Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Агляд  прычын  пажараў у раёне

Дата: 4 сентября 2017 в 20:31
Автор: Титова А. А.
345 просмотров

Ратавальнікі раёна б’юць трывогу: павялічылася колькасць пажараў.

Агляд  прычын  пажараў у раёне

Ратавальнікі раёна б’юць трывогу: павялічылася колькасць пажараў.  Так, у параўненні з 20 выпадкамі  ўзгаранняў летась, у гэтым годзе іх адбылося 24 (па стане на 1 верасня). Прычыны – даволі банальныя, і крыюцца яны найперш у няўважлівасці саміх людзей  да стану бяспекі ўласнага жылля. Па-ранейшаму “рэйтынг пажарнай небяспекі”  ўзначальваюць  печкі. Вінаватыя, зразумела,  не ацяпляльныя прыборы, а іх гаспадары: так, па прычыне няправільнай эксплуатацыі печаў людзьмі адбылося 8 пажараў. Перакальванне печкі, пакінутыя на гарачай печцы рэчы, незарамантаваныя расколіны дымаходаў, выкарыстанне “сэндвіч-труб” замест дымаходаў з чырвонай цэглы… Прыклады халатных адносінаў людзей да уласнай бяспекі можна працягваць.

На другім месцы ў сумным рэйтынгу - парушэнні правілаў эксплуатацыі электрасетак – 5 пажараў. Не паўтарайце памылак іншых людзей, ніколі не думайце: “са мною такога не здарыцца!”. З гадамі і жалеза знашваецца, а што гаварыць пра праводку, якая эксплуатуецца пастаянна! Раней у дамах з электраабсталявання былі  ў асноўным халадзільнік, тэлевізар ды лямпачкі накальвання. Паглядзіце, што мы маем зараз: пральныя машыны, пыласосы, мультываркі, бойлеры. Даўнейшая праводка проста не вытрымлівае такой нагрузкі, і яе трэба тэрмінова замяніць!  Тымі самымі “званочкамі”, што падштурхнуць вас адрамантаваць ці замяніць электраправодку, з’яўляюцца: парушаная ізаляцыя праводкі, немагчымасць уключыць адначасова некалькі магутных бытавых прыбораў, “жучкі” замест аўтаматычных засцерагальнікаў  у лічыльніку, незаізаляваныя скруткі праводкі…

Сапраўднай бядой у гэтым годзе сталі і падпалы – іх адбылося чатыры. Прычым наўмысна шкодзілі жылле не толькі староннія нядобразычліўцы, але і самі гаспадары… Што  сказаць для папярэджвання такіх здарэнняў?  Трымайце эмоцыі пад кантролем ды старайцеся быць у добрых адносінах з людзьмі…

З-за неасцярожнага абыходжання з агнем (часцей гэта курэнне і пакіданне без нагляду кастроў) адбыліся 3 пажары, на долі іншых прычын -  яшчэ 4 узгаранні.

Думаеце, што гараць дамы, бані, сараі толькі ў выпівох і людзей асацыяльнага ладу жыцця? Нічога падобнага!  Знакаміты чалавечы  фактар  -  элементарная няўважлівасць, халатнасць пры абыходжанні з агнем  - прыводзіць да бяды ў розных сем’ях. Таму не будзьце занадта самаўпэўненымі і забудзьце выраз “гэта са мной ніколі не здарыцца!”.

Выратавальнікі нагадваюць: пры пажары тэлефануйце на нумарах  101 ці 112; першай справай ратуйце сябе і родных, а не грошы і маёмасць; выходзіць з дому можна і праз вокны  - калі гэта першы або другі паверх і нельга выйсці праз дзверы; невялікае полымя тушыце вадай, пяском, пральным парашком, а найлепш – накіньце на агонь тоўстую куртку, коўдру, пакрывала, а тады ўжо бяжыце за вадой. Ніколі не пакідайце малых дзяцей без нагляду: колькі ні вучы дзіця, але калі дарослыя кінулі на відным месцы запалкі, рана ці позна дзіця зацікавіцца прынцыпам іх дзеяння…

І апошняе: самыя страшныя пажары – начныя.  Яны часцей за ўсе заканчваюцца гібеллю людзей у агні. Выратуе ў гэтым выпадку аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Малейшае задымленне – і апавяшчальнік пішчыць на увесь дом, каб разбудзіць вас! Гэты танны прыбор прадаецца ў многіх магазінах, працуе ад батарэйкі.  

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.