Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ледзь не стаў ахвярай агню…

Дата: 24 октября 2017 в 10:30, Обновлено 30 октября 2017 в 23:14
Автор: Титова А. А.
357 просмотров

Не прайшло і месяца з таго здарэння, калі ў адной з кватэр  Беразіно пры задымленні ледзь не загінулі трое чалавек (матэрыял у раённай газеце ад 7.10.2017 года).

Ледзь не стаў ахвярай агню…

Не прайшло і месяца з таго здарэння, калі ў адной з кватэр  Беразіно пры задымленні ледзь не загінулі трое чалавек (матэрыял у раённай газеце ад 7.10.2017 года). Тады звычка выпіць і пакурыць у ложку магла каштаваць людзям іх жыцця. І вось - гісторыя паўтарылася.  Удзень  23 кастрычніка ў шматкватэрным доме па вуліцы Перамогі адбылося ўзгаранне. Добра, што суседзі своечасова заўважылі дым і патэлефанавалі ў службу ратавання. Пажарныя  дапамаглі выйсці з задымленнай кватэры 55-гадоваму мужчыне. Гаспадар, здаецца, добра і не ўсведамляў, што адбываецца. Як, мабыць, і не разумеў, што формула “спіртное+цыгарэта ў ложку” – смяротна небяспечная! Агнем пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, сам мужчына не пацярпеў.

Дым на пажары – яшчэ страшней агню. Як правіла, людзі, што спяць пры ўзгаранні, гінуць менавіта з-за атраўлення ўгарным газам. Так і ў дадзеным выпадку: яшчэ б хвілін пяць-сем моцнага сну ў задымленнай кватэры – і чалавека маглі б не выратаваць…

538 чалавек у нашай краіне загінула на пажарах у мінулым годзе, васьмера з іх - дзеці. Страшная лічба… Не стаць ахвярай агню – лёгка: не курыце ў доме, адрамантуйце печы і электраправодку, не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.