Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень ведаў

Дата: 2 сентября 2019 в 14:34, Обновлено 7 сентября 2019 в 11:39
308 просмотров

   2 верасня для навучэнцаў установы прагучаў першы званок. Гэта было сапраўднае свята, на якое сабраліся вучні, настаўнікі, бацькі, госці.

    Павіншаваць навучэнцаў школы, педагогаў і бацькоў прыйшлі старшыня Капланецкага сельскага савета Любоў Уладзіміраўна Забаронак, загадчык раенным метадычным кабінетам Валянціна Іванаўна Сасункевіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валерыя Валер’еўна Карэцкая.


    Самымі  маленькімі і непасрэднымі ўдзельнікамі свята сталі першакласнікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню пераступілі школьны парог, каб ісці па краіне ведаў,  вучыцца чытаць і пісаць, працягваць традыцыі роднай школы і  стаць сапраўднымі патрыетамі сваёй краіны. На  ўрачыстай лінейцы ім быў уручаны падарунак ад Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

    Пасля сімвалічнага першага званка ўсе вучні паспяшаліся ва ўтульныя класы на першы ўрок, «Занімай, Беларусь, маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі», прысвечаны Году малой Радзімы.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.