Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Внимание родителям

Дата: 10 мая 2019 в 21:23
241 просмотр

Увага бацькам дашкольнікаў!

Штогод вясенне-летні перыяд суправаджаецца ростам колькасці выпадкаў траўміравання і гібелі малалетніх дзяцей. Так, вясной фіксіруецца нямала выпадкаў выпадзення з вокнаў дзяцей дошкольнага ўзросту. Такія здарэнні ўжо зафіксаваныя ў Гродне, Кобрыне, Рэчыцы.  На жаль, з-за недастатковага нагляду малыя дзеці часта тонуць. Апошнія выпадкі: у Калінкавіцкім раёне малое дзіця патанула ў тэхнічным калодзежы. У Віцебскім раёне ў штучным вадаёме загінуў 5-гадовы хлопчык. У Докшыцкім раёне вадаём забраў жыццё 4-гадовага хлопчыка, пакінутага без нагляду літаральна на тры хвіліны. Спіс няшчасных выпадкаў можна працягваць… Адно з самых небяспечных месцаў, як не дзіўна, - гэта жыллё і падворак: найчасцей дзеці менавіта дома і ў двары атрымліваюць рознага рода траўмы: апекі, пераломы, атручванні. Адказныя паводзіны бацькоў, іх павышаная ўважлівасць да гульняў дзяцей, непакіданне іх без нагляду нават на некалькі хвілін – такіх нескладаных мер хопіць, каб прадухіліць няшчасце.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

        

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.