Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Калі бензін замяняе смалякі … Узгаранне на Піянерскай вуліцы

Дата: 9 февраля 2018 в 14:00, Обновлено 9 февраля 2018 в 14:22
Автор: Титова А. А.
307 просмотров

Вечарам 6 лютага ратавальнікі спяшаліся на пажар на вуліцу Піянерскую у Беразіно. Неасцярожнасць пры абыходжанні  з агнем у чарговы раз ледзь не прывяла да бяды. 57-гадовая жанчына, пэўны час прамарудзіўшыся ля печы з сырымі дровамі, вырашыла праблему простым, але надта небяспечным спосабам – з дапамогай бензіну… Бензін  узгарэўся ў адно імгненне, а разам з ім – занавеска ля печы, ложак, драўляная перагародка. Сама жанчына трапіла ў бальніцу з апёкамі  нагі 1-2 ступені. Узгаранне ліквідавана на пачатковай стадыі. Гэты выпадак  павінен стаць урокам не толькі для віноўніцы здарэння, але і для ўсіх, хто робіць тое ж самае для растопкі печы.  Выкарыстанне бензіну  і іншых  легкаўзгаральных  вадкасцяў не па прызначэнні можа скончыцца не толькі пажарам, але і траўміраваннем ці гібеллю чалавека!

Падчас праверкі жылля грамадзян ратавальнікі часта бачаць такую карціну: у кацельнай стаяць каністры з небяспечнымі вадкасцямі, а ў доме жывуць малыя дзеці… Паверце, калі дзіця хоць раз убачыць, як бацькі пляскаюць бензін у печку, рана ці позна паўторыць гэта дзеянне. Як страшна гэта скончыцца – разважнаму чалавеку тлумачыць не варта…

 Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.