Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

да трагедыі засталіся імгненні...

Дата: 3 октября 2017 в 21:04, Обновлено 3 октября 2017 в 21:17
Автор: Титова А. А.
350 просмотров

Лічаныя імгненні заставаліся да трагедыі ў шматкватэрным доме па вуліцы Марыі Рамановіч,5.

Першага кастрычніка ў адной з кватэр сабралася кампанія, каб нясумна правесці час. Няцяжка здагадацца, што бавіць час дапамагалі гарэлка і цыгарэты. У восем гадзін вечара маладыя людзі – брат і сястра, што жылі ў суседнім пад’ездзе гэтага ж дома, выйшлі на балкон і заўважылі дым, які валіў з вакон “вяселай” кватэры. Не марудзячы, яны пазванілі ратавальнікам па тэлефоне 101, а самі кінуліся на дапамогу людзям. На той час кватэра была поўнасцю ў дыме, ля дзвярэй сядзела жанчына, якая нават не мела сіл выйсці. У адной з комнат маладыя людзі знайшлі і выцягнулі на вуліцу двух мужчын – бацьку і сына, якія мірна спалі ў абдымках п’янага дурмана. І нават не адчувалі, што побач тлее матрас. Яшчэ б дзве-тры хвіліны, і ратаваць было б некага: часцей за ўсе людзі, што спяць на момант ўзгарання, гінуць не ад агню, а з-за атраўлення ўгарным газам… На жаль, гэтая гісторыя – “класіка жанра” ў зводках 

выратавальнікаў. Як правіла, часцей за ўсе пажары ў жыллі адбываюцца менавіта з-за курэння ў ложку, і ў большасці выпадкаў такія ўзгаранні заканчваюцца гібеллю людзей.

Страшна і недарэчна маглі пайсці з жыцця адразу тры чалавекі… Думаецца, гэтая гісторыя павінна стаць паказальнай для аматараў павесяліцца ў кампаніі з гарэлкай і цыгарэтай. Няўжо вы хочаце аддаць свае адзінае жыцце недакурку, з якім лажыцеся ў ложак?

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.