Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вада і дзеці – небяспечнае суседства

Дата: 13 июня 2020 в 10:21, Обновлено 13 июня 2020 в 10:25
185 просмотров

Да вадаемаў ужо ідуць людзі, каб прыемна адпачыць і аздаравіцца. Штогод у нашай краіне некалькі дзясяткаў чалавек гіне на вадзе, і горш за ўсе тое, што па неабачлівасці бацькоў ахвярамі вады становяцца дзеці. Прычыны тут розныя: і свавольства дзяцей, і іх неасцярожнасць, і пакіданне іх дарослымі без пільнага нагляду. Што датычыцца Бярэзінскага раёна, то яго жыхары дагэтуль памятаюць выпадак гібелі 13-гадовага хлопчыка, вучня гарадской школы. Бяда здарылася напярэдадні летніх канікулаў у 2017 годзе. Дзіця разам з сябрам вырашылі пакатацца на “тарзанцы” – самаробным збудаванні для гойдання над вадой. У пэўны момант рукі аслабелі і хлопчык паляцеў у ваду… За мінулы летні перыяд, па інфармацыі раённай службы ратавання людзей на вадзе, пяцера падлеткаў прыйшлося строга папярэдзіць пра правілы бяспечных паводзін на вадзе. Дзеці груба парушалі правілы бяспекі і іх забавы маглі скончыцца трагічна.

Ратавальнікі нагадваюць усім бацькам: летні час – перыяд павышанай рызыкі для дзяцей. Чаму – няцяжка здагадацца: дзеці стараюцца заняць вольны час максімальна цікавымі гульнямі. Хтосьці сядзіць пераважна перад камп’ютарам, а камусьці па душы актыўныя гульні. Што датычыцца вадаёмаў, то яны вабяць усіх без выключэння дзяцей. Памятайце: неабходна цверда забараніць дзецям хадзіць да вады адным, асабліва калі ім няма 12 гадоў. Раскажыце, якая небяспека тоіцца ў водных забавах. Строга спыняйце свавольствы дзяцей на вадзе, а пры сумесным адпачынку не выпускайце з поля зроку дзіця ні на хвіліну. Дашкольнікі і наогул павінны знаходзіцца ў вадзе на адлегласці выцягнутай рукі ад вас. Выратавальны жылет – добры памочнік для вашага дзіцяці. Па-першае, вам самім спакайней, ды і надзея на ратаванне дзіцяці пры непрадбачнай сітуацыі на вадзе – значная.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.