Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах дашкольнага цэнтра

Дата: 19 февраля 2019 в 21:31, Обновлено 16 апреля 2020 в 11:00

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах дашкольнага цэнтра

Шабура Л.В., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

«Дзяцінства  –  гэта кожнадзеннае адкрыцце свету,і таму трэба зрабіць так, каб яно стала,ў першую чаргу, пазнаннем чалавека і Айчыны, іх прыгажосці і велічы»

В.А. Сухамлінскі

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі  важнай ступенню ў   выхаванні нацыянальнай самасвядомасці  дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца  перадумовы якасцей чалавека - грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці  падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. За мінулыя гады адбываліся вялікія змены ў адносінах людзей да нашай гісторыі, пераацэнка маральных каштоўнасцей. На жаль, у наш час матэрыяльныя каштоўнасці дамініруюць над духоўнымі, а ўяўленні аб  дабрыні, вялікадушшы ў дзяцей часта бываюць скажонымі.

Маральна - патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адным з важнейшых элементаў грамадскай свядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў.   Разумеючы актуальнасць гэтай праблемы на сучасным этапе,  педагогі нашай дашкольнай установы лічаць, што фарміраванне асобы дзіцяці не магчыма без фарміравання ўсведамлення сваей этнічнай прыналежнасці  да культуры народа.

У нашым дашкольным цэнтры выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей  ажыццяўляецца кожную хвіліну: у гульнях, на занятках, у розных відах дзіцячай дзейнасці, формах актыўнага адпачынку. Работа грунтуецца на цесным супрацоўніцтве ўсяго педагагічнага калектыва.

Педагогі нашай дашкольнай установы надаюць вялікае значэнне выхаванню сямейных каштоўнасцей, жаданню разумець і размаўляць на роднай мове, азнаямленню дашкольнікаў з гістарычнымі, культурнымі, нацыянальнымі, геаграфічнымі, прыродна – экалагічнымі своеасаблівасцямі горада Любані і Любанскага раёна, Мінскай вобласці. Пры азнаямленні з родным горадам, яго адметнымі асаблівасцямі, яны вучаць дзяцей  ўсведамляць сябе жывучым у пэўным часавым перыядзе, у пэўных этнакультурных умовах і ў той жа час далучаюць іх да багацця нацыянальнай культуры.

Веданне і вывучэнне педагогамі  нашай дашкольнай установы асаблівасцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца асновай у рабоце па фарміраванню нацыянальных патрыятычных каштоўнасцей.

Работу па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці  мы пачыналі з  вывучэння нарматыўнйа  прававой базы і метадычнай літаратуры, якая сёння дазваляе падыйсці з розных бакоў да пытанняў патрыятычнага выхавання, падабраць формы і метады работы, найбольш адпаведныя канкрэтным умовам работы ў нашым дашкольным цэнтры, апіраючыся на асноўныя раздзелы і задачы вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і іншыя   матэрыялы метадычнай літаратуры.

Далей работа праходзіла пасродкам выкарыстання практычных і наглядных метадаў: арганізацыі і правядзення назіранняў за дзейнасцю дзяцей у гульнях, гутарках, на занятках,  аналізу  вынікаў  (з мэтай аналіза дасведчанасці дзяцей, размеркавання і  планавання далейшай дзейнасці).  Педагогі вывучалі веды і цікавасць выхаванцаў да этнакультуры па раздзелах, у аснову якіх пакладзены задачы вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі , а таксама былі ўлічаны  асаблівасці нашай мясцовасці.

Акрамя ведаў дзяцей, педагогі выяўлялі як сфарміравана цікавасць дашкольнікаў да этнакультуры ў розных відах дзейнасці дзяцей.

Прааналізаваўшы вынікі назіранняў былі сфармуліраваны мэта і накірункі работы (тэмы, якія больш цікавыя  для дзяцей старэйшага ўзросту, якія можна разглядаць паглыблена  і  над якімі трэба працягваць работу далей).

Для гэтага педагогамі прадумвалася  і планавалася індывідуальная работа з дзецьмі, вызначаліся метады, прыёмы дасягнення пастаўленай мэты.

Наступным этапам  работы педагогаў стала планаванне адукацыйнага працэсу.

Пры планаванні ўлічвалі  тое, што новыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы патрабуюць новых выхаваўчых тэхналогій, новага падыходу да праблемы выхавання ў цэлым і выхавання нацыянальнай самасвядомасці  ў прыватнасці.

Таму творчай групай педагогаў нашай дашкольнай установы былі распрацаваны і прапанаваны наступныя накірункі работы па фарміраванню  нацыянальнай самасвядомасці:

Краязнаўчы. Нашы выхаванцы асвойваюць  традыцыйную  культуру свайго народа (звычаі, традыцыі, рамествы), і на яе аснове  ў дзяцей развіваецца і творчасць.

Літаратурна – музычны. Педагогі ў супрацоўніцтве з музычнымі кіраўнікамі прывіваюць выхаванцам  мастацкі і музычны густ, патрэбнасці ў сувязі з нацыянальным мастацтвам. Гэта і кола народных свят “Багач”, “Масленіца”, “Каляды”, “Купалле” і тэматычныя музычныя заняткі і г.д.

Фізкультурна – аздараўленчы. Ен уключае ў сябе фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў нашых выхаванцаў (народныя рухальныя гульні, правядзенне спартыўных святаў, забаў, прагулак, гутарак).

Працоўны. Прывіваем працоўныя навыкі і выхоўваем у дзяцей патрэбнасць клапаціцца аб парадку у групе, дома.

Знаемім з прафесіямі дарослых, прыладамі працы, прадпрыемствамі горада Любані, Мінскай вобласці, краіны.

Экалагічны. Выхоўваем у нашых выхаванцаў любоў да прыроды, патрэбнасць ў яе ахове ад негатыўных уздзеянняў, патрэбнасць у вывучэнні прыроды роднага горада, краю.

Сямейны. Выхоўваем маральныя каштоўнасці ў дзяцей праз вывучэнне і авалоданне вопытам папярэдніх пакаленняў, сродкамі супрацоўніцтва сям’і і дашкольнай установы.

У нашай дашкольнай установе работа па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці ў першую  чаргу вядзецца ў сістэме:

  • метадычная работа з педагогамі па павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў;
  • адукацыйная праца з дзецьмі;
  • супрацоўніцтва з бацькамі выхаванцаў;
  • супрацоўніцтва з соцыумам.

Праз эфектыўныя формы павышэння кваліфікацыі і розныя віды метадычнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі педагогі атрымліваюць дасканалыя веды па тэме выхавання нацыянальнай самасвядомасці. У кантэксце метадычнай тэмы нашай дашкольнай установы педагогі вызначаюць для сябе праблемы самаадукацыйнай дзейнасці, зыходзячы з іх прафесійных інтарэсаў і прадугледжвае абнаўленне іх педагагічных і метадычных кампетэнцый.

Аднак рэалізацыя задач па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці была бы не эфектыўнай без далучэння да яе бацькоў выхаванцаў.

У першую чаргу было праведзена анкетаванне з мэтай вывучэння этнакультурнай дасведчанасці бацькоў.

Бацькі выхаванцаў далучаліся да адукацыйнага працэсу : запрашаліся на заняткі, на народныя і спартыўныя святы, ўдзельнічалі ў экскурсіях і прагулках па родным горадзе, ў выставах сумесных работ з дзецьмі.       Выяўляўся вопыт  сямейнага выхавання (запрашаліся бацькі - ваенныя, дзядулі – ветэраны і іншыя для ўдзелу ў пазнавальнай гутарцы, занятку, складанні радаводаў).

Супрацоўніцтва з соцыумам (бібліятэкай, музеем, школай мастацтва):

  • наведванне выстаў;

Мы пераканаліся, што сістэматычная работа дазволіла даць дзецям дастаткова вялікі запас ведаў па гісторыі свайго горада, краіны, прывіць дзецям любоў да прыроды і культурных каштоўнасцей роднага края, краіны, так як менавіта на гэтай аснове выхоўваецца нацыянальная самасвядомасць. Мова дзяцей стала больш вобразнай, пашырыўся слоўнікавы запас, развілася  пазнавальная цікавасць.

Разам з тым, наша работа па фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў сустрэла  і цяжкасці:

1. Ярка выражана недастатковае лінгвістычнае асяроддзе (адсутнасць беларускамоўнага асяродзя).

2 Нажаль, не ўсе бацькі добра валодаюць, а тым больш размаўляюць з дзецьмі на роднай мове дома.

3.Маўленне дашкольнікаў знаходзіцца пад моцным уплывам рускай мовы.

4. Такім чынам пераемнасць дашкольнага і сямейнага выхавання яшчэ патрабуе ўдасканалення.

5. Акрамя таго некаторыя педагогі таксама у сваей практыцы мала выкарыстоўваюць сродкі вуснай народнай творчасці, малыя формы беларускага фальклору.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэння якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. Планамерная сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні дзіцячага саду і сям’і, адказнасць дарослых за свае словы і ўчынкі даюць станоўчыя вынікі і становяцца грунтоўным падмуркам для далейшай работы па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці асобы дзіцяці.

Прыйдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці,  выхаванне асобы з актыўнай жыццевай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе усведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

Мы не чакаем ад нашых выхаванцаў  праяўлення дарослых форм  нацыянальнай самасвядомасці. Але калі ў выніку педагагічнай працы бачым,  што дзеці ведаюць імены тых,  хто заснаваў і праславіў наш  родны горад, краіну, пачалі праяўляць інтарэс да значымых для горада, краіны  падзей, эмацыянальна рэагіраваць на творы мастацтва і адлюстроўваць свае ўражанні ў прадуктыўнай дзейнасці, лічым, што задача -  выканана.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.