Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выхаваўчае значэнне твораў "матчынай школы" - калыханак і забаўлянак

Дата: 19 февраля 2019 в 21:26, Обновлено 16 апреля 2020 в 10:59

Ад першага крыку немаўляці і да з’яўлення яго дзівосных “энікаў-бэнікаў”, “анцаў-цванцаў” дзіця развіваецца і выхоўваецца калыханкамі, забаўлянкамі, пацешкамі-гульнямі і шматлікімі іншымі паэтычнымі творамі, што нараджаюцца мацярынскай любоўю і замілаванасцю да свайго пестунка. Менавіта з гэтых, на першы погляд, просценькіх “баю-баю”, “ладачкі-ладачкі”, “сарока-варона” і пачынаецца выхаванне будучых сапраўдных дачок і сыноў сваёй Бацькаўшчыны.

Першымі ў гэтым шэрагу стаяць калыханкі – песні маці над калыскай, калі жанчына, часта занятая нейкай працай, ціхенька, замілавана і лагодна, суладна з пагойдваннем люлькі, напявае свае поўныя мацярынскай пяшчоты імправізацыі. Любімы вобраз калыханкі – коцік-варкатун. Вось самыя распаўсюджаныя сюжэты: “Ходзіць каток па сяле, носіць сон у кашале”, “Ходзіць каток па вароцях у чырвоненькіх чабоццях”, “А ты, коця, не вурчы”. Сярод іншых шматварыянтных калыханак пераважаюць “А-а, люлі-люлі, спаць””Люлі-люлі, пріляцелі гулі”.

Калыханкі простыя па кампазіцыі, з дакладным рытмам, сюжэтам толькі прызначаны, але прысутнічае адпаведнасць, даецца канкрэтная і неабходная ўзросту малых інфармацыя. Прызначэнне калыханак – супакоіць, усыпіць дзіця. Гэта дасягаецца за кошт напеўнасці, пяшчотных гукаперайманняў. Маці хацела, каб яе дзіця было здаровае, шчаслівае, вясёлае, і гэта выліывлася ў радкі чароўнай мелодыка-паэтычнай сілы.

Іншае, чым у калыханак, прызначэнне ў забаўлянак, пацешак: развесяліць, падтрымаць у дзіцяці радасныя эмоцыі ў час гульні.

Калі немаўля прачнецца, яму абавязкова (каб добра расло) зробяць “Пацягусенькі, пацягунюшкі”, а потым – “Ласачка, ласачка, дзе была?”. Далейнастае чарга “Ладачкі, ладкі” – спачатку маці вучыць дзіця пляскаць у далонькі, а потым яно ўжо само пляскае, як толькі пачуе “Ладкі”. Пры гэтым у дзіцяці хутка развіваецца каардынацыя рухаў, адчуванне рытму.

“Кую, кую ножку” – гульня з ножкамі дзіцяці, калі лёгенька, у рытм забаўлянкі пастукваюць малому па пятачцы. Першыя ўрокі мужнасці – казытанне двума пастаўленнымі, як рожкі, пальцамі пад словы: “Ідзе каза рагатая, ідзе каза бадатая, на каго пападу, таго закалю”. Пазней пачынаецца гушканне дзіцяці на назе пад разнастайныя “Гойда, гойда, гайдамаш”, “Чук, чук, чук, паехалі” і інш.

Унікальная сярод забаўлянак – гульня з пальчыкамі “Сарока-ворона”, дзе пальчык-хлопчык не атрымлівае кашы, таму што нічога не рабіў.

Паводле мастацкай формы забаўлянкі – гэта вершаваныя і рыфмаваныя шматрадкоўі, часта ў форме дыялогу, жартоўна гумарыстычнага, вясёлага, гарэзлівага зместу. Яны толькі часам маюць элементы мелодыі, а ў большасці выпадкаў прагаворваюцца рэчытатыўна, у рытме адпаведнага дзеяння і суправаджаюцца разнастайнымі рухамі, гульнёй з ручкамі і ножкамі, жывоцікам, галоўкай, носікам, вушкамі, вочкамі.

Калыханкі і забаўлянкі, якія дарослыя ствараюць для малых, узніклі і ўзнікаюць у непасрэднай сувязі з народнай педагогікай. Гэта першыя эстэтычныя ўрокі ў разумовым, працоўным, маральным і фізічным развіціі дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.