбна-метадычны дапаможнік «Обучение чтению в 1 классе» аўтара В.І. Цірынавай (в двух частях, НИО, 2017);
вучэбна-метадычны дапаможнік «Обучение письму в 1 классе» аўтара В.І. Цірынавай (НИО, 2017).
Для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання:
1) вучэбна-метадычны комплекс па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет» аўтараў Г.У. Трафімавай, С.А. Трафімава:
вучэбны дапаможнік «Чалавек і свет» / «Человек и мир» (НІА, 2017);
вучэбна-метадычны дапаможнік «Учебный предмет «Человек и мир» в 1 классе» (НІА, 2017);
дапаможнік для настаўнікаў «Человек и мир. 1 класс. Книга для чтения» (НІА, 2017).
Новы вучэбны дапаможнік «Чалавек і свет» / «Человек и мир» утрымлівае спасылкі на кнігу для чытання;
2) вучэбны дапаможнік «Працоўнае навучанне» аўтараў Н.А. Юрчанка, А.Ф. Журбы («Адукацыя і выхаванне», 2017).
Да вучэбнага дапаможніка «Музыка. 1 клас» (Мастацкая літаратура, 2016) аўтараў В.В. Каваліва, М.Б. Гарбуновай, які выйшаў у 2016 годзе, распрацаваны і выдадзены вучэбна-метадычны дапаможнік з электронным дадаткам «Музыка в 1 классе» аўтараў В.В. Каваліва, А.Ю. Каваліў, М.Б. Гарбуновай («Пачатковая школа», 2017).
Звяртаем увагу на тое, што пры выкарыстанні вучэбных выданняў, якія выйшлі да 2016 года, неабходна ўлічваць змены, што адбыліся ў змесце вучэбных праграм.
Факультатыўныя заняткі ў I класе праводзяцца з 1 верасня. Для правядзення факультатыўных заняткаў у 2017/2018 навучальным годзе рэкамендуюцца вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы).
Згодна з тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год у II–III класах на вывучэнне вучэбных прадметаў «Беларуская мова» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання і «Русский язык» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання адводзіцца 3 гадзіны на тыдзень у першым паўгоддзі і 2 гадзіны на тыдзень у другім паўгоддзі.
На вывучэнне вучэбных прадметаў «Русский язык» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання і «Беларуская мова» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання адводзіцца 2 гадзіны на тыдзень у першым паўгоддзі і 3 гадзіны на тыдзень у другім паўгоддзі.
На вывучэнне вучэбных прадметаў «Литературное чтение» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання і «Літаратурнае чытанне» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання адводзіцца 2 гадзіны на тыдзень.
Вучэбныя заняткі па беларускай (рускай) мове ў II класе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання і выхавання пачынаюцца з уступнага курса, які носіць інтэграваны характар – без падзелу на заняткі мовы і літаратурнага чытання. Па завяршэнні яго вывучэння вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Літаратурнае чытанне», «Русский язык» і «Литературное чтение» праводзяцца асобна.
Для II класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання выдадзены кампаненты вучэбна-метадычнага комплекса па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет» аўтараў Г.У. Трафімавай, С.А. Трафімава:
вучэбны дапаможнік «Чалавек і свет» / «Человек и мир» (Адукацыя і выхаванне, 2017);
дапаможнік для вучняў «Человек и мир. 2 класс. Книга для чтения» (НИО, 2017).
Новы вучэбны дапаможнік «Чалавек і свет» / «Человек и мир» утрымлівае спасылкі на кнігу для чытання.
Для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання ў падтрымку вучэбных дапаможнікаў «Літаратурнае чытанне. 2 клас» і «Литературное чтение. 2 класс», якія былі выдадзены ў 2016 годзе, падрыхтаваны новыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі:
«Літаратурнае чытанне ў 2 класе» аўтара М.В. Жуковіча (НІА, 2017);
«Литературное чтение во 2 классе» аўтара І.М. Страмок (НИО, 2017).
Для III класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання выдадзены новыя вучэбныя дапаможнікі:
«Беларуская мова» аўтара В.І. Свірыдзенка (НІА, 2017);
«Русский язык» аўтараў М.Б. Анціпавай, А.В. Вернікоўскай, А.С. Грабчыкавай, А.А. Гулецкай (НИО, 2017);
«Литературное чтение» аўтараў В.С. Варапаевай, Т.С. Куцанавай, І.М. Страмок (НИО, 2017).
«Літаратурнае чытанне» аўтара М.В. Жуковіча (НІА, 2017).
Асаблівасцю новых вучэбных дапаможнікаў з’яўляюцца спасылкі на электронныя адукацыйныя рэсурсы, змешчаныя на Нацыянальным адукацыйным партале. Скарыстацца імі можна праз QR-код, размешчаны ў дапаможніках побач са спасылкай. Звяртаем увагу на тое, што новыя вучэбныя дапаможнікі распрацаваны ў поўнай адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі і ўтрымліваюць вучэбны матэрыял, дастатковы для якаснага засваення зместу адукацыі па вучэбных прадметах. Спасылкі на іншыя кампаненты ВМК – гэта сродак дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыйнага працэсу, які дазваляе ўлічыць пазнавальныя магчымасці і інтарэсы вучняў з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Для III класа дапрацаваны і перавыдадзены вучэбныя дапаможнікі «Матэматыка» аўтарскіх калектываў Т.М. Чабатарэўскай, В.У. Нікалаевай (Адукацыя і выхаванне», 2017) і Г.Л. Мураўёвай, М.А.Урбан (НІА, 2017), «Музыка» аўтараў А.Р. Гуляевай, М.Б. Гарбуновай, І.В. Яшчэмбскай-Калёса (Пачатковая школа, 2017).
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для I, II, III, IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). На нацыянальным адукацыйным партале змешчана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па ўсіх вучэбных прадметах: www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы / III клас / Каляндарна-тэматычнае планаванне).
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні ўсіх вучэбных прадметаў у 2017/2018 навучальным годзе змешчана на нацыянальным адукацыйным партале: www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
Звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў вучэбных праграм па беларускай і рускай мовах у частцы адпрацоўкі каліграфічнага пісьма вучняў ІІ-ІV класаў. Змест гэтай работы па магчымасці павінен быць звязаны з матэрыялам вучэбных заняткаў.
Дамашнія заданні для вучняў II–IV класаў павінны задавацца з улікам магчымасці іх выканання: у II класе – да 1,2 гадзіны, III–IV класах – 1,5 гадзіны.
На дом не задаюцца:
заданні вучням I класа на працягу ўсяго навучальнага года па ўсіх вучэбных прадметах;
заданні, пазначаныя «зорачкай»;
заданні па вучэбным прадмеце «Асновы бяспекі жыццядзейнасці».
Прыкладны аб’ём дамашніх заданняў для вучняў II–IV класаў прадстаўлены ў табліцы.
Табліца
Прыкладны аб’ём дамашніх заданняў для вучняў II–IV класаў
Вучэбны прадмет |
II клас |
III клас |
IV клас |
Матэматыка |
Задача або 2 слупкі прыкладаў |
Задача або 3 слупкі прыкладаў |
Задача і 2 выразы, або 2 задачы, або задача і 4 прыклады |
Руская (беларуская) мова |
15 – 17 слоў (практыкаванне для дамашняй работы можа ўключаць не больш за адно дадатковае граматычнае заданне) |
25 – 28 слоў (практыкаванне для дамашняй работы можа ўключаць не больш за адно дадатковае граматычнае заданне) |
35 – 37 слоў (практыкаванне для дамашняй работы можа ўключаць не больш за адно дадатковае граматычнае заданне) |
Літаратурнае чытанне |
не больш за 1–1,5 старонкі |
не больш за 2–2,5 старонкі |
не больш за 3–3,5 старонкі |
Чалавек і свет |
не больш за 1–1,5 старонкі |
не больш за 2–2,5 старонкі |
не больш за 3–3,5 старонкі |
У 2017/2018 навучальным годзе безадзнакавае навучанне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца па тых жа вучэбных прадметах, што і ў 2016/2017 навучальным годзе.
Мэта безадзнакавага навучання – стварэнне ўмоў для захавання псіхафізічнага здароўя вучняў, развіцця ў іх унутранай матывацыі вучэння, станаўлення адэкватнай самаацэнкі, фарміравання ўменняў самастойна ацэньваць вынікі сваёй дзейнасці.
У адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 164 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пунктам 10 Правил проведения аттестации учащихся при освоении содержания образовательных программ общего среднего образования, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38, бягучая і прамежкавая атэстацыя вучняў I і II класаў па ўсіх вучэбных прадметах ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае слоўную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, без выстаўлення адзнак (далей – безадзнакавае навучанне). Адмова ад выкарыстання адзнак у I і II класах звязана з узроставымі асаблівасцямі вучняў: ва ўзросце 6-7 гадоў пераважае знешняя матывацыя дзейнасці, вучань яшчэ не ўмее аб'ектыўна ацэньваць вынікі сваёй работы, ажыццяўляць кантроль і самакантроль, ацэнку і самаацэнку.
У III і IV класах без выкарыстання адзнак арганізуецца навучанне па вучэбных прадметах «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне», «Фізічная культура і здароўе». Адмова ад выкарыстання адзнак у працэсе навучання ў III і IV класах па вучэбных прадметах «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Фізічная культура і здароўе», «Працоўнае навучанне» абумоўлена спецыфікай гэтых вучэбных прадметаў:
– мноствам разнастайных відаў дзейнасці на вучэбных занятках па вучэбных прадметах «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Фізічная культура і здароўе», «Працоўнае навучанне»;
– перавагай калектыўных відаў дзейнасці на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце «Музыка»;
– істотнымі адрозненнямі ва ўзроўні развіцця спецыяльных здольнасцяў вучняў;
– неабходнасцю фарміравання ўнутранай матывацыі і развіцця творчых здольнасцяў вучняў.
Па астатніх вучэбных прадметах у III–IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009 № 674 «Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам» і загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.09.2010 № 635 «О внесении изменений и дополнений в приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29 мая 2009 г. № 674».
Ва ўмовах безадзнакавага навучання прымяняюцца разгорнутыя ацэначныя меркаванні, якія адлюстроўваюць ступень засваення ведаў і ўменняў па вучэбных прадметах, а таксама індывідуальны ўзровень развіцця вучняў.
Змястоўны кантроль і ацэнка прадугледжваюць выяўленне індывідуальнай дынамікі засваення вучнем ведаў і ўменняў па вучэбных прадметах і выключаюць параўнанне вучняў паміж сабой. Вынікі вучэбнай дзейнасці разглядаюцца адносна асабістых паказчыкаў кожнага канкрэтнага вучня. Індывідуальная дынаміка развіцця вучня і ступень засваення ім ведаў і ўменняў вызначаюцца ў супастаўленні з яго ж вынікамі, атрыманымі ў папярэдні перыяд навучання.
Пры безадзнакавым навучанні выкарыстоўваюцца такія сродкі ацэньвання, якія дазваляюць зафіксаваць індывідуальнае развіццё кожнага вучня і ў той жа час не прымушаюць настаўніка параўноўваць вучняў паміж сабой, ранжыраваць па паспяховасці (забаронена выкарыстанне розных «экранаў паспяховасці класа»).
Любую знешнюю адзнаку, атрыманую ад педагога, вучань успрымае як заахвочванне або пакаранне, станоўчае ці адмоўнае стаўленне да яго. У сувязі з гэтым недапушчальна ў якасці знакаў ацэнкі і самаацэнкі ўвядзенне эмацыйных атрыбутаў – сонейка, смайлікаў, казачных герояў ці людзей, якія праяўляюць «радасць», «сум» або іншыя эмоцыі. Такія знакі перадаюць вучням велізарны эмацыянальны зарад і не ўспрымаюцца імі гэтак жа нейтральна, як, напрыклад, знакі «+» і «-», якія паказваюць на адсутнасць або наяўнасць памылак у працы. Недапушчальнай таксама з’яўляецца замена адзнак іншымі знешнімі атрыбутамі (зорачкамі, кветачкамі, сцяжкамі і інш.), паколькі пры гэтым функцыю адзнакі бярэ на сябе гэты прадметны знак і стаўленне вучня да яго ідэнтычна адносінам да адзнакі.
На працягу ўсяго перыяду безадзнакавага навучання настаўнік мэтанакіравана працуе над фарміраваннем у вучняў навыкаў самаацэнкі сваёй вучэбнай дзейнасці.
Для ажыццяўлення кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці кожнага вучня настаўнік вядзе сістэматычны ўлік засваення вучнямі тых ведаў, уменняў і навыкаў, якія ўнесены ў асноўныя патрабаванні вучэбнай праграмы па кожным вучэбным прадмеце. Форму і спосабы фіксацыі вучэбных дасягненняў вучняў настаўнік вызначае самастойна.
У адукацыйным працэсе павінны быць прадстаўлены як кантрольна-ацэначная дзейнасць педагога, так і кантрольна-ацэначная дзейнасць вучняў у дачыненні адзін да аднаго (узаемакантроль і ўзаемаацэнка) і самакантроль, самаацэнка вучняў.
Вынікі кантрольна-ацэначнай дзейнасці могуць выражацца ў рознай форме: слоўнай (кароткія і разгорнутыя ацэначныя меркаванні); графічнай (напрыклад, лінейкі самаацэнкі і інш.); знакавай (знакі «+», «–» і інш.).
На кожным уроку педагог дае слоўную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, звяртаючыся да ўсяго класа або да асобных вучняў.
Прыклады славесных ацэначных меркаванняў педагога: «Малайчына! Ты правільна рашыў задачу»; «Малайчына! Ты акуратна выканаў работу»; «Твая работа вартая высокай ацэнкі»; «Сёння ты выканаў работу без памылак. Працаваў цалкам самастойна. Малайчына!»; «Пахвальна! Ты сам выправіў памылку ў сваёй рабоце і патлумачыў, як рашаў задачу», «Малайцы! Вы ўсе вельмі стараліся, выконваючы гэта практыкаванне» і інш.
Для ўсведамлення вучнямі крытэрыяў ацэнкі педагог выкарыстоўвае прыём «аналіз узору». Настаўнік дае разгорнутую змястоўную ацэнку розных відаў дзейнасці, на аснове якой у ходзе калектыўнага абмеркавання вылучаюцца патрабаванні, што прад’яўляюцца да таго ці іншага задання, фіксуюцца крытэрыі, раскрываецца іх змест. Напрыклад, крытэрыі ацэнкі вуснага адказу – правільнасць адказу, паўната, наяўнасць прыкладаў. Крытэрыі ацэнкі практычных дзеянняў – правільнасць выканання кожнага дзеяння, захаванне патрэбнага парадку дзеянняў, самастойнасць выканання. Крытэрыі ацэнкі пісьмовага практыкавання – адсутнасць памылак, правільнасць выканання ўсіх заданняў, акуратнасць.
Першапачаткова настаўнік выкарыстоўвае ацэначныя меркаванні, у якіх адлюстравана адпаведнасць вынікаў дзейнасці вучняў толькі па якому-небудзь аднаму крытэрыю ацэнкі. У далейшым настаўнік аб'ядноўвае ацэначныя меркаванні ў звязнае выказванне, абапіраючыся на структуру тэксту-разважання (тэзіс – доказ – выснова).
Самая распаўсюджаная графічная форма фіксацыі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў – лінейка самаацэнкі.
Для ацэнкі выкананай працы з дапамогай лінейкі самаацэнкі настаўнік разам з вучнямі вызначае паказчыкі, па якіх гэтая праца будзе ацэньвацца, напрыклад: адпаведнасць узору, адсутнасць памылак і інш. Паказчыкаў не павінна быць шмат, паколькі для кожнага з іх неабходная асобная лінейка. Пачынаць навучанне варта з выкарыстання толькі аднаго паказчыка, выразна сфармуляванага і зразумелага вучням.
Пасля вызначэння паказчыка настаўнік прапануе самостойна праверыць сваю работу і ацаніць атрыманы вынік з выкарыстаннем лінейкі самаацэнкі. Вучні ацэньваюць работу і ставяць умоўны знак на лінейцы. Пры гэтым выконваецца нязменнае патрабаванне: самаацэнка вучня апярэджвае ацэнку настаўніка.
Пасля таго як вучні ажыццявілі самаацэнку, настаўнік правярае работу і ставіць свой значок на лінейцы. Калі самаацэнка вучня і ацэнка педагога супадаюць, то значок вучня абводзіцца ў кружок, калі не супадае – настаўнік ставіць на лінейцы свой значок вышэй або ніжэй значка вучня.
Такім чынам, вучань разумее, чаму настаўнік менавіта так ацэньвае яго работу, сам бачыць той узровень, які ім ужо дасягнуты.
Для фіксацыі вынікаў кантрольна-ацэначнай дзейнасці можна выкарыстоўваць знакі «+», «–», «?».
Калі работа выканана правільна, без памылак, ставіцца знак «+». Калі ў рабоце выяўлены памылкі, ставіцца знак «–». Калі, ацэньваючы сваю работу, вучань не ведае, правільна яна выканана ці не, сумняваецца, ёсць у рабоце памылкі ці не, ставіцца знак «?». Настаўнік па сваім меркаванні можа пашырыць шкалу знакаў.
Па меркаванні педагога арганізуецца адкрытая дэманстрацыя індывідуальных дасягненняў вучняў, якая прадугледжвае прад’яўленне назапашаных на працягу года вынікаў вучэбнай работы. Найбольш значныя работы вучняў адбіраюцца з дапамогай настаўніка.
Для ажыццяўлення пераемнасці ў кантрольна-ацэначнай дзейнасці пры пераходзе да 10-бальнай сістэмы ацэнкі ў III класе неабходна прадоўжыць работу па фарміраванні адэкватнай самаацэнкі вучняў, пазнаёміць вучняў з крытэрыямі і паказчыкамі выстаўлення адзнак па ўсіх вучэбных прадметах, суправаджаць выстаўленне адзнак у балах слоўным каментарыем настаўніка.
Класны журнал у абавязковым парадку запаўняецца кожным класным кіраўніком, настаўнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі па вядзенні гэтага віду дакумента.
У I-II класах па ўсіх вучэбных прадметах адзнакі і любыя іншыя формы фіксацыі вынікаў ацэначнай дзейнасці ў класны журнал не выстаўляюцца.
Рабочыя матэрыялы настаўніка для фіксацыі ступені засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу могуць быць прадстаўлены ў выглядзе табліц, размешчаных на асобных лістах або ў спецыяльных журналах, сшытках. Дапушчальна электронная форма фіксацыі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Педагог самастойна вызначае форму вядзення сваіх рабочых запісаў і выбар умоўных знакаў.
+
« » – вучань добра ведае вучэбны матэрыял і можа прымяніць яго на практыцы. Гэтым знакам адзначаецца толькі трывалае засваенне вучэбнага матэрыялу, цалкам самастойная і беспамылковая работа вучня;
«+» – ведае, умее, правільна выконвае, але зрэдку дапускае адзінкавыя памылкі;
«±» – ведае, але недастаткова ўпэўнена; выконвае заданні з невялікай колькасцю памылак, г.зн. у большай меры матэрыял засвоены, але патрабуецца невялікая дапамога;
«+» – выконвае некаторыя заданні, але дапускае вялікую колькасць памылак;
«–» – не валодае матэрыялам, пры выкананні заданняў практычна ва ўсіх выпадках робіць памылкі і інш.
Прыклад вядзення рабочых запісаў у табліцы на вучэбных занятках па навучанні грамаце:
Табліца. Кантроль за фарміраваннем уменняў і навыкаў вучняў
на вучэбных занятках па навучанні грамаце
Прозвішча, імя вучня |
Уменне вызначаць колькасць |
Уменне дзяліць словы на склады |
Уменне выдзяляць націскны склад |
І г.д. згодна з вучэбнай праграмай |
|
слоў у сказе |
складоў у слове |
||||
Іваноў С. |
+ |
+ – |
+ |
– |
|
Пятроў А. |
+ |
– |
+ |
– |
|
Калі вучань не можа сам правільна выканаць заданне, настаўнік не ставіць у сваёй табліцы адпаведнага знака або ставіць знак «–», гэтым самым вызначае для сябе неабходнасць індывідуальнай працы з гэтым вучнем над незасвоеным матэрыялам. Пры гэтым ніякай адмоўнай слоўнай ацэнкі настаўнік не дае. Ацэначныя меркаванні карэктуюцца па меры засваення вучнем матэрыялу па пройдзенай тэме, таму табліцы, графікі, ацэначныя лісты лепш запаўняць простым алоўкам.
У табліцах можна фіксаваць колькасць памылак і іх характар. У адпаведнасці з зафіксаванымі ў табліцы дадзенымі настаўнік плануе і арганізуе дыферэнцыраваную і індывідуальную працу на вучэбных, стымулюючых і падтрымліваючых занятках.
Педагог можа дадаткова распрацоўваць індывідуальныя лісты вучэбных дасягненняў вучняў.
У канцы навучальнага года настаўнік ажыццяўляе змястоўны аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці, у якім адлюстроўвае:
вынікі кантрольных работ;
звесткі аб выкананні вучэбнай праграмы.
Форма змястоўнага аналізу вызначаецца метадычным аб’яднаннем настаўнікаў пачатковых класаў.
На аснове аналізу робіцца выснова аб прычынах цяжкасцей вучняў у засваенні вучэбнага матэрыялу, вызначаюцца шляхі, якія дазволяць ліквідаваць праблемы.
У рабочых сшытках выконваюцца ўсе віды навучальных работ.
На працягу першага года навучання заданні па навучанні грамаце, матэматыцы выконваюцца ў сшытках на друкаванай аснове.
Усе пісьмовыя работы правяраюцца настаўнікам пасля кожнага навучальнага занятку. Памылкі выпраўляюцца, адзнакі ў балах не выстаўляюцца.
Кантрольныя работы ў I класе выконваюцца ў сшытках на друкаванай аснове або на асобных лістах.
У II класе ў сшытках для кантрольных работ выконваюцца ўсе віды кантрольных работ. Гэтыя сшыткі на працягу года захоўваюцца ва ўстанове агульнай адукацыі і выдаюцца вучням для выканання кантрольных работ і работ над памылкамі.
У адпаведнасці з часткай другой пункта 1 Комплексу мер па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, зацверджанага Міністэрствам спорту і турызму 30.09.2015, мэтазгодна забяспечыць правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі настаўнікамі фізічнай культуры, якiя маюць адпаведную адукацыю па напрамках спецыяльнасцей фізічнай культуры і спорту.
З мэтай патрыятычнага выхавання і станаўлення грамадзянскай пазіцыі вучняў пры вывучэнні твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі неабходна выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Метадычная работа з’яўляецца неад’емнай часткай бесперапыннай адукацыі педагагічных работнікаў. Пры планаванні метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў неабходна кіравацца патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, улічваць тэндэнцыі развіцця пачатковай адукацыі ва ўстановах адукацыі раёна (вобласці), вынікі маніторынгу якасці адукацыі, арыентавацца на інтарэсы і запыты педагогаў, іх прафесійныя ўменні і навыкі, выяўленыя падчас дыягностыкі.
На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў рэкамендуецца разгледзець пытанні:
1. Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе:
змяненні ў вучэбных праграмах па вучэбных прадметах у I–III класах;
новыя вучэбныя выданні для I–III класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, асаблівасці работы з імі.
2. Особенности организации обучения грамоте по новому учебно-методическому комплексу автора О.И. Тириновой.
3. Асаблівасці вывучэння беларускай (рускай) мовы і літаратурнага чытання ў III класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання і выхавання ў 2017/2018 навучальным годзе.
4. Арганізацыя і змест работы метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў у 2017/2018 навучальным годзе.
Для метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў (на ўзроўні раёна і ўстановы адукацыі) у 2017/2018 навучальным годзе прапануецца агульная метадычная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых класаў».
На працягу навучальнага года рэкамендуецца правесці 4 тэматычныя пасяджэнні метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў, арганізаваць работу школы маладога настаўніка, школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчых груп і іншых метадычных фарміраванняў.
Прапануецца абмеркаваць з настаўнікамі пачатковых класаў наступныя пытанні:
актуалізацыя і паглыбленне прадметных ведаў педагогаў (тэорыя літаратуры, фанетыка і арфаграфія, велічыні, картаграфічныя веды і г.д.);
рэалізацыя на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі сучасных падыходаў да навучання: кампетэнтнаснага, сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага;
фарміраванне прадметных (матэматычных, моўных, прыродазнаўчых і інш.) паняццяў у вучняў пачатковых класаў;
удасканаленне ўменняў праектавання і канструявання адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, стварэння здароўезберагальнага асяроддзя;
методыка падрыхтоўкі і правядзення вопытаў, эксперыментаў, назіранняў, тэматычных экскурсій па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет»;
фарміраванне чытацкіх і інфармацыйных уменняў вучняў на ўроках на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў і методыка яе рэалізацыі на практыцы;
рэфлексія педагагічнай дзейнасці настаўнікаў пачатковых класаў: аналіз і самааналіз урока.
Дадатак 2
АСАБЛІВАСЦІ АрганІзацЫІ АДУКАЦЫЙНАГА прАцЭсУ пры вывучэнні вучэбных прадметаў
«Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
Асноўнымі мэтамі моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях, заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, норм беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці;
фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў;
усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі;
далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці, фарміраванне дзейснага чытача – асобы з высокім узроўнем чытацкай пісьменнасці і здольнасцямі да каштоўнасна-сэнсавага засваення твораў літаратуры як мастацтва слова;
развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
V–IX класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова і літаратура. V–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Беларуская мова. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Беларуская мова. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Беларуская літаратура. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Беларуская літаратура. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
X–XI класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова і літаратура. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа (павышаны ўзровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа (павышаны ўзровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Х класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХІ класа (павышаны ўзровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. XI клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХI класа (павышаны ўзровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ХI класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2016;
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская літаратура. Х–XІ класы (павышаны ўзровень), 2017.
Усе вучэбныя праграмы змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Беларуская мова (Беларуская літаратура).
У змест вучэбных праграм па вучэбных прадметах унесены наступныя змены.
Вучэбны прадмет «Беларуская мова»
У вучэбных праграмах для V–XI класаў зменшана колькасць гадзін на пісьмовыя работы і адпаведна колькасць навучальных і кантрольных пісьмовых работ. У V–IX класах зняты адзін кантрольны дыктант, у X–XI класах (павышаны ўзровень) – адно кантрольнае сачыненне.
У вучэбных праграмах для V–VІІ класаў выдзелены асобныя раздзелы «Маўленне» («Стылі маўлення»), «Тэкст», змест якіх складаюць тэмы, што раней вывучаліся ў іншых раздзелах пэўнага класа.
З мэтай забеспячэння паралельнага вывучэння беларускай і рускай моў раздзел «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» вывучаецца ў VІ класе. Раздзел «Дзеяслоў» перанесены з VІ у VІІ клас.
Звяртаем увагу, што на ўроках беларускай мовы ў час вывучэння ў VІ класе раздзела «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» неабходна карыстацца вучэбным дапаможнікам для V класа; у VІІ класе ў час вывучэння раздзела «Дзеяслоў» – вучэбным дапаможнікам для VІ класа (электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by/).
Некаторыя тэмы, якія маюць тэарэтычнае значэнне і не ўплываюць на практычную маўленчую дзейнасць, пераведзены на ўзровень азнаямлення, што прадугледжвае фарміраванне агульнага ўяўлення пра пэўную моўную з’яву без выпрацоўкі практычных уменняў і навыкаў (ад вучняў не патрабуецца вызначаць від аднасастаўнага сказа, адрозніваць складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак і г.д.), не ажыццяўляецца кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці па гэтых тэмах.
Асобныя тэмы пераведзены з узроўню тэарэтычнага асэнсавання на ўзровень практычнага прымянення, што прадугледжвае іх разгляд толькі на практычным узроўні, у плане магчымасці выкарыстання пэўных моўных сродкаў у маўленчай дзейнасці (напрыклад, «Стылістычныя магчымасці фанетыкі»). Іншымі словамі, асобныя гадзіны на разгляд такіх тэм вучэбнай праграмай базавага ўзроўню не прадугледжваюцца, але пры вывучэнні адпаведных тэм звяртаецца ўвага (на практычным узроўні) на стылістычныя магчымасці і/або тэкстаўтваральную ролю моўных адзінак.
V клас:
удакладнены тэмы ў раздзеле «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія»: асобна не вывучаецца правапіс цвёрдых, мяккіх і зацвярдзелых зычных, паколькі гэты матэрыял засвойваецца пры вывучэнні тэмы «Мяккі знак і апостраф»;
знята тэма «Словы як назвы рэчаў, з’яў, паняццяў», змест якой уваходзіць у тэму «Лексічнае значэнне слова».
VІ клас:
знята тэма «Нарматыўнасць – асноўная рыса літаратурнай мовы», змест якой уваходзіць у тэму «Літаратурная мова і народныя гаворкі»;
у раздзеле «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» знята тэма «Змяненне і ўтварэнне слоў», змест якой уваходзіць у тэму «Марфемная будова слова». Удакладнена тэма «Утварэнне і правапіс складаных слоў»: знята паняцце азнаямленне, паколькі правапіс складаных слоў з’яўляецца абавязковым уменнем. Складаная для засваення тэма «Утваральная аснова» пераведзена на ўзровень азнаямлення;
у раздзеле «Назоўнік» знята тэма, якая дубліруецца ў V, VI і VIII класах (пастаноўка працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам будзе вывучацца на ўроках сінтаксісу ў V і VIII класах). Знята тэма «Назоўнікі агульнага роду», змест якой уваходзіць у тэму «Род назоўнікаў» (з назоўнікамі агульнага роду вучні практычна пазнаёмяцца і навучацца ўжываць пры вывучэнні назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду);
у раздзеле «Прыметнік» знята тэма «Кароткая форма прыметніка», паколькі кароткія формы прыметніка не характэрны для сучаснай беларускай літаратурнай мовы (з імі вучні знаёмяцца практычна на матэрыяле фальклорных (мастацкіх) твораў пры вывучэнні тэмы «Прыметнік як часціна мовы»);
у раздзеле «Лічэбнік» удакладнена фармулёўка тэмы: «Лічэбнікі колькасныя і парадкавыя» (зборныя і дробавыя лічэбнікі ўваходзяць у разрад колькасных).
VІІ клас:
у раздзеле «Дзеяслоў» тэмы «Асабовыя і безасабовыя, пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы» пераведзены на ўзровень азнаямлення (матэрыял пра пераходныя і непераходныя дзеясловы будзе размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале).
VІІІ клас:
тэма «Граматычнае значэнне словазлучэння» пераведзена на ўзровень азнаямлення;
складаная для засваення тэма «Аднасастаўныя сказы, іх віды: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, назыўныя сказы» пераведзена на ўзровень азнаямлення;
знята тэма «Словы-сказы» (матэрыял тэмы засвойваецца практычна, у час выканання заданняў, змешчаных на с. 224 вучэбнага дапаможніка, і інш.).
IX клас:
тэма «Сінанімічнасць складаназлучаных і простых сказаў» пераведзена з узроўню тэарэтычнага асэнсавання на ўзровень практычнага прымянення;
тэма «Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак» пераведзена на ўзровень азнаямлення.
X – ХІ класы:
змест адукацыі па беларускай мове на базавым узроўні значна паменшыўся за кошт пераводу некаторых тэм з узроўню тэарэтычнага засваення на ўзровень практычнага прымянення. Такія тэмы, як «Стылістычныя магчымасці фанетыкі», «Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі», «Стылістычныя магчымасці словаўтварэння», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў розных часцін мовы» (Х клас), «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання», «Сінаніміка словазлучэнняў», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння», «Сінтаксічная сінаніміка» (ХІ клас) разглядаюцца толькі на практычным узроўні;
у сувязі са змяншэннем колькасці кантрольных работ у X–XI класах на павышаным узроўні (дыктанты – 2, пераказы – 2, тэставыя работы – 2, сачыненне – 1) адну гадзіну настаўнік можа выкарыстаць у якасці рэзервовай.
Вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»
У вучэбных праграмах па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»:
прапанаваны два спісы літаратурных твораў: для чытання і вывучэння, для дадатковага чытання.
У першым спісе вызначаны абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх прадугледжвае ўсе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).
Спіс твораў для дадатковага чытання рэкамендацыйны, накіраваны на пашырэнне кола чытання вучняў (настаўнік выбірае і прапаноўвае вучням 1–3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка);
скарэктаваны спісы твораў для завучвання на памяць, а таксама для самастойнага чытання;
вылучаны рэзерв вучэбнага часу. Гэтыя гадзіны настаўнік можа выкарыстаць на працягу навучальнага года па сваім меркаванні для чытання і вывучэння літаратурных твораў;
прадугледжаны гадзіны на паўтарэнне і падагульненне вывучанага за год. На гэтых уроках мэтазгодна прапанаваць вучням спіс твораў для чытання летам.
У V класе са спіса твораў для чытання і вывучэння выключаны вершы Я. Крупенькі «Ёсць у кожнага з нас…», А. Грачанікава «Як ападае ліст…», Р. Барадуліна «Бацьку» (у адпаведнасці з новымі вучэбнымі праграмамі, якія ўступяць у дзеянне з 2020/2021 навучальнага года, верш будзе вывучацца ў межах манаграфічнай тэмы “Рыгор Барадулін” у ХІ класе). Твор Г. Марчука «Чужое багацце» перанесены ў спіс для дадатковага чытання.
У VІ класе не разглядаецца раздзел «Біблія – найвыдатнейшы помнік сусветнай культуры і літаратуры». Са спіса для чытання і вывучэння выключаны творы Я. Купалы «Як у казцы... », М. Скрыпкі «Свіння і Баран» і інш. У спіс для дадатковага чытання перанесены творы Г. Сянкевіча «Незабыўныя старонкі славянскай мінуўшчыны» і Д. Шулцэ «Роберцік».
У VІІ класе аповесць Я. Брыля «Сірочы хлеб» перанесена ў спіс для дадатковага чытання; для тэкстуальнага вывучэння прапанаваны ўрывак пад назвай «Урокі пані Мар’і». Не вывучаюцца творы В. Зуёнка «Я са шляхоў далёкіх...», Р. Барадуліна «Мы – беларусы…» (у адпаведнасці з новымі вучэбнымі праграмамі, якія ўступяць у дзеянне з 2020/2021 навучальнага года, верш будзе вывучацца ў межах манаграфічнай тэмы “Рыгор Барадулін” у ХІ класе). Уключаны вершы М. Танка «Паэзія», Е. Лось «Дзяўчаты мінулай вайны», М. Арочкі «Хлеб роднай мовы» і апавяданне У. Шыціка «Лісцік серабрыстай таполі». Творы А. Вярцінскага «Рэквіем па кожным чацвёртым», І. Навуменкі «Жуль Верн», А. Васілевіч «Горкі ліпавы мёд», Я. Пархуты «Апошні гусляр» перанесены ў спіс для дадатковага чытання.
У VІІІ класе зняты творы рубрыкі «Для чытання і абмеркавання». Твор А. Дударава «Кім» перанесены ў спіс для дадатковага чытання.
У ІХ класе скарочаны і скарэктаваны змест усіх аглядавых тэм, зняты творы рубрыкі «Для чытання і абмеркавання». Тэкстуальна не вывучаюцца творы К. Тураўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, К. Каліноўскага. У пэўных манаграфічных тэмах не разглядаюцца некаторыя творы (напрыклад, вершы «Роднай старонцы» Я. Лучыны; «Суседзям у няволі» Цёткі; «У вырай!» («Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці!..»), «Паязджане», «На сход!» Я. Купалы і інш.). Паэма Я. Коласа «Новая зямля» прапанавана для вывучэння не ва ўрыўках, а цалкам. Вылучана 1 гадзіна на ўрок па творах для дадатковага чытання.
У Х класе (базавы ўзровень) апавяданне М. Гарэцкага «Роднае карэнне» перанесена ў спіс для дадатковага чытання, не разглядаецца верш М. Танка «Аve Maria». Вылучана 1 гадзіна на ўрок па творах для дадатковага чытання.
У ХІ класе (базавы ўзровень) пераразмеркаваны гадзіны паміж раздзеламі і тэмамі курса (напрыклад, павялічана колькасць гадзін на вывучэнне твораў І. Чыгрынава, І. Навуменкі, Г. Марчука, А. Разанава). У тэмах «Беларуская літаратура перыяду 1960 – пач. 1990-х гадоў» і «Сучасная літаратура» скарочаны пералік пісьменніцкіх персаналій. Твор Н. Гілевіча «Родныя дзеці» перанесены ў спіс для дадатковага чытання. Вылучана 1 гадзіна на ўрок па творах для дадатковага чытання.
Вучэбная праграма па беларускай літаратуры заснавана на ідэях кампетэнтнаснага падыходу, паводле якога засваенне зместу навучання накіравана на фарміраванне прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый вучняў. Рэалізацыя гэтага падыходу прадугледжвае ўзмацненне дзейнасна-практычнага кампанента літаратурнай адукацыі, у сувязі з чым у праграме акрэсліваюцца асноўныя віды вучэбнай дзейнасці вучняў і патрабаванні да яе вынікаў.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Беларуская мова (Беларуская літаратура)).
Звяртаем увагу настаўнікаў, што да перавыдадзеных у 2016 годзе вучэбных дапаможнікаў «Беларуская літаратура. 5 клас» і «Беларуская літаратура. 6 клас» на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская літаратура) размешчаны матэрыялы, неабходныя для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу (www.adu.by / Электроннае навучанне / Электронныя адукацыйныя рэсурсы / Беларуская літаратура) спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.
У 2017/2018 навучальным годзе будзе выкарыстоўвацца новы вучэбны дапаможнік «Беларуская літаратура. 7 клас» М.А. Лазарука, Т.У. Логінавай, Г.А. Сухавай. Да паступлення ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі новага вучэбнага дапаможніка неабходна выкарыстоўваць вучэбны дапаможнік «Беларуская літаратура. 7 клас» М А. Лазарука, Т. У. Логінавай (2010). Тэксты твораў, якія адсутнічаюць у вучэбным дапаможніку 2010 года, і заданні да іх размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская літаратура).
Асаблівасці новага вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для VІІ класа заключаюцца:
у адборы і прад’яўленні мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце;
у наяўнасці заданняў, якія накіраваны на ўдасканаленне чытацкіх уменняў вучняў: пошук інфармацыі, яе аналіз і інтэрпрэтацыя, ацэнка і выкарыстанне для выканання пастаўленай задачы;
у рэалізацыі навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты ВМК па вучэбным прадмеце (у прыватнасці, электронны адукацыйны рэсурс (далей – ЭАР), змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-vedy.adu.by/). Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР карыстальніку неабходна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы». У навігацыйным апараце вучэбнага дапаможніка выкарыстоўваецца новы элемент – QR-код (графічная выява спасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да ЭАР праз спецыяльны дадатак на электронным планшэце, мабільным тэлефоне.
Звяртаем увагу на тое, што спасылкі на электронныя адукацыйныя рэсурсы ў новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Вучэбны матэрыял, які выкладзены ў новым вучэбным дапаможніку, цалкам адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, якія адпавядаюць усім пяці ўзроўням засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбару творчых заданняў, якія адпавядаюць пазнавальным магчымасцям вучняў.
На вучэбных занятках па беларускай літаратуры для работы з тэкстамі рэкамендуецца звяртацца да серыі кніг «Школьная бібліятэка» (спіс серыі кніг «Школьная бібліятэка» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Перечень учебных изданий. 2017/2018 учебный год).
Нагадваем, што да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне «Беларуская мова і літаратура» для V, VI, VII, VIII–IX, X, XI класаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне змешчана на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Беларуская мова (Беларуская літаратура).
Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры, акрамя вучэбна-метадычных комплексаў, настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Нагадваем, што вучэбна-метадычны комплекс факультатыўных заняткаў «Вывучаем беларускі правапіс. V–ІХ класы» можна выкарыстоўваць у якасці дыдактычнага матэрыялу для правядзення арфаграфічных хвілінак і ўдасканалення арфаграфічнай пісьменнасці вучняў.
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2017/2018 навучальным годзе змешчана на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова (Беларуская літаратура).
Актуальную інфармацыю для вывучэння і выкарыстання ў педагагічнай практыцы можна знайсці ў раздзеле «Дистанционный всеобуч для учителя», які размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электроннае навучанне», а таксама па адрасе: http://e-asveta.adu.by.
У выпадках, калі прапанаваных матэрыялаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» недастаткова, рэкамендуецца звяртацца да інтэрнэт-рэсурсаў на сайтах:
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: www.nlb.by;
рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”»: http://www.lim.by;
Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: http://www.kupala-museum.by;
Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа: http://www.yakubkolas.by;
Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: http://www.bagdanovich.by;
Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: http://www.bellitmuseum.by;
Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: http://www.kupalauski.by.
Звяртаем увагу на тое, што асноўны вучэбны матэрыял павінен засвойвацца вучнямі на вучэбных занятках, у тым ліку і самыя складаныя элементы зместу адукацыі.
Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў вучняў, атрыманых на вучэбных занятках. Дамашняе заданне павінна прывіваць навыкі самастойнай працы. Для дамашняга задання можа прапаноўвацца толькі той матэрыял, які засвоены на вучэбных занятках.
З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў настаўніку неабходна сачыць за дазіроўкай дамашняга задання, тлумачыць на ўроку змест, парадак і прыёмы яго выканання. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць прапаноўвацца вучням для выканання дома толькі па жаданні.
Для завучвання на памяць настаўнік прапануе вершы (урыўкі з мастацкіх тэкстаў), вызначаныя вучэбнай праграмай па беларускай літаратуры.
Рэкамендуем пры выбары дамашняга задання арыентавацца на прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Нагадваем, што ў VІ–ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваных для папярэдняга класа. Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 4) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана на 10-20 слоў.
У першым паўгоддзі ў V класе па беларускай мове праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа.
У V–VIII класах пісьмовыя работы па беларускай літаратуры носяць толькі навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца па меркаванні настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца толькі па літаратуры.
Кантрольныя сачыненні па літаратуры пішуцца толькі ў IX–XI (XII) класах. Адзнакі за сачыненне па беларускай літаратуры ў IX–XI (XII) класах выстаўляюцца па літаратуры і па мове (першая адзнака – па літаратуры, другая – па мове).
Тэматычны кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца ў вуснай ці пісьмовай формах або ў іх спалучэнні. Ацэнкай вусных адказаў і пісьмовых работ неабходна заахвочваць глыбокае, індывідуальна-асобаснае ўспрыманне літаратуры як мастацтва слова.
У любой рабоце па беларускай мове і літаратуры выпраўляюцца ўсе памылкі, якія дапушчаны вучнямі.
Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ІХ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта. Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні, і для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні.
Нагадваем, што ў 2017/2018 навучальным годзе традыцыйна праводзяцца:
рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;
рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на:
каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца
ў 2017/2018 навучальным годзе:
верасень |
105-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка 90-годдзе з дня нараджэння Алеся Адамовіча 95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка 110-годдзе з дня нараджэння Сяргея Дзяргая |
|
кастрычнік |
85-годдзе з дня нараджэння Івана Пташнікава 85-годдзе з дня нараджэння Алены Кобец-Філімонавай |
|
лістапад |
135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа 130-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага 80-годдзе з дня нараджэння Валянціна Лукшы |
|
снежань |
70-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава 95-годдзе з дня нараджэння Алены Васілевіч |
|
студзень |
80-годдзе з дня нараджэння Дануты Бічэль |
|
люты |
125-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага 210-годдзе з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча 150-годдзе з дня нараджэння Каруся Каганца |
|
сакавік |
100-годдзе з дня нараджэння Эдуарда Валасевіча 100-годдзе з дня нараджэння Алеся Бачылы 65-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Бутрамеева 70-годдзе з дня нараджэння Генадзя Пашкова |
|
красавік |
75-годдзе з дня нараджэння Мар’яна Дуксы |
|
май |
135-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра 70-годдзе з дня нараджэння Святланы Алексіевіч 85-годдзе з дня нараджэння Юрася Свіркі 80-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Карызны |
каляндар міжнародных свят і знамянальных дат:
3 верасня |
– |
Дзень беларускага пісьменства |
8 верасня |
– |
Міжнародны дзень пісьменнасці |
21 лютага |
– |
Міжнародны дзень роднай мовы |
3 сакавіка |
– |
Сусветны дзень пісьменніка |
21 сакавіка |
– |
Сусветны дзень паэзіі |
27 сакавіка |
– |
Міжнародны дзень тэатра |
2 красавіка |
– |
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі |
18 мая |
– |
Сусветны дзень музеяў |
У 2017/2018 навучальным годзе дзейнасць метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэкамендуецца арганізаваць па тэме «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры».
На жнівеньскіх прадметных секцыях рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Увядзенне ў 2017/2018 навучальным годзе вучэбных праграм, распрацаваных на аснове кампетэнтнаснага падыходу:
кампетэнтнасны падыход у вучэбных праграмах па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;
новыя вучэбныя праграмы для VІI класа па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».
2. Дапрофільная падрыхтоўка і профільнае навучанне:
вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для ІХ класа і асаблівасці іх правядзення;
роля вучэбных заняткаў і пазаўрочнай дзейнасці па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў фарміраванні свядомага выбару вучнямі профілю навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
эфектыўны вопыт выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на павышаным ўзроўні ва ўмовах профільнага навучання;
асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе з улікам аналізу вынікаў навучання і выхавання за 2016/2017 навучальны год;
сістэма работы настаўніка па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці ва ўмовах профільнага навучання.
3. Планаванне работы раённых метадычных аб’яднанняў:
аналіз работы метадычнага аб’яднання ў 2016/2017 навучальным годзе;
планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.
На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець актуальныя пытанні методыкі выкладання прадметаў з улікам эфектыўнага вопыту педагогаў рэгіёна:
шляхі ўдасканалення прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах профільнага навучання;
рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання вучэбным прадметам «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;
выкарыстанне здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства на занятках па беларускай літаратуры на базавым і павышаным узроўнях;
выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры;
абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі эфектыўнага вопыту выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» на базавым і павышаным узроўнях;
развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў пры навучанні беларускай мове і літаратуры;
пазаўрочная дзейнасць па беларускай мове і літаратуры як складнік эфектыўнай адукацыі.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Приложение 3
Особенности организации образоваТельного процесса при изучении учебных предметов «русский язык» и «русская литература»
Основными целями языкового и литературного образования в учреждениях общего среднего образования являются:
языковое и речевое развитие учащихся на основе усвоения знаний о системе русского языка на всех его уровнях, правил функционирования языковых средств в речи, норм русского литературного языка, обогащения словарного запаса и грамматического строя речи; формирование правописных умений и навыков, умений пользоваться языком в различных видах речевой деятельности (языковая и речевая компетенции);
формирование коммуникативных умений на основе овладения учащимися речеведческими понятиями, формирование умения создавать самостоятельные связные высказывания различных стилей, типов и жанров речи (коммуникативная компетенция);
формирование речевой культуры учащихся на основе освоения языка как системы сохранения и передачи культурных ценностей, средства постижения русской, национальной культуры в контексте общемировой (лингвокультурологическая компетенция);
развитие средствами языка интеллектуальной, духовно-нравственной, коммуникативной, гражданской культуры учащихся (социокультурная компетенция);
приобщение учащихся к искусству слова, развитие у них художественного мышления и эстетических чувств, читательской и речевой культуры, формирование нравственно-эстетических ориентаций личности.
В 2017/2018 учебном году используются следующие учебные программы:
V–IX классы:
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским и белорусским языками обучения и воспитания. Русский язык и литература. V–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Русский язык. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Русский язык. VІІ класс // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Русская литература. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Русская литература. VІІ класс // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
X–XI классы:
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания. Русский язык и литература. Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для X класса (повышенный уровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. X класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;
Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для X класса (повышенный уровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015;
Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для X класса (повышенный уровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. X класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;
Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для X класса (повышенный уровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015;
Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для XI класса (повышенный уровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. X класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2016;
Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для XI класса (повышенный уровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;
Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для XI класса (повышенный уровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. X класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2016.
Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для XI класса (повышенный уровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016.
Все учебные программы размещены на национальном образовательном портале: www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы. Русский язык (Русская литература).
В содержание учебных программ по учебным предметам «Русский язык» и «Русская литература» внесены следующие изменения:
Учебный предмет «Русский язык»
В учебных программах для V – XI классов определено следующее количество контрольных письменных работ:
Класс |
Количество контрольных письменных работ (время на проведение контрольных работ) |
|||
диктант |
изложение |
тестовая работа |
сочинение |
|
V–VII |
2 (2 ч) |
2 (4 ч) |
- |
- |
VIII–IX |
2 (2 ч) |
2 (4 ч)* |
1 (1 ч) |
- |
X–XI (базовый уровень) |
2 (2 ч) |
2 (4 ч) |
1 (1 ч) |
- |
X–XI (повышенный уровень) |
2 (2 ч) |
2 (4 ч) |
2 (2 ч) |
1 (1 ч) |
*Примечание. Изложение с дополнительным заданием
Рубрики «Учебно-языковые умения и навыки», а также «Коммуникативные умения и навыки» объединены в рубрику «Основные требования к результатам учебной деятельности учащихся». Таким образом, в программе после каждого раздела фиксируются умения и навыки, формирование которых предусмотрено в процессе работы над каждым конкретным разделом.
Некоторые темы, имеющие теоретическое значение и не оказывающие влияния на практическую речевую деятельность, переведены на уровень ознакомления, что предусматривает формирование общего представления о конкретном языковом явлении и предполагает работу над умениями на практическом уровне, при этом контроль результатов учебной деятельности не осуществляется.
V класс:
увеличено количество часов на изучение раздела «Повторение изученного в начальных классах» (до 8 ч) и подробно прописано содержание тем с целью информирования учителя об изученном в начальных классах, соблюдения преемственности в преподавании учебного предмета;
исключен раздел «Жанры речи», поскольку с загадкой, рассказом, сказкой и их признаками учащиеся знакомятся в рамках учебного предмета «Русская литература». Работа над текстами названных жанров речи включена в виды речевой деятельности и рассредоточена по разным разделам, то есть переведена на практический уровень;
в разделе «Лексика» темы «Омонимы», «Профессиональные слова и термины», «Устаревшие слова», «Неологизмы» изучаются на уровне ознакомления.
VІ класс:
из раздела «Жанры речи» исключено поздравление, поскольку с жанром поздравления учащиеся знакомятся на уроках русского языка в начальных классах, а также на практическом уровне совершенствуют навыки в процессе изучения русского языка в V, VІ и др. классах (например, при изучении местоимения);
в разделе «Состав слова. Образование слов» уточнены названия некоторых тем: «Окончание, нулевое окончание», «Чередование звуков»; переведены на уровень ознакомления темы «Образование слов: производящее и производное слова», «Словообразовательная цепочка», способы постфиксальный и слияние;
изучение разрядов местоимений переведено на уровень ознакомления.
VІІ класс:
тема «Жанры речи» снята, так как характеристика человека и путевые записки рассматриваются в курсе литературы, а также реализуются в видах учебной деятельности;
в разделе «Глагол» темы «Переходные и непереходные глаголы, их употребление», «Возвратные глаголы: значение, употребление», «Безличные глаголы, их употребление» объединены в тему «Личные и безличные, переходные и непереходные, возвратные и невозвратные глаголы (ознакомление)».
разряды наречий, предлогов, частиц рассматриваются на уровне ознакомления.
VІІІ класс:
в разделе «Словосочетание» темы «Грамматическое значение словосочетания», «Свободные и несвободные словосочетания» переведены на уровень ознакомления;
IX класс:
в разделе «Жанры речи» исключена тема «Аннотация», так как ознакомление с этим жанром осуществляется на практическом уровне на всех учебных предметах;
тема «Сложноподчиненное предложение с несколькими придаточными частями: однородное и неоднородное соподчинение, последовательное подчинение» переведена на уровень ознакомления.
X – ХІ классы:
содержание обучения русскому языку в X классе на базовом уровне уменьшилось за счет перевода на уровень ознакомления темы «Русский язык как развивающееся явление» (из раздела «Общие сведения о языке»), а также объединения материалов двух тем: «Коммуникативные качества речи» («Культура речи») и «Функциональные стили, стилеобразующие средства языка» («Стилистика как раздел науки о языке»);
сокращено количество часов на изучение раздела «Слово как основная единица языка», в котором конкретизированы темы по фонетике («Звуковая сторона слова: произносительная норма, изобразительно-выразительные возможности фонетики. Гласные звуки. Согласные звуки. Изменение качества согласных звуков. Ударение») и лексике («Смысловая сторона слова: речевая (лексическая) норма, изобразительно-выразительные возможности лексики и фразеологии (синонимия, антонимия, омонимия; метафора, метонимия как средства выразительности). Лексическое и грамматическое значение слова. Однозначные и многозначные слова. Прямое и переносное значения слова. Фразеологические обороты»);
внесено уточнение в раздел «Орфография» – «Правописание имен существительных», что обусловлено пропуском данной темы при указании на изучение (повторение) правописания прилагательных, глаголов, причастий, наречий, а также наличием указанной темы в учебном пособии;
с учетом современных требований указано учебно-методическое обеспечение;
с целью выделения резервных часов в XI классе на базовом уровне пересмотрено количество учебных часов на изучение следующих разделов: «Речевое общение» (предлагается «Виды монологической речи» дать блоком, чтобы иметь возможность отрабатывать монологическую речь на практическом уровне), «Предложение как основная коммуникативная единица языка. Функционально-стилистические возможности синтаксиса» (14 часов: изменено количество часов на изучение тем «Осложненное предложение» (3 ч), «Сложное предложение» (5 ч), «Пунктуация как система знаков препинания и правил их употребления» (5 ч), «Повторение изученного в XI классе» (1 ч);
конкретизирован материал для изучения в следующих разделах и темах: «Речевое общение» (тема «Условия и основные компоненты общения. Правила эффективного речевого общения»), «Основные синтаксические единицы. Словосочетание» («Виды подчинительной связи в словосочетании: согласование, управление, примыкание. Смысловые отношения в словосочетании. Несвободные словосочетания»).
В связи с изменением количества контрольных письменных работ и выделением резервных часов в X–XI классах с изучением русского языка на повышенном уровне произошло следующее перераспределение часов:
в X классе: «Слово как основная единица языка» (41 ч: «Смысловая сторона слова» (7 ч), «Состав слова. Образование слов» (8 ч), «Изменение слова (части речи)» (22 ч), «Орфография как система правил правописания. Орфографическая норма» (26 ч);
в XI классе: «Предложение как основная коммуникативная единица. Функционально-стилистические возможности синтаксиса» (51 ч), «Пунктуация как система знаков препинания и правил их употребления» (23 ч), «Повторение изученного в XI классе» (4 ч).
Учебный предмет «Русская литература»
Произведения в программе распределены не по трем спискам (ранее были произведения «Для чтения и изучения», «Для чтения и обсуждения», «Для дополнительного чтения»), а по двум (для чтения и изучения и для дополнительного чтения).
Сокращено количество изучаемых произведений.
Перераспределены часы: на сложные и объемные произведения выделено больше учебного времени.
Уточнено содержание некоторых тем.
Сокращено количество учебного материала, упрощены многие темы и разделы.
Из двух произведений, изучавшихся ранее по выбору, одно оставлено для обязательного изучения, второе перенесено в список для дополнительного чтения (до VIII класса включительно).
Сокращено количество произведений для заучивания наизусть. Обозначен объем текстов для заучивания наизусть.
Выделены часы на внеклассное чтение (до VIII класса включительно). Основой таких занятий могут стать произведения из списка для дополнительного чтения.
Некоторые произведения заменены на более яркие, интересные, репрезентативные для эпохи и творчества писателя.
V класс:
из списка для чтения и изучения исключена тема «Народный русский театр «Петрушка» (раздел «Драматические произведения»); оптимизирован раздел «Писатели о природе» (уменьшено количество произведений, упрощен теоретико-литературный материал);
конкретизированы мифы о Геракле, обязательные для изучения: «Немейский лев», «Лернейская гидра», «Авгиевы конюшни», «Яблоки Гесперид» (раздел «Мифы Древней Греции»); определены главы произведения Кира Булычёва «Миллион приключений»: «Авгиева лаборатория», «Джинн в корабле» (раздел «Мир приключений, фантастики в литературных произведениях»);
из ранее предлагавшихся рассказов по выбору (А. Чехов «Мальчики», В. Астафьев «Конь с розовой гривой», В. Белов «Скворцы», Ф. Искандер «Тринадцатый подвиг Геракла») оставлены 2: А. Чехов «Мальчики», В. Белов «Скворцы» как представляющие наибольший интерес для учащихся (раздел «Писатели о детстве»).
VI класс:
из списка для изучения исключены следующие произведения: стихотворения А. Пушкина «Зимний вечер», Н. Некрасова «Размышления у парадного подъезда» (раздел «Стихотворение как лирический жанр»), А. Ахматовой «Перед грозой бывают дни такие» (раздел «Природа в восприятии русских поэтов XX века»); рассказ А. Чехов «Налим» (раздел «Рассказ как эпический жанр»); басни И. Крылова «Осел и Соловей», Свинья под дубом» (раздел «Басня как эпический жанр»);
в раздел «Стихотворение как лирический жанр» добавлены стихотворения А. Фета «Летний вечер тих и ясен...», «Скрип шагов вдоль улиц белых...», «Бабочка», так как они отвечают задачам литературного образования и логике построения программы, а также соответствуют принципу возрастной доступности;
из предлагавшихся ранее по выбору «Повестей Белкина» А. Пушкина обязательны для изучения две: «Станционный смотритель» и «Барышня-крестьянка» (раздел «Повесть как эпический жанр»);
из предлагавшихся ранее по выбору рассказов А. Куприна обязателен для изучения рассказ «Тапер». Рассказ «Чудесный доктор» перенесен в список для дополнительного чтения;
уточнены главы повести Л. Толстого «Детство»: «Учитель Карл Иванович», «Классы», «Наталья Савишна», «Приготовления к охоте», «Охота», «Ивины». Уточнены главы повести Максима Горького «Детство»: Главы I-IV (раздел «Повесть как эпический жанр»);
в разделе «Из зарубежной литературы» из 3 произведений, предлагавшихся по выбору учителя, оставлено одно для обязательного изучения: Дж. Лондон «На берегах Сакраменто» (как наиболее художественно значимое, доступное для учащихся произведение).
VII класс:
из списка для чтения и изучения исключены следующие произведения: стихотворения Н. Некрасова «Меж высоких хлебов затерялося…», А. Сурикова «Рябина»; исторические песни А. Навроцкого («Утёс Стеньки Разина»), Д. Садовникова («Из-за острова на стрежень…»); баллада А.К. Толстого «Песня о Гаральде и Ярославне»; поэма М. Лермонтова «Песня про царя Ивана Васильевича, молодого опричника и удалого купца Калашникова» (раздел «Устное народное творчество и литература»); глава «Кто стрелял?» (из поэмы А. Твардовского «Василий Тёркин»); сказка-быль А.Платонова «Неизвестный цветок» (раздел «Литературное произведение как художественная целостность»);
вместо произведений Р. Фраермана «Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви» и В. Киселёва «Девочка и птицелет» предложена для изучения повесть А. Алексина «А тем временем где-то…»; вместо произведений А. и Б. Стругацких предложен рассказ Р. Брэдбери «Каникулы» (раздел «Литературное произведение как художественная целостность»).
VIII класс:
из списка для чтения и изучения исключены следующие произведения: Эсхил «Прометей Прикованный» (раздел «Античная литература»), М. Лермонтов «Узник», «Завещание», Н. Гоголь «Как поссорился Иван Иванович с Иваном Никифоровичем» (раздел «Литература первой половины XIX века»); рассказ А. Чехова «Тоска» (раздел «Литература второй половины ХIХ века»), рассказ В. Шукшина «Срезал», утративший актуальность и являющийся трудным для анализа и восприятия (раздел «Поэзия и проза 50—90-х гг.»);
из произведения Максима Горького «Старуха Изергиль» исключена часть, посвященная старухе Изергиль (раздел «Литература второй половины ХIХ века»);
сокращено количество стихотворений в разделах «Тема Великой Отечественной войны в русской литературе», «Поэзия и проза 50–90 х гг.»;
исключены сложные обзорные темы: «Литература первой половины XIX века», «Литература первой половины XX века»;
вместо произведения У. Шекспира «Ромео и Джульетта» предложены сонеты У. Шекспира (раздел «Литература эпохи Возрождения»);
в разделе «Тема Великой Отечественной войны в русской литературе» из двух повестей по выбору (Б. Васильев «А зори здесь тихие» и К. Воробьёв «Убиты под Москвой») оставлена одна, более простая и легко воспринимаемая учащимися, – повесть Б. Васильева
«А зори здесь тихие». Также в раздел добавлен рассказ М. Шолохова «Судьба человека»;
раздел «Русскоязычная литература Беларуси» перенесен в XI класс.
IХ класс:
перераспределены часы на некоторые обзорные и монографические темы;
исключена сложная обзорная тема «Литература XVII- XVIII веков»;
добавлен раздел «Сентиментализм», необходимый для понимания последующего материала (раздел «Литература первой половины XIX в»).
Х класс (базовый уровень):
из списка для изучения исключены следующие произведения: А. Чехов «Ионыч», «Дама с собачкой» (раздел «Русский реализм конца XIX – начала XX века»); И. Бунин «Антоновские яблоки», «Легкое дыхание», «Грамматика любви», «Тёмные аллеи» (раздел «Русский реализм конца XIX – начала XX века»);
добавлены произведения А. Фета: «Я пришел к тебе с приветом...», «Шепот, робкое дыханье...», «Учись у них, у дуба, у березы...», «Я тебе ничего не скажу...», «Это утро, радость эта...» (раздел «Литература второй половины XIX века. Расцвет реализма»);
добавлен рассказ И. Бунина «Холодная осень» (раздел «Русский реализм конца XIX — начала XX века»);
сокращено количество стихотворений Ф.Тютчева;
произведение Л. Толстого «Война и мир» изучается по проблемно-тематическому принципу;
предложено на выбор учителя изучение одной из пьес А. Чехова: «Вишнёвый сад» или «Дядя Ваня» (раздел «Русский реализм конца XIX — начала XX века»).
ХI класс (базовый уровень):
сокращено количество стихотворений, изучаемых в разделе «Модернизм конца XIX - начала XX века»;
сокращено количество стихотворений В. Маяковского, М. Цветаевой, А. Твардовского;
исключен из списка для изучения рассказ А. Солженицына «Матрёнин двор» (раздел «Литература середины 50-х — начала 90-х годов»);
предложены для изучения 2 рассказа А. Платонова: «Фро» и «На заре туманной юности» (ранее предлагалось изучение одного рассказа по выбору учителя); на выбор учителя и учащихся предложено изучение по проблемно-тематическому принципу одного из двух романов М. Шолохова: «Тихий Дон» или «Поднятая целина» (раздел «Литература 20-х — середины 50-х г.г.»).
Методические рекомендации по организации образовательного процесса в соответствии с обновленными учебными программами размещены на национальном образовательном портале: www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы. Русский язык (Русская литература).
Актуальную информацию для изучения и использования в педагогической практике можно найти в разделе «Дистанционный всеобуч для учителя», размещенном на национальном образовательном портале в разделе «Электронное обучение», а также по адресу: http://e-asveta.adu.by.
В 2017/2018 учебном году в образовательном процессе будет использоваться новое учебное пособие «Русская литература. 7 класс (в 2-х частях)» авторов Л.К. Петровской и С.Н. Захаровой.
Особенностями учебного пособия являются:
отбор и представление минимально необходимого и достаточного материала для качественного образования по учебному предмету;
учебный материал, изложенный в учебном пособии, в полной мере соответствует учебной программе и достаточен для получения отметок, соответствующих всем пяти уровням усвоения материала. Учитель имеет возможность выбора наиболее интересных, творческих заданий, соответствующих познавательным особенностям своих учащихся;
наличие заданий, направленных на совершенствование читательских умений учащихся: поиск нужной информации, ее анализ и интерпретация, оценка и использование для решения поставленной задачи;
реализация навигационной функции: наличие ссылок на компоненты учебно-методического комплекса по учебному предмету (в частности, на электронный образовательный ресурс (ЭОР), размещенный на национальном образовательном портале http://e-vedy.adu.by/). Доступ к ЭОР осуществляется через Интернет. Для использования ЭОР пользователю необходимо бесплатно зарегистрироваться на национальном образовательном портале в разделе «Электронные образовательные ресурсы».
Обращаем внимание, что ссылки на электронные образовательные ресурсы в новом учебном пособии позволяют дифференцировать и индивидуализировать образовательный процесс, организовать работу с учащимися с разным уровнем образовательной подготовки и мотивации к изучению учебного предмета.
К 2017/2018 учебному году издано примерное календарно-тематическое планирование «Русский язык и литература» для V–VI, VII, VIII–IX, X, XI классов (Минск: Национальный институт образования, Аверсэв, 2017). Примерное календарно-тематическое планирование размещено на национальном образовательном портале: www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы. Русский язык (Русская литература).
Полная информация об учебно-методическом обеспечении учебных предметов «Русский язык» и «Русская литература» в 2017/2018 учебном году размещена на национальном образовательном портале: : www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы. Русский язык (Русская литература).
На учебных занятиях по русской литературе для работы с текстами следует использовать издания серии «Школьная библиотека» (список серии книг «Школьная библиотека» размещен на Национальном образовательном портале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Перечень учебных изданий. 2017/2018 учебный год), а также интернет-ресурсы:
Национальной библиотеки Беларуси: www.nlb.by;
Редакционно-издательского учреждения «Выдавецкі дом “Звязда”»: www.lim.by.
Напоминаем, что в VI–ХI (ХII) классах до конца первой четверти, а также в V классе в течение первого полугодия сохраняется объем текстов контрольных работ, рекомендованных для предыдущего класса. При наличии дополнительных заданий количество слов в тексте может быть сокращено по усмотрению учителя на 10-20 слов.
В первом полугодии в V классе по русскому языку проводятся только обучающие изложения, которые оцениваются в соответствии с нормами оценки учебной деятельности учащихся для IV класса.
В V–VIII классах письменные работы по русской литературе носят обучающий характер. Отметки за обучающие работы выставляются по усмотрению учителя только по литературе и должны носить стимулирующий характер.
В любой проверяемой работе по русскому языку и литературе исправляются все допущенные учащимися ошибки.
Обращаем внимание, что учебный материал должен быть усвоен учащимися на уроке. Основная функция домашнего задания – закрепление знаний и умений. С целью предупреждения перегрузки учащихся при выполнении домашнего задания необходимо строго следить за его дозировкой, при необходимости разъяснять учащимся на уроке содержание, порядок и приемы выполнения полученных ими домашних заданий. Задания повышенного уровня сложности могут предлагаться для самостоятельного выполнения учащимися дома только по их желанию. Объем домашнего задания должен соответствовать санитарным нормам с учетом его объема по другим учебным предметам и возможностью выполнения домашнего задания по всем предметам в V-VI классах за 2 часа, в VII-VIII классах за 2,5 часа, в IX-XI классах – за 3 часа.
В 2017/2018 учебном году выпускной экзамен по русскому языку по завершении обучения и воспитания на II ступени общего среднего образования будет проводиться в форме диктанта; по завершении обучения и воспитания на III ступени общего среднего образования – в форме изложения по разным текстам для учащихся, изучающих русский язык на повышенном уровне, и для учащихся, изучающих русский язык на базовом уровне.
При планировании и организации внеклассной работы по учебным предметам рекомендуем обратить внимание на календарь юбилейных дат, которые будут отмечаться в 2017/2018 учебном году:
8 октября – 125 лет со дня рождения русского поэта М.И. Цветаевой (1892–1941);
23 октября – 85 лет со дня рождения русского писателя В.И. Белова (1932–2012);
3 ноября – 130 лет со дня рождения русского поэта, драматурга С.Я. Маршака (1887–1964);
16 марта – 150 лет со дня рождения русского писателя М.Горького (1868–1936);
31 марта – 195 лет со дня рождения русского драматурга А.Н. Островского (1823–1886);
7 июля – 125 лет со дня рождения русского поэта В.В. Маяковского (1893–1930).
Для организации деятельности методических формирований учителей русского языка и литературы в 2017/2018 учебном году предлагается единая тема «Совершенствование предметно-методической подготовки учителя русского языка и литературы».
На августовских предметных секциях учителей русского языка и литературы рекомендуется обсудить следующие вопросы:
– научно-методическое обеспечение преподавания учебных предметов «Русский язык» и «Русская литература» в 2017/2018 учебном году;
– особенности организации образовательного процесса в учреждениях общего среднего образования в 2017/2018 учебном году с учетом анализа результатов обучения и воспитания за 2016/2017 учебный год;
– планирование работы районного методического объединения, творческих групп, школы молодого учителя и других методических формирований на 2017/2018 учебный год.
В течение учебного года на заседаниях методических формирований учителей русского языка и литературы (методическое объединение, школа молодого учителя, школа совершенствования педагогического мастерства, творческие группы и др.) рекомендуется рассмотреть актуальные вопросы теории и методики обучения русскому языку и литературе с учетом имеющегося эффективного педагогического опыта педагогов региона:
– профессиональная компетентность учителя русского языка и литературы как основа для развития нравственной, интеллектуальной, эмоциональной, эстетической сферы личности обучающихся средствами языка и литературы;
– изучение литературы как искусства слова: эмоционально-образное восприятие, анализ художественного текста в единстве формы и содержания, с учетом жанрово-родовой специфики произведения, авторской позиции и индивидуального стиля писателя;
– реализация в процессе изучения русского языка и литературы индивидуально-личностного и деятельностного подходов через использование традиционных и инновационных технологий, эффективных форм, методов и приемов, направленных на развитие творческих способностей учащихся, определение их профессиональных склонностей;
– содержание уроков русского языка и литературы, факультативных занятий как условие и средство развития познавательных интересов учащихся и их способностей;
– эффективные приемы формирования и развития читательской и информационной компетенций учащихся в процессе обучения русскому языку и литературе, использование потенциала библиотек для развития информационной и читательской компетенций обучающихся.
Подробная информация о курсовых и межкурсовых мероприятиях, рекомендации по содержанию и организации методической работы с учителями русского языка и литературы в 2017/2018 учебном году будут размещены на сайте Государственного учреждения образования «Академия последипломного образования» (www.academy.edu.by).
Дадатак 4
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ вывучэннІ вучэбнага прадмета
«Замежная мова»
Абавязковая для вывучэння замежная мова вызначаецца заснавальнікам установы агульнай сярэдняй адукацыі з улікам патрэб дзяржавы і магчымасцей установы адукацыі (артыкул 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).
Мэтай навучання замежнай мове з'яўляецца авалоданне вучнямі іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыяй, выхаванне полікультурнай асобы ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага грамадства.
Праектаванне і арганізацыя адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Замежная мова» ажыццяўляюцца на аснове патрабаванняў асобасна арыентаванага, кампетэнтнаснага, камунікатыўнага, кагнітыўнага і сацыякультурнага падыходаў у іх адзінстве.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
III клас:
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Замежная мова» (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) для III класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання // Зборнік вучэбных праграм для III класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа по учебному предмету «Иностранный язык» (английский, немецкий, французский, испанский, китайский) для III класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Сборник учебных программ для III класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская). III–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Иностранный язык (английский, немецкий, французский, испанский, китайский). III–IX классы – Минск: Национальный институт образования, 2017;
IV клас:
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Замежныя мовы: англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская. III–XI класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012;
Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. Иностранные языки: английский, немецкий, французский, испанский, китайский. III–XI классы – Минск: Национальный институт образования, 2012;
V–IX класы:
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская). III–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Иностранный язык (английский, немецкий, французский, испанский, китайский). III–IX классы – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Замежная мова» (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) для VII класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання // Зборнік вучэбных праграм для VII класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа по учебному предмету «Иностранный язык» (английский, немецкий, французский, испанский, китайский) для VII класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Сборник учебных программ для VII класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
X–XI класы:
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. «Замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская). X–XI класы». – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. «Иностранный язык» (английский, немецкий, французский, испанский, китайский). X–XI классы» – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Усе вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы I–IV, V–XI класы.
Только
/ Современные средства обучения и ИКТ в образовании http://www.adu.by/ru/uchitelyu/sovremennye-sredstva-obucheniya-i-ikt-v-obrazovanii.html
Толькі
/ Сучасныя сродкі навучання і ІКТ у адукацыі http://www.adu.by/ru/uchitelyu/sovremennye-sredstva-obucheniya-i-ikt-v-obrazovanii.html
У вучэбныя праграмы для III, V-XI класаў унесены змяненні і дапаўненні. У якасці комплексных характарыстык, якія раскрываюць змест задач, разглядаюцца кампетэнцыі, так як яны вызначаюць нормы і патрабаванні да валодання замежнай мовай.
III, IV класы:
змест камунікатыўных задач накіраваны на фарміраванне ў вучняў уменняў успрымання і разумення замежнай мовы;
V клас:
камунікатыўная задача «Расказаць і распытаць пра ...» падзелена на: «Расказаць аб ...», «Распытаць аб ...», «Апісаць ...», «Назваць ...»;
у гімназіях пры вывучэнні тэмы «Краіны і кантыненты» камунікатыўныя задачы «Расказаць пра цікавыя нацыянальныя святы краін свету», «Распытаць пра цікавыя нацыянальныя святы краін свету» заменены на «Расказаць пра жывёльны свет розных кантынентаў», «Распытаць пра жывёльны свет розных кантынентаў»;
VI клас:
канкрэтызаваны камунікатыўныя задачы ў адпаведнасці з прадметна-тэматычным зместам зносін для таго, каб вучні змаглі выказаць і абгрунтаваць сваё меркаванне па тэмах «Школа», «Прырода», «Рэспубліка Беларусь і краіны вывучаемай мовы»;
у англійскай мове граматычны матэрыял «Параўнанне Present Perfect і Past Simple» перанесены для рэцэптыўнага засваення (ў гімназіях застаўся для прадуктыўнага засваення), каб вучні разумелі граматычную з'яву на слых і пры чытанні, распазнавалі яе па фармальных прыкметах;
VII клас:
у англійскай мове граматычны матэрыял «герундый: герундый у функцыі дзейніка, дапаўнення і часткі выказніка; кароткія структуры згоды / нязгоды So do I / Neither do I » перанесены для рэцэптыўнага засваення (ў гімназіях застаўся для прадуктыўнага засваення);
VIII клас:
пры вывучэнні тэмы «Музыка» знята камунікатыўная задача «Падтрымаць ці не падтрымаць меркаванне субяседніка аб канцэрце / оперы / музычным спектаклі»;
пры вывучэнні тэмы «Звычаі і традыцыі Рэспублікі Беларусь і краін вывучаемай мовы» з мэтай спрашчэння перафармулявана камунікатыўная задача «Параўнаць звычаі і традыцыі Рэспублікі Беларусь і краіны вывучаемай мовы»;
у англійскай мове знята дубляванне граматычнага матэрыялу «Назоўнік: множны лік імёнаў назоўнікаў, якія заканчваюцца на -f, -fe (loaf - loaves, knife - knives)». Яго можна рэкамендаваць для паўтарэння (гэты матэрыял вывучаецца ў VI класе);
граматычны матэрыял «Параўнанне Present Perfect - Present Perfect Continuous» перанесены для рэцэптыўнага засваення (ў гімназіях застаўся для прадуктыўнага засваення), каб вучні разумелі граматычную з'яву на слых і пры чытанні, умелі распазнаваць яе па фармальных прыкметах;
IX клас:
пры вывучэнні тэмы «Вучоба» знята камунікатыўная задача «Растлумачыць, як лепш падрыхтавацца да іспыту»; у тэме «Сучасныя сродкі камунікацыі» знята камунікатыўная задача «Расказаць аб тэлебачанні», бо гэты матэрыял вывучаецца ў X класе ў тэме «Сродкі масавай камунікацыі»;
пры вывучэнні тэмы «Міжасобасныя адносіны» камунікатыўная задача «Параіць, як вырашыць узніклую праблему» прапанавана для вывучэння вучнямі школы, а ў тэме «Надвор'е і клімат» камунікатыўная задача «Паведаміць аб стыхійных бедствах у розных рэгіёнах свету» перанесена для вывучэння ў гімназіі;
пашыраны прадметна-тэматычны змест вучэбна-працоўнай сферы зносін: вучняў неабходна азнаёміць з рабочымі прафесіямі і прафесіямі сферы абслугоўвання (напрыклад, «Вучоба і свет прафесій», «Вучоба і мая прафесійная будучыня»); дададзена камунікатыўная задача: «Расказаць аб прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь»;
граматычны матэрыял «Адносныя займеннікі» перанесены для рэцэптыўнага засваення (ў гімназіях застаўся для прадуктыўнага засваення);
X клас:
канкрэтызаваны камунікатыўныя задачы, каб вучні змаглі паведаміць, запытаць інфармацыю, абмяняцца фактычнай і ацэначнай інфармацыяй са сваімі замежнымі аднагодкамі. Так, у тэме «Віды жылля» камунікатыўная задача «Параўнаць віды жылля ў розных краінах» заменена на «Параўнаць віды жылля ў Рэспубліцы Беларусь і ў краіне вывучаемай мовы»; у тэме «Адукацыя» камунікатыўная задача «Параўнаць сістэмы адукацыі ў краінах свету» заменена на «Параўнаць сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і ў краіне вывучаемай мовы»;
у тэме «Мастацтва» канкрэтызавана камунікатыўная задача «Расказаць аб вядомых помніках архітэктуры Рэспублікі Беларусь»;
у сувязі з актуальнасцю тэмы «Навука і тэхніка» камунікатыўная задача «Абмеркаваць станоўчыя і адмоўныя бакі навуковага прагрэсу» прапанавана для абмеркавання як на базавым, так і на павышаным узроўнях. Для гімназій канкрэтызавана камунікатыўная задача «Абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з іншымі краінамі ў сферы навукі і тэхнікі»;
зняты асобныя камунікатыўныя задачы ў тэмах «Адукацыя» («Абмеркаваць перавагі і недахопы індывідуальнага навучання»), «Моладзь і грамадства» («Параўнаць маладзёжныя арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь і ў краіне вывучаемай мовы»);
XI клас:
вучні павінны ўмець удзельнічаць у абмеркаванні зададзенай камунікатыўнай сітуацыі і аргументаваць сваё меркаванне ў дыскусіі.
Для базавага і павышанага ўзроўняў вывучэння замежнай мовы прадугледжаны вучэбны матэрыял у рамках адных і тых жа сфер зносін і аднаго і таго ж прадметна-тэматычнага зместу. Адрозненне пры вывучэнні замежнай мовы на базавым і павышаным узроўнях (X – XI класы) вызначаецца аб'ёмамі прадуктыўнага і рэцэптыўнага слоўніка, колькасцю граматычнага матэрыялу, якi прызначаны для прадуктыўнага засваення, колькасцю вырашаемых камунікатыўных задач і ступенню іх складанасці.
Пры вывучэнні замежнай мовы на базавым узроўні вучням прапануецца вырашаць камунікатыўныя задачы пераважна ў стандартных сітуацыях (напрыклад, апісаць свой дом / кватэру або апісаць віды жылля ў розных краінах). Пры вывучэнні замежнай мовы на павышаным узроўні вучні павінны вырашаць праблемныя задачы на аснове больш глыбокіх сацыякультурных і / або энцыклапедычных ведаў (напрыклад, выказваюць здагадкі аб перспектывах развіцця жылля ў будучыні).
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Замежная мова» у адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным парталe http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы I–IV, V–XI класы.
Дзяленне класа на групы пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 54 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
У адпаведнасці з пунктам 77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі для працягу вывучэння вучнямі V-XI (XII) класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не вывучаецца ў дадзенай установе адукацыі, пры наяўнасці ў кожным класе ад аднаго да пяці вучняў дадаткова вылучаецца не менш за 3 гадзіны ў тыдзень на клас. Вучні, якія працягваюць вывучэнне раней вывучаемай замежнай мовы, не ўлічваюцца пры вызначэнні колькасці груп пры дзяленні адпаведнага класа на групы для правядзення вучэбных заняткаў па замежнай мове, якая вывучаецца ў дадзенай установе адукацыі.
Вучэбныя дапаможнікі па замежных мовах выдаюцца з электронным дадаткам. Для вучэбных дапаможнікаў, якія выдадзены раней, аўдыязапісы і скрыпты тэкстаў для ўспрымання і разумення мовы на слых размешчаны на нацыянальным адукацыйным парталe (http://www.adu.by/ Педагогам / Сучасныя сродкі навучання і ІКТ у адукацыі / Гукавыя дадаткі да навучальных дапаможнікаў; Тэксты для ўспрымання і разумення мовы на слых да навучальных дапаможнікаў) або ў электронных дадатках да вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў.
Асаблівасці вучэбных дапаможнікаў:
рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу да адбору і падання вучэбнага матэрыялу (накіраванасць зместу вучэбнага матэрыялу на фарміраванне міжкультурнай кампетэнцыі разам з камунікатыўнай у адзінстве яе складнікаў: моўных, маўленчых, сацыякультурных, вучэбна-пазнавальных, кампенсаторных);
пашырэнне магчымасцяў стымулявання пазнавальнай актыўнасці вучняў з улікам іх індывідуальных магчымасцяў, дыферэнцыяцыі іх інтарэсаў і здольнасцяў;
наяўнасць навігацыйнага апарата (спасылак на іншыя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце: друкаваныя і электронныя);
розныя формы падання навучальнай інфармацыі: вусны тэкст, ілюстрацыі, карты, табліцы, схемы, графікі, дыяграмы, і г.д., якія з'яўляюцца асновай для вырашэння камунікатыўных задач.
Звяртаем увагу, што да паступлення ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі новых вучэбных дапаможнікаў для IX класа гімназій па англійскай, французскай, іспанскай мовах рэкамендуецца выкарыстоўваць вучэбныя матэрыялы, якія размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы), а таксама раней выдадзеныя вучэбныя дапаможнікі (Н.В. Юхнель і інш. «Англійская мова. 9 клас» (2012), Д.С. Вадюшина «Французский язык. 9 класс» (2011), Е.К. Гриневич «Испанский язык. 9 класс» (2011).
Да 2017/2018 навучальнага года падрыхтавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай):
для III-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх на вывучэнне замежнай мовы прадугледжана па 3 вучэбныя гадзіны ў вучэбны тыдзень (105 гадзін у год);
для V-IX класаў, у якіх на вывучэнне замежнай мовы прадугледжана па 5 вучэбных гадзін у вучэбны тыдзень (175 гадзін у год);
для X-XI класаў, у якіх на вывучэнне замежнай мовы прадугледжана на павышаным узроўні па 5 вучэбных гадзін у вучэбны тыдзень (175 гадзін у год);
для X-XII вячэрніх класаў, у якіх на вывучэнне замежнай мовы прадугледжана па 2 вучэбныя гадзіны ў вучэбны тыдзень (70 гадзін у год).
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Замежная мова»: «Англійская мова. 3-9 класы»; «Англійская мова. 10-11 класы»; «Нямецкая мова. 3-9 класы»; «Нямецкая мова. 10-11 класы» (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017).
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па замежных мовах размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы I–IV, V–XI класы).
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбнага прадмета «Замежная мова» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы I–IV, V–XI класы.
Як на базавым, так і на павышаным узроўні вывучэння замежнай мовы адбор зместу адукацыі павінен забяспечваць фарміраванне ў вучняў гатоўнасці да міжкультурнага дыялогу, паразумення; выхоўваць у іх паважлівае стаўленне да іншых культур; развіваць здольнасць перадаваць у працэсе іншамоўных зносін уласныя думкі і пачуцці.
Пры навучанні замежнай мове на павышаным узроўні асаблівая ўвага надаецца авалоданню гутарковымі нормамі вывучаемай мовы, навыкамі самастойнай працы з іншамоўнымі крыніцамі інфармацыі; падрыхтоўцы вучняў да самаадукацыі, а таксама набыццю імі асабістага вопыту іншамоўных зносін; развіццю якасцей асобы, запатрабаваных у працэсе міжкультурнай камунікацыі. Настаўнікам, якія забяспечваюць навучанне замежнай мове ў X-XI класах на павышаным узроўні, неабходна выкарыстоўваць дадатковыя адукацыйныя рэсурсы. Актуальную інфармацыю для выкарыстання ў педагагічнай практыцы можна знайсці на нацыянальным адукацыйным партале http://e-asveta.adu.by/.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу па замежнай мове прадугледжвае ўсебаковае выкарыстанне камунікатыўных тэхналогій (праекты, інтэрв'ю, ролевыя гульні, дыскусіі, дэбаты, канферэнцыі, конкурсы, драматызацыі і інш.). Мэтазгодна таксама актыўна выкарыстоўваць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і шырокія магчымасці пазаўрочнай дзейнасці, што будзе спрыяць стварэнню ўмоў для павышэння матывацыі да вывучэння замежнай мовы, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, актыўнасці іх маўленчага ўзаемадзеяння, развіцця іх творчага патэнцыялу.
Прадметам кантролю і ацэнкі на ўроку замежнай мовы павінны быць віды маўленчай дзейнасці (гаварэнне, чытанне, успрыманне і разуменне мовы на слых, пісьмо / пісьмовае маўленне) і складнікі камунікатыўнай кампетэнцыі (маўленчая, моўная, сацыякультурная, кампенсаторная, вучэбна-пазнавальная).
Вучэбны час на ўроку выкарыстоўваецца пераважна для развіцця і ўдасканалення навыкаў і ўменняў вуснай мовы. Рэкамендуецца ўводзіць і замацоўваць новы лексічны і граматычны матэрыял у камунікатыўных сітуацыях; павялічваць на ўроку час маўленчай актыўнасці кожнага навучэнца за кошт арганізацыі працы ў парах, групах; навучаць чытанню і аўдзіраванню з абавязковым захаваннем прадтэкставага, тэкставага і паслятэкставага этапаў працы.
Асаблівую ўвагу трэба надаваць захаванню патрабаванняў вучэбнай праграмы, дзе вызначаны віды пісьмовых работ для кожнага года навучання. Пры выкананні вялікай колькасці пісьмовых заданняў парушаецца камунікатыўны характар урока, пагаршаецца якасць рашэння асноўных навучальных задач.
Пры праверцы вынікаў вучэбных дасягненняў вучняў настаўнік павінен аддаваць перавагу вусным формам кантролю.
Звяртаем увагу, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Неразгледжаны вучэбны матэрыял недапушчальна задаваць на дом. Асноўная функцыя дамашняга задання - замацаванне ведаў і ўменняў, атрыманых на ўроку. З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб'ёмам, пры неабходнасці тлумачыць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі хатніх заданняў. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць быць прапанаваныя для самастойнага выканання дома толькі па жаданні вучняў.
Выпускны экзамен па вучэбным прадмеце «Замежная мова» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе будзе праводзіцца ў вуснай форме па білетах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выпускны экзамен мае сваёй мэтай ацаніць узровень практычнага валодання выпускнікамі вывучаемай замежнай мовай у межах патрабаванняў, вызначаных адукацыйным стандартам і вучэбнай праграмай. Аб'ектам выніковай атэстацыі вучняў з'яўляецца валоданне камунікатыўнай кампетэнцыяй.
Пры падрыхтоўцы да экзамену неабходна кіравацца Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі і правядзенні абавязковага выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Замежная мова» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі (www.edu.gov.by / Система образования / Общее среднее образование / Совершенствование организации образовательного процесса по иностранным языкам).
Для падрыхтоўкі вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да абавязковага выпускнога экзамена па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі выдадзены матэрыялы па англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай мовах.
З мэтай вызначэння ўзроўню валодання вучнямі замежнай мовай у адпаведнасці з агульнаеўрапейскай сістэмай ацэнкі ведаў неабходна матываваць вучняў да здачы экзаменаў на веданне замежнай мовы па міжнародным стандартам (TOEFL, DSD, DELF і інш.).
У адпаведнасці са шкалой Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый навучэнцы, якія вывучалі замежную мову на базавым узроўні, павінны авалодаць замежнай мовай на ўзроўні А2 (трывалае элементарнае валоданне), а якія вывучалі яго на павышаным узроўні – на ўзроўні В1+/В2 (самастойнае валоданне).
Старонкі класнага журнала запаўняюцца на той мове, на якой ажыццяўляюцца навучанне і выхаванне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Пры запаўненні графы «Змест вучэбных заняткаў» запісваецца адзін раз назва тэмы згодна вучэбнай праграме, а на наступных вучэбных занятках паэтапна абазначаюцца канкрэтная сітуацыя зносін і выгляд маўленчай дзейнасці вучняў (гаварэнне, чытанне, успрыманне і разуменне мовы на слых, пісьмо / пісьмовае маўленне). Дапускаецца запісваць на замежнай мове моўны матэрыял, пададзены ў вучэбных праграмах, напрыклад:
Сям'я. Успрыманне і разуменне мовы на слых
Я і мая сям'я. Маўленне (Дыялагічная гаворка)
Генеалагічнае дрэва маёй сям'і. Пісьмовае маўленне.
Роля сям'і ў грамадстве. Present Simple
Сямейныя святы і традыцыі. Чытанне
Назва факультатыўных заняткаў запісваецца ў журнале паводле з назвай адпаведнай вучэбнай праграмы, напрыклад:
Мастацка-маўленчая дзейнасць на замежнай мове
Другая замежная мова (іспанская).
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па кітайскай мове варта ўзаемадзейнічаць з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (www.rci.bsu.by), Інстытутам Канфуцыя Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (http://ci.mslu.by/).
Пры планаванні метадычнай работы з настаўнікамі замежных моў у 2017/2018 навучальным годзе варта ўлічваць інтарэсы і запыты педагагічных работнікаў, іх прафесійныя ўменні і навыкі. Неабходна планаваць мерапрыемствы па распаўсюджаванні вопыту педагагічных работнікаў, якія прайшлі павышэнне кваліфікацыі па стыпендыяльных праграмах, вылучаных замежнымі прадстаўніцтвамі.
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў замежнай мовы ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Ўдасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў замежнай мовы».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў замежных моў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па замежнай мове.
2. Асаблівасці навучна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу па замежнай мове ў 2017/2018 навучальным годзе.
3. Планаванне работы раённага метадычнага аб'яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў настаўнікаў замежных моў на 2017/2018 навучальны год на аснове аналізу прафесійнай дзейнасці педагогаў.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў замежнай мовы рэкамендуецца разгледзець пытанні:
рэалізацыя сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу па замежнай мове на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
мадэляванне вучэбнага занятка па замежнай мове з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій;
суб'ект-суб'ектныя адносіны як аснова арганізацыі іншамоўных зносін на вучэбных занятках па замежнай мове;
арганізацыя пазаўрочнай дзейнасці па замежнай мове;
рэфлексія педагагічнай дзейнасці настаўніка замежнай мовы: самааналіз і аналіз навучальнага / пазаўрочнага занятка па замежнай мове.
Для настаўнікаў замежных моў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прапануюцца адукацыйныя праграмы павышэння кваліфікацыі на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by), Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» (http://ipk.mslu.by/).
Дадатак 5
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА
ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
«МАТЭМАТЫКА»
Асноўнымі задачамі навучання матэматыцы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляюцца:
фарміраванне матэматычнай кампетэнцыі, якая ўключае сукупнасць матэматычных ведаў, уменняў і навыкаў;
авалоданне ўменнямі выкарыстоўваць атрыманыя веды для рашэння практыкаарыентаваных задач – задач, што апісваюць рэальную ці набліжаную да яе сітуацыю на матэматычнай мове, а таксама задач з міжпрадметным зместам;
інтэлектуальнае развіццё вучняў, фарміраванне разумовых аперацый;
фарміраванне ўяўленняў пра магчымасці матэматыкі як навукі ў апісанні і пазнанні рэчаіснасці;
фарміраванне ўяўленняў пра матэматыку як частку агульначалавечай культуры, разумення значнасці матэматыкі для грамадскага прагрэсу.
У 2017/2018 вучэбным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
V–IX класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Матэматыка. V–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Математика. V–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Матэматыка. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Математика. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
X–XI класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Матэматыка. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Математика. Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Матэматыка. Х–XІ класы (павышаны ўзровень), 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Математика. Х–XІ классы (повышенный уровень), 2017.
Усе вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Матэматыка.
У змест вучэбных праграм па вучэбным прадмеце «Матэматыка» ўнесены наступныя змены:
У V-VII класах дэталізаваны і канкрэтызаваны ўсе тэмы, якія вывучаюцца, без павелічэння аб’ёму вучэбнага матэрыялу. Зроблены акцэнт на практычным выкарыстанні матэрыялу, які вывучаецца: табліцах, схемах для нагляднага прадстаўлення колькаснай інфармацыі; мадэляванні рэальных аб'ектаў, з'яў і працэсаў з дапамогай матэматычных мадэляў (формула, ураўненне); рашэнні практыкаарыентаваных задач.
V клас:
тэма “Акружнасць» выключана і перанесена ў VI клас;
з тэмы “Наглядная геаметрыя” выключаны матэрыял “Сумежныя і вертыкальныя вуглы”;
у тэму “Натуральныя лікі” дададзена для вывучэння прымета дзялімасці на 4.
VI клас:
выключаны тэмы “Ступень з цэлым паказчыкам”, “Множанне і дзяленне ступеняў з цэлым паказчыкам”, “Ступень здабытку. Ступень дробу”, “Узвядзенне ступені ў ступень”, “Стандартны выгляд ліку”;
выключаны матэрыял “Графік лінейнай залежнасці”;
зменены парадак вывучэння тэмы “Працэнты і прапорцыі”;
матэрыял па тэме “Кругавыя дыяграмы” ўключаны для вывучэння ў тэму “Прапорцыі. Працэнты”;
геаметрычны матэрыял згрупаваны ў тэму “Нагдядная геаметрыя“;
дададзена тэма “Мноства”;
VII клас:
выключана тэма “Рацыянальныя выразы”;
выключаны матэрыял “Перпендыкуляр і нахіленная”;
у тэму “Лінейныя ўраўненні. Лікавыя няроўнасці і іх уласцівасці. Лінейныя няроўнасці. Лінейная функцыя” ўключаны наступныя пытанні: графік лінейнай залежнасці, паняцце функцыі, вобласць вызначэння і мноства значэнняў функцыі, спосабы задання функцыі, нулі функцыі, знакі функцыі, графік функцыі, лінейная функцыя і яе ўласцівасці, графік лінейнай функцыі, узаемнае размяшчэнне графікаў лінейных функцый;
дададзена тэма “Лінейнае ўраўненне з дзвюма зменнымі (невядомымі)”;
дададзена тэма “Ступень з натуральным і цэлым паказчыкам”.
У VIII-IX класах змест вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце “Матэматыка” раней быў структураваны па сямі змястоўным лініям. У новай рэдакцыі вучэбнай праграмы вучэбны матэрыял размеркаваны па тэмах. Для кожнай тэмы вылучаны два раздзелы: абавязковы змест навучання і асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Матэматыка.
У 2017/2018 вучэбным годзе будуць выкарыстоўвацца новыя вучэбныя дапаможнікі:
Герасімаў, В. Д. Матэматыка (Математика): вучэбны дапаможнік для 5 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай (рускай) мовай навучання. У 2 частках / В. Д. Герасімаў, В. М. Пірутка, А. П. Лабанаў. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2017.
Арэф’ева, І. Г. Алгебра (Алгебра): вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай (рускай) мовай навучання / І. Г. Арэф’ева, В. М. Пірутка. – Мінск: Народная асвета, 2017.
Казакоў, В. У. Геаметрыя (Геометрия): вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай (рускай) мовай навучання / В. У. Казакоў. – Мінск: Народная асвета, 2017.
Асаблівасці новых вучэбных дапаможнікаў:
адбор і прадстаўленне мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, выкладзены ў вучэбных дапаможніках, у поўнай ступені адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, якія адпавядаюць пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбару заданняў, якія адпавядаюць пазнавальным асаблівасцям вучняў;
розныя формы прадстаўлення вучэбнага матэрыялу (табліцы, дыяграмы і інш.). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з рознымі крыніцамі матэматычнай інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і інтэрпрэтаваць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для рашэння пастаўленай задачы;
рэалізацыя навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце (у прыватнасці, на электронны адукацыйны рэсурс (ЭОР), размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-vedy.adu.by/). Доступ да ЭОР ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Для выкарыстання ЭОР карыстальніку неабходна бясплатна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле “Электронныя адукацыйныя рэсурсы”. У навігацыйным апараце дапаможніка выкарыстоўваецца новы элемент – QR-код (графічны малюнак гіперспасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да ЭОР праз спецыяльны дадатак на электронным планшэце, мабільным тэлефоне.
Звяртаем увагу, што спасылкі на электронныя адукацыйныя рэсурсы ў новых вучэбных дапаможніках дазваляюць дыферэнцыяваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць працу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Да паступлення ва ўстановы адукацыі новых вучэбных дапаможнікаў рэкамендуецца выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе матэрыялы, размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Матэматыка.). Таксама могуць быць выкарыстаны вучэбныя дапаможнікі:
Геаметрыя: вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай (рускай) мовай навучання / У. У. Шлыкаў – Мінск: Народная асвета, 2014.
Матэматыка: вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай (рускай) мовай навучання / Л. А. Латоцін, Б. Д. Чабатарэўскі – Мінск: Народная асвета, 2014.
Для падрыхтоўкі да вучэбных заняткаў і арганізацыі працэсу навучання настаўніку рэкамендуецца выкарыстоўваць дадатковыя матэрыялы, размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Матэматыка).
Да 2017/2018 вучэбнага году выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Матэматыка” (V-VII класы, VIII-IX класы, X-XI класы (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі. Аверсэв, 2017), у якім прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Матэматыка.
Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета “Матэматыка” ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Матэматыка.
Згодна з тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 вучэбны год на вывучэнне вучэбнага прадмета “Матэматыка” ў VII класе адводзіцца 5 гадзін у тыдзень: 3 гадзіны – на алгебраічны кампанент, 2 гадзіны – на геаметрычны кампанент. На працягу навучальнага года ў VII класе рэкамендуецца правесці 8 кантрольных работ: 4 па алгебры і 4 па геаметрыі. У V-VI, VIII-XI класах колькасць кантрольных работ не змянілася.
Нагадваем, што пры вывучэнні вучэбнага прадмета “Матэматыка” на павышаным узроўні (X-XI класы) пры правядзенні практыкумаў па рашэнні задач клас падзяляецца на 2 групы. Дзяленне класа на группы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 54, 57 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці растлумачваць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні творчага характару, якія прадугледжваюць работу з дадатковымі крыніцамі інфармацыі, павінны выконвацца толькі па жаданні вучняў. Аб’ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб’ёму па іншых вучэбных прадметах і магчымасцю выканання дамашняга задання па ўсіх прадметах у V-VI класах за 2 гадзіны, у VII-VIII класах за 2,5 гадзіны, у IX-XI класах за 3 гадзіны.
Пры планаванні метадычнай працы з настаўнікамі матэматыкі ў 2017/2018 навучальным годзе варта ўлічваць у тым ліку рэкамендацыі па выніках рэспубліканскага маніторынгу ўзроўня навучанасці вучняў па матэматыцы (размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://adu.by/ru/uchitelyu/otsenka-kachestva-obrazovaniya.html).
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў матэматыкі ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка матэматыкі».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў матэматыкі рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
навукова-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета “Матэматыка” ў 2017/2018 вучэбным годзе: абноўленыя вучэбныя праграмы, новыя вучэбныя дапаможнікі па матэматыцы для V і VII класаў;
асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 вучэбным годзе з улікам вынікаў навучання і выхавання ў 2017/2018 вучэбным годзе;
планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных аб’яднанняў на 2017/2018 вучэбны год.
На працягу вучэбнага года на пасяджэннях метадычных аб’яднанняў настаўнікаў матэматыкі рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:
рэалізацыя зместу адукацыі па вучэбным прадмеце на базавым і павышаным узроўнях;
рэалізацыя асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу па матэматыцы;
мадэляванне сучаснага ўроку матэматыкі на аснове спалучэння тлумачальна-ілюстрацыйных, эўрыстычных і праблемна-пошукавых метадаў навучання вучняў;
прымяненне індывідуальных, групавых і калектыўных форм арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў; арганізацыя ўзаемадзеяння вучняў на вучэбных занятках па матэматыцы; дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя вучэбнай дзейнасці вучняў, стварэнне сітуацыі поспеху ў працэсе навучання;
выхаваўчы патэнцыял вучэбнага занятку па матэматыцы, рэалізацыя задач асобаснага развіцця вучняў;
арганізацыя пазаўрочнай дзейнасці па вучэбным прадмеце ў шосты школьны дзень;
выкарыстанне электронных сродкаў навучання на вучэбных занятках па матэматыцы;
фарміраванне навыкаў аналізу і рэфлексіўнай адзнакі эфектыўнасці прафесійнай дзейнасці настаўніка матэматыкі.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі матэматыкі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 6
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“ІНФАРМАТЫКА”
Найважнейшымі задачамі навучання інфарматыцы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляюцца:
фарміраванне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў у галіне інфарматыкі, алгарытмізацыі і праграмавання, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій;
фарміраванне ключавых кампетэнцый у сферы інфармацыйных тэхналогій;
развіццё пазнавальных інтарэсаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў;
фарміраванне ўяўленняў пра інфарматыку як частку агульначалавечай культуры, разумення значэння інфарматыкі для развіцця грамадства;
выхаванне адказнага стаўлення да выканання этычных і маральных нормаў пры выкарыстанні інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Інфарматыка. VI–XI класы. –Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Информатика. VI–XI классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Інфарматыка. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Информатика. VІІ класс // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Усе вучэбныя праграмы размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Інфарматыка.
У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” ўнесены наступныя змены:
VI клас:
уключаны тэмы “Камп’ютарныя прэзентацыі”, “Інтэрнэт і электронная пошта”;
з тэмы “Асновы работы з камп’ютарам” выключаны агульныя тэарэтычныя звесткі аб файлавых менеджэрах і сумесным выкарыстанні лічбавых прылад і камп’ютара;
з тэмы “Апрацоўка растравых выяў” выключаны агульныя тэарэтычныя звесткі пра фарматы графічных файлаў; прадугледжана вывучэнне прасцейшых прыёмаў работы з тэкстам у графічным рэдактары; выключана кантрольная работа па тэме;
унесены змены ў патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па тэме “Алгарытмы і выканаўцы”: вучні павінны ўмець чытаць, разумець, змяняць праграмы для камп’ютарнага выканаўцы; складаць праграмы з гатовых фрагментаў.
Звяртаем увагу на тое, што ў вучэбнай праграме змянілася паслядоўнасць вывучэння тэм. Напрыклад, вывучэнне тэмы “Камп’ютарныя прэзентацыі” прадугледжана непасрэдна пасля тэмы “Стварэнне тэкставых дакументаў”. Падчас вывучэння дадзенай тэмы неабходна ўлічваць розны ўзровень ведаў і ўменняў вучняў, прынцыпова важна забяспечыць дыферэнцыяваны падыход да навучання.
VII клас:
уключана тэма “Прадстаўленне інфармацыі ў камп’ютары. Адзінкі вымярэння аб'ёму інфармацыі”;
уведзена новая тэма “Уяўленне пра логіку выказванняў. Мноствы і аперацыі з імі”;
уведзена вывучэнне алгарытмічных канструкцый з выкарыстаннем камп’ютарнага выканаўцы; спрошчаны змест тэмы па рэалізацыі алгарытмаў апрацоўкі лікавых дадзеных; выключана вывучэнне графічных магчымасцей мовы праграмавання;
скарочана колькасць гадзін на вывучэнне тэмы “Апаратнае і праграмнае забеспячэнне камп’ютара” (да 5 г); уключана пытанне пра класіфікацыю праграмнага забеспячэння;
уключана тэма “Віды шкодных праграм і спосабы абароны ад іх”;
уключана тэма “Архіваванне файлаў. Стварэнне архіўных файлаў. Выманне файлаў з архіва”;
уключана тэма “Работа з вектарнай графікай”;
выключаны тэмы “Камп’ютарныя прэзентацыі", "Камп’ютарныя камунікацыі і Інтэрнэт”;
VIII клас:
выключаны тэмы “Віды шкодных праграм і спосабы абароны ад іх”; "Работа з вектарнай графікай";
канкрэтызаваны патрабаванні да ўменняў вучняў па тэме “Асновы алгарытмізацыі і праграмавання”: вучні павінны ўмець чытаць праграмы, змяняць і складаць праграмы з выкарыстаннем алгарытмічных канструкцый "галінаванне" і "паўтор" для работы толькі з лікавымі велічынямі;
IX клас:
выключана тэма “Прадстаўленне інфармацыі ў камп’ютары. Адзінкі вымярэння аб'ёму інфармацыі”;
у патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці па тэме “Інфармацыйныя рэсурсы сеткі Інтэрнэт” уключана авалоданне вучнямі прыёмамі пошуку інфармацыі ў Інтэрнэце;
X клас (базавы ўзровень):
выключана тэма “Архіваванне файлаў. Стварэнне архіўных файлаў. Выманне файлаў з архіва”;
у змест тэмы “Апаратнае і праграмнае забеспячэнне камп’ютара” дададзена пытанне “архіваванне дадзеных”;
з тэмы “Асновы алгарытмізацыі і праграмавання” выключана пытанне “аперацыі і стандартныя працэдуры для работы са знакавымі велічынямі”.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Інфарматыка.
Вучэбны прадмет “Інфарматыка” можа вывучацца на павышаным узроўні ў X–ХI класах за кошт факультатыўных заняткаў. Праграмы факультатыўных заняткаў, прызначаныя для арганізацыі адукацыйнага працэсу на павышаным узроўні, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Інфарматыка).
З мэтай прапедэўтыкі рэкамендуецца ў V класе праводзіць факультатыўныя заняткі, выкарыстоўваючы вучэбную праграму «Введение в информатику» (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Інфарматыка).
Гэта дазволіць настаўніку арганізаваць пачатковую тэарэтычную і практычную падрыхтоўку вучняў да наступнага вывучэння вучэбнага прадмета “Інфарматыка”.
Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў VI класе рэкамендуецца выкарыстоўваць дапаможнік "Інфарматыка. 6 клас" / А.Я. Пупцаў [і інш.]. Мінск: Народная асвета, 2008, а таксама дадатковыя матэрыялы, размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Інфарматыка).
У 2017/2018 навучальным годзе будзе выкарыстоўвацца новы вучэбны дапаможнік “Інфарматыка. 7 клас” (аўтары У.М. Котаў і інш.). Таксама на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by/) будзе размешчаны новы электронны дадатак, які па структуры адпавядае новаму вучэбнаму дапаможніку і змяшчае спасылкі на дадатковыя матэрыялы.
Да паступлення новага вучэбнага дапаможніка ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў VII класе можна выкарыстоўваць матэрыялы арыгінал-макета дадзенага вучэбнага дапаможніка, якія размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы / Информатика).
Асаблівасці новага вучэбнага дапаможніка:
адбор і прадстаўленне мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, выкладзены ў вучэбным дапаможніку, у поўнай меры адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, якія адпавядаюць пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбару творчых заданняў, якія найбольш адпавядаюць пазнавальным асаблівасцям вучняў;
розныя формы прад’яўлення вучэбнага матэрыялу (табліцы, схемы, ілюстрацыі і інш.). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і інтэрпрэтаваць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для рашэння пастаўленай задачы;
рэалізацыя навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце (у прыватнасці, на электронны адукацыйны рэсурс (ЭАР), размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-vedy.adu.by/). Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз сетку Інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР карыстальніку неабходна бясплатна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле “Электронныя адукацыйныя рэсурсы”. У навігацыйным апараце дапаможніка выкарыстоўваецца новы элемент – QR-код (графічны малюнак гіперспасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да ЭАР праз спецыяльны дадатак на электронным планшэце, мабільным тэлефоне.
Звяртаем увагу, што спасылкі на электронныя адукацыйныя рэсурсы ў новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцыяваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Да 2017/2018 навучальнага году выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце "Інфарматыка. 6–11 класы" (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы / Информатика).
Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета "Інфарматыка" ў 2017/2018 навучальным годзе знаходзіцца на Нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы / Информатика).
Карысную інфармацыю пры падрыхтоўцы да ўрокаў можна знайсці на наступных інтэрнэт-рэсурсах:
http://e-vedy.adu.by/ – нацыянальны адукацыйны партал. Электронныя адукацыйныя рэсурсы.
http://window.edu.ru/ – адзінае акно доступу да інфармацыйных рэсурсаў;
http://festival.1september.ru/informatics/ – Фэст педагагічных ідэй “Адкрыты ўрок”;
http://www.klyaksa.net/ – інфармацыйна-адукацыйны партал "Клякс@.net";
http://uchinfo.com.ua/links.htm – урокі інфарматыкі (спасылкі на адукацыйныя рэсурсы).
У адукацыйным працэсе можна выкарыстоўваць таксама матэрыялы работ пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”, якія размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-asveta.adu.by/index.php/konkursi-olimpiadi-proekti/proektyi-pobediteli-koi/133-informatika).
Нагадваем, што пры вывучэнні вучэбнага прадмета “Інфарматыка” клас дзеліцца на групы ў адпаведнасці з пунктамі 54, 57 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” неабходна правесці навучанне вучняў усіх класаў правілам бяспечных паводзін у кабінеце інфарматыкі, пра што ў класным журнале напачатку кожнай вучэбнай чвэрці вучэбнага года робіцца запіс “Навучанне правілам бяспечных паводзін у камп’ютэрным класе” (ці “НПБП”).
Арганізацыя вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце “Інфарматыка”павінна адпавядаць Санітарным нормам і правілам “Требования при работе с видеодисплейными терминалами и электронно-вычислительными машинами” і гігіенічнаму нарматыву “Предельно допустимые уровни нормируемых параметров при работе с видеодисплейными терминалами и электронно-вычислительными машинами”, зацверджаным пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2013 № 59.
Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці растлумачваць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні творчага характару, якія прадугледжваюць работу з дадатковымі крыніцамі інфармацыі, павінны выконвацца толькі па жаданні вучняў. Аб’ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб’ёму па іншых вучэбных прадметах і магчымасці выканання дамашняга задання па ўсіх прадметах у VI класе за 2 гадзіны, VII-VIII класах за 2,5 гадзіны, у IX-XI класах за 3 гадзіны.
Дамашняе заданне па навучальным прадмеце “Інфарматыка”, якое патрабуе выкарыстання камп’ютара, не задаецца.
Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” могуць уключаць тэарэтычныя пытанні, адказы на якія даюцца ў пісьмовай форме, і (ці) практычныя заданні, якія выконваюцца на камп’ютары.
Кантрольныя работы афармляюцца на электронным (практычныя заданні) і (ці) папяровым носьбітах (тэарэтычныя пытанні) і захоўваюцца ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі да канца бягучага навучальнага года. Выніковая адзнака выстаўляецца з улікам адказаў на тэарэтычныя пытанні, выканання практычных заданняў і заносіцца ў класны журнал.
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў інфарматыкі ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка інфарматыкі».
На пасяджэннях метадычных аб'яднанняў настаўнікаў інфарматыкі ў 2017/2018 навучальным годзе рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
выкарыстанне сэрвісаў Google у працы настаўніка інфарматыкі;
выкарыстанне здароўезберагальных тэхналогій падчас навучання інфарматыцы;
выкарыстанне камп’ютарных сеткавых тэхналогій падчас навучання інфарматыцы;
фарміраванне вучэбна-пазнавальных кампетэнцый вучняў на ўроках інфарматыкі праз выкарыстанне праектнай тэхналогіі;
змест факультатыўных заняткаў па інфарматыцы і асаблівасці іх правядзення;
дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя адукацыйнага працэсу пры вывучэнні інфарматыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
бяспека ў сетцы Інтэрнэт.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі інфарматыкі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 7
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА «ЧАЛАВЕК І СВЕТ»
Вучэбны прадмет «Чалавек і свет» з’яўляецца прапедэўтычным, інтэграваным вучэбным прадметам. Ён павінен забяспечыць аснову для засваення вучнямі заканамернасцей развіцця прыроды Зямлі пры вывучэнні геаграфіі, біялогіі, астраноміі. Мэта вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» – фарміраваць у вучняў агульнае ўяўленне аб Сусвеце, сістэму ведаў аб прыродзе Зямлі, узаемадзеянні чалавека і прыроды; развіваць асноўныя кампетэнцыі вучняў; удасканальваць уменні прымяняць веды ў штодзённым жыцці.
Важнейшымі задачамі навучання вучэбнаму прадмету «Чалавек і свет» з’яўляюцца:
фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб Сусвеце, ведаў аб кампанентах прыроды і абалонках Зямлі; аб прыродных працэсах і з’явах; аб першаадкрывальніках і падарожніках, сучасных даследаваннях Зямлі (вучэбна-пазнавальная кампетэнцыя);
развіццё здольнасці вучняў бачыць і разумець навакольны свет, умення выбіраць мэтавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў, прымаць рашэнні (каштоўнасна-сэнсавая кампетэнцыя);
фарміраванне ўменняў работы з картаграфічнымі крыніцамі інфармацыі: авалоданне практычнымі прыёмамі работы з картай, асэнсаванне зместу карты, развіццё прасторавых уяўленняў (картаграфічная кампетэнцыя);
развіццё здольнасці вучняў да камунікатыўнай дзейнасці: уменняў весці назіранні і паказваць вынікі сваіх назіранняў рознымі спосабамі, уменняў выкарыстоўваць міжасобасныя формы ўзаемадзеяння і зносін у працэсе навучання (камунікатыўная кампетэнцыя).
Улічваючы найбольшую пераемнасць зместу адукацыі па вучэбных прадметах «Чалавек і свет» і «Геаграфія», выкладанне вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» рэкамендуецца ажыццяўляць настаўнікам геаграфіі.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваецца вучэбная праграма:
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Чалавек і свет. V клас. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Человек и мир. V класс. – Минск : Национальный институт образования, 2017.
Вучэбная праграма размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Чалавек і свет.
У змест вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет» унесены наступныя змены:
Раздзел «Уводзіны. Свет вакол нас»:
з пераліку асноўных выключаны паняцці «жывая прырода» і «нежывая прырода»;
матэрыял аб стане рэчыва перанесены ў тэму «Водная абалонка Зямлі» і разглядаецца на прыкладзе вады;
вывучэнне вучэбнага матэрыялу аб Палярнай зорцы, сузор’ях Вялікая і Малая Мядзведзіца перанесены на практычны ўзровень: вучні павінны ўмець знаходзіць іх на карце зорнага неба.
Раздзел «Зямля і Сусвет»:
выключаны матэрыял аб паходжанні Сусвету і ўплыве Сонца на зямныя працэсы;
выключаны матэрыял пра глобус як мадэль Зямлі;
выключаны матэрыял пра поры года;
змест назірання «знаходзіць на карце зорнага неба ў атласе найбольш яркія зоркі і сузор’і» дэталізаваны: «знаходзіць на карце зорнага неба ў атласе Палярную зорку, сузор’і Вялікая Мядзведзіца і Малая Мядзведзіца».
Раздзел «Як людзі адкрывалі Зямлю»:
з пераліку асноўных выключана паняцце «карта»;
з патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў выключана ўменне «называць спосабы вывучэння Зямлі».
Раздзел «Прырода Зямлі»:
з тэмы «Паветраная абалонка Зямлі» выключаны матэрыял пра паветра як неабходную ўмову жыцця;
з тэмы «Водная абалонка Зямлі» выключаны матэрыял пра ваду як асяроддзе пражывання;
з тэмы «Жывая абалонка Зямлі» выключаны матэрыял аб прыродных згуртаваннях: лес, луг, балота; аб умовах жыцця ў населеных пунктах;
зменена назва экскурсіі – «Назіранне за прыродным (прыродна-антрапагенным) аб’ектам сваёй мясцовасці».
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленай вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Чалавек і свет.
Пры арганізацыі вывучэння вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» у V класе неабходна ўлічваць, што прыярытэтнай з’яўляецца практычная дзейнасць вучняў, накіраваная на правядзенне назіранняў, вывучэнне прыродных аб’ектаў сваёй мясцовасці, апісанне наступстваў пераўтварэння прыроды. Вучэбнай праграмай прадугледжана правядзенне 12 назіранняў, 4 практычных работ, 1 экскурсіі.
Звяртаем увагу, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці тлумачыць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць быць прапанаваны для самастойнага выканання дома толькі па жаданні вучняў.
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет» (Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017), у якім прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Чалавек і свет.
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» у 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Чалавек і свет.
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў, якія выкладаюць вучэбныя прадметы «Чалавек і свет» і «Геаграфія», у 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка геаграфіі».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
навукова-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» у 2017/2018 навучальным годзе;
новыя вучэбныя выданні па вучэбным прадмеце для настаўнікаў і вучняў;
аналіз вынікаў метадычнай работы ў 2016/2017 навучальным годзе;
напрамкі і задачы метадычнай работы ў 2017/2018 навучальным годзе.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
практыкаарыентаваныя метады арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках;
арганізацыя назіранняў за прыроднымі аб’ектамі;
рэалізацыя кампетэнтнаснага і дзейнаснага падыходаў у навучанні вучэбнаму прадмету «Чалавек і свет»;
рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» на вучэбных і факультатыўных занятках.
Дадатак 8
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ
«СУСВЕТНАЯ ГІСТОРЫЯ» І «ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»
Навучанне гісторыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі павінна быць накіравана на:
авалоданне вучнямі асновамі сістэматызаваных навуковых ведаў пра сусветны грамадска-гістарычны працэс і ролі ў ім Беларусі, неабходных для разумення сучаснага этапу развіцця грамадства, прагназавання уласнай жыццядзейнасці і прафесійнага самавызначэння;
далучэнне вучняў да дасягненняў айчыннай і сусветнай культуры, усведамленне самакаштоўнасці і ўнікальнасці культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі, фарміраванне ўмення шанаваць культурную разнастайнасць;
фарміраванне ў вучняў гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці, каштоўнасных арыентацый на аснове ідэй гуманізму і патрыятызму, прынцыпаў грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы.
У 2017/2018 навучальным годзе пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» неабходна выкарыстоўваць наступныя вучэбныя праграмы:
V–IX класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. V–IX класы – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Всемирная история. История Беларуси. V–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Сусветная гісторыя. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Всемирная история. VІІ класс // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Гісторыя Беларусі. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
История Беларуси. VІІ класс // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
X–XI класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. Х–XІ класы (базавы ўзровень) – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Всемирная история. История Беларуси. Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі: вучэбныя праграмы // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: НIА, 2015;
Всемирная история. История Беларуси: учебные программы // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. X класс (повышенный уровень). – Минск: НИО, 2015;
Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі: вучэбныя праграмы // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. XI клас (павышаны ўзровень). – Мінск: НIА, 2016;
Всемирная история. История Беларуси: учебные программы // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. XI класс (повышенный уровень). – Минск: НИО, 2016.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Сусветная гісторыя (Гісторыя Беларусі)).
У вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі» унесены наступныя змены:
− вызначаны патрабаванні да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пры вывучэнні кожнага раздзела вучэбнай праграмы;
− аптымізаваны пералік гістарычных асоб, абавязковых для запамінання;
− вызначаны асноўныя віды вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, якія рэкамендуецца выкарыстоўваць на ўроках.
Гісторыя Старажытнага свету, V клас:
− прадугледжаны 3 вучэбныя гадзіны для правядзення практычных заняткаў:
− у раздзеле I «Першабытнае грамадства. На шляху да цывілізацыі» аб'яднаны змест двух тэм «На досвітку чалавечай гісторыі» і «Людзі старажытнага каменнага веку» у тэму «Старажытныя людзі»; вылучана новая тэма «На шляху да цывілізацыі»;
− ва ўсіх тэмах раздзела II «Цывілізацыі Старажытнага Усходу і Амерыкі» пункт «Геаграфічнае становішча» заменены на «Прыродныя ўмовы»;
− у раздзеле ІІІ «Старажытная Грэцыя»: выключаны пункт «Паэма Гамера “Іліяда”» у тэме «Ахейская Грэцыя»; вывучэнне пытанняў «Грамадскі лад афінскага поліса», «Арыстакраты і дэмас» з тэмы «Узнікненне і развіццё Афінскай дзяржавы» перанесена ў тэму «Узнікненне грэчаскага поліса».
Гісторыя Сярэдніх вякоў, VI клас:
− у тэму «Заходнееўрапейская культура Высокага сярэднявечча» ўключаны пункт «Прычыны ўздыму культуры ў Заходняй Еўропе»;
− у тэму «Раздробленасць Старажытнай Русі» (раздзел II «Славяне ў Сярэднявеччы») уключаны пункт «Наўгародская баярская рэспубліка»;
− з тэмы «Узнікненне ісламу і Арабскі халіфат» (раздзел III) выключаны пункт «Каран − свяшчэнная кніга мусульман», уключаны пункты «Заваёвы арабаў. Росквіт і распад халіфата».
Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XV ст., VI клас:
раздзел I «Беларускія землі ў старажытныя часы і раннім Сярэднявеччы»:
− аб’яднаны змест двух тэм «Рассяленне славян» і «На шляху да дзяржавы» у тэму «Рассяленне славян», на яе вывучэнне адведзена 2 гадзiны;
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «прысвойваючая (спажывецкая) гаспадарка», «вытворчая гаспадарка», «род», «даніна», «падсечна-агнявое земляробства», «індаеўрапейцы», «балты», «усходнія славяне», «ворыўнае земляробства», «ідал», «язычніцтва»;
раздзел II «Першыя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі ў IX - сярэдзіне XIII ст.»:
− змест тэмы «Зараджэнне дзяржаўнасці» скарэктаваны наступным чынам: «Перадумовы ўзнікнення дзяржаўнасці. Полацкая зямля – першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі. Старажытны Полацк. Пачатак полацкай княжацкай дынастыі. Рагвалод. Узаемаадносіны Полацка з Ноўгарадам і Кіевам. Беларускія землі ў складзе Кіеўскай Русі»;
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь)», «Полацкае княства (Полацкая зямля)», «Тураўскае княства (Тураўская зямля)», «баяры», «княствы-землі», «княствы-воласці», «Залатая Арда», «верв», «полюддзе», «царкоўная дзесяціна», «апалчэнне»;
раздзел III «Беларускія землі ў перыяд узнікнення і ўмацавання ВКЛ (сярэдзіна XIII - канец XIV ст.)»:
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «Літва», «Беларускае Панямонне», «Востраўскае пагадненне», «удзел», «рэлігійная памяркоўнасць»;
раздзел IV «Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XIV-XV ст.»:
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання выключаны: «паны», «прыгон», «бургамістр», «народнасць», «Белая Русь»; уключана паняцце «Судзебнік».
Вывучэнне сусветнай гісторыі (гісторыя Новага часу, XVI-XVIII стст.) і гісторыі Беларусі (XVI-XVIII стст.) у VII класе будзе ажыццяўляцца па новых вучэбных праграмах.
Сусветная гісторыя Новага часу (XVI - XVIII стст.), VIII клас:
− выключаны з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання: «навуковая карціна свету», «заходнееўрапейская цывілізацыя», «усходнія цывілізацыі» ў тэме «Уводзіны»;
− выключаны пытанні:
«Узнікненне ідэй аб праве чалавека на жыццё, свабоду і ўласнасць» (тэма «Фарміраванне навуковай карціны свету»);
«Творы народнай творчасці» (тэма «Культура эпохі Адраджэння»);
«Каралі і парламенты» (тэма «Дзяржава ў XVII-XVIII стст.»);
«Амерыканскія асветнікі» (тэма «Англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы»);
«Чорныя нявольнікі», «Каталіцкая царква» (тэма «Лацінская Амерыка»);
«Маніфест аб вольнасці дваранства» (тэма «Праўленне Кацярыны II»);
«Цар Іван Грозны» і «Масква – трэці Рым» (тэма «Расійская дзяржава ў XVI ст.»);
«Заваёвы турак-асманаў» і «Крызісныя з’явы ў Асманскай імперыі XVIII ст.» (Тэма «Асманская імперыя»).
Гісторыя Беларусі (XVI - XVIII стст.), VIII клас:
− выключаны пытанні:
«Перадумовы аб’яднання Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага» (тэма «Утварэнне Рэчы Паспалітай»);
«Феадальныя павіннасці і дзяржаўныя падаткі сялян» (тэма «Сельская гаспадарка»);
«Грамадска-палітычная і філасофская думка» (тэма «Пашырэнне ўплыву Адраджэння на беларускія землі»);
«Палітыка цара Аляксея Міхайлавіча» (тэма «Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654−1667 гг.»);
«Афармленне Паўночнага саюза. Праабражэнскі дагавор» (тэма «Беларусь у гады Паўночнай вайны»);
«Стварэнне шляхецкіх канфедэрацый прыхільнікаў Аўгуста II і Станіслава Ляшчынскага ў гады другой Паўночнай вайны» (тэма «Барацьба магнацкіх груповак»);
«Забарона на ўжыванне беларускай мовы ў справаводстве» (тэма «Адукацыя і навука»);
«С. Панятоўскі – апошні кароль Рэчы Паспалітай» (тэма «Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай»);
«Феадальнае гаспадарка» (тэма «Эканамічная стабілізацыя ў другой палове XVIII ст.»);
− тэмы «Беларуская вёска ў другой палове XVII − першай палове XVIII ст.», «Сялянскі рух» аб’яднаны ў адну тэму «Сельская гаспадарка ў другой палове XVII − першай палове XVIII ст.»; з яе выключаны пытанні «Рост прыгонніцкай эксплуатацыі сялян», «Юрыдычнае становішча сялян»;
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «Новалацінская паэзія», «сілабічная паэзія», «касінеры», «другі “нямы” сойм», «физиократы», «вайна фрака і кафтана», «кардынальныя правы», «Віленскія якабінцы», «Асветніцтва».
Сусветная гісторыя Новага часу (XIX - пачатак XX ст.), IX клас:
− выключаныя пытанні:
«Рост насельніцтва» (тэма «Уводзіны»);
«Рост гарадоў» (тэма «Асноўныя рысы эканамічнага развіцця»);
«Чарцізм і трэд-юніаізм» (тэма «Англія ў XIX – пачатку XX ст.»)
«Рабочы і сацыялістычны рух» (тэма «Францыя ў XIX – пачатку XX ст.»)
«Лібералізм і рэвалюцыя» (тэма «Еўрапейскія рэвалюцыі 1848−1849 гг. і іх вынікі»);
«Постімпрэсіянізм і сімвалізм» (тэма «Жывапіс, музыка, архітэктура»);
«Фермерская гаспадарка» (тэма «ЗША ў першай палове XIX ст.»);
«Прамысловасць і сельская гаспадарка», «Руска-японская вайна і яе вынікі» (тэма «Расія на рубяжы стагоддзяў»);
«Першая сусветная вайна і крызіс расійскай манархіі», «Падзенне самадзяржаўя», «Расія напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.» (тэма «Расія ў гады рэвалюцыйных узрушэнняў (1905-1917 гг.)»);
«Складванне нацыянальнай самасвядомасці», «Руска-турэцкія войны і іх вынікі» (тэма «Барацьба славянскіх народаў за нацыянальную незалежнасць у XIX – пачатку XX ст.»);
«Культура» (тэмы «Японія», «Кітай», «Індыя»);
«Звяржэнне манархіі ў Кітаі і абвяшчэнне Кітайскай рэспублікі» (тэма «Кітай»);
«Планы Германіі» (тэма «Пачатак Першай сусветнай вайны»);
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «Першая сусветная вайна», «Айчынная вайна 1812 г.», «крызіс феадалізму», «Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя», «Кастрычніцкая рэвалюцыя»; «опіумная» вайна», «паўстанне тайпінаў», «паўстанне іхэтуаняў», «Індыйскі нацыянальны кангрэс».
Гісторыя Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.), IX клас:
− выключаны тэмы:
«Становішча беларускіх зямель у канцы XVIII - сярэдзіне XIX ст.»;
«Становішча беларускіх зямель у канцы XIX - пачатку XX ст.»;
− выключаны пытанні:
«Ваенныя пасяленні» (тэма «Палітыка царскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII – сярэдзіне XIX ст.»);
«Уплыў рэвалюцыйных падзей 1848−1849 гг. у Еўропе на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі» (тэма «Змены ў палітыцы расійскага ўрада ў 1830−1840-я гг.»);
«Першыя спробы пераводу ўніятаў у праваслаўе» (тэма «Канфэсійныя адносіны ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.»);
«Пашырэнне наёмнай працы» (тэма «Прамысловасць, гандаль, гарады і мястэчкі ў першай палове XIX ст.»);
«Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага» (тэма «Паўстанне 1863−1864 гг.»);
«Уплыў феадальных перажыткаў» (тэма «Развіццё капіталістычных адносін у вёсцы пасля адмены прыгоннага права»);
− аб’яднаны тэмы «Сельская гаспадарка і становішча сялян у першай палове XIX ст.» і «Рэформы ў сельскай гаспадарцы ў першай палове XIX ст.» у адну тэму «Сельская гаспадарка ў першай палове XIX ст.», на яе вывучэнне адведзена 2 гадзiны; «Першая расійская рэвалюцыя і падзеі 1905 г. у Беларусі» і «Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі ў 1906−1914 гг.» – у адну тэму «Першая расійская рэвалюцыя і яе падзеі на беларускіх землях», на яе вывучэнне адведзена 2 гадзiны;
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «аўтаномія», «план Агінскага», «шляхецкае паўстанне», «ланкастэрская школа», «часоваабавязаныя сяляне», «Курлоўскі расстрэл», «кааліцыйныя камітэты», «аўтанамісты», «Свянтянскі прарыў», «тутэйшыя», «царкоўна-прыходская школа»; уключана паняцце «Беларуская сацыялістычная грамада»;
− выдзелены дадатковая гадзіна для правядзення ўрока па тэме «Наш край» і 1 гадзіна для правядзення выніковага абагульнення.
Сусветная гісторыя Найноўшага часу (1918–1945 гг.), X клас (базавы ўзровень):
− выключаны пытанні:
«Асаблівасці развіцця Расіі, краін Усходу і Лацінскай Амерыкі» («Уводзіны»);
«Абранне прэзідэнтам Германіі П. фон Гіндэнбурга», «План Дауэса. Лакарнская канферэнцыя. Пакт Брыяна-Келага. План Юнга» (тэма «Заходняя Еўропа і ЗША ў 1924−1929 гг.»);
«Фарміраванне блока агрэсіўных дзяржаў» (тэма «Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.»);
«Нарастанне знешнепалітычнай пагрозы ў 1930-х гг.» (Тэма «Краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы”);
«Ваенныя дзеянні на франтах Грамадзянскай вайны» (тэма «Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя»);
«Японія ў гады Другой сусветнай вайны» (тэма «Японія»);
«Роспуск Камінтэрна» (тэма «Барацьба з захопнікамі на акупіраванай тэрыторыі»);
«Роля І.В. Сталіна» (тэма «Заключны этап Другой сусветнай вайны. Разгром фашысцкага блока (1944−1945 гг.)»);
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «Версальскі мірны дагавор», «пакт Брыяна-Келлога», «Антыкамінтэрна пакт», «Сталёвы пакт», «канструктывізм», «мандатная сістэма», «рысавыя бунты», «ваенная дыктатура», «Траісты пакт».
Гісторыя Беларусі, 1917–1945 гг. Х клас (базавы ўзровень):
− выключаны тэмы: “Становішча ў Беларусі напярэдадні кастрычніка 1917 г.” (раздзел І); «Становішча Беларусі ў міжваенны перыяд» (раздзел ІІ); «Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў» (раздзел ІІІ);
- з раздзела I выключаны пытанні:
«Ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве», «Дзейнасць Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту», «А. Мяснікоў, К. Ландар» (тэма «Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі на Заходнім фронце і ў Беларусі»);
«Усталяванне германскага акупацыйнага рэжыму», «Вызваленне Беларусі» (тэма «Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі»);
«Беларускі нацыянальны рух і яго асноўныя палітычныя напрамкі» (тэма «Абвяшчэнне і стварэнне беларускай дзяржаўнасці»);
− тэмы «Польска-савецкая вайна 1919−1920 гг.» і «Беларуская дзяржаўнасць ва ўмовах грамадзянскай вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ» аб'яднаны ў тэму «Польска-савецкая вайна 1919−1921 гг. і другое абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі»; з яе выключаны пытанні: «Асноўныя напрамкі барацьбы з польскімі інтэрвентамі», «Беларуская Камуністычная арганізацыя»; на вывучэнне тэмы адведзена 2 гадзiны;
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключана паняцце «Рудабельская рэспубліка»;
− з раздзела II выключаныя пытанні:
«Погляды Д. Прышчэпава на шляхі пераўтварэнняў у вёсцы» (тэма «БССР у гады новай эканамічнай палітыкі»);
«Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця», «Камуністычны саюз моладзі Беларусі» (тэма «Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1920-я гг.»);
«Напрамкі нацыянальнай палітыкі КП(б)Б», «карэнізацыя» (тэма «Палітыка беларусізацыі»);
«Ліквідацыя масавай непісьменнасці дарослага насельніцтва», «Даследаванні беларускага этнасу, яго гісторыі і культуры», «Дзейнасць М. Шчакаціхіна», «Пачатак творчага шляху А. Куляшова», «М. Піліповіч, В. Волкаў» (тэма «Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў БССР у 1920-я гг.»);
«Пераход да планавай дзяржаўнай эканомікі» (тэма «Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР»);
«М. Галадзед», «М. Гікала», «А. Чарвякоў» (тэма «Грамадска-палітычнае жыццё ў канцы 1920-х − 1930-я гг.»);
«Змены ў сістэме адукацыі», «Увядзенне ўсеагульнай пачатковай адукацыі», «Беларуская акадэмія навук», «Вучоныя – ураджэнцы Беларусі: даследаванні О. Шміта, адкрыцці А. Чыжэўскага» (тэма «Адукацыя і навука ў канцы 1920-х − 1930- я гг. »);
«Ф. Пестрак», «Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл» (тэма «Стан культуры ў Заходняй Беларусі»);
− тэмы «Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў БССР у 1920-я гг.», «Адукацыя і навука ў канцы 1920-х − 1930-я гг.», «Развіццё літаратуры і мастацтва ў канцы 1920-х − 1930-я гг.» аб’яднаны ў адну «Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў БССР у 1920−1930-я гг.»; на яе вывучэнне адведзена 2 гадзiны;
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «прышчэпаўшчына», «ускраіны ўсходнія», «палітыка «санацыі»;
− з раздзела III выключаныя пытанні:
«Усталяванне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі» (тэма «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР»);
«Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза», «Акупацыя Беларусі германскай арміяй» (тэма «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны»);
«Дзейнасць беларускіх калабарантаў» (тэма «Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі»);
«Значэнне разгрому германскіх войскаў у Беларусі» (тэма «Вызваленне БССР ад германскіх захопнікаў»);
«Советская стратэгія ў дачыненні да ААН» (тэма «Удзел БССР у заснаванні ААН»);
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «калабарацыянізм», «Армія Краёва».
Сусветная гісторыя Найноўшага часу, 1945 г. − пачатак XXI ст., XI клас (базавы ўзровень):
− выключаны пытанні:
«Крушэнне сусветнай каланіяльнай сістэмы» (тэма «Уводзіны. Асноўныя тэндэнцыі развіцця краін свету пасля Другой сусветнай вайны»);
«Рост невытворчай сферы», «неакансерватыўная хваля 1980−1990-х гг.» (Тэма «Фарміраванне і крызіс “грамадства ўсеагульнага дабрабыту” ў краінах Захаду»);
«Ваенна-прамысловы комплекс» (тэма «Злучаныя Штаты Амерыкі»);
«Тэтчарызм» (тэма «Вялікабрытанія»);
«Фарміраванне рэжыму Чацвёртай рэспублікі (тэма «Францыя»);
«Месца краін Паўночнай Еўропы ў сучасным свеце» (тэма «Краіны Паўночнай Еўропы»);
«Постмадэрнізм», «Лад жыцця і матэрыяльнае становішча сярэдняга класа» (тэма «Культура краін ЗША і Еўропы. Лад жыцця насельніцтва»);
«Крытыка культу асобы Сталіна» (тэма «СССР у 1953−1964 гг.»);
«Зніжэнне тэмпаў развіцця» (тэма «СССР у сярэдзіне 1960-х - пачатку 1980-х гг.»);
«Галоснасць. Дэмакратызацыя» (тэма «Распад СССР і стварэнне СНД»);
«Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі», «Праблема ўмацавання расійскай дзяржаўнасці» (тэма «Расійская Федэрацыя і СНД»);
«СССР і “трэці свет”», «Ідэалогіі нацыянальна-вызваленчых рухаў» (тэма «Распад каланіяльнай сістэмы»);
«Савецка-кітайскія адносіны» (тэма «Кітайская Народная Рэспубліка»);
«Унутрыпалітычная барацьба ў 60−70-я гг. XX ст.» (тэма «Японія»);
«Палітычная нестабільнасьць у 1990-я гг. Міжпартыйная барацьба» (тэма «Індыя»);
«Супрацьстаянне ЗША-СССР» (тэма «Фарміраванне біпалярнага свету і пачатак глабальнага супрацьстаяння (1945−1950-е)»);
«Распад СССР» (тэма «Міжнародныя адносіны ў 1980-я гг. − пачатку XXI ст.»);
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «дэкаланізацыя», «макартызм», «рэйганоміка», «тэтчэрызм», «галізм», «неакансерватыўная хваля»; «мірнае суіснаванне», «новае палітычнае мысленне», «прэзідэнцкая рэспубліка», «сепаратызм»; «Вялікая пралетарская культурная рэвалюцыя», «новыя індустрыяльныя краіны»; «План Маршала», «дактрына Трумэна».
Гісторыя Беларусі, другая палова 1940-х гг. − пачатак XXI ст., XI клас (базавы ўзровень):
− канкрэтызаваны наступныя тэмы:
«Літаратура і мастацтва» імёнамі беларускіх пісьменнікаў Я. Коласа, Я. Брыля, М. Лынькова, І. Мележа, І. Шамякіна (раздел I «БССР у другой палове 1940-х − першай палове 1950-х гг.»);
«Літаратура» імёнамі беларускіх пісьменнікаў І. Шамякіна, В. Быкава, І. Навуменкі, А. Адамовіча (раздзел II «БССР у другой палове 1950-х − 1980-я гг.»);
− з пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання, выключаны: «валюнтарызм», «камунізм», «парламенцкая апазіцыя».
Вывучэнне сусветнай гісторыі (гісторыя Навейшага часу, 1918- пачатак XXI ст.) і гісторыі Беларусі (1917 г. - пачатак XXI ст.) у Х−ХI класах на павышаным узроўні будзе ажыццяўляцца па вучэбных праграмах, выдадзеных у 2015, 2016 гг.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Сусветная гісторыя (Гісторыя Беларусі).
Вывучэнне вучэбных прадметаў «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі» ў 2017/2018 навучальным годзе можа ажыццяўляцца наступным чынам:
1 варыянт. Паслядоўнае вывучэнне вучэбных прадметаў «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі» па паўгоддзях: 1 паўгоддзе – сусветная гісторыя (па 2 гадзіны на тыдзень), 2 паўгоддзе – гісторыя Беларусі (па 2 гадзіны на тыдзень). Пры паслядоўным вывучэнні двух вучэбных прадметаў прамежкавая атэстацыя вучняў ажыццяўляецца па чвэрцях, а гадавая адзнака па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» выстаўляецца ў асобную калонку пасля запісу даты правядзення апошняга вучэбнага занятку. Пры гэтым улічваюцца адзнакі за I і II чвэрці і дынаміка вучэбных дасягненняў вучняў пры вывучэнні вучэбнага прадмета ў III чвэрці.
2 варыянт. Паралельнае вывучэнне сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі на працягу навучальнага года (па 1 гадзіне ў тыдзень). Пры паралельным вывучэнні двух вучэбных прадметаў прамежкавая атэстацыя вучняў ажыццяўляецца па чвэрцях. Выніковая атэстацыя ажыццяўляецца ў канцы навучальнага года.
Парадак вывучэння (паслядоўнае ці паралельнае вывучэнне) вучэбных прадметаў «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» ва ўсіх класах (на базавым і павышаным узроўнях) вызначае настаўнік па сваім меркаванні.
У 2017/2018 навучальным годзе ў сувязі з увядзеннем новых вучэбных дапаможнікаў у VII класе рэкамендуецца вывучаць вучэбныя прадметы «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» паслядоўна.
Метадычныя асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя» і Гісторыя Беларусі». У працэсе навучання гісторыі рэкамендуецца звярнуць асаблівую ўвагу на наступнае:
1. Працэс навучання гісторыі павінен быць арыентаваны на развіццё асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў, што прадугледжвае не механічнае запамінанне пэўнага аб’ёму інфармацыі (дат, паняццяў, асоб, падзей), а фарміраванне вопыту самастойнага рашэння навучальных і практычных задач, якія патрабуюць прымянення засвоеных ведаў і ўменняў. Для фарміравання кампетэнцый вучняў прынцыпова важным з’яўляецца выкарыстанне ў працэсе вывучэння гісторыі розных крыніц інфармацыі (хрэстаматый, навукова-папулярнай і мастацкай літаратуры, сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсаў) і ўключэнне вучняў у розныя віды дзейнасці. Сфарміраваная ў працэсе вывучэння гісторыі кампетэнтнасць вучняў прадугледжвае асэнсаванае разуменне гістарычнага кантэксту пры чытанні мастацкай літаратуры, праглядзе дакументальных і мастацкіх гістарычных фільмаў, пры знаёмстве з помнікамі выяўленчага мастацтва і архітэктуры, пры наведванні гістарычных месцаў у ходзе турыстычных экскурсій і падарожжаў.
2. Прынцыпова важнай у працэсе навучання гісторыі з’яўляецца рэалізацыя міжпрадметных сувязяў са зместам вучэбных прадметаў «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)», «Геаграфія», «Беларуская літаратура», «Грамадазнаўства» і інш. Актуалізацыя ведаў вучняў па грамадазнаўстве важная для фарміравання ўяўленняў пра гістарычную абумоўленасць сучасных формаў грамадскага жыцця, па геаграфіі – для ўдасканалення ўменняў лакалізаваць гістарычныя факты ў прасторы, працаваць са статыстычнымі матэрыяламі; па беларускай і рускай літаратуры, мастацтву – для канкрэтызацыі вывучаемых гістарычных працэсаў і з’яў літаратурнымі і мастацкімі вобразамі.
3. Асаблівую ўвагу пры навучанні гісторыі неабходна звярнуць на фарміраванне ў вучняў уменняў лакалізаваць гістарычныя факты, якія вывучаюцца, у прасторы, «чытаць» гістарычную карту, выкарыстоўваць яе у якасці крыніцы ведаў. Праца з вучэбнымі картамі ў працэсе вывучэння гісторыі з'яўляецца абавязковай. Сфарміраванасць картаграфічных уменняў і навыкаў вучняў − адно з патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі». З мэтай эфектыўнага фарміравання ў вучняў картаграфічных уменняў і навыкаў рэкамендуецца выкарыстоўваць вучэбныя насценныя карты, вучэбныя атласы.
Звяртаем увагу, што вучэбныя карты неабходна выкарыстоўваць на ўсіх этапах навучання: пры вывучэнні новага вучэбнага матэрыялу, замацаванні і абагульненні вывучанага матэрыялу, праверцы ведаў і ўменняў. Пералік вучэбных насценных карт, вучэбных атласаў па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», выдадзеных РУП «Белкартаграфія», размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Сусветная гісторыя (Гісторыя Беларусі).
Практычныя заданні для замацавання картаграфічных ведаў і ўменняў можна выконваць як у контурных картах, так і ў сшытках на друкаванай аснове, у якіх размешчаны картасхемы. Контурные карты з'яўляюцца дадатковым і неабавязковым кампанентам вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце. Пералік вучэбных атласаў і контурных карт, якія могуць выкарыстоўвацца ў адукацыйным працэсе з улікам увядзення абноўленых вучэбных праграм па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі», размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Сусветная гісторыя (Гісторыя Беларусі).
4. Вучэбнай праграмай па гісторыі Беларусі прадугледжана правядзенне ўрокаў «Наш край». Звяртаем увагу, што гэтыя ўрокі павінны быць накіраваны на вывучэнне краязнаўчага матэрыялу, які дазваляе выявіць асаблівасці гістарычнага развіцця рэгіёну, у якім пражываюць вучні. Пры правядзенні ўрокаў «Наш край» варта надаць вялікую ўвагу рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу зместу краязнаўчага матэрыялу. Для правядзення гэтых урокаў рэкамендуецца выкарыстоўваць гісторыка-дакументальныя хронікі «Памяць», матэрыялы краязнаўчых музеяў, публікацыі ў мясцовым перыядычным друку.
5. Эфектыўным метадам навучання гісторыі з'яўляецца праектная дзейнасць. У працэсе выканання праектаў вучні ўдасканальваюць даследчыя, камунікатыўныя кампетэнцыі: вучацца працаваць з крыніцамі інфармацыі, абмяркоўваць шляхі вырашэння праблемы, прадстаўляць вынікі індывідуальнай і / або калектыўнай працы, у тым ліку з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Варта падкрэсліць, што праектная дзейнасць з'яўляецца эфектыўным сродкам фарміравання прадметных, метапрадметных, асобасных кампетэнцый вучняў, а таксама рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета.
Вынікамі праектнай дзейнасці вучняў могуць быць: реферат / даклад па якой-небудзь тэме; пералік экспанатаў для віртуальнай музейнай экспазіцыі і іх апісанне; выстава; апісанне вынікаў праведзенага сацыялагічнага апытання па пэўнай тэматыцы; складанне пытанняў для інтэрв'ю і яго правядзенне; складанне буклета, плаката, даведніка; правядзенне сацыяльна значнай рэкламнай кампаніі; падрыхтоўка арыгінал-макета кнігі ці часопіса і інш. Пры арганізацыі праектнай дзейнасці ў працэсе навучання гісторыі Беларусі рэкамендуецца выкарыстоўваць мясцовы краязнаўчы матэрыял.
Для арганізацыі праектнай дзейнасці вучняў на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі мэтазгодна выкарыстоўваць рэзервовы час, прадугледжанае вучэбнымі праграмамі для X−XI класаў. Метадычна мэтазгодна тэмы праектных і творчых заданняў прапаноўваць вучням загадзя. Пры гэтым неабходна пазнаёміць вучняў з патрабаваннямі да дадзенага выгляду дзейнасці.
6. З улікам вынікаў рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці вучняў па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя» (www.adu.by / Педагогам / Ацэнка якасці адукацыі / Рэкамендацыі па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі / Сусветная гісторыя) рэкамендуецца:
- больш шырока выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе заданні, якія патрабуюць аналізу фрагментаў гістарычных дакументаў, абагульнення інфармацыі і фармулявання высноваў, устанаўлення прычынна-следчых сувязяў і інш.;
- ствараць умовы для ўключэння ўсіх вучняў у вучэбна-пазнавальную дзейнасць на вучэбных занятках; выкарыстоўваць на вучэбных занятках розныя прыёмы арганізацыі зваротнай сувязі, якія дазваляюць своечасова выяўляць прабелы ў ведах і ўменнях вучняў;
- мэтанакіравана развіваць чытацкую пісьменнасць вучняў: умення знаходзіць інфармацыю ў тэксце, інтэгрыраваць, інтэрпрэтаваць, аналізаваць інфармацыю і рабіць высновы; выкарыстоўваць заданні, у якіх інфармацыя прадстаўлена ў розных знакавых сістэмах (тэкст, табліца, графік, малюнак, схема, дыяграма).
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў VІI класе. У адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі з улікам канцэнтрычнага падыходу да пабудовы зместу гістарычнай адукацыі і прынцыпу адноснай завершанасці зместу адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, у VIІ класе вучні вывучаюць:
− сусветную гісторыю Новага часу (XVI−XVIII стст.) у аб'ёме 35 вучэбных гадзін;
− гісторыю Беларусі Новага часу (XVI−XVIII стст.) у аб'ёме 35 вучэбных гадзін.
У VIІ класе важна працягнуць фарміраваць у вучняў яркія вобразы найбольш значных гістарычных падзей, з'яў, гістарычных дзеячаў перыяду, якія вывучаецца. Эфектыўным сродкам фарміравання вобразных уяўленняў з'яўляецца выкарыстанне нагляднасці: выяўленчай (рэпрадукцыі карцін, фотаздымкі помнікаў архітэктуры і скульптуры, малюнкі і аплікацыі, аўдыё- і відэаматэрыялы), умоўна-графічнай (табліцы, схемы, карты), прадметнай (музейныя экспанаты, макеты, мадэлі). У VIІ класе неабходна працягваць навучаць вучняў уменню працаваць з рознымі відамі нагляднасці, якія з’яўляюцца крыніцай гістарычнай інфармацыі (апісваць сюжэт карціны, відэафрагмента, фармуляваць да іх пытанні, складаць кароткае апавяданне і г.д.).
У працэсе навучання гісторыі ў VIІ класе рэкамендуецца выкарыстоўваць такія формы арганізацыі вучэбных заняткаў, як сюжэтна-ролевыя і інтэлектуальныя гульні, завочныя падарожжы, падарожжа на «машыне часу», напісанне міні-сачыненняў ад першай асобы, ад імя прадстаўніка таго ці іншага саслоўя, той ці іншай цывілізацыі і інш., складанне буклетаў, калажаў, даведнікаў, падрыхтоўка паведамленняў і прэзентацый з прыцягненнем розных крыніц гістарычнай інфармацыі, у тым ліку інтэрнэт-рэсурсаў.
У 2017/2018 навучальным годзе будуць выкарыстоўвацца новыя вучэбныя дапаможнікі па гісторыі для VIІ класа:
Кошелев В.С. и др. Всемирная история Нового времени, XVI–XVIII вв. – Минск: Изд. центр БГУ, 2017;
Кошалеў У.С. і інш. Сусветная гісторыя Новага часу, XVI–XVIII стст. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2017;
Варонін В.А. і інш. Гісторыя Беларусі, XVI–XVIII стст. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2017;
Воронин В.А. и др. История Беларуси, XVI–XVIII вв. – Минск: Изд. центр БГУ, 2017.
Новыя вучэбныя дапаможнікі падрыхтаваны ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі. Адметнымі асаблівасцямі новых вучэбных дапаможнікаў па гісторыі з'яўляюцца:
− адбор і прадстаўленне мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, выкладзены ў вучэбным дапаможніку, у поўнай ступені адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, адпаведных пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбару творчых заданняў, найбольш цікавых, адпаведных пазнавальным асаблівасцям вучняў;
− розныя формы прадстаўлення вучэбнага матэрыялу (табліцы, схемы, ілюстрацыі, карты і інш.). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з рознымі крыніцамі гістарычнай інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і інтэрпрэтаваць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для вырашэння пастаўленай задачы;
− рэалізацыя навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце (атласы, хрэстаматыі, электронны адукацыйны рэсурс (ЭАР), размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://e-vedy.adu.by/. Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР неабходна бясплатна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы», пазначыўшы пры запаўненні формы рэгістрацыі свой статус: настаўнік ці вучань. У навігацыйным апараце вучэбных дапаможнікаў выкарыстоўваецца новы элемент – QR-код (графічная выява гіперспасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да ЭАР праз спецыяльны дадатак на электронным планшэце, мабільным тэлефоне.
Звяртаем увагу, што спасылкі на розныя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу ў новых вучэбных дапаможніках дазваляюць дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Да паступлення новых вучэбных дапаможнікаў ва ўстановы адукацыі рэкамендуецца выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе матэрыялы арыгінал-макета, размешчанага на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Сусветная гісторыя (Гісторыя Беларусі), і вучэбныя дапаможнікі, выдадзеныя раней:
Всемирная история Нового времени, XVI–XVIII вв.: учебное пособие для 8 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / под ред. В.С. Кошелева. – Минск: Изд. центр БГУ, 2010;
Сусветная гісторыя Новага часу, XVI–XVIII стст.: вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / пад рэд. У.С. Кошалева. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010;
История Беларуси, вторая половина ХVІ – конец XVIII в.: учебное пособие для 8 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / И.П. Крень, В.А. Белозорович, Н.Н. Ганущенко. – Минск: Изд. центр БГУ, 2010;
Гісторыя Беларусі, другая палова ХVІ – канец XVIII ст.: вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / І.П. Крэнь, В.А. Белазаровіч, Н.М. Ганушчанка. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.
На нацыянальным адукацыйным партале можна знайсці электронныя версіі дадзеных вучэбных дапаможнікаў (http://e-padruchnik.adu.by/).
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Х, XІ класах. Вучні Х і XІ класаў маюць магчымасць выбраць вывучэнне гісторыі на базавым або павышаным узроўнях, якія дыферэнцыяваныя па сваіх мэтавых устаноўкам, аб’ёме і змесце вывучаемага гістарычнага матэрыялу.
Базавы ўзровень вывучэння гісторыі прадугледжвае засваенне вучнямі абавязковага мінімуму зместу адукацыі па вучэбным прадмеце, які забяспечвае іх агульнакультурную падрыхтоўку, садзейнічае паспяховай сацыялізацыі ў сучасным беларускім грамадстве. Вывучэнне гісторыі на павышаным узроўні складае змястоўную аснову профільнай падрыхтоўкі вучняў, асноўнай мэтай якой з'яўляецца задавальненне іх пазнавальных патрэбнасцей і забеспячэнне прафесійнага самавызначэння вучняў. Павышаны ўзровень вывучэння гісторыі прадугледжвае як павелічэнне аб’ёму вывучаемага факталагічнага і тэарэтычнага матэрыялу, так і ўдасканаленне асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў, іх гатоўнасці і здольнасці выкарыстоўваць засвоеныя веды і ўменні для працягу навучання па гістарычных і сацыяльна-гуманітарных спецыяльнасцях.
Асаблівае значэнне ў працэсе вывучэння гісторыі на павышаным узроўні маюць урокі-практыкумы, на арганізацыю якіх у кожным раздзеле вучэбнай праграмы адводзіцца па 2 гадзіны. Урокі-практыкумы рэкамендуецца выкарыстоўваць для замацавання навучальнага матэрыялу, для працы з рознымі крыніцамі гістарычнай інфармацыі, для ўдасканалення агульнавучэбных і спецыяльных гістарычных ўменняў вучняў:
− здабываць, аналізаваць, крытычна ацэньваць гістарычную інфармацыю з розных крыніц (у тым ліку інтэрнэт, СМІ і г.д.);
− тлумачыць ўласныя адносіны да гістарычных падзей і іх удзельнікаў;
− прэзентаваць і ацэньваць вынікі сваёй вучэбнай і даследчай дзейнасці;
− выкарыстоўваць засвоеныя веды і ўменні для аналізу сучасных сацыяльна-гістарычных працэсаў і прагназавання магчымых варыянтаў развіцця.
Рэзервовы час, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі для X-XI класаў, можа быць таксама выкарыстаны для вывучэння найбольш складаных пытанняў; замацавання, сістэматызацыі і абагульнення ведаў вучняў; адпрацоўкі спосабаў дзейнасці; для правядзення ўрокаў кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па раздзелах, для арганізацыі перадэкзаменацыйнага паўтарэння. У гэтых выпадках у класным журнале неабходна рабіць запіс, напрыклад: «Практыкум па тэме ...», «Абагульненне па тэме ...», «Праектная дзейнасць па тэме ...», «Абарона праектаў па тэме ...», «Кантроль па тэме ...» у адпаведнасці з патрабаваннямі да афармлення і вядзення класнага журнала.
Звяртаем увагу, што асноўны вучэбны матэрыял, найбольш складаныя элементы зместу адукацыі павінны быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання − замацаванне ведаў і ўменняў, засвоеных на вучэбных занятках. З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб'ёмам; растлумачваць навучэнцам змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Праектныя і творчыя заданні, якія патрабуюць выкарыстання дадатковай літаратуры, могуць быць прапанаваны для выканання дома толькі па жаданні вучняў.
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне «Сусветная гісторыя. 5 клас», «Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі» для VI, VII, VIII-IX, X, XI класаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Сусветная гісторыя (Гісторыя Беларусі).
Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбных прадметаў «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Сусветная гісторыя (Гісторыя Беларусі).
У 2017/2018 навучальным годзе абавязковы выпускны экзамен па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» будзе праводзіцца па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў вуснай форме для базавага і павышанага ўзроўняў вывучэння гісторыі (са старажытных часоў да нашых дзён) па білетах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Кожны білет ўключае тры пытанні. Па першым і другім пытаннях вучні прадстаўляюць вусны разгорнуты адказ. Змест трэцяга пытання распрацоўваецца настаўнікам і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі не пазней чым за два тыдні да пачатку выпускных экзаменаў. Пры падрыхтоўцы заданняў для трэцяга пытання экзаменацыйных білетаў рэкамендуецца падбіраць крыніцы інфармацыі, якія не ўтрымліваюць разгорнутай характарыстыкі падзей, якія вывучаюцца. Такімі крыніцамі інфармацыі могуць быць дакументальныя матэрыялы (вытрымкі з хрэстаматый, сведчанні і ўспаміны пра гістарычныя падзеі); статыстычныя матэрыялы (прадстаўленыя ў табліцах або тэкстах дадзеныя сацыяльна-эканамічнага развіцця); вучэбныя насценныя карты па гісторыі Беларусі, якія маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні абавязковага выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Педагогам / Экзамены). У іх прыведзены спіс вучэбных выданняў, публікацый, якія рэкамендуецца выкарыстоўваць настаўнікам пры складанні трэціх заданняў экзаменацыйных білетаў і вучням пры падрыхтоўцы да выпускнога экзамену.
Звяртаем увагу на тое, што пры падрыхтоўцы вучняў XI класа да выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі мэтазгодна ўлічыць вынікі маніторынгу выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі», праведзенага ў чэрвені 2015 г. (апублікаваны ў часопісе «Гісторыя І грамадазнаўства» (№3, 2016)).
З мэтай падрыхтоўкі вучняў XI класа да абавязковага выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі рэкамендуецца праводзіць факультатыўныя заняткі «Абагульняючы факультатыўны курс па гісторыі Беларусі» ці «Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях».
Факультатыўныя заняткі «Абагульняючы факультатыўны курс па гісторыі Беларусі» (IX−XI класы) могуць быць арганізаваны настаўнікам наступным чынам:
1 варыянт: на працягу трох гадоў па 1 гадзіне на тыдзень (105 гадзін): IX клас – паўтарэнне вывучанага ў VI–VIII класах, Х клас – паўтарэнне вывучанага ў IX класе, XI клас – паўтарэнне вывучанага ў Х–XI класах;
2 варыянт: на працягу двух гадоў па 2 гадзіны на тыдзень (140 гадзін): X клас – паўтарэнне вывучанага ў VI–VIII класах; XI клас – паўтарэнне вывучанага ў Х–XI класах.
Факультатыўныя заняткі «Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях» (XI клас): на правядзенне факультатыўных заняткаў прадугледжваецца 35 вучэбных гадзін: па адной вучэбнай гадзіне на тыдзень на працягу навучальнага года або па дзве вучэбныя гадзіны на тыдзень пры правядзенні факультатыўных заняткаў толькі ў другім паўгоддзі.
Усе вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Сусветная гісторыя (Гісторыя Беларусі).
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў гісторыі прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у 2017/2018 навучальным годзе:
абноўленыя вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах;
праграмы факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах для IX класа;
новыя вучэбныя дапаможнікі па вучэбных прадметах для VII класа;
новыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, метадычныя публікацыі ў часопісах «Гісторыя і грамадазнаўства», «Беларускі гістарычны часопіс»;
рэкамендацыі па выніках рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці вучняў па сусветнай гісторыі.
2. Аналіз вынікаў работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў гісторыі ў 2016/2017 навучальным годзе. Планаванне работы метадычных фарміраванняў у 2017/2018 навучальным годзе.
3. Сістэма работы настаўніка па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці на кваліфікацыйным экзамене пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне і прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў гісторыі (метадычнае аб’яднанне раёна, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, школа перадавога педагагічнага вопыту, праблемныя і творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні (на выбар):
1. Праектаванне сучаснага ўрока гісторыі пры вывучэнні вучэбнага прадмета на базавым і павышаным узроўнях. Сучасныя тэхналогіі выкладання вучэбных прадметаў «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» на базавым і павышаным узроўнях.
2. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» на вучэбных і факультатыўных занятках.
3. Вынікі рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі як інфармацыйная аснова ўдасканалення адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі».
4. Арганізацыя пазакласнай работы па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» ў шосты школьны дзень.
5. Выкарыстанне актыўных і інтэрактыўных метадаў і прыёмаў навучання на ўроках гісторыі.
6. Фарміраванне вобразных уяўленняў вучняў пра гістарычныя падзеі.
7. Рэалізацыя кампетэнтнаснага і дзейнаснага падыходаў у навучанні гісторыі на II (III) ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
8. Фарміраванне інфармацыйнай і вучэбна-пазнавальнай кампетэнцый вучняў пры вывучэнні гісторыі на павышаным узроўні.
9. Эфектыўны вопыт арганізацыі дапрофильной падрыхтоўкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізацыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці па вучэбных прадметах з мэтай забеспячэння ўсвядомленага выбару вучнямі профілю навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі гісторыі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 9
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА «ГРАМАДАЗНАЎСТВА»
Навучанне вучэбнаму прадмету «Грамадазнаўства» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі накіравана на:
засваенне вучнямі ведаў аб прыродзе і дзейнаснай сутнасці чалавека, пра свет духоўна-маральных каштоўнасцей асобы, пра асноўныя сферы грамадскага жыцця, грамадскі лад, унутраную і знешнюю палітыку беларускай дзяржавы, якія неабходны для вызначэння шляхоў самарэалізацыі, канструктыўнага ўзаемадзеяння з сацыяльным асяроддзем і выканання сацыяльных роляў чалавека і грамадзяніна;
фарміраванне спосабаў вучэбна-пазнавальнай, камунікатыўнай, практычнай дзейнасці, якія дазваляюць вучням эфектыўна дзейнічаць у розных сітуацыях асабістага, грамадскага, прафесійнага жыцця;
засваенне вучнямі вопыту прымянення засвоеных ведаў, уменняў і навыкаў для вырашэння вучэбна-пазнавальных і практычных задач;
развіццё маральнай, палітычнай, прававой, эканамічнай культуры асобы ў адзінстве ведавага, паводзіннага і эмацыйна-каштоўнасных кампанентаў; выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, сацыяльнай адказнасці, прававой самасвядомасці, прыхільнасці каштоўнасцям, замацаваным у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. IX–XI класы (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Обществоведение. IX–XI классы (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства» для Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання (павышаны ўзровень), 2017;
Учебная программа по учебному предмету «Обществоведение» для Х класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания (повышенный уровень), 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства» для ХI клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання (павышаны ўзровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. ХI клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;
Учебная программа по учебному предмету «Обществоведение» для ХI класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания (повышенный уровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ХI класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2016.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Грамадазнаўства.
У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства» ўнесены наступныя змены:
IX клас:
– выключаны пытанні: «Свядомасць і дзейнасць», «Асноўныя падыходы да вывучэння грамадства», «Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння грамадства», «Мысліцелі мінулага і сучаснасці пра чалавека і грамадства», «Сутнасць характару», «Шляхі фарміравання характару», «Функцыі мовы ў культуры», «Асаблівасці культуры ўсходнеславянскіх народаў», «Асваенне чалавекам культуры», «Чалавек у свеце культуры», «Рытуалы і звычаі», «Сучасны этыкет і зносіны», «Пошук чалавекам мэты і сэнсу жыцця»;
– удакладнены і канкрэтызаваны змест тэм:
пытанне «Самапазнанне асобы» выдзелена ў асобную тэму з тэмы «Чалавек як асоба»;
тэмы «Узаемасувязь чалавека і грамадства» і «Чалавек і гісторыя» пасля выключэння аб’ёмных тэарэтычных пытанняў аб’яднаны ў адну тэму «Узаемасувязь чалавека і грамадства»;
пытанні тэмы «Грані культуры» падзелены на 2 заняткі: «Элітарная, народная і масавая культура» і «Разнавіднасці культуры» (дамінуючая, субкультуры, контркультуры);
з тэмы «Дыялог культур» вылучана пытанне «Беларусь на скрыжаванні культур» у асобную тэму для вывучэння;
– уключана новая тэма «Асаблівасці зносін у інтэрнэце. Правілы зносін у сацыяльных сетках. Інтэрнэт-этыкет і бяспека» (раздзел «Міжасобасныя зносіны»);
– патрабаванні да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў сфармуляваны да кожнага раздзела вучэбнай праграмы.
X клас (базавы ўзровень):
– выключаны пытанні: «Паняцце сацыяльнай стратыфікацыі», «Крытэрыі сацыяльнай стратыфікацыі: даход, улада, адукацыя, прэстыж», «Дэмаграфічныя праблемы сучаснасці», «Асаблівасці моладзевай культуры», «Развіццё нацый і нацыянальных адносін», «Працэс узнаўлення і яго фазы», «Тыпы эканамічных сістэм», «Структура сучаснай эканомікі», «Носьбіты палітычнай улады ў грамадстве», «Тыпы дзяржавы», «Парламентарызм як форма прадстаўнічай дэмакратыі», «Асноўныя паняцці маралі», «Прынцыпы і нормы маралі», «Сутнасць і віды мастацтва», «Навукова-тэхнічны прагрэс», «Чалавек у сацыяльнай структуры грамадства», «Бесперапынная адукацыя», «Духоўны свет сучаснага чалавека»;
- удакладненыі канкрэтызаваны змест тэм:
пытанне «Асноўныя сацыяльныя інстытуты» вылучана ў асобную тэму;
актуальныя пытанні выключаных тэм «Сацыяльная стратыфікацыя» і «Чалавек у сацыяльнай структуры грамадства» аб’яднаны ў тэму «Месца чалавека ў грамадстве»;
у асобную тэму аб’яднаны пытанні аб рыначным рэгуляванні эканомікі «Рынак і яго законы»;
пытанні тэм «Дзяржава» і «Прававыя асновы грамадства» пасля ліквідацыі дубліравання аб’яднаны ў тэму «Дзяржава і права»;
вывучэнне правоў чалавека вылучана ў асобную тэму «Правы чалавека як мэта і каштоўнасць грамадства і дзяржавы»;
з тэмы «Палітычная сістэма» ў асобную тэму вылучана пытанне «Палітычныя ідэалогіі»;
з тэмы «Рэлігія» вылучана ў асобную тэму пытанне «Роля рэлігіі ў сучасным свеце»;
перафармуляваны пытанні тэмы «Мараль» з мэтай ліквідацыі дубліравання з вучэбнай праграмай для IX класа;
– уключана новая тэма: «Сацыяльная камунікацыя. Паняцце сацыяльнай камунікацыі. Структура і роля масавай камунікацыі ў грамадстве» (раздзел «Сацыяльная сфера грамадства»);
– патрабаванні да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў удакладнены па кожным раздзеле вучэбнай праграмы.
XI клас (базавы ўзровень):
– удакладнены і канкрэтызаваны змест тэм:
у тэме «Праваахоўныя органы ў Рэспубліцы Беларусь» замест паняцця «натарыят» уведзена паняцце «органы юстыцыі»;
у тэме «Сацыяльна-эканамічнае развіццё» выключана агульнае пытанне аб сацыяльнай арыентацыі рынкавай эканомікі, зроблены акцэнт на якасці, узроўні жыцця і сацыяльную абарону насельніцтва;
у тэму «Інавацыйнае развіццё» ўключана пытанне «Высокія тэхналогіі»;
у змест тэмы «Асноўныя мэты і задачы развіцця рэгіёнаў» уключана паняцце «рэгіянальная палітыка»;
– патрабаванні да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў удакладнены па кожным раздзеле вучэбнай праграмы.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі навучальнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Грамадазнаўства.
Звяртаем увагу, што навучанне вучэбнаму прадмету «Грамадазнаўства» павінна быць накіравана на фарміраванне не толькі прадметных, але і метапрадметных, а таксама асобасных вынікаў, якія забяспечваюць здольнасць чалавека да эфектыўнай дзейнасці ў розных навучальных і практычных сітуацыях.
У якасці найважнейшых метапрадметных вынікаў засваення зместу вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» варта разглядаць гатоўнасць і здольнасць вучняў:
свядома арганізоўаваць сваю вучэбна-пазнавальную дзейнасць (ад пастаноўкі мэты да атрымання і ацэнкі выніку);
прадуктыўна мець зносіны і ўзаемадзейнічаць з аднагодкамі і дарослымі ў вучэбна-пазнавальнай, вучэбна-даследчай, грамадска карыснай, праектнай дзейнасці;
самастойна працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, уключаючы ўменне арыентавацца ў розных крыніцах інфармацыі; крытычна ацэньваць і інтэрпрэтаваць інфармацыю, што атрымліваецца з розных крыніц; адрозніваць факты, аргументы, ацэначныя меркаванні; аддзяляць асноўную інфармацыю ад другараднай; перадаваць змест інфармацыі адэкватна пастаўленай мэце (сцісла, поўна, выбарачна); пераводзіць інфармацыю з адной знакавай сістэмы ў іншую (з тэксту ў табліцу, з тэксту ў схему і інш.);
выкарыстоўваць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі пры вырашэнні кагнітыўных, камунікатыўных і арганізацыйных задач з захаваннем прававых і этычных нормаў, нормаў інфармацыйнай бяспекі;
выкарыстоўваць розныя віды публічных выступленняў (даклад, паведамленне) для прадстаўлення вынікаў вучэбна-пазнавальнай і творчай дзейнасці;
ажыццяўляць пазнавальную рэфлексію (усведамляць навучальныя дзеянні і разумовыя працэсы, іх вынікі, межы сваіх ведаў і няведання, новыя пазнавальныя задачы і сродкі іх дасягнення).
Асобаснымі вынікамі вучняў пры засваенні зместу вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» з’яўляюцца:
каштоўнасныя арыентацыі, заснаваныя на ідэях патрыятызму, любові і павагі да Айчыны; разуменне неабходнасці падтрымання грамадзянскага міру і згоды; стаўленне да чалавека, яго правоў і свабод як вышэйшай каштоўнасці; імкненне да ўмацавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы; прызнанне каштоўнасці сям’і і сямейных традыцый; усведамленне сваёй адказнасці за лёс краіны перад цяперашнім і будучым пакаленнямі;
гатоўнасць і здольнасць да адукацыі, у тым ліку да самаадукацыі, на працягу ўсяго жыцця; свядомае стаўленне да бесперапыннай адукацыі як умовы паспяховай прафесійнай і грамадскай дзейнасці;
усвядомлены выбар будучай прафесіі і магчымасцей рэалізацыі ўласных жыццёвых планаў; стаўленне да прафесійнай дзейнасці як да магчымасці вырашэння асабістых, грамадскіх, дзяржаўных, агульнанацыянальных праблем;
гатоўнасць жыць у полікультурным грамадстве: паважліва ставіцца да прадстаўнікоў іншых культур, весці дыялог з іншымі людзьмі, дасягаць ўзаемаразумення і знаходзіць агульныя мэты, працаваць разам дзеля іх дасягнення.
У працэсе навучання грамадазнаўству рэкамендуецца рэалізоўваць кампетэнтнасны падыход, які прадугледжвае стварэнне ўмоў для фарміравання ў вучняў вопыту вучэбнай і практычнай дзейнасці з выкарыстаннем засвоеных ведаў, уменняў і навыкаў.
Рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу будуць спрыяць:
адлюстраванне ў мэтах вучэбнага занятка не толькі грамадазнаўчых ведаў, але і матываў, спосабаў, вопыту дзейнасці, каштоўнасных арыентацый, якія павінны быць засвоены вучнямі падчас вывучэння тэмы;
адбор зместу вучэбнага матэрыялу з улікам мэт вучэбнага занятка;
выкарыстанне ў працэсе навучання вучэбна-пазнавальных і практычных заданняў.
Выкананне вучэбна-пазнавальных і практычных заданняў павінна прадугледжваць:
аналіз сітуацыі, самастойнае вызначэнне таго, якія засвоены веды, уменні і навыкі, неабходныя для яе рашэння;
суаднясенне вывучаемага вучэбнага матэрыялу з асабістым сацыяльным вопытам, з уласнымі назіраннямі вучняў, з іх уяўленнямі аб сацыяльным жыцці і паводзінах людзей у грамадстве;
прымяненне ведаў і ўменняў па іншых вучэбных прадметах: «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Геаграфія», «Беларуская літаратура», «Руская літаратура» і інш.;
выкарыстанне шырокага кола крыніц сацыяльнай інфармацыі: акрамя вучэбнага дапаможніка па грамадазнаўстве рэкамендуецца праца з нарматыўнымі прававымі актамі беларускай дзяржавы, матэрыяламі электронных і друкаваных СМІ, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратурай.
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Грамадазнаўства” для IX-XI класаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Грамадазнаўства.
У прыкладным каляндарна-тэматычным планаванні па вучэбным прадмеце рэкамендаваны формы і метады вывучэння тэм вучэбнай праграмы. Запісы ў класным журнале аб праведзеных вучэбных занятках з выкарыстаннем розных метадаў навучання могуць быць аформленыя наступным чынам: «Практыкум па тэме ...», «Абарона праектаў па тэме ...». Запісы аб вучэбных занятках, на якіх праводзяцца абагульненне вывучанага вучэбнага матэрыялу і кантроль засваення зместу адукацыі па адпаведным раздзеле, могуць быць аформлены наступным чынам: «Абагульненне па раздзеле ...», «Кантроль па раздзеле ...».
Звяртаем увагу, што асноўны вучэбны матэрыял, найбольш складаныя элементы зместу адукацыі павінны быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў, засвоеных на вучэбных занятках. З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам; растлумачваць вучням змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Праектныя і творчыя заданні, якія патрабуюць выкарыстання дадатковай літаратуры, могуць быць прапанаваны для выканання дома толькі па жаданні вучняў.
Нагадваем, што крытэрыяльнай асновай для ацэнкі якасці адукацыі па вучэбным прадмеце з’яўляюцца асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў; на іх таксама варта арыентавацца пры вызначэнні мэт вучэбнага занятка.
Вучні Х–XI класаў маюць магчымасць вывучаць грамадазнаўства на базавым і павышаным узроўнях, якія адрозніваюцца мэтавымі ўстаноўкамі, колькасцю гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета, зместам адукацыі, патрабаваннямі да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, формамі і метадамі арганізацыі працэсу навучання.
Звяртаем увагу, што павышаны ўзровень вывучэння грамадазнаўства прадугледжвае не толькі павелічэнне аб’ёму вучэбнага матэрыялу, але і больш высокія патрабаванні да вынікаў засваення зместу адукацыі па вучэбным прадмеце. Прадметныя вынікі засваення вучнямі Х–XI класаў зместу вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» ў вучэбных праграмах ўсталёўваюцца на базавым і павышаным узроўнях. Прадметныя вынікі засваення вучнямі Х–XI класаў зместу вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» на базавым узроўні арыентаваны на забеспячэнне пераважна агульнаадукацыйнай і агульнакультурнай падрыхтоўкі; на павышаным узроўні – на забеспячэнне магчымасці далейшага паспяховага прафесійнага навучання, развіццё індывідуальных здольнасцяў навучэнцаў шляхам больш глыбокага засваення сістэматычных ведаў і спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.
Матэрыялы для вывучэння вучэбнага прадмета на павышаным узроўні размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Грамадазнаўства), а таксама ў часопісе «Гісторыя і грамадазнаўства».
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Грамадазнаўства.
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў грамадазнаўства прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце ў 2017/2018 навучальным годзе:
абноўленыя вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце;
праграмы факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце;
новыя метадычныя публікацыі ў часопісе «Гісторыя і грамадазнаўства».
2. Аналіз вынікаў работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў грамадазнаўства ў 2016/2017 навучальным годзе. Планаванне работы метадычных фарміраванняў у 2017/2018 навучальным годзе.
3. Сістэма работы настаўніка па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту уласнай педагагічнай дзейнасці на кваліфікацыйным экзамене пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне і прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў грамадазнаўства (метадычнае аб’яднанне раёна, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, школа перадавога педагагічнага вопыту, праблемныя і творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні (на выбар):
1. Праектаванне сучаснага ўрока грамадазнаўства пры вывучэнні вучэбнага прадмета на базавым і павышаным узроўнях. Сучасныя тэхналогіі выкладання вучэбнага прадмета на базавым і павышаным узроўнях.
2. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу навучальнага прадмета «Грамадазнаўства» на вучэбных і факультатыўных занятках.
3. Арганізацыя пазакласнай работы па вучэбным прадмеце ў шосты школьны дзень.
4. Выкарыстанне актыўных і інтэрактыўных метадаў і прыёмаў навучання на ўроках грамадазнаўства.
5. Рэалізацыя кампетэнтнаснага і дзейнаснага падыходаў у навучанні грамадазнаўству.
6. Фарміраванне ключавых кампетэнцый вучняў пры вывучэнні грамадазнаўства на павышаным узроўні.
7. Эфектыўны вопыт арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізацыя вучэбнай і пазакласнай дзейнасці па вучэбным прадмеце з мэтай забеспячэння ўсвядомленага выбару вучнямі профілю навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі грамадазнаўства ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 10
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
«ГЕАГРАФІЯ»
Асноўная мэта геаграфічнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі – фарміраваць у вучняў геаграфічную культуру і сістэму ведаў аб прыродных і сацыяльна-эканамічных працэсах у свеце, асобных рэгіёнах, краінах, Рэспубліцы Беларусь; навучыць вучняў прымяняць геаграфічныя веды ў паўсядзённым жыцці; развіваць кампетэнцыі вучняў: вучэбна-пазнавальную, каштоўнасна-сэнсавую, кампетэнцыю геаграфічных дзеянняў, прасторавага арыентавання і камунікатыўную.
Важнейшымі задачамі навучання геаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляюцца:
фарміраванне ў вучняў ведаў аб геаграфічнай абалонцы Зямлі, тэрытарыяльнай арганізацыі эканамічныга жыцця грамадства, узаемадзеянні паміж грамадствам і прыродным асяроддзем (вучэбна-пазнавальная кампетэнцыя);
фарміраванне ўменняў характарызаваць прыроду мацерыкоў і акіянаў, вылучаць агульныя і адметныя тэрытарыяльныя асаблівасці, эканоміка-геаграфічныя паказчыкі краін, асаблівасці геаграфічнага становішча тэрыторый (кампетэнцыя прыярытэту геаграфічнай інфармацыі);
развіццё здольнасцяў вучняў бачыць і разумець геаграфічную карціну свету, уменняў выбіраць мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі сваіх дзеянняў (каштоўнасна-сэнсавая кампетэнцыя);
фарміраванне ўменняў працаваць з картаграфічнымі крыніцамі інфармацыі, выкарыстоўваць інфармацыю аб геаграфічных працэсах і з'явах, ажыццяўляць прасторава-тэрытарыяльную прывязку (кампетэнцыя прасторавага арыентавання);
развіццё ўменняў геаграфічна аргументаваць вынікі назіранняў працэсаў, якія адбываюцца ў прыродзе і грамадстве, выкарыстоўваць міжасобасныя формы ўзаемадзеяння і зносін у працэсе навучання (камунікатыўная кампетэнцыя).
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
VI–IX класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Геаграфія. VI–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. География. VI–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
География. VІІ класс // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Геаграфія. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
X–XI класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Геаграфія. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. География. Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Геаграфія» для Х клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання (павышаны ўзровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Х клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015;
Учебная программа по учебному предмету «География» для Х класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания (повышенный уровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Х класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Геаграфія» для ХI клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання (павышаны ўзровень)// Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. ХI клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;
Учебная программа по учебному предмету «География» для ХI класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания (повышенный уровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ХI класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2016.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія).
У змест вучэбных праграм па вучэбным прадмеце «Геаграфія» ўнесены наступныя змены:
VI клас:
Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі: выключаны матэрыял пра літасферныя пліты; з пераліку аб’ектаў геаграфічнай наменклатуры выключана катлавіна Амундсена; паняцце «сярэднія горы» заменена на «сярэдневысотныя горы».
Тэма 4. Атмасфера. Надвор'е і клімат: вывучэнне матэрыялу аб метэаралагічных элементах і прыборах для іх вымярэння (тэрмометр, барометр, гігрометр, флюгер) перанесена на практычны ўзровень.
Тэма 5. Гідрасфера: выключаны матэрыял аб крыніцах, парогах, апоўзнях, карсце, запрудным тыпе азёрных катлавін, вадасховішчах, каналах; паняцці «ўнутранае мора» і «ўскраіннае мора» перанесены з асноўных на ўзровень уяўленняў; з пераліку аб’ектаў геаграфічнай наменклатуры выключаны Вілейскае вадасховішча, Брацкае вадасховішча, Суэцкі канал, Панамскі канал; Вялікія Амерыканскія азёры заменены на возера Верхняе.
Тэма 6. Біясфера: практычная работа 6. «Апісанне прыроднага комплексу сваёй мясцовасці» праводзіцца як навучальная, а не як выніковая.
VII клас:
Замест «Пачатковага курсу геаграфіі» вывучаецца «Геаграфія мацерыкоў і акіянаў».
VIII клас:
Тэма 4. Афрыка: з пераліку аб’ектаў геаграфічнай наменклатуры выключана рака Аранжавая.
Тэма 5. Аўстралія і Акіянія: у практычнай рабоце 5 канкрэтызавана назва «Фізіка-геаграфічная характарыстыка тэрыторый па выбары (Заходне-Аўстралійскага пласкагор'я ці Вялікага водападзельнага хрыбта Аўстраліі)».
IX клас:
Тэма 1. Еўразія: з пераліку асноўных выключаны паняцці «польдэры», «маршы».
Тэма 2. Еўропа: практычная работа 6 «Пабудова параўнальнай дыяграмы «Структура валавага ўнутранага прадукта Францыі і Вялікабрытаніі». Тлумачэнне рыс падабенства і адрознення» праводзіцца як навучальная, а не як выніковая.
X клас:
Тэма 1. Геаграфічнае становішча і даследаванні Беларусі: выключаны матэрыял пра палітыка-геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь, гісторыю адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, аб пачатку сістэматычных назіранняў; з асноўных выключана паняцце “палітыка-геаграфічнае становішча”.
Тэма 2. Прыродныя ўмовы і рэсурсы Беларусі: выключаны матэрыял пра адклады верхняга пратэразою, палеазою, мезазою і кайназою, аб гаспадарчым значэнні рэльефу, аб ацэнцы водных і зямельных рэсурсаў; з пераліку асноўных выключаны паняцці «раслінныя згуртаванні», «Чырвоная кніга»; у пераліку геаграфічных аб’ектаў, якія неабходна ўмець паказваць на карце, пакінутыя радовішчы: нафты – Рэчыцкае; бурага вугалю – Жыткавіцкае; жалезных руд - Аколаўскае; калійнай солі – Старобінскае, Петрыкаўскае; каменнай солі - Мазырскае, Давыдоўскае, Старобінскае; даламітаў – Руба; мелу і мергелю – Камунарскае; глін – Гайдукоўка; будаўнічага каменю - Мікашэвіцкае; у пераліку геаграфічных аб’ектаў, якія неабходна ўмець паказваць на карце, пакінутыя рэкі: Днепр, Бярэзіна, Заходняя Дзвіна, Заходні Буг, Нёман, Прыпяць, Сож, Вілія, Пціч, Шчара, Ясельда, Свіслач; азёры: Нарач, Асвейскае, Чырвонае, Лукомскае, Доўгае; вадасховішчы: Вілейскае, Заслаўскае, Любанскае.
Тэма 3. Геаграфічныя ландшафты. Экалагічныя праблемы: выключаны матэрыял пра ўзаемасувязь прыродных кампанентаў і фарміраванне прыродных комплексаў, аб ёмістасці тэрыторыі, аб экалагічных праблемах выкарыстання прыродных рэсурсаў, аб Чырвонай кнізе Беларусі.
XI клас:
Тэма 1. Фактары развіцця сусветнай гаспадаркі: выключаны матэрыял пра перадумовы працэсу інтэрнацыяналізацыі сусветнай гаспадаркі; у пераліку аб’ектаў геаграфічнай наменклатуры краіны-лідэры скарочаны да 3-х.
Тэма 3. Геаэкалагічныя праблемы геаграфічнай абалонкі: назва практычнай работы 4 канкрэтызавана «Характарыстыка геаэкалагічнага стану прыроды сваёй мясцовасці і меры па яе ахове».
Тэма 4. Сацыяльна-эканамічныя глабальныя праблемы: назва практычнай работы 6 канкрэтызавана «Вызначэнне рэсурсазабяспечанасці краін свету асноўнымі відамі мінеральных рэсурсаў».
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія.
Звяртаем увагу на асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў VII класе. У 2017/2018 навучальным годзе вучні VIІ класа вывучаюць фізічную геаграфію мацерыкоў і акіянаў у аб’ёме 35 вучэбных гадзін. У VIІ класе важна працягваць фарміраваць у вучняў яркія вобразы найбольш значных геаграфічных працэсаў, з’яў. Эфектыўным пры фарміраванні вобразных уяўленняў з’яўляецца выкарыстанне наглядных сродкаў навучання: вярбальных (навучальныя карты), вучэбна-наглядных (табліцы, схемы, графікі, дыяграмы), а таксама электронных (аўдыё- і відэаматэрыялы). У VIІ класе важна развіваць уменне працаваць з рознымі відамі нагляднасці як крыніцамі геаграфічнай інфармацыі.
У 2017/2018 навучальным годзе вывучэнне фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў у VIІ класе будзе ажыццяўляцца па новых вучэбных выданнях:
вучэбны дапаможнік «Геаграфія. Мацерыкі і акіяны. 7 клас» аўтараў А.Г. Кальмаковай, П.С. Лопуха, В.У. Сарычавай;
атлас «Геаграфія. Мацерыкі і акіяны. 7 клас» аўтараў А.Г. Кальмаковай, П.С. Лопуха, В.У. Сарычавай.
Новыя вучэбныя выданні падрыхтаваны ў адпаведнасці з абноўленай вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце.
Адметнымі асаблівасцямі новага вучэбнага дапаможніка «Геаграфія. Мацерыкі і акіяны» для 7 класа з’яўляюцца:
адбор і паданне мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, выкладзены ў вучэбным дапаможніку, у поўнай меры адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, якія адпавядаюць пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбару творчых заданняў, найбольш цікавых, адпавядаючых пазнавальным асаблівасцям вучняў;
прад’яўленне вучэбнага матэрыялу ў розных формах (табліцы, схемы, ілюстрацыі і інш.). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і інтэрпрэтаваць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для вырашэння пастаўленай задачы;
рэалізацыя навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце (атлас, контурныя карты, электронны адукацыйны рэсурс (ЭАР), размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-vedy.adu.by/). Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз сетку Інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР карыстальніку неабходна бясплатна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы». У навігацыйным апараце дапаможніка выкарыстоўваецца новы элемент – QR-код (графічны малюнак гіперспасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да ЭАР праз спецыяльны дадатак на электронным планшэце, мабільным тэлефоне.
Спасылкі на розныя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу ў новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Да паступлення новага вучэбнага дапаможніка ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе матэрыялы, размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія).
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Геаграфія» для VI-VII, VIII-XI класаў (Минск: Национальный институт образования, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія).
Вучні X і ХІ класаў маюць магчымасць вывучаць геаграфію на базавым або павышаным узроўні. Узроўні вывучэння вучэбнага прадмета адрозніваюцца мэтавымі ўстаноўкамі, колькасцю гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета, зместам адукацыі, формамі і метадамі арганізацыі працэсу навучання.
Пры арганізацыі навучання на павышаным узроўні ў X класе настаўніку рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы, размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія).
Для арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў па вучэбным прадмеце «Геаграфія» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца выкарыстоўваць вучэбную праграму «Обобщающие факультативные занятия по географии» для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія / Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў).
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбнага прадмета «Геаграфія» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Геаграфія.
Звяртаем увагу, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Неразгледжаны вучэбны матэрыял, у тым ліку, аб'екты геаграфічнай наменклатуры, недапушчальна задаваць на дом. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў, атрыманых на ўроку. З мэтай папярэджвання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці тлумачыць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць быць прапанаваны для самастойнага выканання дома толькі па жаданні вучняў.
Для выканання навучальных работ падчас вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі і дома, а таксама выканання практычных работ вучню неабходна мець два сшыткі (сшытак для навучальных работ і сшытак для практычных работ).
У сшытку для навучальных работ вучні могуць выконваць самастойныя работы, якія праводзяцца ў рамках паўрочнага кантролю, а ў сшытку для практычных работ – самастойныя работы, якія праводзяцца ў рамках тэматычнага кантролю.
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў геаграфіі ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Ўдасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка геаграфіі».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў геаграфіі рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Геаграфія» ў 2017/2018 навучальным годзе; асаблівасці абноўленых навучальных праграм і новага вучэбнага дапаможніка, новыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі; метадычныя публікацыі ў часопісе «Геаграфія»;
праграмы факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Геаграфія», асаблівасці іх рэалізацыі;
змест работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў геаграфіі ў 2017/2018 навучальным годзе: аналіз метадычнай работы за 2016/2017 навучальны год; планы работы метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў геаграфіі рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:
рэалізацыя зместу адукацыі па вучэбным прадмеце на базавым і павышаным узроўнях;
рэалізацыя кампетэнтнаснага і дзейнаснага падыходаў у навучанні геаграфіі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;
прымяненне сучасных метадаў і камп’ютэрных тэхналогій у навучанні і выхаванні вучняў на вучэбных занятках па геаграфіі;
эфектыўны вопыт выкладання вучэбнага прадмета «Геаграфія» на павышаным узроўні ва ўмовах арганізацыі профільнага навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
эфектыўны вопыт арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі па геаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці па вучэбным прадмеце з мэтай забеспячэння ўсвядомленага выбару вучнямі профілю навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета «Геаграфія» на вучэбных і факультатыўных занятках;
арганізацыя пазаўрочнай работы па вучэбным прадмеце «Геаграфія» ў шосты школьны дзень.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі геаграфіі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 11
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
«БІЯЛОГІЯ»
Галоўная мэта вывучэння біялогіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі – фарміраванне сучаснага навуковага светапогляду, неабходнага для разумення з’яў і працэсаў, якія адбываюцца ў прыродзе, у розных галінах рэальнага сектара эканомікі, для працягу адукацыі, будучай прафесійнай дзейнасці.
Найважнейшымі задачамі біялагічнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
– фарміраванне ўяўленняў аб разнастайнасці, узаемасувязі і ўзаемным уплыве жывых арганізмаў, аб агульных заканамернасцях развіцця жывой матэрыі;
– развіццё пазнавальных інтарэсаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў у працэсе правядзення назіранняў за біялагічнымі аб’ектамі і станам уласнага арганізма, біялагічных эксперыментаў, работы з раснастайнымі крыніцамі інфармацыі;
– фарміраванне экалагічнага мыслення, неабходнага для паўнавартаснага функцыянавання ў грамадстве, для гарманічных адносін навучэнцаў з прыродай;
– выкарыстанне набытых ведаў і ўменняў у паўсядзённым жыцці для догляду за раслінамі, хатнімі жывёламі, аказання першай дапамогі сабе і іншым; для ацэнкі наступстваў сваёй дзейнасці ў адносінах да навакольнага асяроддзя, здароўя іншых людзей і ўласнага здароўя; абгрунтавання і выканання мер прафілактыкі захворванняў, правіл паводзін на прыродзе;
– падрыхтоўка навучэнцаў да свядомага выбару будучай прафесіі, звязанай з біялогіяй, на аснове профільнага вывучэння прадмета.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
VI–IX класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Біялогія. VI-IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Биология. VI–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Біялогія. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Биология. VІІ класс // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
X–XI классы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Біялогія. X–XI класы (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Биология. Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Біялогія. X–XI класы (павышаны ўзровень), 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Биология. Х–XІ классы (повышенный уровень), 2017.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Біялогія).
У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Біялогія» ўнесены наступныя змены:
VI клас:
раздзел «Клетачная будова жывых арганізмаў»:
выключаны дэманстрацыйныя доследы:
№ 1 «Паўпранікальнасць цытаплазматычнай мембраны на мадэлі з цэлафану»;
№ 2 «Рух цытаплазмы ў клетках ліста эладэі канадскай»;
раздзел «Разнастайнасць жывых арганізмаў»:
выключана практычная работа № 2 «Вырошчванне плесені на хлебе (дослед у хатніх умовах)»;
уключана
ў лабараторную работу № 2 «Будова клетак ліста эладэі канадскай (моху мніума)» дададзены біялагічны аб’ект (мох мніум).
VII клас:
Уводзіны:
выключана экскурсія №1 «Разнастайнасць раслін. Восеньскія з’явы ў жыцці раслін»;
раздзел «Будова і жыццядзейнасць клетак» выключаны;
раздзел «Пратысты»:
выключаны пытанні «Паняцце аб заканамернай змене спосабаў размнажэння (на прыкладзе ўлотрыкса)», «Зялёныя водарасці – папярэднікі наземных раслін», «Каланіяльныя водарасці. Асаблівасці будовы і жыццядзейнасці каланіяльных водарасцей на прыкладзе вольвакса»;
уключана лабараторная работа «Будова інфузорыі туфелькі»;
раздзел «Грыбы. Лішайнікі»:
павялічана колькасць вучэбных гадзін з 5 да 7;
выключана практычная работа №1 «Вырошчванне плесневых грыбоў на розных субстратах (дослед у хатніх умовах)»;
уключаны
лабараторная работа «Будова плесневых грыбоў на прыкладзе мукора»;
практычная работа «Будова пладовага цела шапачкавых грыбоў»;
экскурсія «Разнастайнасць лішайнікаў»;
раздзел «Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін»:
вучэбны матэрыял аб жыццёвых формах раслін, тыпах тканін і органаў раслін перанесены ў раздзел «Агульная характарыстыка раслін»;
уключаны
лабараторная работа «Знешняя будова кораня парастка»;
практычныя работы «Будова стрыжневай і валасніковістай каранёвых сістэм», «Прарастанне пупышак на клубнях бульбы (дослед у хатніх умовах)»;
раздзел «Споравыя расліны»:
выключаны вучэбны матэрыял аб размнажэнні імхоў, папараці, хвашчоў і дзеразы;
уключана практычная работа «Параўнанне знешняй будовы папараці і хвашчу»;
раздзел «Насенныя расліны» падзелены на тры падраздзела «Голанасенныя расліны», «Кветка. Плод. Насенне», «Разнастайнасць пакрытанасенных раслін»;
уключаны
практычная работа «Параўнальная характарыстыка розных відаў хвойных раслін (знешні выгляд, парасткі, шышкі і насенне)», «Будова і разнастайнасць пладоў», «Вызначэнне ўсходжасці насення»;
да ўсіх раздзелаў вучэбнай праграмы прыведзены асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.
Х клас (базавы ўзровень):
раздзел «Клетка – структурная і функцыянальная адзінка жывых арганізмаў»:
выключана лабараторная работа «Дзяленне клетак» (заменена на лабараторную работу «Мітоз у клетках карэньчыка цыбулі»;
раздзел «Селекцыя і біятэхналогія»:
выключаны
экскурсія № 1 «Разнастайнасць сартоў раслін (парод жывёл)».
Х клас (павышаны ўзровень):
раздзел «Хімічныя кампаненты жывых арганізмаў»:
выключаны лабараторны дослед №2 «Вызначэнне поліцукрыдаў і ліпідаў у біяматэрыяле і вывучэнне іх уласцівасцей»;
раздзел «Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі ў арганізме»:
выключаны дэманстрацыйны дослед №2 «Флуарэсцэнцыя хларафіла пры апраменьванні яркім святлом»;
раздзел «Селекцыя і біятэхналогія»:
выключана экскурсія №2 «Разнастайнасць сартоў раслін (парод жывёл)».
XI клас (базавы ўзровень):
раздзел «Экасістэмы»:
уключана пытанне: «Відавая структура біяцэнозу».
XI клас (павышаны ўзровень):
раздзел «Арганізм і асяроддзе»:
выключана практычная работа №1 «Вывучэнне прыстасаванасці арганізмаў да экалагічных фактараў»;
раздзел «Від і папуляцыя»:
выключана экскурсія №1 «Апісанне відавой разнастайнасці парку (лесу)»;
удакладнена фармулёўка лабараторнай работы №1 «Вывучэнне асаблівасцей будовы раслін розных экалагічных груп (па адносінах да святла і вады)».
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Біялогія).
У 2017/2018 навучальным годзе ў адукацыйным працэсе будуць выкарыстоўвацца новыя вучэбныя дапаможнікі:
Биология: учебное пособие для 7 класса класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / Н.Д.Лисов. – Минск: Народная асвета, 2017.
Біялогія: вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / М.Дз.Лісаў – Мінск: Народная асвета, 2017.
Новы вучэбны дапаможнік распрацаваны ў адпаведнасці з абноўленай вучэбнай праграмай.
Адметнымі асаблівасцямі новага вучэбнага дапаможніка па біялогіі з’яўляюцца:
адбор і прадстаўленне матэрыялу, мінімальна неабходнага і дастатковага для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, прадстаўлены ў вучэбным дапаможніку, у поўнай меры адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, адпаведных пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу. У настаўніка ёсць магчымасць выбару творчых заданняў, найбольш цікавых, адпаведных пазнавальным асаблівасцям навучэнцаў;
разнастайныя формы прад’яўлення вучэбнага матэрыялу (табліцы, схемы, ілюстрацыі і інш.). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з рознымі крыніцамі біялагічнай інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і тлумачыць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для вырашэння пастаўленай задачы.
Звяртаем увагу, што спасылкі на электронныя адукацыйныя рэсурсы ў новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцаваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з навучэнцамі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Да паступлення новага вучэбнага дапаможніка ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі вучням рэкамендуецца выдаць вучэбныя дапаможнікі 2010 года:
Биология: учебное пособие для 7 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / В.Н.Тихомиров [и др.]; под ред. В.Н.Тихомирова. – Минск: Народная асвета, 2010.
Біялогія: вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / У.М.Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. У.М.Ціхамірава. – Мінск: Народная асвета, 2010.
Электронная версія дадзенага вучэбнага дапаможніка размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by/).
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Біялогія» для VI–IX, X, XI класаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Біялогія).
На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі выкладанне вучэбнага прадмета «Біялогія» можа быць арганізавана на базавым або павышаным узроўні, якія адрозніваюцца мэтавымі ўстаноўкамі, колькасцю гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета, зместам адукацыі, формамі і метадамі арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Для арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў па вучэбным прадмеце «Біялогія» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуем выкарыстоўваць вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Біялагічныя веды ў жыцці чалавека» (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Біялогія).
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбнага прадмета «Біялогія» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Біялогія).
Дзяленне класа на групы пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Біялогія» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 54 і 57 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Звяртаем увагу настаўнікаў, што правядзенне практычных і лабараторных работ, лабараторных доследаў і экскурсій прадугледжана вучэбнай праграмай, іх выкананне абавязкова ў кожным класе.
Лабараторныя работы (доследы) носяць навучальны характар; праводзяцца, як правіла, пры вывучэнні новага матэрыялу з мэтай фарміравання новых ведаў, а таксама фарміравання, замацавання і ўдасканалення практычных навыкаў і эксперыментальных уменняў вучняў.
Практычныя работы прадугледжваюць замацаванне вывучанага тэарэтычнага матэрыялу, удасканаленне практычных уменняў навучэнцаў, а таксама фарміраванне навыкаў самастойнага набыцця ведаў па канкрэтных тэмах вучэбнай праграмы. Справаздачы па іх выкананні правяраюцца ў кожнага вучня не радзей за адзін раз у месяц. Адзнакі выстаўляюцца па меркаванні настаўніка за найбольш значныя экскурсіі, лабараторныя і практычныя работы.
Звяртаем увагу, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Неразгледжаны вучэбны матэрыял, у тым ліку, аб'екты геаграфічнай наменклатуры, недапушчальна задаваць на дом. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў, атрыманых на ўроку. З мэтай папярэджвання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці тлумачыць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць быць прапанаваны для самастойнага выканання дома толькі па жаданні вучняў.
Санітарнымі нормамі і правіламі «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206, вызначана, што дамашняе заданне па ўсіх вучэбных прадметах павінна выконвацца ў VII-VIII класах за 2,5 гадзіны, IX–XI класах – 3 гадзіны.
Нагадваем аб неабходнасці на першым вучэбным занятку ў кожнай вучэбнай чвэрці ва ўсіх класах праводзіць навучанне вучняў агульным мерам бяспекі пры знаходжанні ў кабінеце біялогіі і рабіць запіс «Навучанне правілам бяспечных паводзін» (або «НПБП») у класным журнале ў графе «Змест вучэбных заняткаў» (перад запісам тэмы ўрока).
Адпаведныя запісы робяцца і пасля навучання вучняў бяспечным прыёмам выканання лабараторнай работы, лабараторнага доследу, практычнай работы, эксперыментальнага даследавання перад правядзеннем экскурсіі.
З улікам вынікаў рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці вучняў па вучэбным прадмеце «Біялогія» (www.adu.by / Педагогам / Оценка качества образования
http://adu.by/ru/uchitelyu/otsenka-kachestva-obrazovaniya.html /
Рекомендации по итогам республиканского мониторинга качества образования в учреждениях общего среднего образования / Биология) рэкамендуецца:
на вучэбных занятках па біялогіі далучаць вучняў да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці з улікам іх індывідуальных асаблівасцей;
з мэтай развіцця дзейнасці вучняў у працэсе навучання біялогіі разглядаць вывучаемыя элементы зместу з розных пунктаў гледжання, робячы акцэнт на разуменне, самастойны аналіз і прымяненне вывучанага; выкарыстоўваць праблемныя сітуацыі; ўжываць лагічныя прыёмы (параўнання, супрацьпастаўлення, аналогіі, класіфікацыі, сістэматызацыі, ўстанаўлення прычын і высвятлення ўзаемасувязі, абагульнення і інш.); надаваць асаблівую ўвагу разгляду сутнасці біялагічных з'яў і працэсаў, фарміраванню ў вучняў уменняў прымяняць тэарэтычныя веды для апісання і тлумачэння навуковых фактаў у канкрэтных жыццёвых сітуацыях, аргументацыі свайго пункту гледжання;
у працэсе навучання вучэбнаму прадмету і пры арганізацыі кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці прапаноўваць навучэнцам практыкаарыентаваныя сітуацыйныя заданні, у якіх неабходна ўжываць засвоеныя веды для характарыстыкі, параўнання, класіфікацыі, тлумачэння біялагічных з'яў і працэсаў, правядзення біялагічнага эксперыменту, назіранняў; ўсталёўваць прычынна-выніковыя сувязі і фармуляваць высновы з выкарыстаннем прадметнай тэрміналогіі.
Пры правядзенні лабараторных і практычных работ неабходна акцэнтаваць увагу вучняў на кожным этапе правядзення работы, логіцы эксперыменту, усталяванні прычынна-следчых сувязяў для выяўлення навуковых доказаў назіраемых біялагічных з'яў і іх інтэрпрэтацыі.
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў біялогіі ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў біялогіі».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў біялогіі рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Навукова-метадычнае забеспячэнне навучання біялогіі ў 2017/2018 навучальным годзе:
абноўленыя навучальныя праграмы па вучэбным прадмеце;
асаблівасці правядзення факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце і іх вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
2. Планаванне работы раённых метадычных фарміраванняў:
аналіз вынікаў метадычнай работы ў 2016/2017 навучальным годзе;
планаванне работы раённага метадычнага аб'яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў біялогіі рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:
Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў з ужываннем інавацыйных метадаў навучання біялогіі на базавым і павышаным узроўнях. Фарміраванне прадметных і ключавых кампетэнцый вучняў сродкамі вучэбнага прадмета «Біялогія» на базавым і павышаным узроўнях. Кампетэнтнасны падыход у навучанні біялогіі. Арганізацыя дзейнасці навучэнцаў: прыёмы і сродкі матывацыі, арганізацыі і стымулявання вучэбнай дзейнасці. Сістэмная кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках біялогіі. Вынікі рэспубліканскага маніторынгу ўзроўню навучанасці вучняў па біялогіі як інфармацыйная аснова ўдасканалення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце. Арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў кантролю і самаацэнкі. Урок з прымяненнем разнастайных форм арганізацыі вучэбнай дзейнасці, актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання. Эфектыўны вопыт выкладання вучэбнага прадмета на павышаным узроўні.
Праектная, даследчая дзейнасць навучэнцаў на ўроку біялогіі і ў пазаўрочны час. Фарміраванне прадметных уменняў і навыкаў навучэнцаў пры арганізацыі праектна-даследчай дзейнасці на ўроках біялогіі і ў пазаўрочны час. Праблемныя, даследчыя, пошукавыя метады навучання як умова развіцця творчых здольнасцей, інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў. Развіццё уменняў і навыкаў у пастаноўцы праблем і знаходжанні спосабаў іх вырашэння. Развіццё камунікатыўных уменняў і навыкаў. Сістэма работы з адоранымі вучнямі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па біялогіі.
Сучасныя падыходы да арганізацыі і правядзення ўрока біялогіі. Вызначэнне кагнітыўных мэтаў урока на аснове прадметнай канцэпцыі і вучэбнай праграмы. Арганізацыя на ўроку вучэбнай дзейнасці рознага ўзроўню – рэпрадуктыўнай, прадуктыўнай, творчай. Практычныя прыёмы дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, стварэння сітуацыі поспеху. Прымяненне індывідуальных, групавых і калектыўных формаў арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Рэалізацыя міжпрадметных сувязяў у працэсе навучання біялогіі. Структураванне праграмнага матэрыялу ў адпаведнасці з асноўнымі мэтамі вывучэння біялогіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі – фарміраванне жыццёвых каштоўнасцей, сістэмных ведаў і прадметных уменняў. Аналіз і самааналіз урока біялогіі.
Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Біялогія». Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі як сродак павышэння якасці адукацыйнага працэсу па біялогіі. Удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагогаў з дапамогай сучасных электронных адукацыйных сродкаў і рэсурсаў. Праца з рознымі відамі камп’ютарных праграм, ужыванне электронных адукацыйных рэсурсаў, праца з інтэрактыўнай дошкай, рэсурсамі інтэрнэт як універсальнымі сродкамі навучання, здольнымі значна павысіць яго эфектыўнасць і якасць. Арганізацыя пазаўрочнай дзейнасці вучняў з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання. Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння настаўнік–вучань, вучань– вучань, настаўнік – настаўнік у адукацыйным працэсе па біялогіі.
Адзінства вучэбнай і пазаўрочнай работы — найважнейшая ўмова якаснага адукацыйнага працэсу па біялогіі. Факультатыўны занятак − сродак задавальнення адукацыйных запытаў і пазнавальных інтарэсаў навучэнцаў. Асаблівасці зместу і вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў па біялогіі. Аптымальныя формы і метады арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў. Арганізацыя пазаўрочнай дзейнасці па прадмеце ў шосты школьны дзень. Выкарыстанне вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці па вучэбным прадмеце з мэтай фарміравання ўсвядомленага выбару навучэнцамі профілю на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі біялогіі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 12
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“ФІЗІКА”
Асноўнымі задачамі навучання фізіцы з‘яўляюцца:
развіццё пазнавальных інтарэсаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў падчас набыцця ведаў і ўменняў па фізіцы;
развіццё ўяўленняў пра фізіку як частку агульначалавечай культуры, яе значнасць для грамадскага прагрэсу, ролю выдатных навукоўцаў у развіцці фізікі; значнасць фізікі для ўсталявання гармоніі паміж чалавекам і прыродай;
засваенне сістэмы ведаў пра фундаментальныя фізічныя законы і прынцыпы, якія ляжаць у аснове сучаснай фізічнай карціны свету; найболей важныя адкрыцци у вобласці фізікі, што аказалі вырашальны ўплыў на развіццё тэхнікі і тэхналогій;
фарміраванне ключавых кампетэнцый, у рамках якіх вучні павінны авалодаць уменнямі выкарыстоўваць фізічныя веды ў практычнай дзейнасці;
выхаванне імкнення да спазнання прыроды, пачуцця адказнасці за захаванне навакольнага асяроддзя.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
VII-IX класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізіка. VII–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физика. VII–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Фізіка. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Физика. VІІ класс // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
X-XI класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізіка. Астраномія. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физика. Астрономия. Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізіка. Астраномія. Х–XІ класы (павышаны ўзровень), 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физика. Астрономия. Х–XІ классы (повышенный уровень), 2017;
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка).
У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце “Фізіка” унесены наступныя змены.
VII класc:
выключана вывучэнне простых механізмаў, рычагоў, блокаў, умоў раўнавагі, простых механізмаў у тэхніцы і паўсядзённым жыцці, закона роўнасці работ для простых механізмаў, дзеянне вадкасці і газу на апушчаныя ў іх целы, закона Архімеда, умовы плавання цел, плаванне суднаў, паветраплаванне;
выключаны лабараторныя работы “Праверка ўмовы раўнавагі рычага”; “Вывучэнне нерухомага і рухомага блокаў”, “Вывучэнне нахільнай плоскасці і вызначэнне яе ККД”, “Вывучэнне выштурхваючай сілы”;
уключаны для вывучэння: фізіка – навука пра прыроду, сувязь фізікі з іншымі навукамі, фізіка і тэхніка, метады даследавання ў фізіцы (назіранні, досведы), міжнародная сістэма адзінак, дзеянні над фізічнымі велічынямі, прамыя і ўскосныя вымярэнні фізічных велічынь, вымяральныя прыборы, цана дзялення шкалы вымяральнага прыбора, паняцце пра дакладнасць вымярэння, карысная і выкананая работа і асноўныя паняцці: фізічнае цела, фізічная з’ява, фізічная велічыня;
уключаны лабараторныя работы “Вызначэнне цаны дзялення шкалы вымяральнага прыбора”, “Вымярэнне даўжыні”, “Вымярэнне аб’ёму”, “Вымярэнне шчыльнасці рэчыва”.
VIII клас:
цеплавое і магнітнае дзеянне электрычнага току разглядаюцца ў адпаведных тэмах раздзела “Электрамагнітныя з’явы”. Хімічнае дзеянне электрычнага току не вывучаецца.
IX клас:
з тэмы “Асновы дынамікі” выключана франтальная лабараторная работа “Вывучэнне заканамернасцей роўнапаскоранага руху”. Франтальныя лабараторныя работы “Вывучэнне руху цела, кінутага гарызантальна”, “Праверка закона захавання імпульсу”, “Праверка закона захавання механічнай энергіі” могуць праводзіцца з выкарыстаннем камп’ютара;
X клас (базавы ўзровень):
з тэмы “Асновы малекулярна-кінэтычнай тэорыі” выключана франтальная лабараторная работа “Вымярэнне паверхневага нацяжэння”, уведзена франтальная лабараторная работа “Вымярэнне адноснай і абсалютнай вільготнасці паветра”;
у тэме “Асновы тэрмадынамікі” не вывучаецца адыябатны працэс;
з тэмы “Электрастатыка” выключана вывучэнне праваднікоў у электрастатычным полі, дыэлектрыкаў у электрастатычным полі, дыэлектрычнай пранікальнасці рэчыва;
з тэмы “Электрычны ток у розных асяроддзях” выключана вывучэнне залежнасці супраціўлення металаў ад тэмпературы, самастойнага і несамастойнага разрадаў, электронна-дзіркавага пераходу;
з тэмы “Магнітнае поле. Электрамагнітная індукцыя” выключана вывучэнне віхравога электрычнага поля;
XI клас (базавы ўзровень):
з тэмы “Электрамагнітныя ваганні і хвалі” выключаны пытанні вымушаныя электрамагнітныя ваганні, дзеючыя значэнні сілы току і напружання;
з тэмы “Оптыка” выключана вывучэнне прызмы, ходу прамянёў у прызме, дысперсіі святла, спектральных прыбораў. Замест франтальнай лабараторнай работы “Вымярэнне фокусных адлегласцей тонкіх лінз (збіраючай і рассейваючай)” уведзена франтальная лабараторная работа “Вывучэнне тонкай збіраючай лінзы”;
з тэмы “Асновы спецыяльнай тэорыі адноснасці” выключана вывучэнне пераўтварэння Лорэнца, прасторы і часу ў спецыяльнай тэорыі адноснасці;
з тэмы “Фізіка атама” выключана вывучэнне досведаў Рэзерфорда, квантава-механічнай мадэлі атама вадароду, спантаннага і індуцыраванага выпраменьвання, лазераў. Выключана франтальная лабараторная работа “Назіранне суцэльнага і лінейчастага спектраў”;
ў тэме “Ядзерная фізіка і элементарныя часціцы” не вывучаюцца элементарныя часціцы і іх узаемадзеянне, паскаральнікі зараджаных часціц;
уключаны франтальныя лабараторныя работы “Вывучэнне ваганняў грузу на нітцы”, “Вымярэнне паскарэння свабоднага падзення з дапамогай матэматычнага маятніка”, “Вымярэнне жорсткасці спружыны на аснове заканамернасцей ваганняў спружыннага маятніка”;
XI клас (павышаны ўзровень):
уключаны франтальныя лабараторныя працы “Вывучэнне ваганняў грузу на нітцы”, “Вымярэнне паскарэння свабоднага падзення з дапамогай матэматычнага маятніка”, “Вымярэнне жорсткасці спружыны на аснове заканамернасцей ваганняў спружыннага маятніка”.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзены новы вучэбны дапаможнік "Фізіка. 7 клас" (аўтары - Исачанкава Л.А., Ляшчынскі Ю.Д.).
Асаблівасці новага вучэбнага дапаможніка:
адбор і прадстаўленне мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, выкладзены ў вучэбным дапаможніку, у поўнай ступені адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, якія адпавядаюць пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбару творчых заданняў, найбольш адпаведных пазнавальным асаблівасцям вучняў;
розныя формы прад’яўлення вучэбнага матэрыялу (табліцы, схемы, ілюстрацыі і інш.). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і інтэрпрэтаваць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для рашэння пастаўленай задачы;
рэалізацыя навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце (у прыватнасці, на электронны адукацыйны рэсурс (ЭАР), размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-vedy.adu.by/). Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР неабходна бясплатна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле “Электронныя адукацыйныя рэсурсы”.
Звяртаем увагу, што спасылкі на электронныя адукацыйныя рэсурсы ў новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцыяваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць працу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Электронная версія новага вучэбнага дапаможніка размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by/).
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне “Фізіка. Астраномія. VII-XI класы” (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне знаходзіцца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка).
Для арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўніку рэкамендуецца выкарыстоўваць дадатковыя матэрыялы, размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка).
Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне навучальнага прадмета “Фізіка” ў 2017/2018 навучальным годзе знаходзіцца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка).
Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў пры выкананні хатняга задання неабходна строга сачыць за яго абъёмам, пры неабходнасці растлумачваць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні творчага характару, якія прадугледжваюць працу з дадатковымі крыніцамі інфармацыі, павінны выконвацца толькі па жаданні вучняў. Аб’ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб’ёму па іншых вучэбных прадметах і магчымасцю выканання дамашняга задання па ўсіх прадметах у VII-VIII класах за 2,5 гадзіны, у IX-XI класах за 3 гадзіны.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па фізіцы можна выкарыстоўваць вучэбныя матэрыялы пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” (http://e-asveta.adu.by/index.php/konkursi-olimpiadi-proekti/proektyi-pobediteli-koi/132-matematika-fizika-astronomiya) і матэрыялы блога “Карысныя спасылкі і матэрыялы для настаўніка фізікі” (http://fhizika.blogspot.com.by).
Нагадваем, што пры правядзенні франтальных лабараторных работ у VII-XI класах і практыкумаў па рашэнні задач у X-XI класах (павышаны ўзровень) ажыццяўляецца дзяленне класа на дзве групы ў адпаведнасці з пунктамі 54, 57 Пастановы аб ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў замежнай мовы ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Ўдасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў замежнай мовы».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў фізікі прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання фізікі ў 2017/2018 навучальным годзе; асаблівасці абноўленых вучэбных праграм і новага вучэбнага дапаможніка па вучэбным прадмеце “Фізіка”;
сучасныя тэхналогіі, эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі навучання фізіцы на базавым і павышаным узроўнях;
змест работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў фізікі ў 2017/2018 навучальным годзе: аналіз метадычнай работы за 2016/2017 навучальны год; планы работы метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў фізікі (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:
эфектыўны вопыт рэалізацыі зместу адукацыі па вучэбным прадмеце “Фізіка” на базавым і павышаным узроўнях вывучэння;
шляхі фарміравання вучэбна-пазнавальных і эксперыментальна-даследчых кампетэнцый у навучэнцаў;
развіццё пазнавальных інтарэсаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей, прафесійнай арыентацыі вучняў з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій;
асаблівасці навучання рашэнню задач па фізіцы на базавым і павышаным узроўнях;
шляхі ўдасканалення сістэмы кантролю вынікаў навучальнай дзейнасці вучняў па фізіцы і карэкцыі ведаў;
выхаваўчы і развіваючы патэнцыял уроку фізікі.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі фізікі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 13
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“АСТРАНОМІЯ”
Мэтамі навучання астраноміі з’яўляюцца авалоданне вучнямі ведамі пра будову Сусвету, навучанне заканамернасцям развіцця прыродных працэсаў, іх узаемасувязі і прасторава-часавым асаблівасцям, фарміраванне разумення ролі і месца чалавека ў Сусвеце.
Асноўнымі задачамі навучання астраноміі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
фарміраванне ведаў пра астранамічную складаючую навуковай карціны свету ў выглядзе фактаў пра склад, будову, уласцівасцях нябесных цел, заканамернасци іх руху, фундаментальныя законы, тэорыі;
развіццё агульнакультурнай кампетэнтнасці вучняў, інтэлектуальных і творчых здольнасцяў падчас вывучэння астраноміі і яе ўкладу ў прагрэс цывілізацыі;
авалоданне ўменнямі прымяняць атрыманыя веды для тлумачэння нябесных з’яў, назіраць і апісваць нябесныя з’явы і бачны рух свяцілаў;
фарміраванне ўменняў праводзіць найпрасцейшыя астранамічныя назіранні і разлікі, рашаць астранамічныя і астрафізічныя задачы;
развіццё творчых якасцей асобы і пазнавальных інтарэсаў вучняў падчас засваення ведаў пра Сусвет і правядзення астранамічных назіранняў.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізіка. Астраномія. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017.
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физика. Астрономия. Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Вучэбны прадмет “Астраномія” можа вывучацца на павышаным узроўні. У гэтым выпадку дадатковы час выкарыстоўваецца для рашэння задач практычнага накірунку і правядзення астранамічных назіранняў.
Астранамічныя назіранні з’яўляюцца практычнымі работамі, якія прадугледжаны вучэбнай праграмай. На правядзенне астранамічных назіранняў адводзіцца 3 вучэбныя гадзіны. У прыкладным каляндарна-тэматычным планаванні па вучэбным прадмеце “Астраномія” прадстаўлены наступныя віды астранамічных назіранняў: “Вячэрнія назіранні (восеньскія)”, “Дзённыя назіранні Сонца”, “Вячэрнія назіранні (вясновыя)”. У сувязі з тым, што правядзенне астранамічных назіранняў магчыма ў пазаўрочны час, то для арганізацыі іх правядзення неабходна:
1) выдаць загад кіраўніка ўстановы адукацыі аб змене раскладу вучэбных заняткаў у сувязі з правядзеннем вячэрніх (восеньскіх і вясновых) назіранняў, а пры неабходнасці – дзённых назіранняў Сонца;
2) паколькі кожнае з назіранняў разлічана на адзін урок, то тэма назірання запісваецца ў графу “Змест вучэбных заняткаў” у дзень яго правядзення, напрыклад: Вячэрнія назіранні (восеньскія).
Нагадваем, што пры правядзенні астранамічных назіранняў па вучэбным прадмеце “Астраномія” ажыццяўляецца дзяленне класа на 2 групы ў адпаведнасці з пунктамі 54, 57 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Пры планаванні работы па арганізацыі астранамічных назіранняў у першым паўгоддзі навучальнага года рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы артыкулаў “Астранамічныя назіранні ў 2017 годе” (У.А. Голубева, І.В. Галуза, навукова-метадычны часопіс “Фізіка”, № 6, 2016).
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне “Фізіка. Астраномія. VII–XI класы” (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы / Астрономия).
Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. З мэтай перадухілення перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці растлумачваць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні творчага характару, якія прадугледжваюць працу з дадатковымі крыніцамі інфармацыі, павінны выконвацца толькі па жаданні вучняў. Аб’ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб’ёму па іншых вучэбных прадметах і магчымасці выканання дамашняга задання па ўсіх прадметах у XI класе за 3 гадзіны.
На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў, якія выкладаюць вучэбны прадмет “Астраномія”, з удзелам педагогаў сумежных вучэбных прадметаў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя актуальныя пытанні:
спосабы фарміравання вучэбна-пазнавальных і інфармацыйных кампетэнцый вучняў пры вывучэнні астраноміі;
выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій для павышэння якасці адукацыі па астраноміі;
асаблівасці арганізацыі астранамічных назіранняў;
выхаваўчы і развіццёвы патэнцыял урока астраноміі.
Дадатак 14
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
«ХІМІЯ»
Найважнейшымі задачамі навучання хіміі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца:
- засваенне вучнямі хімічных ведаў (найважнейшых законаў, тэорый, паняццяў), неабходных для тлумачэння прыродных і тэхнагенных працэсаў;
- развіццё ўменняў набываць і практычна выкарыстоўваць веды, назіраць і тлумачыць хімічныя з’явы, праводзіць хімічны эксперымент і разлікі на падставе хімічных формул рэчываў і ўраўненняў хімічных рэакцый;
- фарміраванне навуковага светапогляду вучняў, уяўленняў аб матэрыяльнасці навакольнага свету, значэнні навуковай тэорыі і эксперыменту ў яго пазнанні;
- фарміраванне перакананасці ў неабходнасці выкарыстання патэнцыялу хіміі для даследавання прыроды, рацыянальнага прыродакарыстання і экалагічна правільных паводзін;
- стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў вучняў у працэсе засваення хімічных ведаў і правядзення хімічнага эксперыменту, для самастойнага набыцця новых ведаў па хіміі ў адпаведнасці з патрэбамі, якія ўзнікаюць у жыцці.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
VII-IX класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Хімія. VII–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Химия. VII–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Хімія. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Химия. VІІ класс // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
X–XI класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Хімія. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Химия. Х–XІ классы (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Хімія. Х–XІ класы (павышаны ўзровень), 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Химия. Х–XІ классы (повышенный уровень), 2017.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія).
Згодна з тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год на вывучэнне вучэбнага прадмета «Хімія» ў VII класе адводзіцца 1 гадзіна ў тыдзень. На працягу навучальнага года па вучэбным прадмеце «Хімія» ў VII класе праводзіцца 2 кантрольныя работы.
У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Хімія» ўнесены наступныя змены:
VII клас:
Уводзіны
выключана пытанне «Кароткія звесткі з гісторыі хіміі»;
уключаны
пытанне «Хімія ў Рэспубліцы Беларусь»;
разліковая задача «Вылічэнне масавай долі кампанента ў сумесі рэчываў».
Тэма 1. Першапачатковыя хімічныя паняцці
выключаны
пытанні: «Хімічныя злучэнні», «Металы і неметалы як простыя рэчывы», «Малекулярная і немалекулярная будова рэчыва», «Малекулярная формула», «Формульная адзінка», «Адносная формульная маса», «Хімічная колькасць рэчыва», «Моль – адзінка хімічнай колькасці рэчыва», «Пастаянная Авагадра», «Малярная маса», «Малярны аб’ём газаў»;
разліковыя задачы: «Вылічэнне хімічнай колькасці рэчыва па яго масе і масы рэчыва па яго хімічнай колькасці», «Вылічэнне хімічнай колькасці газу па яго аб’ёму і аб’ёму газу па яго хімічнай колькасці»;
дэманстрацыі: «Узоры металаў, неметалаў і хімічных злучэнняў хімічнай колькасцю адзін моль»;
лабараторныя доследы: «Азнаямленне з узорамі простых і складаных рэчываў»;
практычная работа: «Хімічная колькасць рэчыва»;
уключаны
пытанні: «З’явы фізічныя і хімічныя», «Прыкметы і ўмовы працякання хімічных рэакцый», «Закон захавання масы рэчыва», «Ураўненне хімічнай рэакцыі», «Роля хімічных рэакцый у прыродзе і дзейнасці чалавека»;
дэманстрацыі: «Табліца перыядычнай сістэмы хімічных элементаў», «Доследы, якія ілюструюць характэрныя прыкметы хімічных рэакцый», «Доследы, якія ілюструюць закон захавання масы рэчываў у хімічных рэакцыях».
практычная работа: «Прыкметы працякання хімічных рэакцый».
Тэма 2. Кісларод
выключаны пытанні: «Гісторыя адкрыцця кіслароду», «Азон», «Далучэнне кіслароду як працэс акіслення», «Гарэнне, дыханне, гніенне як прыклады акісляльных працэсаў».
Тэма 3. Вадарод
выключаны
пытанні: «Узаемадзеянне вадароду з аксідамі металаў як прыклад рэакцыі аднаўлення», «Узаемасувязь працэсаў акіслення і аднаўлення»;
дэманстрацыі: «Фізічныя ўласцівасці вадароду», «Узаемадзеянне вадароду з кіслародам», «Узаемадзеянне вадароду з аксідамі металаў».
Тэма 4. Вада
выключаны
пытанні: «Вада як растваральнік», «Хімічныя ўласцівасці вады: узаемадзеянне з аксідам фосфару (V), аксідам вугляроду (IV)», «Паняцце аб кіслотных і асноўных аксідах».
Тэма «Асноўныя класы неарганічных злучэнняў»
выключана з вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Хімія» для VII класа.
VIII клас
Паўтарэнне асноўных пытанняў курса хіміі VII класа
выключана пытанне «Прымяненне аксідаў, солей, кіслот і шчолачаў у паўсядзённым жыцці чалавека»;
з асноўных патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў выключаны паняцці: нуклід, графічная формула.
IX клас
Тэма 1. Неметалы
выключана пытанне «Электронная будова атамаў неметалаў».
Тэма 3. Кіслародазмяшчальныя арганічныя злучэнні
выключана пытанне «Сувязь паміж вуглевадародамі, спіртамі, карбонавымі кіслотамі».
Тэма 6. Абагульненне ведаў
выключана пытанне «Ўзаемасувязь асноўных класаў арганічных злучэнняў».
X клас (базавы ўзровень)
Тэма 1. Уводзіны ў арганічную хімію
прадугледжана вывучэнне электронных канфігурацый атамаў толькі першых двух перыядаў;
выключана пытанне «Класіфікацыя арганічных рэчываў»;
уключана пытанне «Гібрыдызацыя атамных арбіталяў».
X клас (павышаны ўзровень)
Тэма 1. Уводзіны ў арганічную хімію
выключана пытанне «Класіфікацыя арганічных рэчываў».
Тэма 4. Альдэгіды
выключана пытанне «Хімічныя ўласцівасці: ...далучэнне метанолу».
Тэма 7. Вугляводы
выключана пытанне «Гідроліз цэлюлозы» з назвы і зместу практычнай работы;
унесены змены ў назву і змест практычнай работы «Гідроліз крухмалу».
Тэма 9. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па арганічнай хіміі ўключана пытанне «Класіфікацыя арганічных рэчываў».
XI клас (базавы ўзровень)
Тэма 2. Будова атама і перыядычны закон
на вывучэнне тэмы дададзена 2 гадзіны.
Тэма 6. Неметалы
уключана пытанне «Атрыманне кіслароду ў лабараторыі і прамысловасці».
Тэма 7. Металы
на вывучэнне тэмы дададзена 1 гадзіна.
XI клас (павышаны ўзровень)
Тэма 2. Асноўныя паняцці і законы хіміі
выключана пытанне «Адносная шчыльнасць газаў».
Тэма 3. Будова атама і перыядычны закон
уключана паняцце «Нукліды».
Тэма 7. Неметалы
выключана пытанне «Электронна-графічныя схемы, электронныя канфігурацыі атамаў неметалаў».
Тэма 9. Хімічныя рэчывы ў жыцці і дзейнасці чалавека
уключана пытанне «Хімічная прамысловасць Рэспублікі Беларусь».
Згодна з тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год на вывучэнне вучэбнага прадмета “Хімія” ў VII класе прадугледжана 1 гадзіна на тыдзень. На працягу навучальнага года па вучэбным прадмеце “Хімія” прадугледжаны 2 кантрольныя работы.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з адноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія).
У 2017/2018 навучальным годзе ў адукацыйным працэсе будуць выкарыстоўвацца новыя вучэбныя дапаможнікі:
Химия: учебное пособие для 7 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / И. Е. Шиманович [и др.]; под ред. И. Е. Шимановича. – Минск: Народная асвета, 2017.
Хімія: вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / І. Я. Шымановіч [і інш.]; пад рэд. І. Я. Шымановіча. – Мінск: Народная асвета, 2017.
Новы вучэбны дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з новай вучэбнай праграмай. Адметнымі асаблівасцямі новага вучэбнага дапаможніка па хіміі з’яўляюцца:
- адбор і паданне мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял, выкладзены ў вучэбным дапаможніку, у поўнай меры адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, адпаведных пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу;
- разнастайныя формы падання вучэбнага матэрыялу (табліцы, схемы, ілюстрацыі). Прынцыпова важна вучыць вучняў працаваць з разнастайнымі крыніцамі хімічнай інфармацыі: знаходзіць патрэбную інфармацыю, аналізаваць і тлумачыць яе, ацэньваць і выкарыстоўваць для вырашэння пастаўленай задачы;
- рэалізацыя навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу (далей – ВМК) па вучэбным прадмеце (у прыватнасці, электронны адукацыйны рэсурс (далей – ЭАР), які размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-vedy.adu.by/) Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз глабальную сетку Інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР карыстальніку неабходна бясплатна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы». Дадаткова спасылка забяспечана піктаграмай QR-кода. Калі вучань папярэдне зарэгістраваўся на нацыянальным адукацыйным партале, то навядзенне на піктаграму сканэра QR-кода, убудаванага ў электронную прыладу (смартфон, планшэт), дазваляе непасрэдна выйсці на канкрэтны вучэбны матэрыял.
Звяртаем увагу, што спасылкі на ЭАР у новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцаваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Да паступлення новых вучэбных дапаможнікаў ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцам VII класа рэкамендуецца выдаць падручнікі 2012 года:
Химия: учебник для 7 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / И. Е. Шиманович [и др.]; под ред. И. Е. Шимановича. – Минск: Народная асвета, 2012.
Хімія: падручнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / І. Я. Шымановіч [і інш.]; пад рэд. І. Я. Шымановіча. – Мінск: Народная асвета, 2012.
Электронныя версіі дадзеных вучэбных дапаможнікаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by/).
На нацыянальным адукацыйным партале дадаткова будуць размешчаны матэрыялы арыгінал-макета новага вучэбнага дапаможніка (Уводзіны – 4 гадзіны. Тэма 1. Першапачатковыя хімічныя паняцці – 11 г) (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія).
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Хімія» для VII–IX, X, XI класаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія).
На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі выкладанне вучэбнага прадмета «Хімія» можа быць арганізавана на базавым альбо павышаным узроўні. Матэрыялы ў дапамогу настаўніку, распрацаваныя ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай для X–XI класаў (павышаны ўзровень), размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія и (www.adu.by / Педагогам / Профільнае навучанне / Дадатковыя матэрыялы для вывучэння вучэбных прадметаў на павышаным узроўні / Хімія).
Вывучэнне вучэбнага прадмета «Хімія» ў X, XI класах (на базавым і павышаным узроўнях) як і ў мінулым годзе ажыццяўляцца па схеме:
у X класе вывучаецца раздзел «Арганічная хімія»;
у XI класе – раздзел «Агульная і неарганічная хімія».
У сувязі з тым, што па падручніку «Хімія» для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання аўтараў І.Я. Шымановіч і інш.; пад рэд. І.Я. Шымановіча. – (Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2013) у 2017/2018 навучальным годзе будуць вучыцца (першыя 4 урокі) вучні X і XI класаў, вучням X класа рэкамендуем выкарыстоўваць электронную версію падручніка, размешчаную на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Электронныя версіі падручнікаў http://e-padruchnik.adu.by).
Для арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў па вучэбным прадмеце «Хімія» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуем выкарыстоўваць вучэбную праграму абагульняючых факультатыўных заняткаў «Рыхтуемся да вывучэння хіміі на павышаным узроўні» для вучняў IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія).
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбнага прадмета «Хімія» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія).
Звяртаем увагу, што вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў. З мэтай перадухілення перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб’ёмам, пры неабходнасці растлумачваць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні творчага характару, якія прадугледжваюць працу з дадатковымі крыніцамі інфармацыі, павінны выконвацца толькі па жаданні вучняў.
Санітарнымі нормамі і правіламі «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206, вызначана, што дамашняе заданне па ўсіх вучэбных прадметах павінна выконвацца ў VII-VIII класах за 2,5 гадзіны, IX-XI класах – 3 гадзіны.
Рэкамендуецца па вучэбным прадмеце «Хімія» задаваць такі аб’ём пісьмовага дамашняга задання, які не перавышаў бы 1/3 аб’ёму заданняў, выкананых на ўроку.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Хімія» з’яўляецца абавязковым захаванне Правіл бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах (дысцыплінах) «Хімія» і «Фізіка» ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2008 № 26, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да мер бяспекі пры правядзенні ўрокаў, работ даследчага характару, стымулюючых, падтрымліваючых і факультатыўных заняткаў, а таксама вызначаюць абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі па забеспячэнні бяспечных умоў арганізацыі адукацыйнага працэсу.
У кожным кабінеце хіміі павінны быць:
- інструкцыі па ахове працы (для лабаранта кабінета хіміі, настаўніка хіміі);
- плакаты па пажарнай бяспецы і аказанні даўрачэбнай дапамогі;
- сродкі індывідуальнай аховы;
- аптэчкі першай медыцынскай дапамогі;
- першасныя сродкі пажаратушэння.
Настаўнік складае пералік рэактываў з указаннем дазволеных для захоўвання максімальных мас ці аб’ёмаў рэактываў і размяшчае яго з унутранага боку дзверцаў шафы і (або) сейфа. Пералік і колькасць рэактываў павінны адпавядаць нормам, названым у Пераліку мэблі, інвентару і сродкаў навучання, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстановамі адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2014 № 75). Колькасць рэактываў у спісе павінна быць пазначана ў адпаведнасці з нормамі для забеспячэння гадавой патрэбнасці ўрокаў хіміі (VII-XI класы) з разліку аднаго класа-камплекта ў кожнай паралелі, памножанае на колькасць паралеляў і на колькасць класаў у паралелі.
Абсталяванне і хімічныя рэактывы, якія набываюцца для кабінета хіміі і падлягаюць абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці ў Рэспубліцы Беларусь, павінны суправаджацца дакументамі аб адзнацы адпаведнасці тэхнічным нарматыўным прававым актам.
Таксама звяртаем увагу на наступныя патрабаванні бяспекі пры правядзенні вучэбных заняткаў у кабінеце хіміі:
- неабходна не дапускаць вучняў да месцаў захоўвання хімічных рэактываў і іх знаходжанне у лабарантскай;
- падтрымліваць правільнасць захоўвання рэактываў па групах захоўвання;
- не дапускаць захоўванне рэактываў у тары без этыкетак, з надпісамі, зробленымі на ранейшых этыкетках або зробленымі алоўкам па шкле;
- знішчэнне рэактываў у тары без этыкетак здзяйсняць у адпаведнасці з пунктамі 66-71 Правілаў бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах (дысцыплінах) «Хімія» і «Фізіка» ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2008 № 26.
На першым занятку ў кожнай вучэбнай чвэрці ва ўсіх класах настаўнік праводзіць навучанне вучняў агульным мерам бяспекі пры знаходжанні ў кабінеце хіміі і робіць запіс «Навучанне правілам бяспечных паводзін» (або «НПБП») у класным журнале ў графе «Змест вучэбных заняткаў» перад тэмай урока.
Перад пачаткам выканання лабараторнага доследу, практычнай работы, дэманстрацыйнага доследу настаўнік праводзіць навучанне бяспечным прыёмам выканання дадзенага тыпу работы. Ва ўсіх выпадках робіцца адпаведны запіс у класным журнале ў графе «Змест вучэбных заняткаў».
Дзяленне класа на групы пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Хімія» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 54 і 57 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Практычныя работы па хіміі прадугледжваюць удасканаленне і праверку ведаў і эксперыментальных уменняў вучняў. Яны праводзяцца, як правіла, па заканчэнні вывучэння пэўнай тэмы ці яе блока, з’яўляюцца сродкам тэматычнага кантролю, які ажыццяўляецца ў спалучэнні з пісьмовай і практычнай формаў кантролю. Адзнакі за практычную работу выстаўляюцца ў сшыткі для практычных работ усім вучням, заносяцца ў класны журнал і ўлічваюцца пры прамежкавай атэстацыі (выстаўленні адзнакі за чвэрць).
На наступным уроку пасля практычнай работы праводзіцца аналіз яе вынікаў. Пры гэтым тыповыя памылкі, дапушчаныя вучнямі пры выкананні эксперыменту, а таксама пры афармленні справаздачы, абмяркоўваюцца франтальна, пры неабходнасці вучні робяць запісы ў сшытках для практычных работ.
Лабараторныя доследы носяць навучальны характар, праводзяцца пры вывучэнні новага матэрыялу з мэтай фарміравання новых ведаў, а таксама фарміравання, замацавання і ўдасканалення эксперыментальных уменняў вучняў.
У навукова-метадычным часопісе «Біялогія і хімія» у дапамогу настаўніку апублікаваны вучэбна-метадычныя матэрыялы па тэорыі і практыцы выкладання хіміі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, матэрыялы па арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі. Пералік артыкулаў, апублікаваных у навукова-метадычным часопісе «Біялогія і хімія», размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Хімія).
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў хіміі ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Ўдасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў хіміі».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў хіміі рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Навукова-метадычнае забеспячэнне навучання хіміі ў 2017/2018 навучальным годзе:
абноўленыя вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце;
асаблівасці правядзення факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Хімія» і іх вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
2. Планаванне работы раённых метадычных фарміраванняў:
аналіз вынікаў метадычнай работы ў 2016/2017 навучальным годзе;
планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў хіміі рэкамендуецца разгледзець наступныя тэмы:
Рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў у практыцы навучання хіміі на базавым і павышаным узроўнях. Сістэмна-дзейнасны і асобасна арыентаваны падыходы ў навучанні. Развіццё вучэбна-пазнавальных і даследчых кампетэнцый вучняў. Рэалізацыя ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей. Метады актыўнага і інтэрактыўнага навучання і прыёмы арганізацыі навучальнага супрацоўніцтва на ўроках хіміі.
Арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў самаацэнкі. Фарміраванне арганізацыйна-вучэбных уменняў і навыкаў вучняў у працэсе кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбных занятках па хіміі. Дыягнастычнае мэтавызначэнне і зваротная сувязь як інструменты ацэнкі і ўмовы павышэння якасці адукацыі па вучэбным прадмеце. Выкарыстанне эфектыўных прыёмаў зваротнай сувязі, узаемакантроля, узаемаацэнкі і самаацэнкі вучняў, арганізацыя сістэмнай работы па ліквідацыі выяўленых прабелаў у ведах па вучэбным прадмеце.
Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў хімічнай адукацыі вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Выкарыстанне сучасных тэхналогій і электронных адукацыйных сродкаў навучання на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці па хіміі з мэтай развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнцыі вучняў і павышэння якасці ведаў. Фарміраванне медыяадукацыйных кампетэнцый: навыкаў аналізу, ацэнкі, выкарыстання інфармацыі, яе інтэрпрэтацыі і прымянення для вырашэння новых задач. Метады мадэлявання хімічнага эксперыменту з дапамогай камп’ютарных тэхналогій (віртуальнай лабараторыі).
Развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу асобы вучня на ўроках хіміі і ў пазаўрочнай дзейнасці.
Выкарыстанне праблемных, праектных, даследчых метадаў навучання хіміі. Фарміраванне прадметных уменняў і навыкаў вучняў пры арганізацыі праектна-даследчай дзейнасці на ўроках хіміі і ў пазаўрочны час. Стварэнне сітуацый для арганізацыі пошукавай і даследчай дзейнасці вучняў. Выкарыстанне пазнавальных практыка-арыентаваных заданняў у працэсе навучання хіміі. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў і пазаўрочнай работы па хіміі.
Змястоўна-метадычныя аспекты пазаўрочнай работы па хіміі. Асаблівасці зместу і вучэбна-метадычнае забеспячэнне пазаўрочнай работы па хіміі. Мэты, змест і значэнне пазаўрочнай работы па хіміі ў сучасных умовах. Арганізацыйныя віды і формы пазаўрочнай работы па хіміі ў шосты школьны дзень. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў па хіміі. Прафесійная арыентацыя вучняў на атрыманне хімічных прафесій.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі хіміі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 15
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“вЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА”
Асноўнай мэтай вывучэння выяўленчага мастацтва з’яўляецца фарміраванне асноў мастацка-эстэтычнай, духоўнай культуры вучняў, азнаямленне з нацыянальным і сусветным мастацтвам, развіццё патрэбнасці ў мастацка-творчай дзейнасці.
Дасягненню гэтай мэты будзе садзейнічаць вырашэнне наступных задач:
фарміраванне ўяўленняў пра духоўна-эстэтычныя каштоўнасці нацыянальнай культурнай спадчыны, выхаванне пачуцця павагі да культурнай спадчыны іншых народаў;
навучанне асновам выяўленчай пісьменнасці; удасканаленне практычных уменняў і навыкаў выяўленчай, дэкаратыўна-прыкладной і канструктарска-дызайнерскай дзейнасці, лепкі;
развіццё зрокавага ўспрыняцця, кампазіцыйнай і каларыстычный культуры, прасторавага мыслення, уяўлення;
развіццё мастацка-творчых здольнасцей і творчай актыўнасці вучняў;
выхаванне эстэтычных адносін да рэчаіснасці, мастацтва, з’яў мастацкай культуры, развіццё эстэтычных пачуццяў і асноў эстэтычнага густу.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
I клас:
Выяўленчае мастацтва / Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Пачатковая школа. І клас. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Изобразительное искусство /Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Начальная школа. І класс. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
ІІ клас:
Выяўленчае мастацтва / Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Пачатковая школа. ІІ клас. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Изобразительное искусство / Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Начальная школа. ІІ класс. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
ІІІ клас:
Выяўленчае мастацтва / Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Пачатковая школа. ІІІ клас. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Изобразительное искусство / Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Начальная школа. ІІІ класс. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Выяўленчае мастацтва» для III клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання // Зборнік вучэбных праграм для 3 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа по учебному предмету «Изобразительное искусство» для III класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Сборник учебных программ для 3 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
ІV клас:
Выяўленчае мастацтва / Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. І–ІV класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012;
Изобразительное искусство / Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. І–ІV классы. – Минск: Национальный институт образования, 2012.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце “Выяўленчае мастацтва” ўнесены наступныя змены.
І клас:
у раздзеле “Эстэтычнае ўспрыняцце рэчаіснасці і твораў мастацтва” зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела, пашырана інфармацыя пра віды мастацкіх вобразаў, пашыраны пералік вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для азнаямлення вучняў, павялічана колькасць разглядаемых твораў беларускіх мастакоў;
у раздзеле “Практычная мастацка-творчая дзейнасць” павялічана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела, вучэбная інфармацыя пра асновы работы з рознымі мастацкімі матэрыяламі прадстаўлена асобным падраздзелам “Асваенне тэхналагічных асаблівасцей мастацкіх тэхнік”, скарэктавана тэматыка практычных работ, пашыраны пералік аб’ектаў працы, абноўлены пералік матэрыялаў для выканання практычных работ.
ІІ клас:
у раздзеле “Эстэтычнае ўспрыняцце рэчаіснасці і твораў мастацтва” зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела, уведзена тэма “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Сувязь дэкору з формай і прызначэннем прадмета”, пашыраны пералік вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для азнаямлення вучняў, павялічана колькасць твораў беларускіх мастакоў для азнаямлення вучняў;
у раздзеле “Практычная мастацка-творчая дзейнасць” павялічана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела, вучэбная інфармацыя пра асновы работы з рознымі мастацкімі матэрыяламі прадстаўлена асобным падраздзелам “Асваенне тэхналагічных асаблівасцей мастацкіх тэхнік”, скарэктавана тэматыка практычных работ, пашыраны пералік аб’ектаў працы, выключана тэма “Лепка дэкаратыўнай пасудзіны: “Чароўная лямпа Аладзіна”, уключана тэма “Канструяванне аб’ёмных цацак на аснове разгорнутых геаметрычных цел: “Дзед Мароз”, “Снягурка”, “Мышка”, “Вавёрачка” і г.д. (каляровая папера)”, абноўлены пералік матэрыялаў для выканання практычных работ.
ІІІ клас:
у раздзеле “Эстэтычнае ўспрыняцце рэчаіснасці і твораў мастацтва” зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела, уведзена тэма “Разнастайнасць форм і колеру ў прыродзе. Прыгажосць аб’ектаў і з’яў прыроды ў розны час года (мультымедыйная прэзентацыя, экскурсія)”;
у раздзеле “Практычная мастацка-творчая дзейнасць” павялічана колькасць гадзін, вучэбная інфармацыя пра асновы работы з рознымі мастацкімі матэрыяламі прадстаўлена асобным падраздзелам “Асваенне тэхналагічных асаблівасцей мастацкіх тэхнік”, скарэктавана тэматыка практычных работ, пашыраны пералік аб’ектаў працы, удакладнены пералік спосабаў лепкі, выключана тэма “Лепка і роспіс фігурак абагульненай формы на ўзор народных гліняных цацак: “Алень-Залатыя рогі”, “Баранчык”, “Конь”, уключана тэма “Прыёмы выканання рэльефных кампазіцый і аб’ёмных цацак (папяровая пластыка): “Зімовы пейзаж”, “Рознакаляровая палянка”, “Важаня”, “Дзед Мароз”, “Снягурка”, “Гарманіст”, “Кветнік”, “Лісічка”, “Паўлін”, “Кацяня” і інш.”, скарэктаваны пералік матэрыялаў для выканання практычных работ.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Изобразительное искусство» для I–IV класаў (Минск: Национальный институт образования, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета “Выяўленчае мастацтва” ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
Звяртаем увагу, што навучанне выяўленчаму мастацтву ў І-ІV класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на зместава-ацэначнай аснове (без выстаўлення адзнак).
На працягу навучальнага года настаўнік павінен весці сістэматычны ўлік вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Форму і від фіксацыі вынікаў засваення вучнямі ўменняў і навыкаў, прадугледжаных вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце “Выяўленчае мастацтва”, настаўнік вызначае самастойна.
Для выканання творчых практычных работ па вучэбным прадмеце “Выяўленчае мастацтва” вучні павінны мець альбом або набор паперы для малявання фармата А4. Дыдактычныя практыкаванні і заданні могуць выконвацца на асобных аркушах паперы фармата А5 ці ў сшытках на друкаванай аснове. Звяртаем увагу, што сшыткі на друкаванай аснове не з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх вучняў. Неабходна ўлічваць, што на выкананне вучнямі практычнай работы на вучэбным занятку ў І класе адводзіцца не менш за 25 хвілін, у ІІ–ІV класах – 25-30 хвілін вучэбнага часу, на выкананне практыкаванняў і заданняў – да 5–7 хвілін.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей вучняў у галіне асобных відаў мастацтва (базавая школа-каледж мастацтваў, сярэдняя школа-каледж мастацтваў, гімназія-каледж мастацтваў), пасля завяршэння навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі разам з абавязковымі выпускнымі экзаменамі вучні здаюць выпускны экзамен па адным з вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.
У іншых установах агульнай сярэдняй адукацыі вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей вучняў у галіне асобных відаў мастацтва, могуць вывучацца на факультатыўных занятках у межах максімальнай дапусцімай вучэбнай нагрузкі на аднаго вучня (дадатак 23).
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў выяўленчага мастацтва ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма “Інтэгратыўнасць, сінтэз мастацтваў і міжпрадметныя сувязі як спосаб рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе выкладання вучэбнага прадмета “Выяўленчае мастацтва”.
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў выяўленчага мастацтва рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
асаблівасці абноўленых вучэбных праграм па вучэбным прадмеце “Выяўленчае мастацтва”;
сістэма работы настаўніка выяўленчага мастацтва па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту асабістай педагагічнай дзейнасці;
планаванне работы раённых метадычных аб’яднанняў: аналіз вынікаў работы ў 2016/2017 навучальным годзе; планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў выяўленчага мастацтва рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:
укараненне ў адукацыйным працэсе сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій, якія садзейнічаюць арганізацыі прадуктыўнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках па выяўленчым мастацтве;
вопыт правядзення факультатыўных заняткаў па выяўленчым мастацтве ў І–ІХ, Х–ХІ класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
інтэграцыя, міжпрадметныя сувязі, сінтэз мастацтваў у выкладанні выяўленчага мастацтва як сродак развіцця творчага патэнцыялу вучняў;
сучасны ўрок выяўленчага мастацтва: алгарытм падрыхтоўкі, мадэлявання і правядзення ўрока на зместава-ацэначнай аснове;
гарманізацыя творчага патэнцыялу і інтэлектуальнай сферы вучняў у працэсе мастацка-творчай дзейнасці на ўроках выяўленчага мастацтва;
дыдактычныя магчымасці электронных сродкаў навучання і іх выкарыстанне ў адукацыйным працэсе па выяўленчым мастацтве;
прафарыентацыя вучняў на факультатыўных занятках мастацкай накіраванасці;
стварэнне ўмоў для аховы здароўя вучняў на ўроках выяўленчага мастацтва;
матывацыя цікавасці да вучэбнага прадмета, пашырэнне і паглыбленне ведаў па выяўленчым мастацтве ў шосты школьны дзень.
Падрабязная інфармацыя пра курсавыя і міжкурсавыя мерапрыемствы, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі выяўленчага мастацтва ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 16
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
«МУЗЫКА»
Асноўнай мэтай вывучэння вучэбнага прадмета «Музыка» з’яўляецца фарміраванне ў вучняў музычнай культуры як часткі іх агульнай духоўнай культуры.
Важнейшымі задачамі вывучэння вучэбнага прадмета з’яўляюцца:
асваенне музычнага мастацтва (авалодванне музычнымі ведамі, уменнямі слухача, выканаўцы і кампазітара);
развіццё музычных і творчых здольнасцей вучняў;
выхаванне любові да музыкі, мастацкага густу;
назапашванне вопыту самастойнай мастацка-творчай дзейнасці.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
І-ІІІ класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Музыка. І-III класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Музыка. І-III классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Музыка» для III клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання // Зборнік вучэбных праграм для 3 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа по учебному предмету «Музыка» для III класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Сборник учебных программ для 3 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
IV клас:
Музыка / Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. І-ІV класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012;
Музыка / Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. І-ІV классы. – Минск: Национальный институт образования, 2012.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Музыка» ўнесены наступныя змены:
вызначаны спосабы дзейнасці, патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па кожнай тэме вучэбнай праграмы;
І клас:
скарэкціравана назва тэмы «Блізкае і далёкае ў музыцы (дынаміка)». У новым варыянце – «Гучнае і ціхае ў музыцы (дынаміка)»;
ІІ клас:
выключаны тэмы «З чаго складаюцца мелодыі», «Сям’я працягласцей», «Пра што расказваюць песня, танец, марш у оперы», «Пра што расказваюць танец, марш у балеце», «Музычнае спаборніцтва», «Песня, танец, марш расказваюць без слоў». Іх змест на азнаямляльным узроўні разглядаецца ў межах іншых тэм;
тэма «Інструменты сімфанічнага аркестра» вывучаецца пасля тэмы «Песня, танец, марш клічуць у падарожжа»;
павялічана колькасць гадзін на вывучэнне тэм «Мелодыя – каралева музыкі», «Рытм – залаты ключык музыкі», «Музычнае падарожжа ў краіну Опера», «Музычнае падарожжа ў краіну Балет», «Музычнае падарожжа ў краіну Канцэрт», «Як сябруюць з музыкай іншыя віды мастацтва»;
ІІІ клас:
выключаны тэмы: «Песеннасць у інструментальнай музыцы», «Танцавальнасць у вакальнай і інструментальнай музыцы», «Маршавасць у вакальнай і інструментальнай музыцы», «З чаго складаецца музычнае маўленне». Іх змест на азнаямляльным узроўні разглядаецца ў межах іншых тэм;
скарэкціравана назва тэм: «Меладычнае развіццё музыкі», «Выканальніцкае развіццё музыкі». У новым варыянце: «Развіццё мелодыі», «Майстэрства выканаўцаў»;
павялічана колькасць гадзін на вывучэнне тэм «Песенны характар музычнага маўлення», «Танцавальны характар музычнага маўлення», «Маршавы характар музычнага маўлення», «Кантрасты і паўторы ў жыцці і музыцы».
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Музыка для I-IV классов» (Минск: Национальный институт образования, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета «Музыка» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы.
Звяртаем асаблівую ўвагу, што адпаведна з Планам мерапрыемстваў па фарміраванні ў грамадстве культу дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, які зацверджаны Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.05.2013 №10/91, падчас выкладання вучэбнага прадмета «Музыка» ў вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі неабходна сфарміраваць уменне выконваць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і правільна паводзіць сябе пры яго афіцыйным выкананні.
Навучанне музыцы ў І-ІV класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на зместава-ацэначнай аснове (без выстаўлення адзнак).
На працягу навучальнага года настаўнік павінен весці сістэматычны ўлік вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Форму і від фіксацыі вынікаў засваення вучнямі ўменняў і навыкаў, прадугледжаных праграмай па вучэбным прадмеце «Музыка», настаўнік вызначае самастойна.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей вучняў у галіне асобных відаў мастацтва (базавая школа-каледж мастацтваў, сярэдняя школа-каледж мастацтваў, гімназія-каледж мастацтваў), пасля завяршэння навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі разам з абавязковымі выпускнымі экзаменамі вучні здаюць выпускны экзамен па адным з вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.
У іншых установах агульнай сярэдняй адукацыі вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей вучняў у галіне асобных відаў мастацтва, могуць вывучацца на факультатыўных занятках у межах максімальнай дапушчальнай вучэбнай нагрузкі на аднаго вучня (дадатак 23).
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў музыкі ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Інтэгратыўнасць, сінтэз мастацтваў і міжпрадметныя сувязі як сродак рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе выкладання вучэбнага прадмета «Музыка».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў музыкі рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
асаблівасці абноўленай вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Музыка»;
сістэма работы настаўніка музыкі па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту асабістай педагагічнай дзейнасці;
планаванне работы раённых метадычных аб’яднанняў: аналіз вынікаў работы ў 2016/2017 навучальным годзе; планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў музыкі рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:
укараненне ў адукацыйны працэс сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій, якія садзейнічаюць арганізацыі прадуктыўнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках па музыцы;
вопыт правядзення факультатыўных заняткаў па музыцы ў І-ІХ, Х-ХІ класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
інтэграцыя, міжпрадметныя сувязі, сінтэз мастацтваў у выкладанні музыкі як сродак развіцця творчага патэнцыялу вучняў;
сучасны ўрок музыкі: алгарытм падрыхтоўкі, мадэлявання і правядзення ўрока на зместава-ацэначнай аснове;
гарманізацыя вобразнага і лагічнага мыслення вучняў у працэсе творчай дзейнасці на ўроках музыкі;
фарміраванне духоўнай культуры вучняў на вучэбных занятках па музыцы;
асваенне беларускай музычнай культуры, вывучэнне рэгіянальных культурных традыцый у працэсе навучання музыцы;
дыдактычныя магчымасці электронных сродкаў навучання па музыцы;
матывацыя цікавасці да вучэбнага прадмета, пашырэнне і паглыбленне ведаў па музыцы ў шосты школьны дзень.
Падрабязная інфармацыя пра курсавыя і міжкурсавыя мерапрыемствы, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі музыкі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 17
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
«ПРАЦОЎНАЕ НАВУЧАННЕ»
Важнейшымі задачамі, якія рэалізуюцца ў працэсе вывучэння вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне», з'яўляюцца:
фарміраванне практычных уменняў і навыкаў, неабходных для выканання розных відаў працоўнай дзейнасці па апрацоўцы матэрыялаў і гатаванні ежы, тэхнічнай i мастацкай творчасці, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, гаспадаранні і дамаводстве, рамонтных работах у быце, вырошчванні раслін;
развіццё пазнавальных інтарэсаў, тэхнічнага мыслення, прасторавага ўяўлення, інтэлектуальных, творчых і камунікатыўных здольнасцяў;
выхаванне каштоўнасных адносін да нацыянальных традыцый, працавітасці, эстэтычнага густу, культуры паводзін, беражлівасці, адказнасці за вынікі сваёй дзейнасці.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца. V–IX класы – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Трудовое обучение. Технический труд. V–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Працоўнае навучанне. Абслуговая праца. V–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Трудовое обучение. Обслуживающий труд. V–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца» для VII клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання // Зборнік вучэбных праграм для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа по учебному предмету «Трудовое обучение. Технический труд» для VII класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Сборник учебных программ для 7 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» для VII клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання // Зборнік вучэбных праграм для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа по учебному предмету «Трудовое обучение. Обслуживающий труд» для VII класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Сборник учебных программ для 7 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Працоўнае навучанне).
Звяртаем увагу на тое, што зменена структура вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» для V-VII класаў: удакладнены назвы тэм і канкрэтызаваны іх змест.
У змест вучэбных праграм па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ўнесены наступныя змены.
Вучэбны прадмет «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца»
V клас:
павялічана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела «Апрацоўка драўніны» (17 гадзін);
зменшана колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне раздзела «Рамонтныя работы ў быце» (3 гадзіны).
Раздзел «Апрацоўка драўніны»:
тэмы «Будова дрэва», «Паняцце пра маштаб», «Лініі чарцяжа», «Памерны лік», «Габарытныя памеры», «Паняцце пра тэхналагічную аперацыю і тэхналагічную карту» пераведзены на ўзровень азнаямлення;
выключаны матэрыял «Паняцце пра дрэва»;
выключана лабараторная работа «Вызначэнне прыпуску на апрацоўку»;
тэмы «Элементы піламатэрыялаў: пласць, кант, тарэц, руб», «Агульныя звесткі пра аздабленне драўніны» перанесены ў VI клас;
уключаны тэмы «Шліфаванне драўніны» і пытанні «Нарыхтоўка драўніны, выкарыстанне драўніны ў гаспадарцы», «Паняцце аб дэталі і зборачнай адзінцы», «Паняцце аб загатоўцы», «Зачыстка дэталяў», «Агульныя звесткі аб злучэннях на клеі, аб клеях на аснове ПВА», «Падрыхтоўка паверхні да склейвання, прыёмы склейвання, інструменты і прыстасаванні»;
лабараторныя работы «Азнаямленне з піламатэрыяламі» і «Азнаямленне з ліставымі драўнянымі матэрыяламі» заменены на практычную работу «Вывучэнне піламатэрыялаў, ліставых драўняных матэрыялаў».
Раздзел «Апрацоўка металаў»:
тэмы «Паняцце пра металы», «Праўка дроту», «Разметка дроту» пераведзены на ўзровень азнаямлення;
лабараторная работа «Азнаямленне з дротам» заменена на практычную работу «Вывучэнне ўласцівасцей дроту».
Раздзел «Рамонтныя работы ў быце»:
тэма «Асноўныя віды рамонтных работ у быце» пераведзена на ўзровень азнаямлення;
выключаны тэмы «Мэбля, віды і прызначэнне», «Графічная і тэхналагічная дакументацыя для выканання рамонту мэблі ў быце», «Вучэбнае месца для рамонту мэблі», «Прасцейшы рамонт мэблі (крэслаў, сталоў і інш.) з выкарыстаннем лакафарбавых матэрыялаў, самаклейных плёнак, тканіны і паралону для абіўкі і інш.», «Віды клеяў, лакафарбавых і апрацоўчых матэрыялаў, прызначаных для рамонту мэблі».
VI клас:
павялічана колькасць гадзін на вывучэнне раздзелаў «Апрацоўка драўніны» (36/18 гадзін) , «Апрацоўка металаў» (16/8 гадзін);
зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела «Рамонтныя работы ў быце» (4/2 гадзін).
Раздзел «Апрацоўка драўніны»:
выключаны тэмы «Агульныя звесткі пра лясную прамысловасць», «Нарыхтоўка драўніны»;
уключаны матэрыял «Агульныя звесткі аб разрэзах ствала дрэва», «Элементы піламатэрыялаў (пласць, кант, тарэц, руб)», «Агульныя звесткі пра віды на чарцяжы: размяшчэнне відаў на чарцяжы (галоўны від, від злева, від зверху)», «Правілы выканання чарцяжа вырабу», «Агульныя звесткі аб ручным электрыфікаваным інструменце для свідравання, яго прызначэнні і ўжыванні», тэма «Аздабленне вырабаў з драўніны (Агульныя звесткі пра аздабленне вырабаў з драўніны, відах аздаблення. Празрыстае аздабленне (лакі на воднай аснове, алеі). Прыёмы выканання празрыстага аздаблення. Якасць выканання празрыстага аздаблення. Правілы бяспечных паводзін пры аздабленні драўніны)».
Раздзел «Апрацоўка металаў»:
уключана практычная работа «Распрацоўка тэхналагічнай карты (вучэбнай) на выкананне вырабу з тонкаліставога металу».
Раздзел «Рамонтныя работы ў быце»:
выключаны тэмы «Класіфікацыя сцен па матэрыяле», «Віды і прызначэнне насценных прадметаў у быце», «Графічная і тэхналагічная дакументацыя для выканання рамонтна-будаўнічых работ у быце», «Вучэбнае месца для выканання рамонтна-будаўнічых работ у быце», «Віды крапежных вырабаў: шрубы, самарэзы, дзюбелі, анкеры і інш», «Свідраванне адтулін у сцяне», «Мацаванне на сцяне лёгкіх і цяжкіх прадметаў”; практычная работа «Мацаванне на сцяне лёгкіх прадметаў (карцін, паліц, фатаграфій і інш.)»
VII клас:
павялічана колькасць гадзін на вывучэнне раздзелаў «Апрацоўка драўніны» (28/14 гадзін), «Апрацоўка металаў» (24/12 гадзін);
зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела «Рамонтныя работы ў быце» (4/2 гадзін).
Раздзел «Апрацоўка драўніны»:
тэмы «Галоўныя разрэзы ствала дрэва», «Будова драўніны на папярочным разрэзе ствала дрэва», «Ліставыя драўняныя матэрыялы, іх атрыманне і прымяненне» пераведзены на ўзровень азнаямлення;
лабараторныя работы «Азнаямленне з будовай драўніны на папярочным разрэзе ствала дрэва», «Азнаямленне з відамі ліставых драўняных матэрыялаў» заменены на практычныя работы з фармулёўкай «Вывучэнне ...»;
выключана тэма «Элементы шыпавага злучэння» і практычная праца «Зборка дэталей з драўніны на шыпах»;
уключаны тэмы «Графічная і тэхналагічная дакументацыя (Агульныя звесткі пра зборачны чарцёж вырабу. Паняцце пра спецыфікацыю. Правілы чытання зборачнага чарцяжа. Правілы чытання, складання і афармлення тэхналагічнай карты (вучэбнай) на выраб)», «Злучэнне брускоў у палову таўшчыні бруска: па даўжыні , пад рознымі вугламі», «Аздабленне вырабаў з драўніны (Агульныя звесткі пра непразрыстае аздабленне вырабаў з драўніны. Віды аздаблення, матэрыялы, інструменты і прыстасаванні. Падрыхтоўка паверхні да непразрыстага аздаблення (шпакляванне, грунтаванне). Прыёмы выканання аздаблення. Якасць выканання аздаблення. Правілы бяспечных паводзін у працэсе аздаблення драўніны)»;
уключаны практычныя работы «Чытанне зборачнага чарцяжа», «Распрацоўка тэхналагічнай карты (вучэбнай) на выкананне вырабу з драўніны», «Злучэнне брускоў у палову таўшчыні бруска: па даўжыні, пад рознымі вугламі», «Непразрыстае аздабленне паверхні вырабу».
Раздзел «Апрацоўка металаў»:
уключана тэма «Аздабленне металаў (Агульныя звесткі пра аздабленне металаў, віды аздаблення. Падрыхтоўка паверхні дэталі да аздаблення. Прыёмы аздаблення. Якасць выканання аздаблення. Правілы бяспечных паводзін пры аздабленні вырабаў з металаў)» і матэрыял пра разметку пры дапамозе кернера, разметачнага цыркуля, прыёмах разметкі, зенкавання адтулін, прыёмах зенкавання;
уключана практычная работа « Аздабленне паверхні вырабаў з металаў».
Раздзел «Рамонтныя работы ў быце»:
выключаны пытанні «Фурнітура, віды і прызначэнне», «Графічная і тэхналагічная дакументацыя для выканання рамонту сталярна-мэблевай фурнітуры ў быце», «Вучэбнае месца для рамонту сталярна-мэблевай фурнітуры ў быце», «Рамонт сталярнай фурнітуры»;
выключана практычная работа «Прасцейшы рамонт сталярнай фурнітуры ў быце: замена і рэгуляванне (завес, зашчапак, замкоў, ручак)»;
уключана тэма «Мацаванне насценных прадметаў. (Агульныя звесткі пра спосабы мацавання прадметаў у інтэр'еры; матэрыялы сцен, віды крапежных вырабаў (шрубы, самарэзы, дзюбелі, анкеры і інш.). Інструменты і прыстасаванні для мацавання насценных прадметаў. Прыёмы мацавання на сцяне лёгкіх і цяжкіх прадметаў»;
уключана практычная работа «Мацаванне на сцяне лёгкіх прадметаў (стэндаў, паліц, рамак для фатаграфій і інш.)».
VIII клас:
назва зместавай лініі «Тэхнічная і мастацкая творчасць» заменена на «Мастацкая творчасць». Зместавая лінія «Тэхнічная творчасць» і раздзелы «Суднамадэліраванне», «Драўляная мазаіка (інтарсія)» зняты;
павялічана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела «Апрацоўка драўніны» (26/11 гадзін), «Апрацоўка металаў» (14/8 гадзін), «Геаметрычная разьба па драўніне» (24/13 гадзін);
зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела «Канструяванне» (4/2 гадзіны).
Раздзел «Апрацоўка драўніны»:
выключана пытанне пра памеры піламатэрыялаў;
выключана графічная работа «Чытанне і афармленне графічнай дакументацыі на выкананне вырабаў з піламатэрыялаў і ліставых драўняных матэрыялаў»;
выключаны практычныя работы «Арганізацыя вучэбнага месца для ручной і механічнай апрацоўкі піламатэрыялаў і ліставых драўняных матэрыялаў», «Выбар загатовак з піламатэрыялаў і ліставых драўняных матэрыялаў з прыпускам на апрацоўку», «Праверка якасці выканання тэхналагічных аперацый з піламатэрыялаў і фанеры».
Раздзел «Апрацоўка металаў»:
выключана пытанне пра памеры дроту;
выключана графічная работа «Чытанне і афармленне графічнай дакументацыі на выкананне вырабаў з тонкаліставога металу, дроту і сартавога пракату»;
выключаны практычныя работы «Арганізацыя вучэбнага месца для ручной і механічнай апрацоўкі тонкаліставога металу, дроту і сартавога пракату», «Чытанне і распрацоўка тэхналагічных карт на выкананне вырабаў з тонкаліставога металу, дроту і сартавога пракату», «Выбар загатовак з тонкаліставога металу, дроту і сартавога пракату з прыпускам на апрацоўку», «Праверка якасці выканання тэхналагічных аперацый з тонкаліставога металу, дроту і сартавога пракату».
Раздзел «Канструяванне»:
выключаны тэмы «Графічная і тэхналагічная дакументацыя для канструявання і выканання вырабаў», «Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў», «Вучэбнае месца для канструявання і выканання вырабаў», «Тэхналогіі канструявання і выканання вырабаў», «Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для канструявання і выканання вырабаў», «Якасць вырабаў», «Правілы бяспекі працы», «Творчае праектаванне», «Этапы творчага праектавання», «Абарона творчых праектаў»;
выключана графічная работа «Афармленне графічнай дакументацыі на канструяванне і выкананне вырабаў»;
выключаны практычныя работы «Арганізацыя вучэбнага месца для канструявання і выканання вырабаў», «Чытанне і распрацоўка маршрутных і тэхналагічных карт для канструявання і выканання вырабаў», «Выбар загатовак з паперы, кардону, піламатэрыялаў да 50 мм, ліставых драўняных матэрыялаў (фанера да 5 мм ), дроту да 4 мм, тонкаліставога металу да 2 мм, сартавога пракату, пенапласту з прыпускам на апрацоўку», «Канструяванне і выкананне вырабаў», «Аздабленне вырабаў», «Праверка якасці вырабаў».
Раздзел «Геаметрычная разьба па драўніне»:
выключаны практычныя работы «Арганізацыя вучэбнага месца для геаметрычнай разьбы па драўніне», «Чытанне і распрацоўка маршрутных карт на выкананне вырабаў з элементамі геаметрычнай разьбы па драўніне», «Выбар загатовак з піламатэрыялаў да 30 мм з прыпускам на апрацоўку», «Праверка якасці вырабаў з піламатэрыялаў», «Творчае праектаванне вырабаў з элементамі геаметрычнай разьбы па драўніне»;
графічная работа «Чытанне і выкананне эскізаў канструкцый і кампазіцый вырабаў» заменена на практычную работу «Чытанне і распрацоўка эскізаў канструкцый і кампазіцый вырабаў».
IX клас:
зместавая лінія «Тэхнічная творчасць» і раздзелы «Суднамадэліраванне», «Лясная скульптура» выключаны;
павялічана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела «Апрацоўка драўніны» (10 гадзін), «Апрацоўка металаў» (8 гадзін), «Геаметрычная разьба па драўніне» (14 гадзін);
зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела «Канструяванне» (2 гадзіны).
Раздзел «Апрацоўка драўніны»:
выключана пытанне пра памеры піламатэрыялаў;
выключана графічная работа «Чытанне і афармленне графічнай дакументацыі на выкананне вырабаў з піламатэрыялаў і ліставых драўняных матэрыялаў»;
выключаны практычныя работы «Арганізацыя вучэбнага месца для ручной і механічнай апрацоўкі піламатэрыялаў і ліставых драўняных матэрыялаў», «Выбар загатовак з піламатэрыялаў і ліставых драўняных матэрыялаў з прыпускам на апрацоўку», «Праверка якасці выканання тэхналагічных аперацый з піламатэрыялаў і фанеры».
Раздзел «Апрацоўка металаў»:
выключана пытанне пра памеры дроту;
выключана графічная работа «Чытанне і афармленне графічнай дакументацыі на выкананне вырабаў з сартавога пракату і тонкаліставога металу»;
выключаны практычныя работы «Арганізацыя вучэбнага месца для ручной і механічнай апрацоўкі сартавога пракату і тонкаліставога металу», «Чытанне і распрацоўка тэхналагічных карт на выкананне вырабаў з сартавога пракату і тонкаліставога металу», «Выбар загатовак з сартавога пракату і тонкаліставога металу з прыпускам на апрацоўку», «Праверка якасці выканання тэхналагічных аперацый з сартавога пракату і тонкаліставога металу».
Раздзел «Канструяванне»:
выключаны тэмы «Тэхнічнае канструяванне», «Паняцце пра тэхніку і транспарт», «Віды транспарту», «Графічная і тэхналагічная дакументацыя для канструявання і выканання вырабаў», «Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў», «Вучэбнае месца для канструявання і выканання вырабаў», «Тэхналогіі канструявання і выканання вырабаў», «Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для канструявання і выканання вырабаў», «Якасць вырабаў», «Правілы бяспекі працы», «Прафесіі, якія звязаны з канструяваннем»;
выключана графічная работа «Чытанне і выкананне эскізаў канструкцый і кампазіцый вырабаў; афармленне графічнай дакументацыі для канструявання і выканання вырабаў»;
выключаны практычныя работы «Арганізацыя вучэбнага месца для канструявання і выканання вырабаў», «Чытанне і распрацоўка маршрутных і тэхналагічных карт для канструявання і выканання вырабаў», «Выбар загатовак з паперы, кардону, піламатэрыялаў да 50 мм, ліставых драўняных матэрыялаў (фанера да 5 мм , ДВП), дроту да 4 мм, тонкаліставога металу да 2 мм, сартавога пракату, пенапласту з прыпускам на апрацоўку», «Аздабленне вырабаў», «Праверка якасці вырабаў», «Творчае праектаванне».
Раздзел «Геаметрычная разьба па драўніне»:
выключаны практычныя работы «Арганізацыя вучэбнага месца для геаметрычнай разьбы па драўніне», «Чытанне і распрацоўка маршрутных карт на выкананне вырабаў з элементамі геаметрычнай разьбы па драўніне», «Выбар загатовак з піламатэрыялаў да 30 мм з прыпускам на апрацоўку», «Праверка якасці вырабаў з піламатэрыялаў», «Творчае праектаванне вырабаў з элементамі геаметрычнай разьбы па драўніне».
Вучэбны прадмет «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца»
V клас:
павялічана колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне раздзелаў «Асновы гатавання ежы» (8/7-8 гадзін), «Асновы выканання швейных вырабаў» (21/18-21гадзін);
зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела «Асновы дамаводства» (1/1-1 гадзіна);
выключана тэма «Уводзіны».
Раздзел «Асновы прыгатавання ежы»:
уключана тэма «Вучэбны кабінет для заняткаў кулінарыяй», пытанне «Агульныя звесткі пра тэхналагічную дакументацыю, якая выкарыстоўваецца ў вучэбных мэтах (тэхналагічную карту (вучэбную)»;
уключана практычная работа «Вызначэнне ўтрымання карысных рэчываў у прадуктах харчавання».
Раздзел «Асновы выканання швейных вырабаў»:
выключаны падраздзелы «Эстэтыка адзення», «Догляд вырабаў з тэкстыльных матэрыялаў»;
уключаны тэмы «Вучэбны кабінет для заняткаў швейнай справай», пытанні «Выбар і стварэнне эскізаў швейнага вырабу», «Агульныя звесткі пра выбар швейнага вырабу і працэс яго вытворчасці», «Паняцце аб эскізе швейнага вырабу», «Падбор асноўных і аздобных апрацоўчых матэрыялаў», «Агульныя звесткі пра ручныя работы і аперацыі», «Паняцце аб тэхналагічнай дакументацыі, якая выкарыстоўваецца ў вучэбных мэтах (тэхналагічнай карце (вучэбнай))»;
уключана практычная работа «Выкананне прасавальных работ»;
тэма «Віды тэкстыльных валокнаў» пераведзена на ўзровень азнаямлення.
Раздзел «Асновы дамаводства»:
выключаны тэмы «Функцыі сучаснага жылля», «Дызайн інтэр'еру жылога памяшкання», «Асаблівасці інтэр'еру беларускага народнага жылля», «Падлогавыя пакрыцці і догляд іх»;
выключаны практычныя работы «Выраб упрыгожанняў для дома», «Складанне алгарытму прыбірання памяшкання»;
зняты падраздзел «Азбука этыкету».
Раздзел «Асновы вырошчвання раслін»:
выключана тэма «Меры аховы пакаёвых раслін ад хвароб і шкоднікаў»;
выключана практычная работа «Вызначэнне хвароб пакаёвых раслін».
VI клас:
павялічана колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне раздзелаў «Асновы гатавання ежы» (8/7-8 гадзін), «Асновы выканання швейных вырабаў» (32/26-18 гадзін);
зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела «Асновы дамаводства» (6/6-3 гадзін).
Раздзел «Асновы гатавання ежы»:
выключана тэма «Асаблівасці штодзённых традыцыйных трапез»;
уключаны пытанні «Агульныя звесткі пра меню для вячэры, сервіроўка стала для вячэры, падрыхтоўка і правядзенне святочнай вячэры (карты меню, кувертныя карткі, кольцы для сурвэтак і інш.), прыёме гасцей», «Агульныя звесткі пра асаблівасці прыёму ежы і тэхналогіі гатавання страў беларускай нацыянальнай кухні да вячэры»;
уключана практычная работа «Вызначэнне харчовага рацыёну падлетка».
Раздзел «Асновы выканання швейных вырабаў»:
выключаны тэмы «Сталовая бялізна, яе віды і прызначэнне», «Сілуэт у адзенні», «Вызначэнне памераў швейнага вырабу», «Сімвалы па доглядзе за вырабамі з баваўняных і льняных тканін»;
выключаны практычныя работы «Вывучэнне сілуэтаў сучаснага адзення», «Вызначэнне тыпу фігуры», «Складанне алгарытму догляду адзення з баваўняных, і льняных тканін», «Вывучэнне сімвалаў па доглядзе за вырабамі з баваўняных і льняных тканін».
Раздзел «Асновы дамаводства»:
выключаны тэмы «Асновы колеразнаўства», «Значэнне асвятлення», «Светлавы дызайн», «Роля і віды свяцільняў», «Градацыя узроўняў асветлення»;
выключаны падраздзел «Азы гаспадарання»;
выключаны практычныя работы «Выраб карт меню», «Выраб кувертных картак», «Выраб кальца для сурвэтак»;
матэрыял тэм «Падрыхтоўка да прыёму гасцей», «Правядзенне свята» перанесены ў раздзел «Асновы гатавання ежы»;
уключаны пытанні «Агульныя звесткі аб жылой архітэктуры (агульнай і прыватнай), відах памяшканняў, інтэр'еры жылога памяшкання і яго кампазіцыі (размяшчэнне і суадносіны частак: функцыянальныя зоны, каляровае рашэнне, мэбля, свяцільні)», «Фактары выбару колеру», «Правілы падбору і размяшчэння мэблі»;
уключаны практычныя работы «Вызначэнне функцыянальных зон жылога памяшкання», «Распрацоўка эскізаў жылога пакоя з улікам яго колеравага рашэння», «Распрацоўка эскізаў растаноўкі мэблі ў пакоі».
Раздзел «Асновы вырошчвання раслін»:
два варыянты зместу раздзела аб'яднаны ў адзін варыянт;
выключаны тэмы «Асновы пабудовы ландшафтных кампазіцый», «Патрабаванні да ўладкавання кветнікаў», «Кампазіцыі бесперапыннага цвіцення».
VII клас:
павялічана колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне раздзела «Асновы выканання швейных вырабаў» (32/26-18 гадзін);
зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзелаў «Асновы гатавання ежы» (14/14-7 гадзін), «Асновы дамаводства» (6/6-3 гадзіны).
Раздзел «Асновы гатавання ежы»:
выключаны тэмы «Зніжэнне ўтрымання нітратаў і радыеактыўных элементаў у ежы», «Пажыўная цэннасць і значэнне рыбы і нерыбных прадуктаў мора ў харчаванні чалавека», «Вызначэнне якасці рыбы і нерыбных прадуктаў мора», «Паўфабрыкаты з рыбы», «Умовы і тэрміны захоўвання», «Першасная апрацоўка рыбы», «Цеплавая апрацоўка рыбы», «Стравы з рыбы», «Тэхналогія прыгатавання», «Патрабаванні да якасці», «Правілы падачы», «Вострыя прыправы і спецыі, асаблівасці іх ужывання», «Паўфабрыкаты з мяса», «Умовы і тэрміны захоўвання мяса і мясных прадуктаў»;
тэмы «Пажыўная цэннасць і значэнне агародніны ў харчаванні чалавека», «Першасная апрацоўка агародніны», «Пажыўная цэннасць, значэнне мяса ў харчаванні чалавека», «Асартымент першых страў» пераведзены на ўзровень азнаямлення;
уключана пытанне «Агульныя звесткі пра вітаміны і мінеральныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў прадуктах харчавання», «Асаблівасці гатавання страў беларускай нацыянальнай кухні да абеду».
уключана практычная работа «Вызначэнне якаснага саставу вітамінаў і мінеральных рэчываў у прадуктах харчавання».
Раздзел «Асновы выканання швейных вырабаў»:
выключаны тэмы «Тыпы занавесак і матэрыялы, неабходныя для іх вырабу», «Варыянты афармлення вокнаў», «Віды мацавання штор», «Ламбрэкен і яго віды», «Вызначэнне расходу матэрыялаў на гардзіны»;
выключана лабараторная работа «Вывучэнне залежнасці ўласцівасцей тканіны ад віду перапляцення»;
выключаны практычныя работы «Чыстка і змазка швейнай машыны», «Складанне алгарытму догляду вырабаў з шарсцяных і шаўковых тканін»;
уключаны пытанні «Выбар і стварэнне эскізаў швейнага вырабу», «Агульныя звесткі пра класіфікацыю сучаснага адзення (па прызначэнні, спосабе выкарыстання, пары года) і патрабаваннях, што прад'яўляюцца да адзення (эксплуатацыйныя, гігіенічныя і эстэтычныя)», «Паняцце сілуэта ў вопратцы», «Вызначэнне памераў швейнага вырабу», «Асаблівасці павузлавой апрацоўкі і аздаблення вырабу», «Сімвалы па доглядзе вырабаў з шарсцяных і шаўковых тканін»;
уключаны практычныя работы «Выраб узораў ткацкіх перапляценняў (палатнянае, саржавае, сацінавае)», «Распрацоўка эскізаў швейнага вырабу, згодна з вывучанымі сілуэтамі».
Раздзел «Асновы дамаводства»:
выключаны тэмы «Прынцып «Поры года», «Стылі інтэр'ера», «Фітадызайн», «Бансай», «Мастацтва ікебаны», «Стылёвыя накірункі», «Выбар падарунка», «Кветкавы этыкет», «Паводзіны ў гасцях»;
выключаны падраздзел «Азы гаспадарання»;
выключаны практычныя работы «Распрацоўка эскізаў і выраб дэкору для штор», «Складанне кампазіцый з кветак для афармлення інтэр'ера», «Афармленне падарункаў», «Выраб упакоўкі для кветак»;
уключаны практычныя работы «Выкананне вырабу з тэкстылю для дэкору памяшкання», «Дэкарыраванне кашпо для падарункавай кветкі», «Выкананне падарункавай каробкі».
Раздзел «Асновы вырошчвання раслін»:
выключаны тэмы «Пустазелле, шкоднікі і хваробы агародных культур; барацьба з імі»;
выключаны адзін з варыянтаў раздзела «Газонныя травы і дывановыя культуры».
VIII клас:
павялічана колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне раздзела «Асновы выканання швейных вырабаў» (30/26-15 гадзін);
зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела «Асновы дамаводства» (6/6-6 гадзін);
адкарэктавана назва тэмы «Беларуская нацыянальная кухня».
Раздзел «Асновы гатавання ежы»:
выключаны тэмы «Першасная апрацоўка садавіны і ягад», «Афармленне вырабаў», «Крэмы, іх віды», «Начынкі», «Ўпрыгожанне вырабаў», «Афармленне страў»;
выключаны практычныя работы «Падрыхтоўка традыцыйных беларускіх страў», «Падрыхтоўка сучасных беларускіх страў».
Раздзел «Асновы выканання швейных вырабаў»:
выключаны тэмы «Выкарыстанне тканін з хімічных валокнаў пры пашыве вырабаў», «Асаблівасць апрацоўкі тканін з хімічных валокнаў», «Вільготна-цеплавая і канчатковая апрацоўка вырабу»;
выключана лабараторная работа «Вызначэнне віду тканіны»;
выключаны практычныя работы «Выбар індывідуальнага фасону і падбор каляровай гамы вырабу», «Складанне алгарытму догляду вырабаў са штучных і сінтэтычных тканін».
Раздзел «Асновы дамаводства»:
выключаны практычныя работы «Выкананне дызайн-праекта дзіцячага пакоя», «Выраб ўпрыгожання для афармлення святочнага стала».
IX клас:
адкарэктавана назва тэмы «Беларуская нацыянальная кухня».
Раздзел «Асновы гатавання ежы»:
выключаны тэмы «Посуд: алюмініевы, металічны, эмаліраваны і інш.; яго ўласцівасці», «Правілы карыстання і догляду яго», «Беларускі посуд: керамічны, драўляны», «Кансервы і хатняе харчаванне» (у падраздзеле «Гатаванне страў»).
Раздзел «Асновы выканання швейных вырабаў»:
выключаны тэмы «Ткацкія перапляценні: буйнаўзорыстыя, складаныя», «Раскладка выкрайкі на тканіне», «Сушка вырабаў», «Вільготна-цеплавая апрацоўка вырабаў», «Правільны выбар і купля адзення і аксесуараў да яго»;
выключана лабараторная работа «Вывучэнне ўласцівасцей нятканых матэрыялаў»;
выключана практычная работа «Вільготна-цеплавая апрацоўка»;
выключаны тэмы «Рацыянальнае вядзенне хатняй гаспадаркі», «Структура сямейнага бюджэту», «Эканомія і беражлівасць у сям'і», «Аналіз даходаў і расходаў», «Гаспадарчая і «касавая» кнігі»;
практычная работа «Складанне плана рацыянальнага выкарыстання сямейнага бюджэту» перанесена ў раздзел «Асновы дамаводства».
Змест варыятыўнага кампанента вучэбнай праграмы пашыраны і дапоўнены. Настаўнік працоўнага навучання можа самастойна выбіраць або дапаўняць названыя раздзелы іншымі тэмамі, якія адлюстроўваюць рэгіянальную спецыфіку і асаблівасці адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, з улікам наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, інтарэсаў вучняў.
Традыцыйна ў вучэбных праграмах прыводзіцца прыкладны пералік вырабаў для практычных работ. Настаўніку працоўнага навучання даецца права планаваць выкананне вырабаў з улікам іх адпаведнасці вывучаемым тэмам і тэхналагічным аперацыям. У той жа час пры абранні вырабаў неабходна ўлічваць наяўнасць матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, рэгіянальныя традыцыі і, галоўнае, жаданне і магчымасці вучняў. Акрамя таго, мэтазгодна захаваць прынцып аднастайнага падыходу пры абранні вырабаў.
Настаўнікі маюць права змяніць паслядоўнасць вывучэння раздзелаў і тэм пры ўмове захавання цэласнасці сістэмы падрыхтоўкі вучняў да працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці. Да 15% вучэбнага часу настаўнік можа выкарыстоўваць па сваім меркаванні з улікам наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Працоўнае навучанне
У 2017/2018 навучальным годзе пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» ў V класе будуць выкарыстоўвацца новыя вучэбныя дапаможнікі:
Чарнова А.М., Царэня Д.В. Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца. 5 клас / пад рэд. М.В. Ільіна. – Мінск: Народная асвета, 2017.
Шарапава В.Я., Сысоева І.А. Працоўнае навучанне. Абслуговая праца, 5 клас / В.Я. Шарапава, І.А. Сысоева. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2017.
Новыя вучэбныя дапаможнікі змяшчаюць мінімальна неабходны і дастатковы вучэбны матэрыял для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце. Адметнай рысай новых вучэбных дапаможнікаў з'яўляецца рэалізацыя ў іх навігацыйнай функцыі (наяўнасць спасылак на іншыя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце (у прыватнасці, электронныя адукацыйныя рэсурсы (ЭАР), якія размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://e-vedy.adu.by/). Для выкарыстання ЭАР карыстальніку неабходна бясплатна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронные образовательные ресурсы». У навігацыйным апараце дапаможнікаў выкарыстоўваецца новы элемент – QR-код (графічная выява гіперспасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да ЭАР праз спецыяльны дадатак на электронным планшэце, мабільным тэлефоне.
Звяртаем увагу на тое, што спасылкі на электронныя адукацыйныя рэсурсы ў новых вучэбных дапаможніках дазваляюць дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Да паступлення ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі новых навучальных дапаможнікаў рэкамендуецца выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе матэрыялы, размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Працоўнае навучанне, а таксама вучэбныя дапаможнікі для V класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай (рускай) мовай навучання аўтараў І.А. Сысоевай, В.Я. Шарапавай «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2010), С.Я. Астрэйка, І.А. Карабанава і інш. «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца» (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2010).
Для падрыхтоўкі да вучэбных заняткаў і арганізацыі працэсу навучання настаўніку рэкамендуецца выкарыстоўваць дадатковыя матэрыялы, размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Працоўнае навучанне.
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца. 5-9 класы», «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца. 5-9 класы» (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца», «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Працоўнае навучанне
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбных прадметаў «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца», «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Працоўнае навучанне.
Пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» клас падзяляецца на дзве групы (юнакі, дзяўчаты) незалежна ад яго напаўняльнасці ў адпаведнасці з пунктам 54 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вывучэнне вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» не ажыццяўляецца.
Асаблівую ўвагу пры арганізацыі заняткаў варта звяртаць на фарміраванне паняцця пра энергазберажэнне, дакладнае выкананне ўсімі вучнямі правілаў бяспечных паводзін, электрабяспекі, санітарна-гігіенічных патрабаванняў у працэсе выканання работы.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» на першым вучэбным занятку ў навучальным годзе (далей – у кожнай вучэбнай чвэрці) ва ўсіх класах неабходна праводзіць навучанне вучняў правілам бяспечных паводзін з улікам спецыфікі вучэбнага прадмета і рабіць адпаведны запіс у графе «Змест вучэбных заняткаў» класнага журнала: «Навучанне правілам бяспечных паводзін» або «НПБП» (перад асноўнай тэмай урока). Педагагічны работнік абавязаны пераканацца ў стварэнні ўсіх умоў для бяспечнага правядзення заняткаў.
Звяртаем увагу на тое, што ў адпаведнасці з праграмай па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» вучні павінны выконваць практычныя і лабараторныя работы з выкарыстаннем вучэбнага абсталявання, у тым ліку станкоў для апрацоўкі драўніны і металу, швейных машын, абсталявання для гатавання ежы падчас урока пад кіраўніцтвам настаўніка. Таму кіраўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі неабходна прыняць меры па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні выканання вучнямі ў поўным аб'ёме практычнай частцы вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне».
Практычныя работы на вучэбным абсталяванні праводзяцца пры дакладным захаванні правіл бяспекі працы, супрацьпажарнай бяспекі і санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Персанальная адказнасць за спраўную і бяспечную працу вучэбнага абсталявання ўскладаецца на настаўніка працоўнага навучання і кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
Настаўнік тэхнічнай працы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі павінен мець кваліфікацыйны разрад па адной з рабочых прафесій: станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, станочнік металаапрацоўчых станкоў або станочнік шырокага профілю, што дае яму права працаваць на вучэбным станочным абсталяванні, а таксама вучыць вучняў бяспечным прыёмам працы на вучэбных станках.
Віды заданняў для самастойнага выканання вучнямі па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» вызначаюцца вучэбнай праграмай. Настаўнік павінен арганізаваць і правесці ўрок такім чынам, каб для выканання дамашняга задання прапанаваць вучням пераважна заданні творчага характару з улікам жадання і магчымасцей вучняў.
Лабараторныя і практычныя работы па працоўным навучанні прадугледжваюць удасканаленне і праверку засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу пэўнай тэмы (тэм). Яны з'яўляюцца сродкам тэматычнага кантролю. Адзнакі за работу заносяцца ў класны журнал і ўлічваюцца пры ажыццяўленні прамежкавай атэстацыі (выстаўленні адзнакі за чвэрць).
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў працоўнага навучання ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка працоўнага навучання».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў працоўнага навучання рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
навукова-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» ў 2017/2018 навучальным годзе;
новыя вучэбныя выданні па вучэбным прадмеце для настаўнікаў і вучняў;
аналіз вынікаў метадычнай работы ў 2016/2017 навучальным годзе;
напрамкі і задачы метадычнай работы ў 2017/2018 навучальным годзе.
На пасяджэннях метадычных фарміраванняў на працягу навучальнага года рэкамендуецца разгледзець актуальныя пытанні тэорыі і методыкі выкладання працоўнага навучання і эфектыўнага педагагічнага вопыту работы настаўнікаў з рэгіёнаў:
метады і сродкі фарміравання прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый вучняў пры вывучэнні працоўнага навучання;
рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу навучальнага прадмета «Працоўнае навучанне» на вучэбных і факультатыўных занятках;
арганізацыя пазаўрочнай работы па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў шосты школьны дзень.
На рэгіянальным узроўні неабходна арганізаваць пастаяннае метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» праз сістэму бесперапыннага павышэння кваліфікацыі, у тым ліку ў перыяд паміж тэрмінамі павышэння кваліфікацыі, максімальна выкарыстоўваючы рэзервы абласных (Мінскага гарадскога) інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў.
Дадатак 18
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“МАСТАЦТВА (АЙЧЫННАЯ І СУСВЕТНАЯ
МАСТАЦКАЯ КУЛЬТУРА)”
Асноўнай мэтай адукацыі ў галіне айчыннай і сусветнай мастацкай культуры з’яўляецца фарміраванне мастацкай культуры асобы ў працэсе творчага асваення свету мастацка-эстэтычных каштоўнасцей.
Важнейшымі задачамі мастацка-эстэтычнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
развіццё каштоўнаснай і маральна-этычнай сфер асобы вучня;
фарміраванне ведаў пра разнастайнасць з’яў мастацкай культуры;
фарміраванне ўменняў і навыкаў успрымання і ацэнкі мастацкіх твораў;
развіццё эмацыянальна-вобразнага мыслення, творчых здольнасцей вучняў;
фарміраванне мастацкага густу і патрэбнасці ў зносінах з творамі
мастацтва;
далучэнне да мастацка-творчай дзейнасці па інтэрпрэтацыі і стварэнні мастацкіх твораў.
У 2017/2018 навучальным годзе вучэбны прадмет “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” вывучаецца ў V–VII класах.
Змест вучэбнага прадмета “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” заснаваны на сістэме ведаў, засвоеных вучнямі на вучэбных занятках па вучэбных прадметах “Выяўленчае мастацтва”, “Музыка” і забяспечвае магчымасць працягу вывучэння мастацкай культуры на наступных узроўнях адукацыі.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура). V–VII класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017.
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Искусство (отечественная и мировая художественная культура). V–VII классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура). VII клас // Зборнік вучэбных праграм для VII класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017.
Искусство (отечественная и мировая художественная культура). VІІ класс // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура).
Вучэбная праграма “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” для V–VII класаў распрацавана ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу.
Вучэбная праграма “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” для V класа распрацавана на аснове прынцыпу вобразна-тэматычнай дыферэнцыяцыі. У цэнтры ўвагі вучняў – асноўныя сэнсава-змястоўныя аспекты мастацтва. У праграме для вывучэння айчыннай і сусветнай мастацкай культуры вылучаны раздзелы “Чалавек у мастацтве”, “Свет прыроды ў мастацтве”, “У свеце казак”, “Сям’я ў мастацтве”, “Свет дзяцінства ў мастацтве”, “Вобраз маці ў мастацтве” і інш.
Вучэбная праграма “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” для VІ класа працягвае зместавыя лініі, закладзеныя ў вучэбнай праграме для V класа. У VІ класе вылучаны для вывучэння айчыннай і сусветнай мастацкай культуры раздзелы “Мастацтва пра мастацтва”, “Дыялогі ў мастацтве”, “Міфалогія ў мастацтве”, “Свята ў жыцці людзей”, “Тэатр бачны і нябачны”, “Кіно – дзясятая муза”, “Мастацтва“ на кончыках пальцаў”. Акцэнт зроблены на сінтэтычных відах мастацтва.
У вучэбныя праграмы для V–VІ класаў па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” у 2017/2018 навучальным годзе ўнесены наступныя змены:
у тлумачальныя запіскі ўключаны спіс асноўных кампетэнцый вучняў, раскрыты іх змест і асаблівасці фарміравання;
скарэкціраваны тэарэтычны і мастацка-ілюстрацыйны матэрыял у адпаведнасці з прынцыпам вобразна-тэматычнай дыферэнцыяцыі, накіраванасцю тэмы, узроставымі асаблівасцямі вучняў;
удакладнены і канкрэтызаваны віды дзейнасці вучняў на аснове вынікаў апрабацыі вучэбных праграм на працягу першых гадоў вывучэння прадмета.
Вучэбная праграма “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” для VІІ класа распрацавана на аснове гісторыка-храналагічнага падыходу. У праграме прапаноўваюцца раздзелы, накіраваныя на вывучэнне мастацкай культуры Стражытнага свету і Антычнасці: “У пошуках прыгажосці: мастацтва першабытных часоў”, “Мастацтва, якое застыла на тысячагоддзі: Старажытны Егіпет”, “Мастацтва скрозь тысячы гадоў: Старажытны Усход”, “Атланты і карыятыды: мастацтва Старажытнай Грэцыі”, “Мастацтва Старажытнага Рыма: пасланне ў будучыню”.
Да кожнай тэмы прапаноўваюцца спісы мастацкіх твораў, якія дыферэнцыянаваны па відах мастацтва. У залежнасці ад метадычных і тэхнічных магчымасцей настаўнік можа самастойна ўносіць змены ў спіс твораў, устанаўліваючы паслядоўнасць і колькасць твораў мастацтва, якія разглядаюцца на вучэбных занятках.
З мэтай узмацнення сацыяльна-прыкладнога боку вучэбнага прадмета “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” у змест вучэбнай праграмы ўключана рубрыка “Віды дзейнасці”. Практычныя віды дзейнасці размеркаваны па тэмах і таксама дыферэнцыянаваны па відах мастацтва. Прапанаваныя віды дзейнасці маюць рэкамендацыйны характар.
Прадугледжаныя вучэбнай праграмай абагульняючыя ўрокі могуць праводзіцца з выкарыстаннем гульнявых тэхналогій (віктарына, конкурс, экскурсія і інш.), у форме прэзентацыі і абароны індывідуальных і групавых праектаў.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура).
У 2017/2018 навучальным годзе ў адукацыйным працэсе будзе выкарыстоўвацца метадычны дапаможнік “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура). 7 клас”. Да паступлення вучэбнага дапаможніка ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы з дадзенага вучэбнага дапаможніка, якія размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура).
Вучэбныя дапаможнікі па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” для V, VІ, VІІ класаў уключаюць электронны дадатак на кампакт-дыску.
Рубрыкі вучэбнага дапаможніка “Гэта цікава”, “Пытанні і заданні”, “Творчая майстэрня” накіраваны на павышэнне цікавасці вучняў да зместу прадмета, разуменне ролі мастацтва ў жыцці сучаснага чалавека, актывізацыю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў. У вучэбны дапаможнік для VІІ класа дадаткова ўключана рубрыка “Слоўнічак”.
Электронны дадатак змяшчае дадатковыя старонкі, якія садзейнічаюць пашырэнню і паглыбленню ведаў і ўменняў вучняў, а таксама мастацка-ілюстрацыйны матэрыял, да якога вучні могуць звяртацца самастойна ў працэсе засваення асноўнага і дадатковага тэксту.
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” для V–VІІ класаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура).
Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” у 2017/2018 вучэбным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура).
На вучэбных занятках па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” можна выкарыстоўваць літаратурныя крыніцы, а таксама навукова-папулярныя выданні, у якіх ёсць матэрыял па асобных пытаннях. Магчыма выкарыстанне медыякрыніц, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры. Актуальную інфармацыю можна знайсці на нацыянальным адукацыйным партале: http://e-asveta.adu.by.
У 2017/2018 навучальным годзе ў Х–ХІ класах магчыма вывучэнне айчыннай і сусветнай мастацкай культуры на факультатыўных занятках “Чалавек у свеце мастацкай культуры”. Праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура).
Змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў выкладзены ў адпаведнасці з гісторыка-храналагічным прынцыпам, уключае звесткі па гісторыі мастацкай культуры, спіс мастацкіх твораў у кантэксце вывучаемай эпохі, гістарычнага перыяду.
Звяртаем увагу, што з 2016/2017 навучальнага года па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” дамашнія заданні для вучняў не прадугледжаны. Асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены на ўроку.
Атэстацыя вучняў V–VІІ класаў ажыццяўляецца без выстаўлення адзнак у балах. Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў V–VІІ класах ажыццяўляецца па выніках вывучанага матэрыялу з выстаўленнем вучням адзнакі “залічана” / “не залічана” (1 раз у чвэрць).
Канкрэтны ўрок для правядзення заліку і парадак яго правядзення вызначае педагагічны работнік, які выкладае дадзены вучэбны прадмет. Крытэрыяльнай асновай правядзення заліку павінна стаць арыентацыя на мастацка-практычную дзейнасць вучня. Від мастацка-практычнай дзейнасці, матэрыял і тэхніка выканання вызначаюцца педагагічным работнікам.
Правядзенне заліку фіксуецца запісам у класным журнале. Пры адсутнасці вучня на ўроку, на якім праводзіўся залік, настаўнік праводзіць кантроль засваення гэтым вучнем вучэбнага матэрыялу ў іншыя тэрміны, пры гэтым выставіўшы адзнаку ў журнал у дзень здачы заліку вучнем.
У дзённік вучні запісваюць тэму ўрока. Калі на наступным уроку прадугледжана практычная работа, то ў дужках указваюцца мастацкія матэрыялы, неабходныя для яе выканання. Напрыклад: Прыгажосць у мастацтве і жыцці (акварэль). У журнал неабходна запісваць тэму ўрока ў адпаведнасці з тэмай, заяўленай у вучэбнай праграме.
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адна тэма “Інтэгратыўнасць, сінтэз мастацтваў і міжпрадметныя сувязі як спосаб рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе выкладання вучэбнага прадмета “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”.
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў айчыннай і сусветнай мастацкай культуры рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
рэалізацыя прынцыпаў кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыйным працэсе па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”;
асаблівасці абноўленых вучэбных праграм па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”;
сістэма работы настаўніка айчыннай і сусветнай мастацкай культуры па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці;
планаванне работы раённых метадычных аб’яднанняў: аналіз вынікаў работы ў 2016/2017 навучальным годзе; планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.
На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў айчыннай і сусветнай мастацкай культуры рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:
развіццё прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка айчыннай і сусветнай мастацкай культуры як умова асобаснага росту вучняў;
укараненне ў адукацыйны працэс сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій, якія садзейнічаюць арганізацыі прадуктыўнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры;
інтэграцыя, міжпрадметныя сувязі, сінтэз мастацтваў як сродак фарміравання ў вучняў уяўлення пра цэласную карціну свету;
вопыт правядзення факультатыўных заняткаў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў Х–ХІ класах ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
гарманізацыя творчага патэнцыялу і інтэлектуальнай сферы вучняў у працэсе мастацка-педагагічных зносінаў на ўроках айчыннай і сусветнай мастацкай культуры;
сучасны ўрок айчыннай і сусветнай мастацкай культуры: алгарытм падрыхтоўкі, мадэлявання і правядзення ўрока на змястоўна-ацэначнай аснове;
дыдактычныя магчымасці электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры;
вывучэнне мастацтва Беларусі ў кантэксце сусветнай мастацкай культуры;
здароўезберагальная роля мастацтва ў адукацыйнай прасторы;
развіццё матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета ў шосты школьны дзень.
Падрабязная інфармацыя пра курсавыя і міжкурсавыя мерапрыемствы, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Дадатак 19
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
«ЧАРЧЭННЕ»
Мэта вывучэння вучэбнага прадмета «Чарчэнне» – фарміраванне прыёмаў чытання і выканання графічных відарысаў, якія дазваляюць арыентавацца ў сучасным свеце графічных інфармацыйных сродкаў, далучацца да графічнай культуры, авалодваць графічнай мовай як сродкам зносін паміж людзьмі розных прафесій.
Асноўнымі задачамі вывучэння чарчэння з'яўляюцца:
фарміраванне ў вучняў сістэмы ведаў пра графічныя відарысы, віды графічнай інфармацыі, стандарты Адзінай сістэмы канструктарскай дакументацыі (АСКД);
авалоданне вучнямі прыёмамі чытання і аналізу графічнай інфармацыі пра вырабы;
развіццё ў вучняў прасторавых уяўленняў;
падрыхтоўка вучняў да ўжывання атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў у адукацыйнай і штодзённай практыцы.
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца вучэбныя праграмы:
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Чарчэнне. IX клас. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017.
Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Черчение. IX класс. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Вучэбная праграма размешчана на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Чарчэнне.
У змест вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Чарчэнне» ўнесены наступныя змены:
павялічана колькасць гадзін на вывучэнне раздзелаў «Графічныя відарысы. Тэхніка выканання чарцяжоў і правілы іх афармлення» (5 гадзін), «Спосабы пабудовы відарысаў на чарцяжах» (4 гадзіны), «Чарцяжы, тэхнічныя рысункі і эскізы прадметаў» (6 гадзін), «Пабудова чарцяжоў, якія маюць сячэнні і разрэзы» (8 гадзін);
паменшана колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне раздзела «Чытанне чарцяжоў у прамавугольных праекцыях» (1 гадзіна);
выключаны раздзелы «Чытанне чарцяжоў, якія маюць умоўнасці і спрашчэнні», «Чарцяжы зборачных адзінак»; тэма «Некаторыя асобыя выпадкі прымянення разрэзаў: паказ тонкіх сценак і спіц на разрэзах»; практычныя заданні «Параўнанне чарцяжоў, знаходжанне элементаў дэталей на чарцяжы і на наглядным відарысе, аналіз геаметрычнай формы дэталей»;
тэма «Умоўнасці і спрашчэнні на чарцяжах» перанесена з раздзела «Чытанне чарцяжоў, якія маюць умоўнасці і спрашчэнні» у раздзел «Графічныя відарысы. Тэхніка выканання чарцяжоў і правілы іх афармлення»;
тэмы «Паглыбленне звестак пра чытанне чарцяжоў і іншых графічных відарысаў», «Чарцяжы разгортак як сродак графічнай перадачы формы паверхні прадмета (кароткі агляд)» пераведзены на ўзровень азнаямлення;
зменена паслядоўнасць вывучэння раздзелаў: раздзел «Геаметрычныя пабудовы пры выкананні чарцяжоў» вывучаецца перад раздзелам «Спосабы пабудовы відарысаў на чарцяжах».
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Чарчэнне» ў адпаведнасці з абноўленай вучэбнай праграмай размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Чарчэнне.
Прадугледжана магчымасць вывучэння вучэбнага прадмета «Чарчэнне» на павышаным узроўні ў X–XI класах за кошт вучэбных гадзін, прадугледжаных для правядзення факультатыўных заняткаў. Праграма факультатыўных заняткаў распрацавана для вучняў, якія плануюць далейшае навучанне па дадзеным профілі ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Чарчэнне» для IX класа размешчана на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Чарчэнне.
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбнага прадмета «Чарчэнне» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI классы / Чарчэнне.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вывучэнне вучэбнага прадмета «Чарчэнне» не ажыццяўляецца.
Звяртаем увагу на тое, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў, атрыманых на ўроку. З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў пры выкананні дамашняга задання неабходна строга сачыць за яго аб'ёмам, пры неабходнасці тлумачыць вучням на ўроку змест, парадак і прыёмы выканання атрыманых імі дамашніх заданняў. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць быць прапанаваны для самастойнага выканання дома толькі па жаданні вучняў.
Графічныя і практычныя работы па чарчэнні прадугледжваюць удасканаленне і праверку засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу пэўнай тэмы (тэм). Яны з'яўляюцца сродкам тэматычнага кантролю. Адзнакі за работу заносяцца ў класны журнал і ўлічваюцца пры ажыццяўленні прамежкавай атэстацыі (выстаўленні адзнакі за чвэрць).
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў чарчэння ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма: «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка чарчэння».
На пасяджэннях метадычных аб'яднанняў настаўнікаў, якія выкладаюць вучэбны прадмет «Чарчэнне», з удзелам педагогаў сумежных вучэбных прадметаў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя актуальныя пытанні:
спосабы фарміравання вучэбна-пазнавальных і інфармацыйных кампетэнцый у вучняў пры вывучэнні чарчэння;
выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій для павышэння якасці адукацыі па чарчэнні;
выхаваўчы і развіваючы патэнцыял урока чарчэння;
арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках па чарчэнні і на факультатыўных занятках.
На рэгіянальным узроўні неабходна арганізаваць пастаяннае метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Чарчэнне» праз сістэму бесперапыннага павышэння кваліфікацыі, у тым ліку ў перыяд паміж тэрмінамі павышэння кваліфікацыі, максімальна выкарыстоўваючы рэзервы абласных (Мінскага гарадскога) інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў.
Дадатак 20
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
«ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТУРА І ЗДАРОЎЕ»
Мэтай вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» на ўсіх узроўнях яго вывучэння ў I–XI класах зяўляецца фарміраванне фізічнай культуры асобы і на гэтай аснове аздараўленне навучэнцаў.
Асноўнымі задачамі навучання вучэбнаму прадмету «Фізічная культура і здароўе» з’яўляюцца:
фарміраванне пераканання ў неабходнасці вядзення здаровага ладу жыцця;
фарміраванне рухальных уменняў і навыкаў, спосабаў дзейнасці, якія складаюць змест вывучаемых відаў спорту і спартыўных гульняў;
садзейнічанне развіццю адносін да здароўя як да каштоўнасці; патрэбы ў здаровым ладзе жыцця, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай актыўнасці; каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцяў вучняў;
засваенне навыкаў здаровага ладу жыцця; садзейнічанне ўмацаванню здароўя вучняў, рознабаковаму фізічнаму развіццю;
прафілактыка захворванняў, стрэсавых станаў сродкамі фізічнай культуры.
Акрамя нарматыўных прававых актаў, азначаных у раздзеле II агульнай часткі дадзенага інструктыўна-метадычнага пісьма, пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» варта кіравацца наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:
Закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014 «Аб фізічнай культуры і спорце»;
пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2013 № 127 «Аб зацвярджэнні Санітарных нормаў і правілаў «Патрабаванні да ўладкавання і эксплуатацыі фізкультурна-спартыўных збудаванняў», прызнанні страціўшымі сілу пастановы Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 г. № 134, асобнага структурнага элемента пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2011 г. № 111»;
пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2009 г. № 105 «Аб зацвярджэнні Санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, абсталявання і эксплуатацыі плавальных басейнаў і аквапаркаў» і аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2002 г. № 167 «Аб зацвярджэнні санітарных правілаў і нормаў 2.1.2.10-39-2002 «Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, эксплуатацыі і якасці вады плавальных басейнаў»;
пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2010 № 92 «Аб усталяванні форм «Медыцынская даведка аб стане здароўя», «Выпіска з медыцынскіх дакументаў» і зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку іх запаўнення»;
пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 09.06.2014 № 38 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку размеркавання навучэнцаў ў асноўную, падрыхтоўчую, спецыяльную медыцынскую групы, групу лячэбнай фізічнай культуры»;
пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2014 № 49 «Аб усталяванні пераліку медыцынскіх супрацьпаказанняў да занятку відамі спорту і прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2011 г. № 47»;
пастанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 02.07.2014 № 16 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 г. № 17»;
пастанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 06.10.2014 № 61 «Аб зацвярджэнні правілаў бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам».
У 2017/2018 навучальным годзе ў працэсе навучання вучэбнаму прадмету «Фізічная культура і здароўе» выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
I–III класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізічная культура і здароўе. I–III класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
IV клас:
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Фізічная культура і здароўе. I–IV класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012;
Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. Физическая культура и здоровье. I–IV классы. – Минск: Национальный институт образования, 2012.
V–IX класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізічная культура і здароўе. V–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физическая культура и здоровье. V–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Фізічная культура і здароўе. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Физическая культура и здоровье. VІІ класс // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
X–XI класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізічная культура і здароўе. X–XI класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физическая культура и здоровье. X–XI классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
для спецыяльных медыцынскіх груп:
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізічная культура і здароўе для спецыяльных медыцынскіх груп. I–XI класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физическая культура и здоровье для специальных медицинских групп. I–XI классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Фізічная культура і здароўе.
Настаўнік мае права змяняць паслядоўнасць вывучэння раздзелаў навучальных праграм, а таксама выкарыстоўваць па сваім меркаванні змест і гадзіны варыятыўнага кампанента.
Штогод да 1 верасня на падставе медыцынскіх даведак аб стане здароўя, выдадзеных арганізацыямі аховы здароўя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, загадам кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы размяркоўваюцца на медыцынскія групы для вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту»: асноўную, падрыхтоўчую, спецыяльную (далей – СМГ), лячэбнай фізкультуры (далей – ЛФК).
Навучэнцы, якія не прайшлі медыцынскае абследаванне, прысутнічаюць на ўроках па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», занятках «Гадзіна здароўя і спорту», але да практычнага выканання заданняў (рухальнай актыўнасці) не дапускаюцца. Навучэнцы дапускаюцца да вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», да спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў толькі ў спартыўнай вопратцы і абутку (пункт 113 Санітарных нормаў і правілаў «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206 (далей СанПіН)).
Дзяленне класа на групы пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» ў X–XI класах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 54 і 57 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. Пры наяўнасці магчымасці правядзення ўрокаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» асобна для хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат) у іншых класах (I–IX) паводле рашэння аддзела (упраўлення) адукацыі, спорту і турызму мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, узгодненаму з фінансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, названыя класы таксама дзеляцца на адпаведныя групы.
Да пачатку 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» для I–IV, V–XI класаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Фізічная культура і здароўе.
У каляндарна-тэматычным планаванні прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах. Настаўнік мае права ў межах вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у каляндарна-тэматычнае планаванне змены з улікам асаблівасцяў класа, вучэбна-матэрыяльнай базы і наяўнасці спартыўнага інвентара, а таксама распрацоўваць уласнае каляндарна-тэматычнае планаванне.
З мэтай ажыццяўлення планавання адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» настаўнік вядзе наступную планавую дакументацыю:
гадавы план-графік размеркавання вучэбнага матэрыялу (V–XI класы);
каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу;
бягучае планаванне вучэбнага матэрыялу (планы-канспекты).
Структурнымі элементамі бягучага планавання павінны быць: задачы, якія адпавядаюць этапам фарміравання рухальных уменняў і навыкаў; практыкаванні (комплексы практыкаванняў) для фарміравання рухальных уменняў і навыкаў; пералік абсталявання і інвентара, якія выкарыстоўваюцца на вучэбным занятку, а таксама метадаў правядзення вучэбных заняткаў; арганізацыйна-метадычныя ўказанні і інш.
Гадавы план-графік размеркавання вучэбнага матэрыялу (V–XI класы) і каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу ўзгадняюцца членам адміністрацыі, які курыруе вучэбны прадмет «Фізічная культура і здароўе», зацвярджаюцца дырэктарам установы агульнай сярэдняй адукацыі, захоўваюцца на працягу ўсяго навучальнага года ва ўстанове адукацыі ў настаўніка, які праводзіць вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе».
Звяртаем увагу, што ў абноўленых ў 2017 годзе навучальных праграмах па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» захаваны гадзіны на навучанне плаванню. Варыятыўнай часткай вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ў I–II класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на навучанне плаванню прадугледжана да 16 гадзін, у ІІІ–ХІ класах – да 24 гадзін (пры наяўнасці ўмоў за кошт раздзела «Уменні, навыкі, спосабы дзеянняў»).
У адпаведнасці з часткай другой пункта 1 Комплексу мер па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, зацверджанага Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь 30.09.2015, мэтазгодна забяспечыць правядзенне ўрокаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі настаўнікамі фізічнай культуры (якія маюць адпаведную адукацыю па напрамках спецыяльнасцяў фізічнай культуры і спорту).
У мэтах стварэння ўмоў для арганізацыі спартыўнай падрыхтоўкі адораных у спорце навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі па ініцыятыве кіраўнікоў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў могуць стварацца спецыялізаваныя па спорце класы. Парадак стварэння і арганізацыі работы названых класаў рэгламентуецца Палажэннем аб спецыялізаваных па спорце класах, зацверджаным пастановай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 08.07.2014 № 18/23/97.
Для правядзення факультатыўных заняткаў спартыўнай накіраванасці ў I–XI класах выкарыстоўваюцца вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Фізічная культура і здароўе і сайце ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» (http://sporteducation.by/metodicheskij_kompleks / Фізічная культура / Вучэбна-метадычны комплекс).
Звяртаем увагу на асаблівасці арганізацыі вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе». Вучэбныя заняткі павінны ўключаць у сябе падрыхтоўчую, асноўную і заключную часткі.
Працягласць падрыхтоўчай часткі ўрока складае 5-15 хвілін. Падчас падрыхтоўчай часткі ажыццяўляецца пастаноўка задач на ўрок, рэгуляванне эмацыйнага стане навучэнцаў, псіхалагічная налада на работу, падрыхтоўка арганізма навучэнцаў (цэнтральнай нервовай, сардэчна-сасудзістай сістэмы, вегетатыўных функцый, апорна-рухальнага апарата) для найбольш паспяховага вырашэння задач асноўнай часткі ўрока і дасягнення максімальнага аздараўленчага эфекту. Рэкамендуецца скарыстоўваць страявыя практыкаванні, розныя віды хадзьбы, бегу, скачкоў, агульнаразвівальных практыкаванняў як без прадметаў, так і з раздаткавым інвентаром, рухавыя гульні нізкай і сярэдняй інтэнсіўнасці.
Асноўная частка, зазвычай, працягваецца 25-35 хвілін. Задачамі дадзенай часткі ўрока з’яўляюцца фарміраванне ў навучэнцаў фізкультурных ведаў, рухальных уменняў і навыкаў (навучанне правільнай тэхніцы выканання практыкаванняў); развіццё рухальных здольнасцяў (сілавых, хуткасных, каардынацыйных, трываласці, гнуткасці); выхаванне маральна-валявых якасцяў (працавітасці, смеласці, рашучасці, узаемадапамогі і інш); навучанне ўменню прымяняць набытыя навыкі і якасці ва ўмовах жыцця, спартыўнай і працоўнай дзейнасці. Пры правядзенні асноўнай часткі ўрока рэкамендуецца выкарыстоўваць агульнападрыхтоўчыя, спецыяльна-падрыхтоўчыя і спаборніцкія практыкаванні абранага віду спорту, спартыўныя, рухавыя і народныя гульні.
Заключная частка прадугледжвае паступовае прывядзенне арганізма навучэнцаў у адносна спакойны стан (зняцце фізічнай і псіхічнай напружанасці), падрыхтоўку навучэнцаў да наступнай за ўрокам дзейнасці (арганізацыя ўвагі, дысцыпліны, сабранасці, напамін аб санітарна-гігіенічных патрабаваннях і т. п.), арганізаванае завяршэнне занятку, падвядзенне вынікаў, хатняе заданне, настрой на наступны ўрок.
У адпаведнасці з пунктам 116 СанПіН, медыцынскі работнік сумесна з кіраўніком установы адукацыі ці яго намеснікам не радзей за адзін раз ў месяц ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй і правядзеннем усіх формаў фізічнага выхавання навучэнцаў.
Асаблівасці арганізацыі і правядзення заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту».
Заняткі «Гадзіна здароўя і спорту» з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх вучняў I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (акрамя вучняў спецыялізаваных па спорце класаў). Дадзеныя заняткі плануюцца і праводзяцца за кошт вучэбных гадзін, прадугледжаных у тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі на правядзенне факультатыўных заняткаў. Правядзенне заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту» уключаецца ў вучэбную нагрузку настаўніка.
Навучальная гадзіна, вылучаная на правядзенне гадзіны здароўя і спорту, не ўлічваецца пры вызначэнні максімальна дапушчальнай нагрузкі на аднаго вучня.
Занятак «Гадзіна здароўя і спорту» уносіцца ў расклад вучэбных заняткаў установы агульнай сярэдняй адукацыі (калі праводзіцца ў панядзелак–пятніцу) або ў расклад факультатыўных заняткаў (калі праводзіцца ў суботу). Калі занятак «Гадзіна здароўя і спорту» ўнесены ў расклад вучэбных заняткаў установы агульнай сярэдняй адукацыі, вучні, якія належаць па стане здароўя да СМГ, групы ЛФК, а таксама часова вызваленыя ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», абавязаны прысутнічаць на ім. Калі занятак унесены ў расклад факультатыўных заняткаў, то яго наведванне вучнямі, аднесенымі да вышэйназваных катэгорый, неабавязкова.
На наведванне заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту» заявы законных прадстаўнікоў навучэнцаў не патрабуюцца.
Да правядзення заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту» падаюцца такія ж арганізацыйныя, педагагічныя, санітарна-гігіенічныя патрабаванні, як і да правядзення ўрока па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе». Пры гэтым захоўваецца той жа парадак распрацоўкі і зацвярджэння праграмна-планавальнай дакументацыі.
Па змесце заняткі «Гадзіна здароўя і спорту» з’яўляюцца працягам вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе». Таму пры іх планаванні і правядзенні рэкамендуецца выкарыстоўваць:
− вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання і выхавання па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» у кожным класе адпаведна;
− вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў фізкультурна-спартыўнай накіраванасці, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
− праграмна-метадычныя матэрыялы па пытаннях арганізацыі і правядзення навучальных заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту», якія ўключаюць пералік і змест рухавых гульняў для навучэнцаў I–IV класаў, распрацаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстановай «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў»;
− праграмна-метадычныя матэрыялы па пытаннях арганізацыі і правядзення навучальных заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту», якія ўключаюць пералік і змест спартыўных гульняў (футбол, баскетбол, валейбол, гандбол) для вучняў V–XI класаў, распрацаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і установай «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Фізічная культура і здароўе.
Пры выбары змястоўнага напаўнення гадзіны здароўя і спорту ў V–XI класах колькасць і пералік вывучаемых відаў спорту не рэгламентуецца. Напрыклад, у I і IV чвэрцях навучальнага года можна вучыць навучэнцаў элементам гульні ў футбол ці валейбол, а ў II і III чвэрцях – у баскетбол, гандбол або элементам аэробікі і атлетычнай гімнастыкі.
На занятках «Гадзіна здароўя і спорту» адзнакі не выстаўляюцца.
Некаторыя асаблівасці вядзення класнага журнала
Запіс вучэбнага матэрыялу ў графе «Змест вучэбных заняткаў» павінен адпавядаць адной ці некалькім адукацыйным задачам вучэбнага занятку, быць кароткім і лаканічным. Дапускаецца рабіць скарачэнні ў словах.
Навучэнцам, якія часова вызвалены ад заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», у класным журнале робіцца кароткі запіс «вызв. да ... » (у адпаведнасці з датай ў медыцынскай даведцы).
Вывучэнне кожнага раздзела вучэбнай праграмы павінна пачынацца з навучання вучняў правілам бяспечных паводзін на ўроку з улікам вывучаемага матэрыялу, аб чым у класным журнале робіцца адпаведны запіс. Напрыклад:
НПБ на ўроках л/атл.;
НПБ на ўроках спартгульняў.
На першым уроку па кожным раздзеле вучэбнай праграмы ў графе «Змест вучэбных заняткаў» варта пазначаць від спорту. Напрыклад:
Гімнастыка. Два кулькі наперад разам;
Л/атл. Нізкі старт. Бег 60 м.
Наступныя запісы зместу ўрокаў выконваюцца без указання віду спорту.
Дамашняе заданне рэкамендуецца задаваць навучэнцам па меркаванні настаўніка ў індывідуальным парадку.
Дамашнія заданні па сваёй накіраванасці могуць быць трох відаў:
заданні, звязаныя з засваеннем тэхнікі асобных практыкаванняў або комплексаў практыкаванняў;
заданні, звязаныя з развіццём адной або некалькіх фізічных якасцяў;
заданні, звязаныя з самастойным засваеннем тэарэтычных звестак.
У залежнасці ад віду задання тэрміны, на якія яны задаюцца, могуць складаць ад адного-двух тыдняў (першы і трэці віды) да аднаго-двух месяцаў (другі від). Змест хатніх заданняў павінен адпавядаць патрабаванням навучальных праграм.
Улік праведзеных заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту» і іх наведвальнасць навучэнцамі вядзецца ў класных журналах на старонках вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» у адпаведнасці з указаннямі па яго запаўненні. На левай старонцы класнага журнала запісваецца дата правядзення занятку «Гадзіна здароўя і спорту». Пры адсутнасці вучня на занятках робіцца запіс «н». На правай старонцы журнала ў графе «Змест вучэбнага матэрыялу», спачатку робіцца запіс «ГЗС» і далей запісваюцца задачы заняткаў.
Нягледзячы на тое, што пры правядзенні заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту» ў X–XI класах не ажыццяўляецца дзяленне на групы, запіс у класных журналах робіцца двойчы – у групе юнакоў і групе дзяўчат. Пры гэтым у адной з груп занятак запісваецца з датай правядзення, а ў другой групе – без указання даты.
Вучні I–XI класаў, аднесеныя па стане здароўя да асноўнай медыцынскай групы, у першай і апошняй чвэрцях навучальнага года выконваюць тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці (акрамя вучняў I класа ў I чвэрці).
Паказчыкі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучняў заносяцца настаўнікам, які выкладае вучэбны прадмет «Фізічная культура і здароўе», на старонкі ў канцы класнага журнала. Першая старонка павінна быць запоўнена да 15 кастрычніка, другая старонка – не пазней апошняга вучэбнага тыдня навучальнага года.
Вучням, вызваленым па стане здароўя ад выканання аднаго або некалькіх тэставых практыкаванняў, у графе «вынік» робіцца запіс «вызв.» («вызвалены(а)»), а графа «узровень» (I ступень агульнай сярэдняй адукацыі), «адзнака» (II, III ступені агульнай сярэдняй адукацыі) застаецца незапоўненай. У вучняў, аднесеных па стане здароўя да падрыхтоўчай групы, СМГ, ЛФК і вызваленых ад заняткаў фізічнай культурай па стане здароўя, ўсе графы застаюцца незапоўненымі.
На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі выніковы ўзровень фізічнай падрыхтаванасці вучняў не вызначаецца. Вынікі кожнага з шасці тэставых практыкаванняў і адпаведны ім узровень развіцця асобных фізічных якасцяў (нізкі, ніжэй сярэдняга, сярэдні, вышэй за сярэдні, высокі) заносяцца настаўнікам у класны журнал у адпаведныя графы.
Вучням V–XI класаў даецца права самастойна выбіраць тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці з прапанаваных у вучэбнай праграме. У канцы журнала тым навучэнцам, якія выканалі ўсе тэставыя практыкаванні, у класны журнал запісваецца слоўная і лічбавая адзнакі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці.
Табліца
Ацэнка ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці
навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
Узровень фізічнай падрыхтаванасці |
Сярэдні бал |
Адпаведнасць 10-бальнай шкале |
Нізкі |
0,4 і менш |
0 |
0,5–1,4 |
1 |
|
1,5–2,4 |
2 |
|
Ніжэй сярэдняга |
2,5–3,4 |
3 |
3,5–4,4 |
4 |
|
Сярэдні |
4,5–5,4 |
5 |
5,5–6,4 |
6 |
|
Вышэй сярэдняга |
6,5–7,4 |
7 |
7,5–8,4 |
8 |
|
Высокі |
8,5–9,4 |
9 |
9,5–10 |
10 |
Навучэнцам, якія не выканалі адно або некалькі тэставых практыкаванняў, слоўная адзнака за ўзровень фізічнай падрыхтаванасці не выстаўляецца.
У V–VIII класах узровень фізічнай падрыхтаванасці вучняў вызначаецца і заносіцца ў класны журнал, але не ўлічваецца пры правядзенні прамежкавай і выніковай атэстацыі.
У класных журналах V–XI класаў у кожнай чвэрці перад адзнакай за чвэрць без указання даты правядзення вучэбных заняткаў навучэнцам выстаўляюцца адзнакі за засваенне зместу раздзелаў вучэбнай праграмы «Веды», «Асновы відаў спорту», «Дамашнія заданні». У IX–XI класах у I і IV чвэрцях да вышэйпазначаных раздзелаў дадаецца раздзел «Узровень фізічнай падрыхтаванасці».
Атэстацыя навучэнцаў
Атэстацыя вучняў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
Атэстацыя вучняў I–IV класаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае слоўную ацэнку вынікаў вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах.
Вучні V–XI класаў пры засваенні зместу вучэбных праграм па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю.
Вынікі бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў V–XI класаў, ацэньваюцца адзнакамі ў балах па 10-бальнай шкале, адзнакамі «залічана», «не залічана», «не атэставаны(а)», ці робіцца запіс «вызвалены(а)». Станоўчымі з’яўляюцца адзнакі ад «1» (аднаго) да «10» (дзесяць) балаў, «залічана» і запіс «вызвалены(а)».
Пры вывучэнні раздзела «Асновы відаў спорту» ацэньваюцца не толькі вынікі, але і працэс фарміравання рухальных уменняў і навыкаў (засваенне навучэнцамі тэхнікі фізічных практыкаванняў). Адзнака можа выстаўляцца як за закончанае практыкаванне, так і за асобныя яго элементы.
Прамежкавая атэстацыя навучэнцаў – гэта выстаўленне адзнак за чвэрць з улікам вынікаў бягучай атэстацыі.
Пры правядзенні прамежкавай і выніковай атэстацыі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» вучні, аднесеныя па стане здароўя да СМГ і групе ЛФК, атэстуюцца ў форме «залічана», «не залічана», «не атэставаны(а)». Навучэнцам, якія па стане здароўя часова або пастаянна вызвалены ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», за чвэрць (год) уносіцца запіс «вызвалены(а)».
Выніковая атэстацыя праводзіцца па завяршэнні навучальнага года выражаецца ў выстаўленні адзнакі за год як сярэдняга арыфметычнага адзнак па чвэрцях, пры гэтым у кожным асобным выпадку пытанне неабходна вырашаць на карысць вучня.
Патрабаванні да арганізацыі вучэбных заняткаў з навучэнцамі падрыхтоўчай медыцынскай групы, СМГ, групы ЛФК.
Вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» з вучнямі, аднесенымі па стане здароўя да падрыхтоўчай групы, праводзяцца разам з навучэнцамі асноўнай групы паводле рэкамендацый медыцынскага работніка.
У адпаведнасці з пунктам 6 Інструкцыі аб парадку размеркавання навучэнцаў у асноўную, падрыхтоўчую, спецыяльную медыцынскую групы, групу лячэбнай фізічнай культуры, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 09.06.2014 № 38 (далей – Інструкцыя), у падрыхтоўчую групу для заняткаў фізічнай культурай і спортам размяркоўваюцца навучэнцы з дысгарманічным фізічным развіццём і (або) адсталыя ад аднагодкаў ў фізічнай падрыхтаванасці, без адхіленняў або з нязначнымі адхіленнямі ў стане здароўя.
Вучні, аднесеныя да падрыхтоўчай групы, дапускаюцца да вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» паводле рэкамендацый урача-спецыяліста пры ўмове паступовага засваення комплексу рухальных навыкаў і ўменняў.
Да заняткаў у гуртках, секцыях, групах па спартыўных інтарэсах, клубах па фізічнай культуры і спорце, падрыхтоўцы і ўдзелу ў фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах навучэнцы, якія належаць да дадзенай групы, дапускаюцца індывідуальна пасля дадатковага медыцынскага агляду і (або) абследавання.
Указаны пункт Інструкцыі не ўтрымлівае нормы допуску навучэнцаў, аднесеных па стане здароўя да падрыхтоўчай групы, да падрыхтоўкі і здачы нарматываў па фізічнай падрыхтоўцы.
Такім чынам, вучні, аднесеныя па стане здароўя да падрыхтоўчай групы, выконваюць патрабаванні навучальных праграм з улікам медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў і не дапускаюцца да падрыхтоўкі і здачы нарматываў па фізічнай падрыхтоўцы. Названыя выключэнні не павінны ўплываць на выніковую адзнаку.
Вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» з вучнямі, аднесенымі па стане здароўя да СМГ, праводзяцца настаўнікамі фізічнай культуры, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку на курсах павышэння кваліфікацыі.
Навучальныя заняткі з вучнямі СМГ павінны быць арганізаваны з пачатку навучальнага года. Недапушчальна аб’ядноўваць навучальныя заняткі СМГ або праводзіць іх два дні запар.
Камплектаванне СМГ на пачатак навучальнага года праводзіцца медыцынскім работнікам на падставе вынікаў медыцынскага абследавання вучняў.
Камплектаванне СМГ на пачатак навучальнага года праводзіцца медыцынскім работнікам на падставе вынікаў медыцынскага абследавання вучняў.
Звяртаем увагу, што пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 17.05.2017 № 35 унесены змены ў СанПіН у частцы напаўняльнасці СМГ. Гэтай пастановай здымаецца абмежаванне па мінімальнай напаўняльнасці СМГ. Згодна з пунктам 114 СанПіН напаўняльнасць спецыяльнай групы павінна быць не больш за 12 вучняў. Навучальныя заняткі з вучнямі СМГ могуць планавацца ў раскладзе вучэбнага дня перад або пасля навучальных заняткаў. Аднак лічым мэтазгодным праводзіць заняткі СМГ адначасова з вучэбнымі заняткамі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе». Напрыклад, адзін настаўнік праводзіць вучэбныя заняткі з навучэнцамі класа па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», а другі – вучэбныя занятакі з вучнямі СМГ гэтага ж класа.
Колькасць і спіскавы склад СМГ на пачатак кожнага паўгоддзя зацвярджаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі на падставе звестак, якія падаюцца медыцынскім работнікам. Гадзіны, адведзеныя на правядзенне навучальных заняткаў з вучнямі СМГ, уваходзяць у аб’ём вучэбнай нагрузкі настаўніка фізічнай культуры. У адпаведнасці з пунктам 77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, агульная колькасць вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, павялічваецца заснавальнікам на правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» з навучэнцамі, якія па стане здароўя аднесены да СМГ. На адну групу выдзяляецца 2 вучэбныя гадзіны ў тыдзень.
Улік заняткаў з вучнямі СМГ вядзецца ў класным журнале любога класа на старонках, адведзеных для факультатыўных заняткаў. Усе запісы робяцца ў адпаведнасці з указаннямі аб вядзенні класнага журнала. Пры адсутнасці вучняў на занятках СМГ у журнал уносіцца запіс «н».
Заняткі з вучнямі, аднесенымі па стане здароўя да групы ЛФК, праводзяцца медыцынскім работнікам, які прайшоў падрыхтоўку па лячэбнай фізічнай культуры, у спецыяльна абсталяваных памяшканнях арганізацый аховы здароўя або ўстаноў адукацыі.
У класным журнале насупраць прозвішчаў вучняў, якія аднесены па стане здароўя да СМГ, групе ЛФК або вызваленыя ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», у клетках для адзнак робіцца запіс «СМГ», «ЛФК» або «вызв.» адпаведна.
Навучэнцам, цалкам вызваленым па стане здароўя ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», у класным журнале ў графах для адзнак за чвэрць, за год уносіцца запіс «вызв».
У кожнага настаўніка, які праводзіць заняткі СМГ, павінны быць наступныя дакументы па планаванні вучэбнага матэрыялу: каляндарна-тэматычнае планаванне; планы-канспекты вучэбных заняткаў. Каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу зацвярджаецца дырэктарам установы адукацыі і павінна захоўвацца ва ўстанове адукацыі ў настаўніка, які праводзіць заняткі па СМГ, на працягу ўсяго навучальнага года.
Для павышэння ўзроўню інфармаванасці навучэнцаў і іх бацькоў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», прапаганды фізічнай культуры і спорту ва ўстановах агульнай адукацыі варта афармляць наступныя стэнды нагляднай агітацыі:
правілы бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам; «Алімпійскі куток»; нарматывы і патрабаванні на атрыманне значкоў «Алімпійскія надзеі», «Спартыўная змена», «Фізкультурнік Беларусі» Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь; 10-бальныя шкалы ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні ўменняў, навыкаў; каляндарны план фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў на навучальны год; экран ходу круглагадовай спартакіяды ўстановы адукацыі; лепшыя спартсмены ўстановы адукацыі.
Звяртаем увагу, што пералік вучэбных выданняў, у тым ліку электронных, метадычных матэрыялаў, рэкамендаваных для выкарыстання ў адукацыйным працэсе, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by).
Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі. У мэтах павышэння якасці адукацыйнага працэсу ў 2017/2018 навучальным годзе, захавання здароўя вучняў сродкамі фізічнай культуры і спорту, павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, стварэння і забеспячэння бяспечных умоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам рэкамендуем ўключыць у планы работы метадычных аб’яднанняў настаўнікаў фізічнай культуры на 2017/2018 навучальны год наступныя пытанні:
Нарматыўнае прававое, вучэбна-метадычнае забеспячэнне фізічнага выхавання навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
асаблівасці арганізацыі і правядзення заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту»;
патрабаванні да мер бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе»;
выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў рабоце настаўніка фізічнай культуры і кіраўніка фізічнага выхавання;
планаванне і арганізацыя фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў з навучэнцамі ў шосты школьны дзень;
пераемнасць у фізічным выхаванні навучэнцаў першай, другой і трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
турызм у фізічным выхаванні як актыўны метад фарміравання здаровага ладу жыцця навучэнцаў.
Дадатковую інфармацыю аб арганізацыі фізічнага выхавання навучэнцаў, аператыўныя звесткі аб выніках правядзення рэспубліканскіх фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, удзеле беларускіх школьнікаў у міжнародных спартыўных спаборніцтвах можна знайсці на сайце ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» (http://www.sporteducation.by).
Дадатак 21
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА
ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
«ДАПРЫЗЫЎНАЯ І МЕДЫЦЫНСКАЯ ПАДРЫХТОЎКА»
Мэтай вывучэння вучэбнага прадмета «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» з'яўляецца фарміраванне ў юнакоў і дзяўчат маральна-псіхалагічных якасцяў, неабходных для абароны Айчыны.
Задачамі навучання вучэбнаму прадмету «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» з'яўляюцца:
выхаванне ў вучняў патрыятызму, гуманнасці, калектывізму, узаемадапамогі, пачуцця асабістай адказнасці за выкананне канстытуцыйнага доўгу па абароне Рэспублікі Беларусь;
засваенне асноўных агульных і спецыяльных ведаў, якія ўключаюць у сябе асновы ваеннай справы, азнаямленне з гісторыяй і сучасным станам нацыянальных Узброеных Сіл, асновы аказання першай дапамогі хворым і пацярпелым;
развіццё ў вучняў дысцыплінаванасці, стойкасці і адказнасці.
У дадатак да нарматыўных прававых актаў, якія названы ў частцы II дадзенага інструктыўна-метадычнага пісьма, варта таксама кіравацца:
загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2015 № 762 «Аб замацаванні злучэнняў, воінскіх часцей, ваенных навучальных устаноў і арганізацый Узброеных Сіл за ўстановамі адукацыі Рэспублікі Беларусь»;
пагадненнем аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь ад 09.12.2014.
Звяртаем асаблівую ўвагу на безумоўнае выкананне кіраўнікамі устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і настаўнікамі дапрызыўнай падрыхтоўкі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі» (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.10.2015 № 420).
У 2017/2018 навучальным годзе па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка. Х–ХІ класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017.
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Допризывная и медицинская подготовка. X–XI классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка).
У вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ўнесены наступныя змены:
зменена структура вучэбнай праграмы па дапрызыўнай падрыхтоўцы. Вучэбная праграма складаецца з трох раздзелаў: «Абарона Айчыны / Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь», «Асновы ваеннай справы», «Ваенна-медыцынская падрыхтоўка»;
спрошчаны патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў.
Дапрызыўная падрыхтоўка. Х клас:
Раздзел «Абарона Айчыны»:
выключаны тэмы: «Абарона Айчыны нашымі продкамі», «Інфармацыйна-псіхалагічнае проціборства», «Формы і метады маніпуляцыі свядомасцю»;
уключаны тэмы: «Роля Чырвонай і Савецкай армій у справе станаўлення суверэннай Беларусі», «Уклад Савецкай Арміі ў забеспячэнне стратэгічнага ядзернага парытэту на планеце».
Раздзел «Асновы ваеннай справы»:
у тэме «Тактычная падрыхтоўка» зменшана колькасць вывучаемых тактыка-тэхнічных характарыстык ваеннай тэхнікі;
выключаны пытанні: дзеянні салдата, прызначанага назіральнікам або дазорным; узброеныя сілы ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі; тэмы: «Гісторыя ўзнікнення і развіцця стралковай зброі», «Сродкі калектыўнай абароны», «Сховішча», «Процірадыяцыйнае сховішча», «Шчыліны адкрытыя і перакрытыя».
Раздзел «Ваенна-медыцынская падрыхтоўка»:
змест абноўлены, прыведзены ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі з мэтай фарміравання ў вучняў практычных навыкаў і ўменняў па аказанні першай дапамогі пацярпелым.
Дапрызыўная падрыхтоўка. XI клас:
Раздзел «Абарона Айчыны»:
выключаны тэмы: «Спосабы процідзеяння псіхалагічнай агрэсіі», «Контрпрапаганда і ідэалогія дзяржавы як супрацьдзеянне псіхалагічнай агрэсіі»;
уключаны тэмы: «Патрыятызм як аснова свядомага стаўлення грамадзян да абароны дзяржавы», «Дзяржаўная палітыка па ўмацаванні ў грамадстве пачуцця патрыятызму і гатоўнасці да абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь».
Раздзел «Асновы ваеннай справы»:
выключана вывучэнне ваеннай тэхнікі, знятай з ўзбраення; мінімізаваны вывучаемыя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі ўзораў сучаснага ўзбраення і ваеннай тэхнікі;
уключаны тэмы «Узброеныя сілы Польшчы, Літвы, Латвіі», «Дзеянні ў наступальным баі», «Парадак і спосабы пераадолення мінна-выбуховых загарод і перашкод, паражэнне саперніка з ходу агнём і гранатамі, вядзенне рукапашнага бою».
Раздзел «Ваенна-медыцынская падрыхтоўка»:
змест арыентаваны на практычнае прымяненне навучэнцамі атрыманых ведаў. Тэматыка абноўлена, прыведзена ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі.
Медыцынская падрыхтоўка. Х клас:
скарочаны вучэбны час на вывучэнне раздзела «Лекавыя прэпараты і расліны», «Медыка-біялагічныя аспекты палавога выхавання»;
павялічаны вучэбны час на вывучэнне раздзела «Першая дапамога пры траўмах і няшчасных выпадках»;
выключаны пытанні: з раздзела «Першая дапамога пры траўмах і няшчасных выпадках» – класіфікацыя ран і пераломаў; з раздзела «Лекавыя прэпараты і расліны» – спосабы ўвядзення лекавых сродкаў у арганізм; роля лекавых раслін у жыцці чалавека; правілы падрыхтоўкі настояў і адвараў; з раздзела «Медыка-біялагічныя аспекты палавога выхавання» – палавыя асаблівасці і асабістая гігіена юнакоў і дзяўчат, гігіена шлюбу;
уключаны пытанні: у раздзел «Лекавыя прэпараты і расліны» – аказанне першай дапамогі пацярпелым з выкарыстаннем дарожнай аптэчкі вадзіцеля; выкарыстанне лекавых раслін пры аказанні першай дапамогі ў палявых умовах; правілы бяспечнага абыходжання з лекавымі раслінамі.
Медыцынская практыка:
скарочаны вучэбны час на вывучэнне раздзелаў «Лекавыя прэпараты і расліны», «Агульны догляд хворых і пацярпелых»;
выключаны пытанні: з раздзелу «Лекавыя прэпараты і расліны» – значэнне лекавых раслін у сучаснай медыцыне; аказанне першай дапамогі пры атручваннях ядавітымі раслінамі; правілы і тэрміны збору, сушкі і захоўвання лекавых раслін; вывучэнне лекавых раслін і іх уласцівасцяў;
уключаны пытанні: у раздзел «Лекавыя прэпараты і расліны» – аказанне першай дапамогі пацярпелым з выкарыстаннем медыцынскіх аптэчак; выкарыстанне лекавых раслін пры аказанні першай дапамогі ў палявых умовах.
Медыцынская падрыхтоўка. XI клас:
скарочаны вучэбны час на вывучэнне раздзела «Інфекцыйныя захворванні»;
павялічаны вучэбны час на вывучэнне раздзела «Агульны догляд хворых і паражоных».
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі навучальнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка.
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне: «Дапрызыўная падрыхтоўка. X–XI класы», «Медыцынская падрыхтоўка. X–XI класы» (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка).
У мэтах павышэння эфектыўнасці работы па ваенна-патрыятычным выхаванні, павышэння матывацыі да ваеннай службы, правядзення прафесійнай арыентацыі навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі:
«Юны пагранічнік» – для V–XI класаў ваенна-патрыятычнай (памежнай) накіраванасці устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015);
«Ваенны пераклад» – для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015);
«Абаронцы Айчыны» – для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016).
Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка.
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбнага прадмета «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка.
Звяртаем увагу на асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка».
У адпаведнасці з пунктам 54 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283, пры правядзенні вучэбных заняткаў клас дзеліцца на дзве групы (якія вывучаюць дапрызыўную падрыхтоўку і медыцынскую падрыхтоўку) незалежна ад яго напаўняльнасці.
Вучэбныя заняткі могуць праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі па адной вучэбнай гадзіне ў тыдзень або блокавым метадам на базе цэнтраў дапрызыўнай падрыхтоўкі.
Варта забяспечыць кабінеты дапрызыўнай падрыхтоўкі неабходнай вучэбна-матэрыяльнай базай.
На вучэбных занятках неабходна ўжываць разнастайныя формы і метады навучання, якія забяспечваюць свядомае, трывалае засваенне зместу вучэбнага прадмета, спрыяюць выпрацоўцы навыкаў самастойнай працы і ўменняў прымяняць на практыцы засвоеныя веды. Усе навучальныя заняткі павінны быць накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў высокіх маральна-псіхалагічных якасцяў, выхаванне воінскай культуры зносін, дысцыплінаванасці, падрыхтоўку юнакоў да выканання абавязку па абароне Айчыны, развіццё ў іх навыкаў паводзінаў і дзеянняў у адпаведнасці з патрабаваннямі агульнавайсковых статутаў.
У мэтах арганізаванага правядзення вучэбных заняткаў па дапрызыўнай падрыхтоўцы і фарміравання ў вучняў практычных навыкаў у выкананні патрабаванняў агульнавайсковых статутаў рэкамендуецца класы называць ўзводамі (узвод дзеліцца на два-тры аддзяленні). З ліку юнакоў, якія валодаюць высокімі маральна-псіхалагічнымі і лідэрскімі якасцямі, прызначаць камандзіраў узводаў і аддзяленняў. Кожны вучэбны занятак па дапрызыўнай падрыхтоўцы пачынаецца з пастраення асабовага складу ўзвода, праверкі наяўнасці навучэнцаў і даклада кіраўніку пра гатоўнасць да вучэбнага занятку. У час вучэбнага занятку павінны выконвацца патрабаванні агульнавайсковых статутаў пры дзеяннях, адказах, пры звароце навучэнцаў да кіраўніка вучэбнага занятку (па воінскім званні пры яго наяўнасці).
На першым занятку ў кожнай вучэбнай чвэрці ва ўсіх класах настаўнік арганізуе навучанне агульным мерам бяспекі на ўроках дапрызыўнай падрыхтоўкі і робіць запіс «Навучанне правілам бяспечных паводзін» (ці «НПБП») у класным журнале ў графе «Змест вучэбных заняткаў» перад тэмай урока.
Перад пачаткам кожнага практычнага занятку педагагічны работнік абавязаны пераканацца ў стварэнні ўсіх умоў для бяспечнага правядзення занятку, у засваенні вучнямі правілаў паводзінаў і патрабаванняў бяспекі.
Перад пачаткам практычных заняткаў па агнявой падрыхтоўцы настаўнік праводзіць навучанне бяспечным прыёмам абыходжання са зброяй і робіць адпаведны запіс («НПБП») у класным журнале ў графе «Змест вучэбных заняткаў».
Па заканчэнні навучальнага года з вучнямі X класа праводзіцца абавязковы 5-дзённы вучэбна-палявы збор (медыцынская практыка) у аб'ёме 30 вучэбных гадзін. Звяртаем увагу кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на тое, што вучэбныя гадзіны, якія адводзяцца на правядзенне вучэбна-палявога збору (медыцынскай практыкі), прадугледжаны Тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2017 № 14.
Парадак правядзення вучэбна-палявога збору (медыцынскай практыкі) вызначаецца аддзеламі (упраўленнямі) адукацыі, спорту і турызму мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па ўзгадненні з раённым (гарадскiм) ваенным камісарыятам, начальнікамі ваенных гарнізонаў і камандзірамі воінскіх часцей, кіраўніцтвам арганізацый аховы здароўя. Прыкладная праграма правядзення вучэбна-палявога збору размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка).
Арганізацыя вучэбна-палявога збору на базе аздараўленчых абаронна-спартыўных і ваенна-патрыятычных лагераў з прыцягненнем дадатковых грашовых сродкаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў дапускаецца толькі з іх згоды.
У асобных выпадках па рашэнні педагагічнага савета ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі дапускаецца перанос тэрмінаў праходжання вучэбна-палявога збору (медыцынскай практыкі) навучэнцам.
Кіраўнік вучэбна-палявога збору павінен улічваць стан здароўя вучняў, якiя маюць хваробы.
Медыцынская практыка з дзяўчатамі можа праводзіцца з выкарыстаннем базы ўстаноў аховы здароўя, рэгіянальных падраздзяленняў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа або рэгіянальных падраздзяленняў МНС. Пры адсутнасці такой магчымасці заняткі могуць праводзіцца непасрэдна ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Узор афармлення праграмы правядзення медыцынскай практыкі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка).
Тэмы заняткаў вучэбна-палявога збору з юнакамі (медыцынскай практыкі – з дзяўчатамі) запісваюцца ў класны журнал. Па выніках вучэбна-палявога збору (медыцынскай практыкі) навучэнцам выстаўляюцца адзнакі ў класны журнал.
Гадавая адзнака па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў X класе выстаўляецца з улікам адзнакі за вучэбна-палявы збор (медыцынскую практыку).
Рашэнне аб пераводзе вучняў Х класаў у XI клас прымаецца педагагічным саветам па завяршэнні вучэбна-палявога збору (медыцынскай практыкі) і выстаўлення гадавой адзнакі па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка».
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі ў 2017/2018 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага прадмета (абноўлены змест адукацыi па вучэбным прадмеце, асаблівасці яго рэалізацыі);
павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з вайсковымі часцямі і падраздзяленнямі, установамі аховы здароўя для павышэння якасці адукацыі па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка»;
планаванне метадычнай работы на 2017/2018 навучальны год.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных аб'яднанняў настаўнікаў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
эфектыўнае выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў у адукацыйным працэсе;
грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў X–XI класаў у працэсе навучання вучэбнаму прадмету «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка»;
асаблівасці фарміравання ў вучняў практычных уменняў і навыкаў па аказанні першай дапамогі.
На рэгіянальным узроўні неабходна арганізаваць пастаяннае метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» праз сістэму бесперапыннага павышэння кваліфікацыі, у тым ліку ў перыяд паміж тэрмінамі павышэння кваліфікацыі, максімальна выкарыстоўваючы рэзервы абласных і Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі.
Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пунктам 12 Агульных палажэнняў адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых, зацверджаных пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 02.01.2012 № 1, наймальнік у парадку выключэння можа прымаць на пасаду настаўнікаў дапрызыўнай (медыцынскай) падрыхтоўкі асоб, якія маюць спецыяльныя веды па адпаведным напрамку дзейнасці.
З 1 верасня 2017 года ў адпаведнасці з пунктам 5 Інструкцыі аб асаблівасцях вылічэння стажу работы па спецыяльнасці (у галіне) работнікаў бюджэтных арганізацый сістэмы адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычнiка 2002 г. № 45 (у рэдакцыі пастаноў Мінадукацыі ад 18.09.2008 № 82, ад 07.10.2011 № 269, ад 22.12.2015 № 142, ад 12.06.2017 № 60), настаўнікам вучэбнага прадмета «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» залічваецца за стаж работы па спецыяльнасці (у галіне) перыяд ваеннай службы на воінскіх пасадах, якія падлягаюць замяшчэнню афіцэрскім саставам, ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, былога СССР, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, былога СССР (працягласцю не больш за 5 гадоў).
Дадатак 22
АСАБЛІВАСЦІ НАВУЧАННЯ ВУЧНЯЎ
АСНОВАМ БЯСПЕКІ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ
Асновы бяспекі жыццядзейнасці (далей - АБЖ) вывучаюцца з мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі.
Найважнейшымі задачамі навучання вучняў асновам бяспекі жыццядзейнасці з'яўляюцца:
фарміраванне ведаў пра небяспеку рознага паходжання, меры па яе прадухіленні, ліквідацыі наступстваў;
фарміраванне ўменняў распазнаваць і ацэньваць небяспеку навакольнага асяроддзя; навыкаў засцярогі і самазасцярогі, дапамогі і ўзаемадапамогі ў сітуацыях, небяспечных для фізічнага, псіхалагічнага здароўя і жыцця;
фарміраванне вопыту самазахаваўчых паводзін у сучасных умовах (бяспека харчавання, знаходжанне ў месцах адпачынку і масавасці людзей, паводзінскія рызыкі і інш.).
У дадатак да нарматыўных прававых дакументаў, указаных у частцы II дадзенага інструктыўна-метадычнага пісьма, неабходна таксама кіравацца:
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 «Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху»;
Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» (з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных Указам Прэзідэнта Рэспублікі ад 12 кастрычніка 2015 г. № 420);
Законам Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2006 г. «Аб грамадзянскай абароне»;
Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. «Аб абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару»;
Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 г. «Аб дарожным руху»;
Канцэпцыяй забеспячэння бяспекі дарожнага руху, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2006 г. № 757;
Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2008 г. № 972 (главы 11 і 11-1 у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2014 г. № 1087);
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавiка 2001 г. № 495 «Аб Дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»;
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2009 г. № 1623. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» і зацвярджэнні Правіл аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь».
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
для ІІ, ІІІ, V, VІ класаў:
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. ІІ, ІІІ, V, VІ класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017.
Учебная программа по учебному предмету «Основы безопасности жизнедеятельности» для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ІІ, ІІІ, V, VІ классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Асновы бяспекі жыццядзейнасці. ІІІ, VІ класы / Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017.
Основы безопасности жизнедеятельности. ІІІ, VІ классы / Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Основы безопасности жизнедеятельности. ІІ класс / Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Начальная школа. ІІ класс. – Минск: Национальный институт образования, 2017.
Основы безопасности жизнедеятельности. ІІI класс / Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Начальная школа. ІІI класс. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
для ІV, VІІ–ІХ класаў:
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. II–ІХ класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2014.
Учебная программа факультативных занятий «Основы безопасности жизнедеятельности» для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. II–ІХ классы. – Минск: Национальный институт образования, 2014;
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Асновы бяспекі жыццядзейнасці
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Асновы бяспекі жыццядзейнасці
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Асновы бяспекі жыццядзейнасці». У адпаведнасці з Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283, вывучэнне АБЖ ажыццяўляецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх відаў.
Тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2017 №14, прадугледжана вывучэнне вучэбнага прадмета «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» ў ІІ, ІІІ, V, VІ класах.
У ІV, VІІ-ІХ класах навучанне вучняў асновам бяспекі жыццядзейнасці ажыццяўляецца за кошт гадзін факультатыўных заняткаў.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, дадаткова праводзяцца заняткі па радыяцыйнай бяспецы (вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы радыяцыйнай бяспекі», 2016). Заняткі па радыяцыйнай бяспецы запісваюцца ў класным журнале на асобнай старонцы: у І-ІV класах – па 4 заняткі, у V-ІХ класах – па 8.
Да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» для V-VI класаў. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для II, III класаў уключана ў зборнікі «Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Пачатковая школа. 2 клас», «Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Пачатковая школа. 3 клас» (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па асновах бяспекі жыццядзейнасці размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Асновы бяспекі жыццядзейнасці
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» ў 2017/2018 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Асновы бяспекі жыццядзейнасці
Дамашнія заданні па вучэбным прадмеце «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» не прадугледжаны.
Па меркаванні настаўніка вучні могуць весці 1 рабочы сшытак у клетку (для запісаў на ўроку).
Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па АБЖ у ІІ-ІV, VІІ-ІХ класах ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак у балах.
У V, VІ класах выкарыстоўваецца заліковая форма праверкі і ацэнкі ведаў па выніках правядзення розных відаў работ (экспрэс-апытанні, тэсты, практычныя работы, рашэнне сітуацыйных задач і інш.), якія праводзяцца адзін раз у чвэрць з выстаўленнем навучэнцам адзнакі «залічана»/«не залічана». Канкрэтны ўрок для правядзення заліку і парадак яго правядзення вызначае педагагічны работнік, які ажыццяўляе навучанне вучняў АБЖ.
Правядзенне заліку фіксуецца запісам у класным журнале: на левай старонцы класнага журнала насупраць прозвішча кожнага вучня робіцца запіс «залічана»/«не залічана», на правай старонцы класнага журнала паказваецца дата правядзення заліку і тэма ўрока (напрыклад: 20.10. Залік па тэме «... »). Пры адсутнасці вучня на ўроку, на якім праводзіўся залік, настаўнік ажыццяўляе кантроль засваення вучнем навучальнага матэрыялу ў іншы тэрмін, пры гэтым адзнака аб заліку дадзенаму вучню выстаўляецца ў класны журнал у дзень здачы ім заліку.
Станоўчая адзнака («залічана») ставіцца ў тым выпадку, калі вучань разумее сутнасць разглядаемага пытання, тлумачыць асноўныя паняцці, суправаджае адказ прыкладамі, можа прымяніць раней засвоеныя веды па АБЖ і іншых вучэбных прадметах для вырашэння стэрэатыпных навучальных і практычных задач. Калі памылкі і недахопы вучань можа выправіць самастойна або з дапамогай настаўніка.
Па завяршэнні навучальнага года на падставе вынікаў праведзеных залікаў на працягу навучальнага года (без атэстацыі па чвэрцях) у класны журнал насупраць прозвішча кожнага вучня ўносіцца запіс «залічана»/«не залічана».
Звяртаем увагу на неабходнасць узмацнення практычнай накіраванасці зместу навучання вучняў асновам бяспекі жыццядзейнасці.
Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі, абласнымі (Мінскім гарадскім) інстытутамі развіцця адукацыі абагульнены існуючы эфектыўны вопыт работы па папярэджанні правапарушэнняў правіл дарожнага руху. Матэрыялы ў дапамогу педагагічным работнікам размешчаны на іх сайтах. Акрамя гэтага на сайце ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці» (http://rcitt.by) створана рубрыка «Па бяспечнай дарозе - у бяспечны свет», у якой размешчаны матэрыялы і сцэнарыі правядзення мерапрыемстваў па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Для арганізацыі заняткаў па АБЖ рэкамендуецца выкарыстоўваць электронныя рэсурсы, размешчаныя на сайтах Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у раздзеле УДАІ МУС «Сацыяльная рэклама» (http://mvd.gov.by/ru/main.aspx?guid=1711), Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у раздзеле «Цэнтр бяспекі МНС» / Мультымедыйныя матэрыялы па АБЖ (http://mchs.gov.by/rus/main/propaganda/). Дадзеныя раздзелы ўтрымліваюць навучальныя відэафільмы, макеты наглядна-выяўленчай прадукцыі, аўдыёматэрыялы.
Для правядзення заняткаў па Правілах дарожнага руху ў якасці дыдактычнага сродку рэкамендуецца выкарыстоўваць узгодненыя з УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь камп’ютарную праграму «Правілы дарожнага руху для школьнікаў» (http://pdd.by/Для детей), экспрэс-тэсты на веданне правіл дарожнага руху і бяспечных паводзін на дарозе, «Асновы бяспечных паводзін на дарогах», плакаты «Правілы дарожнага руху» (http://ish.adrive.by).
Дапускаецца таксама выкарыстоўваць распрацаваны ў рамках рэгіянальнай ініцыятывы краін СНД пры падтрымцы Бюро развіцця электрасувязі Міжнароднага саюза электрасувязі «Вучэбны дыстанцыйны курс бяспечнага карыстання рэсурсамі сеткі інтэрнэт», які са снежня 2015 г. даступны ў рэжыме онлайн па адрасе: https://onlinesafety.info.
У працэсе навучання вучняў асновам бяспекі жыццядзейнасці неабходна надаць увагу фармiраванню ў iх практычных навыкаў самаабароны і аказання дапамогі акружаючым людзям. Практычныя заняткі могуць быць арганізаваны ў выглядзе віктарын, экскурсій, ролевых і сітуацыйных гульняў, трэнінгаў на спецыяльна абсталяваных пляцоўках і аб'ектах, у форме мадэлявання сітуацый і г.д.
1 сакавіка 2018 г. (у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2013 г. № 413 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку навучання кіраўнікоў і работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый незалежна ад форм уласнасці і насельніцтва ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны, а таксама грамадзян, якімі камплектуюцца спецыяльныя фарміраванні органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па мабілізацыі») рэкамендуецца правесці аб'ектавую трэніроўку для падрыхтоўкі вучняў і персаналу да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях у адпаведнасці з планам па грамадзянскай абароне ўстановы адукацыі з улікам мясцовых умоў.
Звяртаем увагу, што заняткі па АБЖ неабходна праводзіць выкарыстоўваючы эфектыўныя формы ўзаемадзеяння з:
раённымі (гарадскімі) аддзеламі ўнутраных спраў, работнікамі праваахоўных органаў;
раённымі (гарадскімі) аддзеламі па надзвычайных сітуацыях, рэгіянальнымі аддзяленнямі грамадскага аб'яднання «Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных»;
Рэспублiканскiм дзяржаўна-грамадскiм аб'яднаннем «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах»;
арганізацыямі ўстаноў аховы здароўя.
Ва ўсіх класах пры вывучэнні тэм аб крымінагенных небяспеках неабходна ўключаць матэрыял аб правілах паводзін пры пагрозе ўзнікнення тэрарыстычных актаў. Пры разглядзе гэтых пытанняў неабходна звярнуць увагу вучняў на спосабы паведамлення аб магчымай пагрозе тэрарыстычнага акту, а таксама на адміністрацыйную адказнасць за заведама лжывае паведамленне пра пагрозу тэрарыстычнага акта або надзвычайнай сітуацыі.
Пры вывучэнні пытанняў прафілактыкі ўтапленняў неабходна звяртаць увагу вучняў на тое, што няшчасныя выпадкі адбываюцца не толькі па прычыне парушэння правіл паводзін на вадзе, але і па прычыне няўмення абыходзіцца з інвентаром для плавання.
Варта звяртаць увагу вучняў на сацыяльныя наступствы ўжывання наркатычных рэчываў, курыльных сумесяў, спайсаў. Аднак заняткі не павінны ўтрымліваць звестак пра спосабы атрымання і выкарыстання наркатычных рэчываў, асаблівасцях іх уздзеяння і адчуванняў, якія ўзнікаюць пры іх ужыванні.
З мэтай павышэння матывацыі вучняў да вывучэння АБЖ у 2017/2018 навучальным годзе плануецца правядзенне наступных мерапрыемстваў:
спецыяльнае комплекснае мерапрыемства па бяспецы дарожнага руху «Увага - дзеці!» (25.08.2017 – 05.09.2017);
Тыдзень бяспекі дарожнага руху (01.09.2017 – 08.09.2017);
рэспубліканскі злёт юных выратавальнікаў-пажарных (09.09.2017 – 29.09.2017);
рэспубліканскі конкурс сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Школа бяспекі» (сакавік 2018 г.);
рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» (12.03.2018 – 23.03.2018);
рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху (студзень - чэрвень 2018 г.);
рэспубліканскі творчы конкурс для дзяцей і падлеткаў «Выконваем законы дарог!» (студзень - чэрвень 2018 г.);
рэспубліканскі творчы праект «Бяспечны пераход» (сакавік - чэрвень 2018 г.);
рэспубліканскі дзіцячы палявы лагер «Выратавальнік» (ліпень 2018 г.).
У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму, абароны ад надзвычайных сітуацый неабходна прадоўжыць рэалізацыю:
Плана мерапрыемстваў па прафілактыцы дзіцячага траўматызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2014-2018 гады;
Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі па рэалізацыі Канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху на 2016-2020 гады;
Плана мерапрыемстваў па папярэджанні гібелі людзей на водах на 2016-2018 гады.
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў, якія забяспечваюць у 2017/2018 навучальным годзе адукацыйны працэс па АБЖ, прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў АБЖ».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў, якія выкладаюць асновы бяспекі жыццядзейнасці, рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў 2017/2018 навучальным годзе;
асаблівасці зместу вучэбных праграм па вучэбным прадмеце «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» для ІІ, ІІІ і V, VІ класаў;
вынікі працы метадычных фарміраванняў настаўнікаў, якія выкладаюць АБЖ у 2016/2017 навучальным годзе, планаванне метадычнай работы на 2017/2018 навучальны год.
На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных аб'яднанняў рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:
шляхі ўдасканалення работы па папярэджанні траўматызму дзяцей на дарозе і ў транспарце;
формы і метады работы па навучанні асновам бяспекі жыццядзейнасці ў шосты школьны дзень;
выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій для павышэння якасці адукацыйнага працэсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці;
метадычныя асаблівасці правядзення заняткаў па пытаннях прафілактыкі алкагольнай і наркатычнай залежнасцей;
метады і прыёмы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі вучняў у сетцы Інтэрнэт.
На рэгіянальным узроўні неабходна арганізаваць пастаяннае метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу па навучанні асновам бяспекі жыццядзейнасці ў перыяд паміж тэрмінамі павышэння кваліфікацыі, максімальна выкарыстоўваючы рэзервы абласных (Мінскага гарадскога) інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў.
Дадатак 23
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ
ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ ЗАНЯТКАЎ МУЗЫЧНАЙ,
ТЭАТРАЛЬНАЙ, ХАРЭАГРАФІЧНАЙ І МАСТАЦКАЙ НАКІРАВАНАСЦІ
Агульныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу на факультатыўных занятках музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці
У адпаведнасці з артыкулам 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі факультатыўныя заняткі накіраваны на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх інтэлектуальнае, духоўнае і фізічнае развіццё, падрыхтоўку да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і працягу адукацыі. Факультатыўныя заняткі могуць быць музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.
Згодна з пунктам 61 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 (далей – Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі), факультатыўныя заняткі музычнай, харэаграфічнай, тэатральнай накіраванасці могуць праводзіцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў, і канцэртмайстрам (акампаніятарам).
Для арганізацыі факультатыўных заняткаў вучні, як правіла, аднаго або паралельных класаў, аб’ядноўваюцца ў групу. Напаўняльнасць групы для правядзення факультатыўных заняткаў рэгулюецца пунктам 62 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. Заснавальнік установы агульнай сярэдняй адукацыі, у якой арганізуюцца факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці, мае права прыняць рашэнне аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна або ў групах з іншай напаўняльнасцю ў адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Звяртаем увагу, што згодна з пунктам 77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі заснавальнік установы агульнай сярэдняй адукацыі можа павялічыць агульную колькасць вучэбных гадзін, якiя фiнансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.
Саставы груп для правядзення факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці зацвярджаюцца загадам кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пункт 65 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).
Факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці праводзяцца ў адпаведнасці з асобным раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі (пункт 67 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).
Пры складанні раскладу факультатыўных заняткаў, у тым ліку музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці, неабходна выконваць патрабаванні да перапынкаў паміж вучэбнымі і факультатыўнымі заняткамі, устаноўленыя Санітарнымі нормамі і правіламі “Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”, зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206 (далей – Санітарныя нормы і правілы).
У адпаведнасці з пунктам 105 Санітарных норм і правілаў пры арганізацыі факультатыўных заняткаў музычнай, харэаграфічнай, мастацкай і тэатральнай накіраванасцяў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі максімальная дапушчальная тыднёвая вучэбная нагрузка на аднаго вучня ў тыдзень можа быць павялічана ў II−IV класах на 2 вучэбныя гадзіны, у V–XI класах – на 3 вучэбныя гадзіны.
Такім чынам, пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі неабходна кіравацца наступнай табліцай:
Клас |
I |
II |
III |
IV |
V |
VI |
VII |
VIII |
IX |
X |
XI |
Усяго абавязковых вучэбных гадзін у адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам сярэдняй школы |
18 |
20 |
23 |
22 |
26 |
29 |
29 |
29 |
29 |
27-31 |
27-31 |
Максімальная дапушчальная вучэбная нагрузка на аднаго вучня: |
22 |
22 |
24 |
24 |
27 |
30 |
30 |
31 |
33 |
34 |
34 |
павелічэнне максімальнай дапушчальнай вучэбнай нагрузкі (на падставе пункта 105 Санітарных норм і правілаў) |
- |
2 |
2 |
2 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на факультатыўных занятках музычнай накіраванасці
Факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і размешчанымі на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці
Пры арганізацыі факультатыўных заняткаў музычнай накіраванасці рэкамендуецца выкарыстоўваць 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень на:
сальфеджыа з I па IX клас у аб’ёме 1 вучэбнай гадзіны на тыдзень;
харавы або аркестравы клас з I па IX клас у аб’ёме 1 вучэбнай гадзіны на тыдзень;
або
сальфеджыа з I па IX клас у аб’ёме 1 вучэбнай гадзіны на тыдзень;
танец з I па VI клас у аб’ёме 1 вучэбнай гадзіны на тыдзень;
музычная літаратура з VII па IX клас у аб’ёме 1 вучэбнай гадзіны на тыдзень.
Пры гэтым правядзенне дадзеных заняткаў ажыццяўляецца ў групах з напаўняльнасцю, якая ўстаноўлена пунктам 62 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта азначае, што пры ўмове фарміравання дзвюх груп (10 вучняў) з агульнага ліку факультатыўных заняткаў вылучаецца 4 вучэбныя гадзіны (па 2 вучэбныя гадзіны на кожную групу).
Дадаткова (звыш тыпавога вучэбнага плана) можна выкарыстаць:
1 вучэбную гадзіну на тыдзень для правядзення факультатыўных заняткаў, накіраваных на фарміраванне музычнай культуры сродкамі вакальнага або музычна-інструментальнага мастацтва (у адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі). Дадзеныя заняткі праводзяцца ў групе, якая складаецца не менш як з 2 вучняў;
2 вучэбныя гадзіны на тыдзень для індывідуальнага навучання ігры на музычным інструменце (у адпаведнасці з заўвагай да Тыпавога вучэбнага плана i пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі). Абавязковай умовай для арганізацыі дадзеных заняткаў з’яўляецца наяўнасць музычнага інструмента ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі і дома.
Пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і падліку агульнай колькасці гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту, неабходна кіравацца наступнай табліцай:
Клас |
I |
II |
III |
IV |
V |
VI |
VII |
VIII |
IX |
X |
XI |
Агульная колькасць вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту (у адпаведнасці з таблічнай часткай тыпавога вучэбнага плана) |
24 |
26 |
27 |
27 |
32 |
34 |
35 |
36 |
38 |
39 |
39 |
Вучэбныя гадзіны (не факультатыўныя заняткі), якія выдзяляюцца дадаткова |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
- |
- |
у адпаведнасці з заўвагай да тыпавога вучэбнага плана (для індывідуальнага навучання ігры на музычным інструменце) |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
- |
- |
у адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (групавыя заняткі) |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
- |
- |
Усяго вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту з улікам вучэбных гадзін, што выдзяляюцца дадаткова |
27 |
29 |
30 |
30 |
35 |
37 |
38 |
39 |
41 |
39 |
39 |
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на факультатыўных занятках тэатральнай накіраванасці
Пры арганізацыі факультатыўных заняткаў тэатральнай накіраванасці выкарыстоўваюцца вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці
Пры гэтым правядзенне дадзеных заняткаў ажыццяўляецца ў групах з напаўняльнасцю, якая ўстаноўлена пунктам 62 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. Напрыклад, пры ўмове фарміравання 2 груп (10 вучняў) з агульнага ліку факультатыўных заняткаў выдзяляецца 4 вучэбныя гадзіны (па 2 вучэбныя гадзіны на кожную групу).
Дадаткова (звыш тыпавога вучэбнага плана) можна выкарыстаць:
1 вучэбную гадзіну на тыдзень на групу вучняў аднаго або паралельных класаў (не менш за два вучні ў групе) для засваення зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў тэатральнай накіраванасці (у адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).
Пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і падліку агульнай колькасці гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту, неабходна кіравацца наступнай табліцай:
Клас |
I |
II |
III |
IV |
V |
VI |
VII |
VIII |
IX |
X |
XI |
Агульная колькасць вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту (у адпаведнасці з таблічнай часткай тыпавога вучэбнага плана) |
24 |
26 |
27 |
27 |
32 |
34 |
35 |
36 |
38 |
39 |
39 |
Вучэбныя гадзіны (не факультатыўныя заняткі), якія выдзяляюцца дадаткова, у адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (групавыя заняткі) |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
- |
- |
Усяго вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту з улікам вучэбных гадзін, што выдзяляюцца дадаткова |
25 |
27 |
28 |
28 |
33 |
35 |
36 |
37 |
39 |
39 |
39 |
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на факультатыўных занятках мастацкай накіраванасці
Пры арганізацыі факультатыўных заняткаў мастацкай накіраванасці выкарыстоўваюцца вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці
Правядзенне дадзеных заняткаў ажыццяўляецца ў групах з напаўняльнасцю, якая ўстаноўлена пунктам 62 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. Напрыклад, пры ўмове фарміравання 2 груп (10 вучняў) з агульнага ліку факультатыўных заняткаў выдзяляецца 4 вучэбныя гадзіны (па 2 вучэбныя гадзіны на кожную групу).
Дадаткова (звыш тыпавога вучэбнага плана) можна выкарыстаць:
3 вучэбныя гадзіны на тыдзень на групу вучняў аднаго або паралельных класаў (не менш за 2 вучні ў групе) для засваення зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў мастацкай накіраванасці (у адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).
Пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і падліку агульнай колькасці гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту, неабходна кіравацца наступнай табліцай:
Клас |
I |
II |
III |
IV |
V |
VI |
VII |
VIII |
IX |
X |
XI |
Агульная колькасць вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту (у адпаведнасці з таблічнай часткай тыпавога вучэбнага плана) |
24 |
26 |
27 |
27 |
32 |
34 |
35 |
36 |
38 |
39 |
39 |
Вучэбныя гадзіны (не факультатыўныя заняткі), якія выдзяляюцца дадаткова, у адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (групавыя заняткі) |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
3 |
- |
- |
Усяго вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту з улікам вучэбных гадзін, што выдзяляюцца дадаткова |
27 |
29 |
30 |
30 |
35 |
37 |
38 |
39 |
41 |
39 |
39 |
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на факультатыўных занятках харэаграфічнай накіраванасці
Пры арганізацыі факультатыўных заняткаў харэаграфічнай накіраванасці выкарыстоўваюцца вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці
Пры гэтым правядзенне дадзеных заняткаў ажыццяўляецца ў групах з напаўняльнасцю, якая ўстаноўлена пунктам 62 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. Напрыклад, пры ўмове фарміравання 2 груп (10 вучняў) з агульнага ліку факультатыўных заняткаў выдзяляецца 4 вучэбныя гадзіны (па 2 вучэбныя гадзіны на кожную групу).
Дадаткова (звыш тыпавога вучэбнага плана) можна выкарыстаць:
1 вучэбную гадзіну на тыдзень на групу вучняў аднаго або паралельных класаў (не менш за 2 вучні у групе) для засваення зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў харэаграфічнай накіраванасці (у адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).
Пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і падліку агульнай колькасці гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту, неабходна кіравацца наступнай табліцай:
Клас |
I |
II |
III |
IV |
V |
VI |
VII |
VIII |
IX |
X |
XI |
Агульная колькасць вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту (у адпаведнасці з таблічнай часткай тыпавога вучэбнага плана) |
24 |
26 |
27 |
27 |
32 |
34 |
35 |
36 |
38 |
39 |
39 |
Вучэбныя гадзіны (не факультатыўныя заняткі), якія выдзяляюцца дадаткова, у адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (групавыя заняткі) |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
- |
- |
Усяго вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту з улікам вучэбных гадзін, што выдзяляюцца дадаткова |
25 |
27 |
28 |
28 |
33 |
35 |
36 |
37 |
39 |
39 |
39 |
Атэстацыя вучняў на факультатыўных занятках музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці
З улікам пункта 8 артыкула 158 Кодэкса вынікае, што бягучая, прамежкавая і выніковая атэстацыя вучняў на факультатыўных занятках музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак у балах.
У адпаведнасці з пунктам 10 Інструкцыі аб парадку запаўнення дакументаў аб адукацыі, дадаткаў да іх, дакументаў аб навучанні, уліку і выдачы дакументаў аб адукацыі, дадаткаў да іх, залатога, сярэбранага медалёў, дакументаў аб навучанні, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2011 № 194, у бланкі пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай), атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі (атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым, сярэбраным медалём) без выстаўлення адзнак робіцца запіс назваў засвоеных вучэбных праграм факультатыўных заняткаў.
У пасведчанні аб агульнай базавай адукацыi цi атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца адпаведны запіс. Напрыклад: “Акрамя таго, паспяхова засвоіў праграму факультатыўных заняткаў “Харавы клас”, “Вакальны ансамбль”.
Дадатак 24
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
Ў ВЯЧЭРНІХ КЛАСАХ
У адпаведнасці з пунктам 12 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца вячэрнія (X–XII) класы, адукацыйны працэс у якіх арганізуецца па тыпавым вучэбным плане вячэрняй школы.
Вячэрнія класы могуць стварацца ў:
сярэдніх школах;
сярэдніх школах (філіялах дзяржаўных сярэдніх школ), што знаходзяцца на тэрыторыі выпраўленчых устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх унітарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, лячэбна-працоўных прафілакторыяў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
вучэбна-педагагічных комплексах яслі-сад – сярэдняя школа, дзіцячы сад – сярэдняя школа.
Прыём грамадзян для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў вячэрніх класах ажыццяўляецца на падставе іх заявы пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, а таксама пасведчання аб агульнай базавай адукацыі.
Дапускаецца прыём у X вячэрнія класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі асоб, якія асвойваюць ва ўстановах адукацыі змест адукацыйнай праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыі. У гэтым выпадку грамадзянін, які падае дакументы для залічэння ў вячэрні клас установы агульнай сярэдняй адукацыі, факт атрымання агульнай базавай адукацыі пацвярджае копіяй пасведчання аб агульнай базавай адукацыі, факт атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі – даведкай аб тым, што ён з’яўляецца навучэнцам установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі з указаннем адукацыйнай праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, змест якой ён асвойвае.
Агульную сярэднюю адукацыю ў вячэрніх класах можна атрымаць у вочнай і завочнай формах.
Вывучэнне ўсіх вучэбных прадметаў у X–XII вячэрніх класах ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм па вучэбных прадметах для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з улікам трохгадовага тэрміну навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі згодна з тыпавым вучэбным планам вячэрняй школы на 2017/2018 навучальны год.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх класах па ўсіх вучэбных прадметах выкарыстоўваюцца падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, рэкамендаваныя для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Дзяленне класаў на групы пры вывучэнні вучэбных прадметаў, у тым ліку і XII класа, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283.
Сумарная колькасць абавязковых кантрольных работ па вучэбных прадметах, якія прадугледжаны на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе тры гады навучання. Кантрольныя работы праводзяцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі, у адпаведнасці з пунктам 110 Санітарных норм і правіл «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 206.
Для навучэнцаў вячэрнiх класаў, якія атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме, у кожнай чвэрці навучальнага года праводзяцца вучэбныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбным планам вячэрняй школы (завочная форма атрымання адукацыі), а ў перыяд паміж вучэбнымі заняткамі – факультатыўныя, стымулюючыя заняткі і кансультацыі. Тэрміны правядзення вучэбных заняткаў у кожнай чвэрці вызначаюцца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Падчас вучэбных заняткаў праводзяцца абавязковыя кантрольныя, лабараторныя і практычныя работы.
Прамежкавая атэстацыя навучэнцаў вячэрнiх класаў, якія атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме, праводзіцца па выніках здачы залікаў з выстаўленнем адзнак у балах.
Згодна з пунктам 11 Правіл правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2011 г. № 38, матэрыялы для правядзення заліку па адпаведным вучэбным прадмеце распрацоўвае педагагічны работнік, які выкладае гэты вучэбны прадмет. Расклад правядзення залікаў зацвярджае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі. Для правядзення аднаго заліку на кожнага навучэнца адводзіцца 1/3 акадэмічнай гадзіны.
Да здачы залікаў дапускаюцца навучэнцы, якія выканалі прадугледжаныя вучэбнай праграмай практычныя, лабараторныя і кантрольныя работы па кожным вучэбным прадмеце. Вынікі выканання гэтых работ улічваюцца пры выстаўленні агульнай адзнакі за залік.
Выніковая адзнака пры завочнай форме навучання выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак, атрыманых пры здачы залікаў.
Для навучэнцаў вячэрнiх класаў можа быць арганізавана правядзенне факультатыўных заняткаў (вочная, завочная формы атрымання адукацыі), стымулюючых заняткаў (вочная, завочная формы атрымання адукацыі), падтрымліваючых заняткаў (вочная форма атрымання адукацыі), кансультацый (завочная форма атрымання адукацыі).
У вячэрніх класах можа рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).
Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) ажыццяўляецца ў вучэбных групах, напаўняльнасць якіх не павінна перавышаць 20 слухачоў.
Звяртаем увагу, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнікі, якія працуюць у вячэрніх класах, павінны кіравацца дадаткамі да інструктыўна-метадычнага пісьма «Аб арганізацыі ў 2017/2018 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», інструктыўна -метадычным пісьмом «Аб арганізацыі ў 2017/2018 навучальным годзе работы бібліятэк устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю», Метадычнымі рэкамендацыямі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і інш.
Дадатак 25
КОЛЬКАСЦЬ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ
На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі
Табліца 1
Вучэбны прадмет ”Беларуская мова“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання Вучэбны прадмет ”Русский язык“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання |
||||||||
Від работы |
І клас |
ІІ клас |
ІІІ клас |
ІV клас |
||||
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
|
Пераказ |
– |
– |
– |
2 45–50 слоў |
1 55–60 слоў |
1 65–70 слоў |
1 75–80 слоў |
1 85–90 слоў |
Сачыненне |
– |
– |
– |
– |
1 |
1 |
1 |
1 |
Вучэбны прадмет ”Беларуская мова“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання Вучэбны прадмет ”Русский язык“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання |
||||||||
Від работы |
І клас |
ІІ клас |
ІІІ клас |
ІV клас |
||||
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
|
Пераказ |
– |
– |
– |
1 40–45 слоў |
1 55–60 слоў |
1 65–70 слоў |
1 60-65 слоў |
1 70-75 слоў |
Сачыненне |
– |
– |
– |
– |
1 |
1 |
– |
1 |
Вучэбны прадмет ”Мова нацыянальнай меншасці“ |
||||||||
Від работы |
І клас |
ІІ клас |
ІІІ клас |
ІV клас |
||||
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
|
Пераказ |
– |
– |
– |
– |
1 40-45 слоў |
1 50–55 слоў |
1 60–65 слоў |
1 70–75 слоў |
Сачыненне |
1 |
Табліца 2
Вучэбны прадмет ”Беларуская мова“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання Вучэбны прадмет ”Русский язык“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання |
||||||||
Від работы |
І клас |
ІІ клас |
ІІІ клас |
ІV клас |
||||
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
|
Кантрольнае спісванне |
– |
1 15-20 слоў |
1 20-25 слоў |
– |
– |
– |
– |
– |
Кантрольны дыктант |
– |
– |
– |
1 35-40 слоў |
1 40-45 слоў |
– |
1 65-70 слоў |
– |
Кантрольны дыктант з граматыч-ным заданнем |
– |
– |
– |
– |
– |
1 45-50 слоў |
– |
1 65-70 слоў |
Кантрольная работа па тэме |
– |
– |
1 |
2 |
1 |
2 |
2 |
2 |
Кантрольны слоўнікавы дыктант |
– |
– |
1 6 слоў |
1 7 слоў |
2 8 слоў |
2 10 слоў |
2 10 слоў |
2 12 слоў |
Вучэбны прадмет ”Беларуская мова“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання Вучэбны прадмет ”Русский язык“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання |
||||||||
Від работы |
І клас |
ІІ клас |
ІІІ клас |
ІV клас |
||||
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
|
Кантрольнае спісванне |
– |
– |
1 20-25 слоў |
– |
– |
– |
– |
– |
Кантрольны дыктант |
– |
– |
– |
1 25-30 слоў |
1 40-45 слоў |
– |
1 55-60 слоў |
– |
Кантрольны дыктант з граматыч-ным заданнем |
– |
– |
– |
– |
– |
1 45-50 слоў |
– |
1 55-60 слоў |
Кантрольная работа па тэме |
– |
– |
1 |
1 |
1 |
2 |
1 |
2 |
Кантрольны слоўнікавы дыктант |
– |
– |
1 5 слоў |
1 6 слоў |
2 8 слоў |
2 10 слоў |
1 8 слоў |
1 10 слоў |
Вучэбны прадмет ”Мова нацыянальнай меншасці“ |
||||||||
Від работы |
І клас |
ІІ клас |
ІІІ клас |
ІV клас |
||||
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
|
Кантрольнае спісванне |
– |
– |
1 15-20 слоў |
1 20-25 слоў |
– |
– |
– |
– |
Кантрольны дыктант |
– |
– |
– |
– |
1 35-40 слоў |
– |
1 55-60 слоў |
– |
Кантрольны дыктант з граматыч-ным заданнем |
– |
– |
– |
– |
– |
1 35-40 слоў |
– |
1 55-60 слоў |
Кантрольная работа па тэме |
– |
– |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
2 |
Кантрольны слоўнікавы дыктант |
– |
– |
– |
– |
1 6 слоў |
1 6 слоў |
1 8 слоў |
1 8 слоў |
Вучэбны прадмет ”Беларуская літаратура“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання Вучэбны прадмет ”Русская литература“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання |
||||||||
Від работы |
І клас |
ІІ клас |
ІІІ клас |
ІV клас |
||||
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
|
Праверка навыку чытання |
– |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
Праверка сфармірава-насці чытацкіх уменняў |
– |
– |
– |
– |
– |
1 |
– |
1 |
Вучэбны прадмет ”Беларуская літаратура“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання Вучэбны прадмет ”Русская литература“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання |
||||||||
Від работы |
І клас |
ІІ клас |
ІІІ клас |
ІV клас |
||||
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
|
Праверка навыку чытання |
– |
– |
– |
1 |
1 |
1 |
- |
1 |
Праверка сфармірава-насці чытацкіх уменняў |
– |
– |
– |
– |
– |
1 |
– |
1 |
Вучэбны прадмет ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ |
||||||||
Від работы |
І клас |
ІІ клас |
ІІІ клас |
ІV клас |
||||
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
I паў- |
II паў- |
|
Праверка навыку чытання |
– |
1 |
– |
1 |
– |
1 |
– |
1 |
Праверка сфармірава-насці чытацкіх уменняў |
– |
– |
– |
– |
– |
1 |
– |
1 |
На II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі
Табліца 3
Віды работ |
Колькасць кантрольных работ у навучальны год па класах |
||||||
V |
VІ |
VІІ |
VІІІ |
ІХ |
Х (базавы/ павыш.) |
ХІ (базавы/ павыш.) |
|
Вучэбны прадмет ”Беларуская мова“ |
|||||||
Дыктанты |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2/2 |
2/2 |
Пераказы |
2 |
2 |
2 |
2* |
2* |
2/2 |
2/2 |
Тэставая работа |
– |
– |
– |
1 |
1 |
1/2 |
1/2 |
Сачыненні |
0/1 |
0/1 |
|||||
Вучэбны прадмет ”Беларуская лiтаратура“ |
|||||||
Класныя сачыненнi |
– |
– |
– |
– |
1 |
2/4 |
2/4 |
Вучэбны прадмет ”Русский язык“ |
|||||||
Дыктанты |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2/2 |
2/2 |
Пераказы |
2 |
2 |
2 |
2* |
2* |
2/2 |
2/2 |
Тэставая работа |
– |
– |
– |
1 |
1 |
1/2 |
1/2 |
Сачыненні |
0/1 |
0/1 |
|||||
Вучэбны прадмет ”Русская литература“ |
|||||||
Класныя сачыненнi |
– |
– |
– |
– |
1 |
2/4 |
2/4 |
Вучэбны прадмет ”Мова нацыянальнай меншасці“ |
|||||||
Дыктанты |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
Пераказы |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
Іншыя вучэбныя прадметы |
|||||||
Вучэбныя прадметы |
Колькасць кантрольных работ у навучальны год па класах |
||||||
V |
VІ |
VІІ |
VІІІ |
ІХ |
Х (базавы/ павыш.) |
ХІ (базавы/ павыш.) |
|
Матэматыка |
6 |
6 |
8 |
8 |
8 |
6/8 |
6/8 |
Фізіка |
– |
– |
4 |
4 |
4 |
4 |
4 |
Хімія |
– |
– |
2 |
4 |
4 |
4/6 |
4/6 |
Біялогія |
– |
1 |
2 |
2 |
2 |
2 |
2 |
Інфарматыка |
– |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
1 |
Астраномія |
– |
– |
– |
– |
– |
– |
2 |
* У VІІІ і IX класах выконваецца кантрольны пераказ з дадатковымі заданнямі.
Объем контрольного диктанта в IV классе (второе полугодие) составляет 75-80 слов; контрольного диктанта с дополнительным заданием – 65-70 слов, три задания.
– колькасць гадзін для вывучэння раздзелаў (тэм): першая лічба для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, другая лічба – для гімназій;
- колькасць гадзін для вывучэння раздзелаў (тэм): для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, акрамя гімназій (першая лічба – для ўстаноў, якія не маюць вучэбна-доследных участкаў, другая лічба – для ўстаноў, якія маюць вучэбна-доследныя ўчасткі);
- колькасць гадзін для вывучэння раздзелаў (тэм) у гімназіях